• Газеты, часопісы і г.д.
  • Anarchy in the UKR  Сяргей Жадан

    Anarchy in the UKR

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Skaryna Press
    Памер: 214с.
    Лондан 2023
    47.14 МБ
    за ўладу. Я хачу, каб яна змагалася з уладай, каб яна захоплівала банкі і блакавала абладміністрацыю, каб яна кантралявала бюджэт і выкідвала клеркаў з вокнаў іх кабінетаў, каб яна выходзіла на суботнікі пад чорнымі сцягамі, сцягамі колеру чорнай жаночай бялізны. Давайце дамовімся пра такія метады нацыянальнага адраджэння. У іншым выглядзе палітыка мяне сапраўды не цікавіць, дый я для яе наўрад ці ўяўляю асаблівы інтарэс. Таму добра — кожны застаецца пры сваім: вы са сваімі бабкамі, я са сваім канабісам. Насамрэч я жыву ў адной з вамі краіне, я люблю гэтую краіну, я не пакіну яе, нават калі вы распачняце рэпрэсіі, усё нармальна — вы мне не замінаеце, у мяне, гэтак жа як і ў вас, дома ёсць радыё і тэлебачанне. Проста я гляджу іншыя каналы.
    Наступным ранкам мы зноў ляжалі ў траве ля трасы і чакалі аўтобуса ў нейкі бок. Траса Данецк — Запарожжа прагравалася сонцам, неба было нізкім і свежым, але ў ім ужо лунала асенняя сухасць: яшчэ колькі тыдняў — і пачнецца сапраўдная восень. Сок у траве гарчэў ад гэткага прадчування. Зямля была цёплай, а паветра — нерухомым. Я ляжаў і не хацеў уставаць, я ведаў, што гэта мая апошняя трава ў гэтым годзе, апошняе цёплае паветра, наўрад ці я яшчэ траплю на гэтую трасу, наўрад ці я яшчэ некалі буду ляжаць тут, прынамсі — ня ў гэтым жыцці. Ад гэтага рабілася асабліва цёпла. Праз паўгадзіны Білы злавіў папутку і паехаў дамоў. Яшчэ праз некаторы час мы спынілі аўтобус і паехалі ў процілеглы бок.
    
    ЧАСТКАТРЭЦЯЯ
    ЧЫРВОНЫ ДАЎН ТАЎН
    1.
    Гатэль “Харкаў”, з доўгімі калідорамі і жоўтымі прасцінамі, з безліччу пустых пакояў і падвалаў, з разгалінаванай, у меру разбуранай інфраструктурай, штовечар ажывае і напаўняецца рухам. Тут можна жыць, не выходзячы за рэцэпцыю. Нехта ў свой час прыдумаў паставіць пасярод горада гэты гатэль-мару. Добра быць уласнікам гатэля “Харкаў”, шторанку займаць новы пакой, штораз харчавацца ў іншым буфеце, бо іх, гэтых буфетаў, набудавана тут на кожным паверсе, насіць з сабою партатыўны тэлевізар і лавіць вечарамі расейскія ток-шоу, бясплатна заказваць прастытутак, урэшце пасябраваць з імі, супольна перабыўшы доўгую зіму ў трумах і сховішчах беспамернага грувасткага гатэля, гуляць вечарамі на аўтаматах, прасаджваць наяўнасць, залівацца паршывым каньяком з начнога маркета на першым паверсе, завесці сабе сяброў, разам з імі хадзіць у саўну ва ўнутраным дворыку або да прастытутак, паступова пастарэць і аднойчы памерці, запавёўшы пахаваць сваё цела ў старым корпусе, пакой 710, цела замураваць у сцяну, адзенне спаліць, каштоўнасці раздаць прастытуткам, тэлевізар аднесці на рэцэпцыю, — усё, канец.
    Смерць у гатэлі ўкладваецца ў прастую і аскетычную формулу — ты не прывязваешся да пэўнага месца, завісаеш пасярод жыцця, абмяняўшыся з ім неабходным 112
    мінімумам інфармацыі: ты пакідаеш яму свае каардынаты, якія яно ніяк ня зможа праверыць, яно пакідае табе ключ і свежыя ручнікі ў душавой кабіне. Ніхто нікому нічога не павінен.
