• Газеты, часопісы і г.д.
  • Anarchy in the UKR  Сяргей Жадан

    Anarchy in the UKR

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Skaryna Press
    Памер: 214с.
    Лондан 2023
    47.14 МБ
    — здаецца, пуста; ва ўсякім разе нават калі б там нехта быў, я б яго ня ўбачыў. Перада мною ляжала жнівеньская цемра і вісеў сцяг. Я пацягнуўся рукою. Сцяг быў прыбіты да даху. Я пацягнуў мацней. Сцяг затрашчаў і паддаўся. Я вырваўяго разам з цвікамі і пачаў зрываць палотнішча. Сарваўшы, схаваў у кішэнь, з іншай кішэні дастаў свой сцяг і пачаў прывязваць да дрэўка. Выйшла не зусім эстэтычна, але знізу — я так думаў — усё выглядацьме як трэба. Я пачаў чапляць сцяг на месца. He зусім моцна, але ён усё ж трымаўся; моцна і ня трэба — падумаў я — усё адно заўтра сарвуць. Асцярожна павярнуўся і папоўз назад, падлез да сцяны і на руках спусціўся ўніз. Прабег шыферам, знайшоў сваё дрэва і пачаў асцярожна спускацца. Стаў нагамі на галінку, яна ня вытрымала і надламалася. Я паляцеў уніз, упаў на зямлю, кульнуўся, хутка ўстаў і пабег у найбліжэйшы завулак. Адбегшы пару кварталаў, падышоў пад ліхтар. Джынсы на калене прадраліся, з раны цякла кроў. Я дастаў з кішэні трафейны сцяг, адарваў ад яго кавалак і паспрабаваў сябе перавязаць. У мяне ня надта выйшла, сцяг перамазаўся крывёю, уся гэтая канструкцыя на назе не трымалася. Чорт, падумаў я, і выкінуў скрываўлены кавалак некуды ў траву. Гэта ж трэба, падумаў я, джынсы падраў, на хер было п’яным туды лезці. Я лаяў сябе і сваіх сяброў, якія падбілі мяне на гэта; яшчэ адны маладагвардзейцы знайшліся, злаваў я, камсамольцы, блядзь, на амуры.
    Дарослае жыццё адначасова захапляла і палохала. Аднойчы я раптам пачаў разумець, што свет не такі прадуманы, як здавалася ў сем гадоў, што прастора дазуецца некім і што мне, так жа як і астатнім, давядзецца, відаць, гуляць па выдуманых некім правілах. Дарослае жыццё
    крыўлялася, і яго грымасы не абяцалі нічога добрага. Усё, што здавалася зручным, надзейным і абжытым, у дарослым жыцці аказалася ня вельмі прыдатным і зусім не абавязковым. Адкрывалася нешта вялікае, цёмнае і надзвычай захапляльнае, быццам гасла святло ў кінатэатры і зараз мелі паказаць нешта жахлівае, да чаго я быў зусім не гатовы, але ад чаго я ні за што не адмовіўся б. Мінулае засталося ў шуфлядах старых сталоў і на кніжных паліцах, цёплым пылам цяснілася па фотаальбомах і зачытаных наскрозь часопісах, яно зберагалася баявымі хакейнымі клюшкамі на антрэсолях і ў гаражах, пакрывалася пылам у шафах з адзеннем, дзе ляжалі швэдры і футболкі, з якіх я вырас. Да яго яшчэ можна было дакрануцца, адчуць пальцамі яго грубую тканіну, але хто стаў бы гэтым займацца? Напэўна, ніхто. Па нейкім збегу абставін наша дарослае жыццё супала з дзіўнымі і балючымі рэчамі, што адбываліся навокал, і — здавалася б на першы погляд — не датычылі нашага сталення. Але так сталася, што якраз у гэты горкі і адчувальны перыяд, калі ў табе ўсё рвецца і зрастаецца наноў, вакол нас адбылося нешта падобнае, і мы былі вымушаныя глядзець, як дарослае жыццё знішчала нашу краіну, як яно ламала нашых бацькоў, як яно выкідвала з сябе ўсіх лішніх і непатрэбных — усіх, хто так і не зразумеў, што ж насамрэч адбываецца. “Ці карысны быў гэты досвед?” — думаю я цяпер. Ня ведаю, ня ўпэўнены, я ўвогуле ня згодны, што які-кольвек досвед ёсць карысным. Па-мойму, гэта перабольшанне, бо ж відочна, што можна цэлае жыццё пражыць ля мора і ня ўбачыць тапельцаў. А ў нашых тэрытарыяльных водах трупаўусё большала.
