• Газеты, часопісы і г.д.
  • Anarchy in the UKR  Сяргей Жадан

    Anarchy in the UKR

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Skaryna Press
    Памер: 214с.
    Лондан 2023
    47.14 МБ
    I тады я падумаў — сапраўды, што гэта я сабе думаю, як можна хварэць, калі ёсць такія караблі і такія рыбы, калі ў мяне ёсць столькі паветра і столькі дрэў, калі ў мяне ёсць мой стары, які мяне абавязкова яшчэ некуды возьме, калі ў мяне, урэшце, ёсць мае Балканы, якія ніхто апрача мяне не заўважае ў гэтым пасляабедзенным трызненні? Вядома ж, падумаў я, такі свет годны таго, каб не паміраць. Тым больш, я яшчэ ніколі ня быў на моры. Што я, сапраўды, сабе думаю? — падумаў я і прыйшоў у прытомнасць. Прыйшоў і на ўсякі выпадак застаўся, мне рабілася лепей, я вяртаўся да жыцця, жыццё вярталася да мяне.
    86-ы.
    Стадыён. Да пятага класа спортам я не цікавіўся. Спорт праходзіў паўз мяне. Усе мае сябры ганялі з ранку да вечара гумавы мяч — скуранога ў іх, ясная рэч, не было, — пастаянна патрабуючы, каб я прынамсі стаў на браму, калі ўжо не хачу гуляць нармальна, але я заўсёды знаходзіў нейкую прычыну і адмаўляўся, або адмаўляўся проста так — без прычыны. Відаць, яны лічылі мяне мудаком, у вялікай ступені так яно і было, але спортам я ўсё адно не цікавіўся. Мне было насраць, што яны ўсе пра мяне думаюць, зрэшты, мне і цяпер насраць, што пра мяне думаюць, — гэта ўжо, можна сказаць, рыса характару. Але ўсё стала на свае месцы ў 86-м, у чэрвені 86-га, калі быць болып дакладным. Усе мы ўключылі свае тэлевізары і ўбачылі Марадону, старога шулера, які парваў на шматкі бундэстым, які забіваў мячы рукамі, які нюхаў какаін (ну гэта я цяпер ведаю, што ён яго нюхаў, а тады я ні пра што такое нават ня думаў), які ў самыя эмацыйныя моманты плакаў і нават гэтага не саромеўся. Марадона быў сапраўдным крутым нягоднікам, не любіць і не пераймаць якога было проста немагчыма. Я стаў на браму.
    Адным з самых важных герояў у маім жыцці быў мой Трэнер. Ён з’явіўся трошкі пазней і зусім выпадкова: гарадскі спорткамітэт рашыў яго недзе працаўладкаваць і перакінуў у нашу школу настаўнікам фізкультуры.
    Акрамя таго, ён меў трэніраваць і дарослую каманду, што складалася з нашых старэйшых сяброў. Сам ён быў прафесійным футбалістам і некалькі гадоў гуляў ці то ў першай, ці то ў вышэйшай лізе. Цяпер жа ён выступаў за каманду нашага мястэчка. Гэта быў напаўпрафесійны клуб, які складаўся з такіх вось адстаўных аўтсайдараў, большасць з іх сапраўды гулялі на роўні калі ня першай, то прынамсі другое лігі, але ўсе яны былі скончанымі лузерамі, і наш местачковы клуб быў іх лебядзінай песняй, адстойнікам для няўдахаў, што не замінала нам прыходзіць на кожны хатні матч і заўзець за нашага Трэнера. Трэнер усё больш піў і лажаў на полі. Але нам што з таго? Ён быў нашым Трэнерам, ён нас трэніраваў, ён сабраў аматарскую каманду з нашых старэйшых сяброў, і яны грамілі ўсе завадскія каманды мястэчка. Без прафесійнага спорту мы маглі абысціся, затое сярод аматараў мы былі найлепшымі.
    Заняткамі фізкультуры Трэнер не цікавіўся, яго ня перла весці класныя журналы, распрацоўваць праграмы і складаць планы на чвэрць. На занятак ён прыходзіў з мячом (скураным, сапраўдным скураным мячом!), кідаў яго нам, як кавалак сырога мяса кудлам, і мы ўжо валтузілі яго па стаптанай пляцоўцы, б’ючы вокны першага паверха сваёй школы, ірвучы футболкі адзін аднаму і запускаючы яго — гэты мяч — у бясконцае сонечнае неба васьмідзясятых. Дырэктарка школы Трэнера асцерагалася і не чапала: ён быў кандыдатам у майстры спорту, яго любіла раённае начальства, паколькі ён як мог цягнуў на сабе галоўную каманду горада. Акрамя таго, Трэнер пастаянна быў паддаты і не асабліва зважаў на субардынацыю, таму дырэктарка штораз толькі скрушна ўздыхала і клікала настаўніка працы, каб той уставіў шкло.
