• Газеты, часопісы і г.д.
  • Anarchy in the UKR  Сяргей Жадан

    Anarchy in the UKR

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Skaryna Press
    Памер: 214с.
    Лондан 2023
    47.14 МБ
    У гэтым кіно маюць быць масавыя сцэны: у іх льецца кроў, льецца віно, льюцца жаночыя слёзы, слёзы п’яных мужчын, нарэшце — льецца гарачы летні дождж, залівае сабою святочныя сталы, залівае людзей, якія святкуюць свае бесклапотнасць і ўцеху, святкуюць, абдымаючы адно аднаго, спяваючы п’яныя песні ўсё цішэйшымі галасамі. “А’кей, — кажу я, — вось так і мае быць. Вельмі добра! Стоп-матор!” Падчас здымкаў кінафільма аб маіх васьмідзясятых ніводная сука не пацярпела.
    82-і
    Агітпункт. Мне восем гадоў. Я пачынаю цікавіцца жыццём дарослых. Яно жахае мяне сваёй шчырасцю: дарослыя жывуць адкрыта і легкаважна, яны пачуваюцца ўпэўнена ў адной са мною прасторы, кантралююць яе, яны ведаюць, на якую кнопку трэба націскаць, каб адчыніліся таемныя бакавыя дзверы, за якімі ўсе рухавікі і пражэктары, дарослыя рэгулююць асвятленне і змену дэкарацый, іх узаеміны напоўнены незразумелымі для мяне палкасцю і жарсцю, яны ўмеюць па-сапраўднаму любіць і ненавідзець адно аднаго, чым, яны, дарэчы, і займаюцца. Мяне гэта захапляе. Я не хачу быць дарослым: я баюся страціць сваю адпрэчанасць ад іх жыцця, я баюся, што, трапіўшы сюды, страчу здольнасць адчуваць, наколькі фантастычнымі ёсць прапанаваныя мне ўмовы кантракта. Болыіі таго, у сваім цяперашнім — васьмігадовым — сацыяльным статусе я карыстаюся нечуванымі льготамі і перавагамі: дарослыя не заўважаюць з майго боку ніякай пагрозы і таму лёгка падпускаюць да сябе, даюць мне магчымасць зблізку і без забарон разглядваць усе непрыкметныя рэаліі іх штодзённага побыту, рыцца ў шафах з бялізнай, у пісьмовых сталах з няякаснымі савецкімі прэзерватывамі, у шуфлядах з любоўнай перапіскай, у багажніках аўтамабіляў з трупамі і дэманамі. Яны нават не здагадваюцца, што я трымаю іх на
    прыцэле, што я ўжо завёў на кожнага з іх асабовую справу і адвёў кожнаму з іх адзіночную камеру ў сваёй дзіцячай памяці, што выйсці калі-небудзь з гэтай камеры, з гэтай турмы, з маё памяці ім проста ня свеціць: мая памяць учэпістая і ўпартая, як дзікі вінаград на сцяне дома, яна не патрабуе ніякага дагляду з майго боку, яна сілкуеццаўласнымі сокамі, ператраўліваючы тлустыя сакавітыя кавалкі мінулага — майго мінулага, чужога мінулага, супольнага мінулага. Мая памяць краваточыць, парэзаўшыся аб вострыя краі рэчаіснасці, на ёй застаюцца знакі і засечкі, дзякуючы якім я заўсёды змагу прыгадаць гэты дзіўны, павольны, але няспынны рух наперад, рух угору, па сцяне будынка, чапляючыся за выступы і цэглу, за антэны і аканіцы... Рухацца ўгору, зазіраючы ў вокны і разам з тым знаходзячыся на бяспечнай адлегласці. Мая памяць — аднабаковая: ніхто не заўважае ля сябе яе прысутнасці, ніхто ня бачыць, як яна аплятае сцяну яго дома, пускаючы вострыя і надзейныя карані ва ўпадзіны і расколіны між цаглінамі. Ня трэба было ігнараваць мяне, ня трэба было гэтак зняважліва ставіцца да маёй прысутнасці, разам са мною заўсёды прысутнічала мая памяць, яна, трэба заўважыць, развівалася куды хутчэй і дынамічней, чым, скажам, мая сексуальнасць ці мой патрыятызм. Яна іх часткова замяняла — і маю сексуальнасць, і мой патрыятызм. У вялікай ступені веды аб рэчах таемных, салодкіх і забароненых мною ўспрымаліся як палавая цяга, мне і цяпер болей падабаецца секс у квамперфекце, чым у футуруме. Я меў бы нарадзіцца фетышыстам, ім я і нарадзіўся, проста ніхто мне пра гэта не сказаў, а сам я даведаўся пра гэта надта позна — калі мяняць нешта было ўжо проста ўлом. Тое ж і з патрыятызмам — калі мне гавораць пра любоў да бацькаўшчыны,
    я, як правіла, пагаджаюся, штораз прыгадваючы нейкі асобны канкрэтны выпадак любові. Выбрацца з такое памяці вельмі цяжка, я вельмі старанна і рэгулярна раблю ёй інвентарызацыю і капітальны рамонт. Я баюся страціць нават найменшыя набыткі, вырваныя мною з баямі і стратамі ў маім пастаянным патруляванні невядомага мне на той час дарослага жыцця. Проста ня трэба было мяне ігнараваць.