    У апошні год навучання мы з некалькімі сябрамі зламалі замок і вылезлі на школьны дах. Па зразумелых прычынах уваход гэты заўсёды быў зачынены, што нас не задавольвала. Мы знайшлі пажарную сякеру, падважылі ёю цяжкі навясны замок, дзверы адчыніліся, і мы па чарзе зайшлі. На даху жылі птахі. Шмат птахаў. Яны сядзелі на папярэчных бэльках, уся падлога была пакрыта іх пер’ем і гнёздамі. Яны сядзелі доўгімі шэрагамі, цесна прыціснуўшыся адна да адной, і ўважна нас разглядвалі. Мы рушылі наперад, ішлі асцярожна, каб не наступіць на гняздо, давячы кедамі і красоўкамі сухое пташынае лайно, змахваючы з твараў наліплае павуцінне. Неспадзявана нехта наступіў на старую дошку, якая суха трэснула пад яго нагою. Гэта прагучала як выбух. Птахі ўзняліся ў паветра, яны ляталі між нас густым натоўпам, абмінаючы нас і толькі зрэдку задзяваючы сваім крыллем, ліхаманкава шукаючы выйсця, кідаліся з аднаго кута ў другі, паветра ўраз напоўнілася іх рухам, іх галасамі, іх было так шмат, што мы здзіўлена спыніліся і глядзелі знізу на гэтую прастору, ушчэнт запоўненую птахамі, ужо тады здагадваючыся, што ня такужо і часта трапляюцца такія згусткі часу і такія кавалкі прасторы, у якіх было б так шмат птахаў, так шмат сяброў, так шмат руху і спакою.
    Годам пазней, у Харкаве, я трапіў на дзіўны канцэрт. Адзін мой знаёмы йшоўудэпутаты,узяўу арэндувялікую канцэртную залуўцэнтры, павесіўна сцяне свой партрэт і наладзіў халяўную забаву. Пасля канцэрта мы пайшлі ў яго партыйны офіс адзначаць паспяховую акцыю. Офіс мясціўся на Сумской, яго вокны выходзілі на тэатр. Мы пілі цэлую ноч, нехта засынаў, нехта прачынаўся, недзе пад ранак я таксама прачнуўся і рашыў ісці дадому. Але
    дзверы офіса былі зачынены. У каго былі ключы, я ня ведаў: усе спалі. I тут я ўбачыў іншыя дзверы, адчыніў іх і выйшаў на дах. Прайшоў гарышчам, знайшоў дахавае акно, пралез праз яго і апынуўся пад красавіцкім харкаўскім небам. Было пяць-шэсць ранку, на дахах ляжаў свежы туман, было пуста, ціха і дах грымеў пад нагамі ўсёю сваёй бляхай. Я падумаў і рушыў у бок опернага. Прайшоўшы дах першага будынка, пералез на наступны, далей ісці было больш небяспечна, дах быў мокры ад туману, я паслізнуўся і паехаўуніз. Аднак здолеў схапіцца за выступ, бляха ўядалася ў далонь, я адчуў, як выступіла кроў, але рабіць не было чаго, я палез угору, слізгаючы па мокрым жалезе сваім целам. Нешта мне гэта нагадвае, падумаў я. Апынуўшыся ў бяспечным месцы, я асцярожна рушыў далей. Наперадзе была сцяна, да яе нехта прыставіў іржавую лесвіцу, я падняўся, прайшоў да канца і выглянуў: наступны дах ляжаўунізе і мокра пабліскваў. Я звесіўся ўніз і адпусціў пальцы рук. Упаўшы, спрабаваў утрымацца на нагах, але зноў паслізнуўся і стаў спаўзаць. Мяне ўратаваў вадасцёк, я ўехаў нагою прама ў яго лейку, асцярожна павярнуўся на жывот і яшчэ раз палез угору. Каля шасці ранку я далез да апошняга будынка і паглядзеў у неба. Неба ляжала нада мною, я ляжаў на даху і з усіх сіл намагаўся ўтрымацца. Шэсць гадзін ранку, вясна 92-га. Я паглядзеў уніз, але там ужо пачыналася зусім іншая вуліца, пачынаўся зусім іншы час.
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    КОЛЕРУ ЧОРНАЙ
    ЖАНОЧАЙ БЯЛІЗНЫ
    1.
