• Газеты, часопісы і г.д.
  • Anarchy in the UKR  Сяргей Жадан

    Anarchy in the UKR

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Skaryna Press
    Памер: 214с.
    Лондан 2023
    47.14 МБ
    Усё большая ізаляванасць, усё мацнейшая адчужанасць, усё глыбейшыя разломы ў паветры, усё меней суразмоўцаў, усё больш адкрытае ігнараванне з боку даўніх знаёмых; камунікацыя — жорсткая і няўдзячная штука, якая страчвае сваю актуальнасць, якой ужо ніхто ня можа навучыць — выбірайся сам з гэтай пустое чорнай шахты, з гэтых цесных і запаяных звонку каналізацыйных люкаў, у якія цябе загналі час і твае намаганні праціснуцца скрозь яго. Па якім прынцыпе, па якіх незаўважных на першы погляд прыкметах ты знаходзіш аднадумцаў, патэнцыйных братоў і сясцёр, якія пакуль яшчэ не здагадваюцца аб тваім існаванні? Ці можа такім прынцыпам быць прынцып адбору музычных трэкаў, гучнасць іх праслухоўвання, ступень залежнасці ад іх? Відаць, можа. У гэтым ёсць свой досыць пераконлівы механізм: мы з табою слухаем адну музыку, наша з табою залежнасць развіваецца ў супольным кірунку, нам з табою прапішуць тыя ж лекі, мы з табою расчаруемся ў тых жа героях, для нас з табою ўсё скончыцца аднолькава сумна, і галоўнае, што ніхто гэтага нават не заўважыць,
    не звяртаючы ўвагі і не надаючы асаблівага значэння нашым з табою музычным упадабанням. А дарма.
    Ідэальнае радыё можа быць формай грамадскага жыцця. Або царкоўнага — яны, зрэшты, шмат у чым падобныя. Грамада мае свой фармат, дома грамада мае дастатковую колькасць прымачоў, грамада слухаецца пастаянна абкураных дыджэяў, якія выкарыстоўваюць глыбокія разломы ў паветры для пранікнення ў іншую геаметрыю, з лепшай музыкай. Тое, што нас з табою раз’ядноўвае і пазбаўляе якое-кольвек надзеі, для іх ёсць толькі дадатковай магчымасцю выслізнуць з вакольнага ландшафту, прабегчыся вузкай і небяспечнай дарожкай, якая цягнецца ў чорнай пустэчы іх памяці і ўявы, прайсціся нацягнутым канатам, пад аранжавымі і бэзавымі сонцамі, якіх мы ня можам бачыць нават у сне і якія для іх ёсць нечым настолькі звычным і прыродным, як касметыка ці метрапалітэн. Яны вяртаюцца скрозь разарванае паветра да грамады, якая чакае іх, паколькі ня можа доўга працягнуць без сваёй музыкі, без свайго камуністычнага радыё, якое яе аб’ядноўвае і аддаляе ад астатняга свету, выбіраецца ёю і робіць яе выбранай. Дыджэі надзяюць слухаўкі, падключаюцца да адзінай гукавой сеткі і пачынаюць уважна — крок за крокам, хвіліна за хвілінай — праслухоўваць нябёсы над сабою, напружана ўслухоўваючыся ў іх перацяканне і дыханне, асцярожна кранаючыся нябеснай паверхні доўгімі чорнымі пальцамі, якія пахнуць крывёю і марыхуанай, праводзячы далонямі па нябеснай абшыўцы — выпуклай і цвёрдай, нібы жывот цяжарнай жывёліны, паступова набліжаючыся да эрагенных нябесных зон, вакол якіх і фармуецца музыка, узнікаюць самыя гожыя і празрыстыя радыёхвалі — радыёхвалі, якіх так патрабуе грамада, без
    якіх задыхаюцца ў сваіх цёплых і запыленых пакоях іх браты і сёстры, іх дзеці з чорнымі тату на перадплеччах, і іх бацькі са штучнымі клапанамі ў сэрцах. Яны ня могуць памыліцца ў сваіх пошуках, яны шукаюць музыку так, як шукаюцца падземныя крыніцы, каб грамада не памерла ад абязводжання сваіх арганізмаў, бо музыка робіць іх арганізмы і целы вільготнымі і пластычнымі, як маладая капуста, з іх цел пасля гэтага можна рабіць музычныя інструменты, але хто узяў бы гэтыя інструменты ў рукі, хто б змог іх настроіць?