    Тое, што імі ўспрымаецца звыкла і будзённа, праз адсутнасць пераваг і льгот, якімі надзелены я ў свае восем гадоў, мною разумеецца як адкрыццё, як рэч нябачаная, я перажываю сапраўдны болевы шок. Вось ужо трыццаць гадоў я перажываю шок ад найменшага кантакту з рэчаіснасцю, яна мяне проста забівае сваёй унутранай будовай, сваёй структурай, якую немагчыма адтварыць штучна, проста так, без выкарыстання рэчаў сакральных, такіх як каханне, рэўнасць, транквілізатары, кантрацэптывы.
    Шок хутка мінае, але застаецца яшчэ адна засечка на вене, яшчэ адзін парэз, які я разглядваю праз дваццаць гадоў, рэстаўруючы для сябе найменшыя дэталі і абставіны, так і не наблізіўшыся за дваццаць гадоў да разумення захапляльнай прастаты гэтага сюжэта.
    Аднойчы яны сустракаюцца, цалком выпадкова, скажам, ля агітпункта — у красавіку маюць адбыцца выбары, — іх прымусілі прыйсці на агітпункт па нейкую інфармацыю, ад іх патрабуюць удзелу ў грамадскім жыцці, ім гэта, наколькі можна заўважыць, не падабаецца. На іх смешнае прэтэнцыёзнае адзенне васьмідзясятых: на ім сіняя куртка, на ёй лёгкае паліто, вясна халодная, але яна не зважае, яна ўпершыню пасля зімы апранула
    гэтае паліто і старанна не рэагуе на холад. У яго праблемы з навучаннем, некалькі разоў праходзіў сведкам у справах, звязаных з дробным хуліганствам і парушэннем грамадскага парадку. У яе, як і належыць у падобных выпадках, праблем з навучаннем, дый наогул ніякіх праблем — няма, таму ня дзіўна, што, сустрэўшыся ля агітпункта, яны звяртаюць увагу адно на аднаго. Яна падабаецца яму, яна падабаецца яго сябрам, хоць зазвычай яго сябрам ніхто не падабаецца, але тут яны раптам кажуць: яна нармальная, нармальная цёлка, давай, пайдзі да яе, чаго ты баішся? Ён сам ня ведае, чаго ён баіцца, проста баіцца, таму нервуецца і паводзіць сябе як даўн (ну, але гэта мы апускаем). Яна ня ведае, ці падабаецца ён ёй, у яго куча праблем, у яго дурацкая куртка і год умоўна, ён не падабаецца яе бацькам, ён не падабаецца яе сяброўкам, якія справядліва лічаць яго даўнам. Яны сустракаюцца яшчэ раз у дзень выбараў, над агітпунктам трапечуць на ветры сцягі, у буфеце прадаюць крэм-соду, ён спрабуе яе не заўважыць, яна ж нечакана для сябе пачынае з ім пра нешта гаварыць. Пасля гэтага яна ідзе дамоў і слухае нейкія, як ёй здаецца, клёвыя запісы, ну, скажам, яна слухае паліс, ці аббу, хай лепей аббу, так — пасля гэтага яна сядзіць дома ў цёплым швэдры і слухае аббу, а яго спыняе на вуліцы патруль і ў мэтах прафілактыкі дае яму па галаве. У іх стасунках можна заўважыць яўны прагрэс.
    Водле законаў жанру далей настае паўза. Тут у яго жыцці мела б з’явіцца іншая жанчына — з меншымі прэтэнзіямі і большым досведам. Але яна не з’яўляецца, у такіх выпадках цяжка захаваць чысціню жанру, лепш ужо прытрымвацца праўдападобнасці, як яна мне цяпер уяўляецца.