    Выпадкі траўматызму на чыгунцы. На пачатку жніўня па мяне ў Харкаў заехаў Лёшка, і мы адразу на вакзале ўзялі два квіткі на вечаровы цягнік. Пачыналіся дажджы, вакзал стаяў напаўпусты, за дзень на перонах не паспяваў прагрэцца асфальт. Трэба было перабыць да вечара, перачакаць гэтыя дванаццаць гадзін у горадзе, потым начны плацкарт і нізкія зоркі над вагонамі, нібы соль на рыбіных спінах. Цягнік, якім мы ехалі, я ведаў з дзяцінства, можна нават сказаць, што гэта быў першы цягніку маім жыцці, першы, так бы мовіць, досвед чыгункі — я дагэтуль помню гэтыя плацкарты, вільготныя, як намоклая папера, прасціны сталёвых савецкіх пуцей, дым тамбураў, чорныя заснежаныя палі за акном, ландшафты колеру чорнай жаночай бялізны; стаяла ранняя вясна, і я ехаў тым самым маршрутам. Мінаў час, старэлі праваднікі, мой стары-добры Сумы — Луганск штовечар цягаўся ўздоўж усходніх меж, час ад часу я цягаўся разам з ім. Калі б хто мяне распытаў, я мог бы шмат апавесці пра клафеліншчыц з купэйных вагонаў, якія саскоквалі на пераездах з толькі што здабытымі ў рэстаране лапатнікамі і пячаткамі з чырвонага цыганскага золата, пра зэкаў, якія, адкінуўшыся, вярталіся дамоў і паілі ўсіх навокал бадзяжнай польскай гарэлкай, пра стажораў-праваднікоў, якія ўпіваліся, яшчэ толкам не ад’ехаўшы ад
    перона, і мне даводзілася адчыняць дзверы, каб упусціць нервовых паўночных пасажыраў на нейкай безыменнай шахцёрскай станцыі, — адным словам, калі б хто спытаў мяне пра штодзённае жыццё і гераічную працу маіх суайчыннікаў, я б, вядома ж, яму апавёў, але ладна.
    Гадоў дзесяць таму я часта ездзіў гэтым цягніком без квітка, трэба было толькі вылічыць праверку квіткоў праваднікамі ў суседніх вагонах, якая, ясная рэч, не магла быць сінхроннай; нехта абавязкова адставаў, і трэба было толькі перайсці з аднаго вагона ў іншы, а потым вярнуцца назад. 3 таго часу мала што змянілася: тая ж публіка, тыя ж адчайныя твары, неназойлівы вытворчы драйв чыгуначнікаў (наколькі я ведаю, сярод іх найбольшы працэнт венерычных захворванняў: ну я думаю — столькі піць).
    Цяпер вось зноў стары-добры Сумы — Луганск, з квіткамі да Сватавага, раз’ябаны агульны вагон. Напроці нас сядзела дзяўчына, якая адразу ж пачала пра нешта гаварыць. Пра што з намі можна гаварыць? Я за сабою даўно прыкмеціў: пачні гаварыць са мною — я абавязкова нагавару нейкай лухты, самому потым нязручна будзе, лепш ужо проста слухаць. Дзяўчына выглядала спартыўна — я маю на ўвазе не спартовы касцюм ці там біцэпсы, якія ж у яе маглі быць біцэпсы? He было ў яе ніякіх біцэпсаў, проста спартыўны выгляд, у цэлым — сімпатычная дзяўчына; яна і не патрабавала нашага ўдзелу ў гутарцы, гаварыла, не змаўкаючы, сама. Мы час ад часу спрабавалі падтрымаць размову, але пераважна прапаноўвалі выпіць. I вось высветлілася, што яна студэнтка міліцэйскага інстытута, будзе міліцыянтам, рэжым у іх вайсковы, прэсуюць па-сапраўднаму, з асабістым жыццём — я маю на ўвазе секс — складана, і касметыкай
    карыстацца забараняюць. Ну гэта правільна, падумаў я, калі міліцыянты пачнуць карыстацца касметыкай, іх грамадскі рэйтынг, і без таго невысокі, ушчэнт загнецца. Дый з сексам сярод міліцыянтаў трэба яшчэ падумаць, ад сексу бываюць дзеці, навошта нам столькі міліцыянтаў?! Я сабе думаў пра нешта сваё, яна сапраўды была някепскай дзяўчынай, і абражаць яе не хацелася, хаця гэтая гісторыя з сексам не давала мне спакою — добра, думаўя, можа, ім бром у кампот даліваюць, каб яны спалі ў казармах і не зрывалі страявое падрыхтоўкі; цікава, ці ёсць залежнасць ад брому? Дапускаю, што ёсць, дапускаю, што пераважная большасць гэтых мілых, яшчэ не сапсутых сістэмай курсантаў падсаджваюцца на гэты самы бром і потым пруцца ад яго — ад свайго тэрмаядзернага брому — па жыцці і што для многіх з іх гэта робіцца асабістай драмай. Пасля такі міліцыянт, прыходзячы дамоў з дзяжурства і кінуўшы ў калідоры свежыя скальпы, праходзіць на кухню, з’ядае сваю каларыйную вячэру, глядзіць сваё ток-шоу, чысціць зубы парашком, але перад тым, як упасці ў ложак, дзе яго чакае верная бяздзетная жонка, яшчэ раз заходзіць на кухню, хуярыць шклянку кампоту з бромам, вырубае святло ў кватэры, дый сам вырубаецца, так і ня выканаўшы абавязкаў ні перад Богам, ні перад нашчадкамі — я ўжо не кажу пра жонку. “Але не, — гаворыць дзяўчына, — мы неяк вырашаем гэтую праблему, гэта ж жыццё”. — “Аўжо ж, — кажу, — што ж гэта за жыццё — драчыць замучышся”. — “He, — працягвае яна, — мне ўсё падабаецца, вось еду дамоў у Луганск, на вакацыі. А вы куды едзеце?”