    У Трэнера былі свае ўяўленні аб паспяховасці і школьных планах, ён выстаўляў нас проці ўсіх вакольных школ, мы перамагалі, пасля перамогі ён прыносіў у школу поўную кішэнь значкоў ГТО другое і трэцяй ступені і раздаваў нам замест адзнак. Мы былі ёбнутымі ня менш за яго і сапраўды насілі ўсе гэтыя значкі; ня тое каб яны для нас шмат значылі — проста гэта было як зоркі за збіты лятак. Помню, у нейкі момант я насіў на сваёй школьнай форме каля дзесяці значкоў ГТО. Потым я абламаўся і выкінуў іх. Разам з формай, дарэчы.
    Паступова Трэнер пачаў браць нас у дарослую каманду. Акрамя яго, там гуляла яшчэ некалькі сур’ёзных гульцоў з гарадскога клуба — яго калегі па аўтсайдарстве. У прынцыпе, гэта было парушэннем рэгламенту: яны ня мелі права гуляць за нашу аматарскую каманду. Але каго гэта цікавіла? Нашы выязджалі аўтобусам на той ці іншы калгасны стадыён, дзе грамілі няшчасных мясцовых камбайнераў, якія роспачна не паспявалі за нашымі, нават ногі ім паламаць ня ўмелі — ногі яны ламалі сабе. Нашы зазвычай вялі з такою форай, што дзесьці пад KaHep гульні Трэнер мог выпусціць і нас, маладых. Тут ужо камбайнеры адрываліся на нас па поўнай, аднак часу, каб выправіць становішча, ужо не было, мы перамагалі, адчуваючы сваё непасрэднае дачыненне да агульнага поспеху. Дарослыя мужчыны ня стрымвалі сябе і глядзелі на нас з нянавісцю, не разумеючы — чаму менавіта мы перамаглі; гэта было нешта большае, чым спорт. Трэнер хадзіў і збіраў нас па полі. “Хадзем, — казаў ён, — тут, сярод гэтых касталомаў, нам няма чаго рабіць”. Мы
    * “Готов к труду н обороне СССР” — праграма фізкультурнай падрыхтоўкі ў адукацыйных і прафесійных арганізацыях СССР (заўв. пер.).
    грузіліся ў аўтобус, які хутка напаўняўся пахам мокрых гетраў і наскрозь прапацелых футболак, пахам скуры і прапітых мужчынскіх цел — наш футбол заўсёды аддаваў спіртам. У Трэнера была каса: прафсаюзы афіцыйна плацілі кожнаму ўдзельніку матча нешта каля трох савецкіх рублёў — гэта ўжо былі бабкі. У значнай ступені Трэнер і нас браў для колькасці, бо на кожнага з нас, незалежна ад нашай карысці для гэтых спаборніцтваў, водле справядлівай савецкай сістэмы размеркавання таксама прыпадала па тры рублі. Грошай Трэнер, ясная рэч, нікому не аддаваў, ён браў усю суму і купляў два слоікі самагону, шэсць літраў бранябойнага выбухованебяспечнага сэму, якія ён адкрываў і які мы выпівалі прама ў аўтобусе, разам з легіянерамі з гарадскога клуба, разам з нашым Трэнерам і Настаўнікам.
    Мы прыпаўзалі дамоў, але нават у такім стане мы мала чаго баяліся. Бацькі не асмельваліся нас чапаць, у нас была жалезная адмазка: мы займаемся спортам, прычым робім у гэтым яўныя поспехі. У нейкі момант мы забілі на ўсё: мы забілі на навучанне, на кіно і тэлебачанне, на бацькоў і сем’і, нават на секс, то-бок у нас яго, гэтага сексу, і так не было, а тут мы на яго яшчэ і забілі: які секс? — мы штодня ганялі наш скураны мяч, да атупення, да цемнаты ўваччу, да ачмурэння, да абсалюту. Мы вытапталі наша поле да чорнага сухога пылу, мы збівалі шыпы з нашых буцаў, на нашых футболках праступала соль і не было бачна нумароў, але мы ведалі нашы нумары на памяць, і на той міг гэтае веданне было для нас найважнейшым. Усё гэта мела ўрэшце неяк скончыцца.
    Неяк Трэнер папрасіў некалькіх з нас згуляць за адну з завадскіх каманд, паабяцаў, што, акрамя нас, прыйдзе яшчэ некалькі яго сяброў-легіянераў. Мы згадзіліся.
    Легіянер прыйшоў адзін. Проці нас выставілі сапраўды сур’ёзную каманду. Яны нас проста задавілі. Я стаяў на браме, і бліжэй да канца гульні мяне ледзь не забілі. Напрыканцы легіянер на нас яшчэ і пакрыўдзіўся; пацаны — сказаў — гуляць ня ўмееце. Мы йшлі дамоў і стараліся не глядзець адзін аднаму ў вочы. Настолькі апушчаным я сябе яшчэ не адчуваў. Пасля гэтага мая любоў да Трэнера трохі аслабла.