    Яго сябры кажуць яму: “Добра, — кажуць яны, — мы ведалі, што ты даўн, ты нас у гэтым яшчэ раз пераканаў, малайчына, хадзем біць вокны ў квартале”, — і ён ідзе з імі. Але тут узнікае неспадзяваны сюжэтны ход — яе малодшы брат, які за ўсім гэтым моўчкі назірае, у нейкі момант пачынае разумець, што яшчэ крыху — і яны ўсё сапсуюць, гэтыя двое, яны ж абое паводзяць сябе як даўны, так ня пойдзе. I вось ён падыходзіць да яго і гаворыць: “Ты што, хіба ты не разумееш, штб ты губляеш? Нават калі вы заўтра разбежыцеся, — працягвае ён, — нават калі вы потым ня будзеце вітацца, нават калі вы пазабіваеце адно аднаго — ты проста мусіш да яе пайсці, ты што — не разумееш гэтага?” Спачатку ён хоча прыдушыць брата, потым прызнаёцца сам сабе, ну заадно і брату, што сапраўды так — ён хоча яе, яна падабаецца яму, і яго сябрам таксама (у гэтым месцы брат перабівае яго і гаворыць, што сябры тут ні пры чым), і што наогул ён толькі аб ёй і думае. “Ну дык давай, — кажа яму брат, — бацькоў якурат няма, яны якраз у Празе”. — “Дзе?” — перапытвае ён. “У Празе, — гаворыць брат, — у Чэхаславакіі, ведаеш такую краіну?” — “Ведаю”, — кажа ён. “Ну тады наперад — ідзі да яе, ідзі, я дам табе гандон”. Ён бярэ і сапраўды йдзе да яе.
    Яна яго, вядома, не чакае, але, ведаеце, тут адбываецца такая рэч — ён застаецца ў яе да ранку і яна яго не выганяе. He выганяе яна яго і на наступны дзень, толькі пад вечар просіць даць ёй крыху адпачыць, праводзіць да прыпынку, доўга стаіць і не адпускае яго. Пасля гэтага яны разыходзяцца па дамах, падаюць наўзнак, кожны ў свой ложак, і, засынаючы, глядзяць на неба. Неба ў гэты час ляжыць на жываце і, таксама засынаючы, глядзіць на іх.
    83-і
    Парк культуры. Савецкая агітацыя выхавала ўва мне любоў да жыцця. Чырвоны колер сцягоў і вытворчых лозунгаўуядаўся ў маю сятчатку, быццам ёд у адкрытую рану. Функцыянальна вытрыманыя і строгія мэсэджы, напоўненыя нязвыклай на першы погляд колькасцю фактычнага матэрыялу, дыяграмы і графікі эканамічнага росту, аскетычныя профілі і камуністычная арнаменталістыка стваралі сонечны настрой. Цяпер я зноў адшукваю іх, гэтыя абломкі вялікай побытавай эстэтыкі, і разумею, у чым рэч: яны памагаюць мне ідэнтыфікаваць сябе і сваіх блізкіх, яны даюць мне магчымасць трымацца за свой час, адчуваць, як ён б’ецца, спрабуючы вырвацца з маіх рук. Я люблю чырвоны колер, я люблю чырвоныя сцягі, чырвоны быў першым сцягам, з якім я пайшоў на стадыён; праўда, гэта быў не зусім чырвоны, а чырвоны, здаецца, з белым — гэта быў грузінскі сцяг. Усе мае сябры йшлі на стадыён і кожны меў нешта з сабою. Я знайшоў у будынку культуры, у кутку, набор сцягоў братніх рэспублік, усе пятнаццаць, я выбраў грузінскі — белай смугою ён нагадваў мне колеры “Спартака”, я ішоў на стадыён і думаў: які клёвы ў мяне сцяг, такога сцяга няма больш ні ў кога, стрэчныя ішлі і думалі: што гэта за ўёбак ідзе з грузінскім сцягам? У мяне былі свае
    рахункі з грамадствам — яно мяне не разумела, я яму гэтага не забыў.
    Я зноў знаходжу гэтыя знакі, гэтыя сведчанні вялікай інфармацыйнай вайны — на будынках і помніках колішніх савецкіх гарадоў — і разумею, чаму яны мне так падабаюцца: гэта літары майго дзяцінства, гэта колеры маіх васьмідзясятых, мая першая любоў, мой сапраўдны гонар, мой прыватны сацыялізм, якога мяне пазбавілі без маёй згоды. Мой сацыялізм быў перш за ўсё вонкавы, вулічны, візуальны, усе гэтыя фішкі пра сацыяльныя гарантыі і радасць камуністычнай працы сталі для мяне важнымі значна пазней, тады я бачыў перад сабою белыя літары на чырвоным кумачы і бачаная мною карцінка мяне ў цэлым задавальняла. У гэтым мала ідэалогіі, я выдатна разумею, што па колеравай гаме і кампазіцыйных рашэннях “слава КПСС” 80-х — гэта “заўсёды кока-кола” 90-х. Кожны знаходзіць свой пафас; той, хто яго не знаходзіць, памірае ад дэпрэсіі.