    У пакоях гатэля “Харкаў” добра хаваць трупы. Тут, у яго старым корпусе, так шмат пакояў, і яны ўсе такія аднатыпныя, што дырэкцыя, безумоўна, мела б добра пастарацца, перш чым вынюхаць сляды злачынстваў і братазабойстваў, перш чым выпадкова натрапіць на фалангі пальцаў побач з пультам ад тэлевізара ці на залатыя каронкі ў туалетным бачку. Яшчэ тут добра перахоўвацца ад ворагаў: ворагі проста абламаюцца шукаць цябе за бясконцай колькасцю дзвярэй, у барах і офісах, у халодным целе гатэля, што помніць далёкія пяцідзясятыя, чырвонае палатно на сваёй паверхні, партрэты кобы на франтоне, танкі, якія праходзілі плошчай у дзень перамогі (здаецца, гэта быў дзень перамогі), адносна нядаўна, ужо ў дзевяностых, знікаючы за Дзяржпрамам і адбіваючыся ў акенцах рэцэпцыі. Вельмі люблю гэты гатэль, адным словам. У свой час я заносіў сюды з чорнага ходу непрытомных ад выпітага спірту братоў Гадзюкіных, у свой час я гандляваўся тут пасярод ночы з аховай, каб яны ўпусцілі на начлег малазнаёмых мне нямецкіх паэтаў. Аднойчы я даваў тут інтэрв’ю для тэлебачання з нагоды вызвалення горада ад нямецкіх войскаў, мы тады моцна напружылі персанал буфета, уладкаваліся на балконе, якраз над цэнтральным уваходам, з відам на ўніверсітэт, і пачалі гаварыць аб вызваленні. “Вызваленне — гэта лухта, — сказаў я. — Якое вызваленне? Куды цікавей гаварыць аб акупацыі, аб тым, што вось на гэтай вось плошчы, на якой цяпер размясцілася сельскагаспадарчая выстава, у свой час сядаў лятак з самім Гітлерам,
    — чаму аб гэтым ніхто не гаворыць?” Пад ранак, недзе між чатырма і пяццю, у бары на першым паверсе заўсёды сядзяць сонныя прастытуткі і засмучана глушаць вадзяру.
    Апошнія некалькі дзён ён напоўнены знахабнелымі ад рэвалюцыйнага парыву народнымі масамі, дзіўнай, як правіла нецвярозай, публікай, якая зранку трэцца вакол плошчы, падтрымваючы той ці іншы лагер, але хутка мерзне ды йдзе грэцца ў гатэль, заказваючы сабе нешта ў кабаках ці гуляючы на аўтаматах. Збоку за ўсім гэтым назірае ментаўня. Калі заходзіш у стары корпус, адразу ж натыкаешся на стомлены перамерзлы натоўп: рэвалюцыя, нават у такой софт-версіі, як гэтая, усё адно збірае пад свае рознакаляровыя сцягі найцікавейшую частку грамадства — такое ўражанне, што цэлыя натоўпы вар’ятаў і пракажоных, прыніжаных і абражаных, толькі і чакалі таго векапомнага дня, калі можна будзе выйсці на харкаўскі майдан плошчай у некалькі гектараў і паабкладаць адно аднаго з ног да галавы. Рэвалюцыйны парыў, аднак, не замінае гэтай публіцы, накрычаўшыся пад нашымі намётамі, налазіць сюды і сядзець на крэслах у фае, на прыступках з першага па трэці паверх, на высокіх зэдліках пры стойцы бара, катацца ўверх-уніз ліфтам, ствараючы праблемы для персаналу і адпужваючы і без таго нешматлікіху гэты час насельнікаў старога корпуса.
    Як для сапраўднай рэвалюцыйнай сітуацыі, яны занадта добра ўжываюцца адно з адным, нават мардабой мае нейкі істэрычна-пахмельны характар: так б’юцца на кухні ў камунальнай кватэры, а не на рэвалюцыйных барыкадах. Нейкія сваркі між пенсіянерамі, дэмакратычныя соплі, маразматычныя прадстаўнікі маскоўскага
    патрыярхату, якія ходзяць вакол нас, выганяючы нечысць, — як для сапраўднай рэвалюцыі, не хапае зброі. Я вось купіў газавы пісталет, аддаў яго начальніку аховы, але што такое газавы пісталет? — гэта тое ж, што купіць аднаразовую запальнічку. He хапае крэйсера аўроры, каб разваліць пару будынкаў вакол плошчы, хай ня ўсе — універсітэт можна не чапаць, гатэль вось таксама можна было б пакінуць, проста павыганяць адсюль левую публіку, экспрапрыяваць касу на рэцэпцыі, даць свабоду прастытуткам, але сам гатэль пакінуць. Асабіста я ні за што не адмовіў бы сабе ў прыемнасці выпусціць пару снарадаў па абласной управе культуры.