    Але рэч ня ў гэтым. Ведаеце, што з ім здарылася? He паверыце. Гэта ўжо калі я скончыў школу, а ён амаль не гуляў. Ён трахнуў нашу школьную прыбіральніцу. Чыстая праўда. Прама на матах у спартзале. Разам з настаўнікам працы (вядома, настаўніка працы ён ня трахаў, яны разам трахнулі прыбіральніцу). Разам жа яны лячыліся ў венералагічным дыспансеры, разам іх і з працы звольнілі. Думаю, ён ня надта гэтым і пераймаўся; ня ведаю, як там прыбіральніца, а для яго, відаць, гэта не было справай жыцця — сваю справу ён рабіў на полі, выводзячы нас на шорсткую калючую траву разбітых стадыёнаў, выцягваючы нас за сабою ў нашу будучыню, даючы нам — упершыню ў жыцці — магчымасць адчуць сябе пераможцамі. Гэтае нерэальнае адчуванне ад забітага гола, калі ты яшчэ нічога ў сваім жыцці ня бачыў! Ты, у адрозненне ад Трэнера, яшчэ не здагадваешся, якім паскудным і няўдзячным можа быць гэтае жыццё, але ты ўжо ведаеш, што трэба, каб адтрахаць яго — гэтае жыццё — па поўнай праграме, адмахаць яго наколькі хопіць сіл — пракідваеш сабе па флангу, абходзіш іх правага апорнага, увальваешся ў штрафную і хуячыш у абход брамніка ў дальнюю дзявятку!
    Ты, дарэчы, паспрабуй неяк пры нагодзе.
    87-ы.
    Пошта. Паштовае аддзяленне выклікала ў мяне нервовы разлад. Я ўжо быў дастаткова незалежным у сваіх выказваннях і паводзінах, дазваляў сабе мець уласнае гледзішча, і ў мяне было хобі. Я быў футбольным фанатам. Я перапісваўся з дзясяткам такіх жа, як я, неўраўнаважаных тыпаў, якія лічылі сябе футбольнымі фанатамі і адрасы якіх я знайшоў у газеце. Вось зараз вы спытаеце, аб чым могуць перапісвацца футбольныя фанаты. Спачатку мяне гэта таксама цікавіла, першы ліст я напісаў хутчэй з пачуцця ўнутранага пратэсту — і раптам атрымаў адказ. Мне адкрыўся дзівосны свет футбольных фанатаў. Футбольныя фанаты збіралі рознае гаўно, колькасцю якога вызначаўся ровень іх фанатызму, — праграмкі з футбольных матчаў, клубныя вымпелы, даведнікі, значкі, каляндарыкі, іншы канцтаварны неліквід. Была цэлая каста дылераў, якія скуплялі ўсю гэтую непатрэбшчыну і перапрадавалі ўтрыдараж такім даўнам, як я, груба карыстаючыся з таго, што я, скажам, ня мог сам здабыць усе гэтыя праграмкі і вымпелы. Мне спадабалася быць фанатам, я адчуваў, як з кожным значком і з кожным вымпелам маё жыццё робіцца ўсё больш паўнацэнным і ўнутрана апраўданым. Вельмі хутка мая апантанасць набыла пагрозлівыя формы і адценні. Зранку я стараўся нечым сябе заняць, як мог забіваў чортавы гадзіны,
    чакаючы, калі з’явіцца паштальён. А чацвёртай па абедзе ён прыходзіў. Калі не было лістоў, дзень быў безнадзейна загублены. Я стараўся заглушыць сваю роспач, перабіраў ужо накопленыя вымпелы і праграмкі, пяшчотна перакладваў іх з кучкі ў кучку, выціраў з іх пыл і чакаў наступнага дня. На наступны дзень лістоў таксама не было. Я злаваў і нерваваўся. Калі і на трэці дзень лістоў не было, я ішоў на пошту. На пошце мяне ўжо ўсе ведалі. Я, у сваю чаргу, вывучыў, калі завозяць свежыя газеты і лісты, як доўга іх перабіраюць і сартуюць, калі менавіта выходзіць наш паштальён, як хутка ён аб’язджае на сваім ровары вакольныя вулачкі і калі яго варта чакаць ля нашай паштовай скрынкі. Паштальён мяне пабойваўся, я быў дзіўным дзіцем, якое, на яго думку, занадта нецярпліва чакае пошту, занадта роспачна рэагуе на адсутнасць лістоў і занадта экспрэсіўна разрывае атрыманыя канверты. Паштальён нерваваўся, бачачы мяне. Я таксама нерваваўся, калі бачыў яго. Мы не любілі адзін аднаго, за год майго футбольнага фанацтва мы былі знясіленыя і ўнутрана зламаныя. Паштальён ня мог зразумець, як можна быць такім уёбкам, я быў аб ім такое ж думкі. Часам я атрымваў паведамленне і йшоў забіраць пасылку з вымпеламі непасрэдна на пошту. Паштальён апынаўся ў пастцы. Яму не было куды дзявацца. Увечары ён прыносіў мне паведамленне і хутка ўцякаў на сваім ровары. Я ішоў да яго дадому і патрабаваў аддаць мне маю пасылку неадкладна, паколькі яшчэ ня гюзна і аб адзінаццатай вечара цалком можна пайсці на пошту і аддаць мне маю пасылку.