    3 гэтага можна было б зрабіць кіно. Скажам, аб нейкім маладым заходнім інвестары, які прыязджае ў халодную, невядомую яму краіну рабіць бізнес. Яго сябры, такія ж заходнія інвестары, маладыя акулы імперыялізму, адгаворваюць яго — куды ты едзеш, гэта жахлівая бесперспектыўная краіна, там на кожным кроку карупцыя і пранцы. Ня кажучы ўжо аб прозвішчы іх прэзідэнта. Але нават гэты апошні, самы пераканаўчы, аргумент яго не спыняе. Кепска арыентуючыся ў чужых умовах, ён прыязджае ў горад на ўсходніх межах гэтай краіны і селіцца ў старым гатэлі, у нумары з вокнамі на плошчу. Ён свядома выбірае занядбаны стары корпус з аблезлымі сценамі і ненадзейнымі дзвярыма ў пакоях. Ён думае: мяне не правядзеш, я ведаю гэтых чортавых славян, я ня дам ім сябе абдурыць — ніводнага лішняга цэнта, мінімум чаявых, сціплыя ўмовы пражывання, ніякіх пасрэднікаў, усё максімальна проста: аднапакаёвы нумар на сёмым паверсе гатэля (з акна бачны помнік ільічу, за ім універсітэт, далей усё губляецца ў ранішнім тумане),
    кароткі візіт да губернатара, аскетычны сняданак у ірландскім пабе, з мінімумам алкаголю, і назад у гатэль — адпачыць перад сустрэчай з партнёрамі. Ён адчувае, што атмасфера ў горадзе напружаная, усе гавораць аб выбарах, але яго гэта мала хвалюе. Прыйшоўшы ў гатэль, ён падае ў ложак і, загарнуўшыся ў прапаленую ў некалькіх месцах коўдру, хутка засынае.
    Прачынаецца ён па абедзе ад узбуджанага шматтысячнага дыхання за акном. Падышоўшы да акна, ён глядзіць уніз і бачыць там восемдзесят тысяч чалавек. Ну вось, думае ён, — пакуль я спаў, пачалася рэвалюцыя.
    Некалькі разоў ён спрабуе дазваніцца да сябе ў офіс, але там увогуле слаба сабе ўяўляюць, дзе ён цяпер ёсць, круціць усе тры каналы гатэльнага тэлевізара, але па тэлевізары ні хера не паказваюць, ён нават звоніць у прыёмную губернатара, але там стаіць магільная ціш, ён зноў падбягае да акна, разглядвае натоўп унізе, глядзіць улева на вокны абладміністрацыі і бачыць, што там з вокнаў таксама выглядваюць дзясяткі клеркаў — падобна, яны таксама ўсё праспалі.
    Ну вось, думае ён зноў, сябры мяне папярэджвалі. I што цяпер рабіць, думае ён, хоць бяры і звані іх прэзідэнту. Дарэчы, як яго прозвішча?
    2.
    Помнік хуёваму ільічу. Што з ім магло здарыцца далей? Прасядзеўшы да вечара ў нумары, так і не дазваніўшыся да партнёраў, з якімі меў сустрэцца, ён выходзіць з пакоя, ужо ў калідорах гатэля натыкаючыся на целы рэвалюцыянераў, якія сядзяць пад сценамі, як палонныя вахабіты ў навінах спп, збягае ўніз па лесвіцы, не чакаючы ліфта, і, прабіўшыся праз натоўп у холе, выходзіць на плошчу. На плошчы халодна, нейкія людзі сноўдаюць узад-уперад, да таго ж, плошча амаль не асвятляецца, таму ён ідзе да жахлівага помніка ільічу, вакол якога круціцца міліцыя. Ён чамусьці думае, што ў гэтай краіне абараніць яго можа толькі міліцыя, хаця насамрэч усё якраз наадварот. Ён стаіць пад помнікам ільічу, ільіч навісае над ім і паказвае рукою некуды ўбок, некуды туды, адкуль ён прыехаў, ільіч быццам намякае яму, маўляў, факін янкі, гоў хоўм; у яго паршывы настрой, у сэнсе не ў ільіча, а ў інвестара, у ільіча з настроем якраз усё ў парадку: вялікая буржуазная рэвалюцыя, аб якой так доўга гаварылі бальшавікі, нарэшце пачалася, і народ адцягваецца па поўнай, ільічу ёсць на што паглядзець, а вось яму, інвестару, драпежнай зубастай акуле на рынку каштоўных папер, глядзець на ўсё гэта зусім ня хочацца, ён са смуткам пазірае на рэвалюцыйны парыў народных мас, і вось тут ужо ўсё залежыць ад яго.