    3 боку, аднак, гэта выглядае прыблізна такім чынам: радыёстанцыя вызначаецца з уласным фарматам, падключае спонсараў і запускае магутную промакампанію. Паступова ў яе з’яўляюцца пастаянныя слухачы, паступова яе вядоўцаў пачынаюць пазнаваць па галасах і запрашаюць на розныя ток-шоу. Станцыю ўсё часцей слухаюць кіроўцы таксовак і прадаўцы вулічных кіёскаў. He здагадваючыся аб колькасці такіх жа слухачоў як яны, ды болып таго — проста аб гэтым ня думаючы, грамадзяне штогод выплачваюць пэўную суму на існаванне свайго ўлюбёнага радыё, не пераймаючыся агульнымі канцэпцыямі, часта нават ня ведаючы, што іхулюбёныя дыджэі жывуць у адных з імі пад’ездах. Яны проста ўключаюць радыё і адразу ж падключаюцца да Цяжарнай Жывёліны Неба, упускаючы ў сваё памяшканне яе нервовае дыханне, і думаючы, што гэта і ёсць Бадзі Гай, так-так, якраз гэта і ёсць Бадзі Гай.
    6.
    Lou Reed. Berlin. У мяне з’явілася дзіўная знаёмая. Недзе знайшла мой электронны адрас і напісала ліст. Там было ўсяго некалькі радкоў. “Прывітанне, — пісала яна, — я прачытала тваю кнігу. Мне таксама падабаецца Берлін. А яшчэ я люблю сёрфінг”. Дзіўна, падумаў я, дзе яна знайшла мой адрас? “Прывітанне, — адказаў я ёй, — ты што, сапраўды займаешся сёрфінгам?” — “He, — напісала яна, — я ня гэта мела на ўвазе, я ім не займаюся, я яго проста люблю. А ты што любіш?” — “У такім разе, — адказаў я, — я люблю ананізм”. На некалькі дзён яна знікла.
    “3 табою калі-небудзь было такое, — пісала яна ў наступным лісце, — што твае самыя блізкія сябры раптам пераставалі цябе разумець?” — “Раптам? — не зразумеў я. — He — такога не было. А што здарылася? — спытаў я. — Пасварылася з сябрамі ў школе?” — “Так, — напісала яна, — пасварылася”. — “Ну, не перажывай, — супакойваў я яе, — усё будзе нармальна. Што вы там маглі не падзяліць? Школьныя сняданкі?” — “Якія школьныя сняданкі? — абразілася яна. — Я ў каледжы вучуся”. — “Ну дык памірыцеся яшчэ, — супакоіў я яе, — заўтра пойдзеш у школу ці там у каледж і памірыцеся”. — “Ты не зразумеў, — пісала яна, — у школе, то-бок у каледжы, у мяне ўсё нармальна, і ў іх таксама ўсё нармальна, яны дома нейкія дзіўныя, зранку не размаўляюць, сварацца ўвесь час”.
    — “Зранку — гэта дзе? — не зразумеў я. — У каледжы?” — “Ды што ты прыстаў да гэтага каледжа? — абурылася яна. — Зранку — гэта зранку, калі мы прачынаемся і йдзём на кухню піць каву”. — “Пачакай, — перапытаў я, — вы што — разам п’яце каву, значыць, вы што — разам жывяце?” — “Ну так, — адказала яна, — я ж табе пісала — гэта самыя блізкія сябры. Мы разам спім”. — “Ага... выбач — а колькі ў цябе самых блізкіх сяброў?” — “Два, — адказала яна. Ну і я трэцяя”. — “А што гавораць вашы бацькі?” — “Бацькі нічога не гавораць, бацькоў задавальняе, што мы добра вучымся і падтрымваем адно аднаго”. — “Ага, — напісаў я, — падтрымваеце”. — “Так, падтрымваем. Я іх абодвух вельмі люблю. I яны мяне таксама, здаецца, любяць”. — “У якім сэнсе”? — пацікавіўся я. “У добрым, — адказала яна. — Гэта вельмі зручна — жыць утраіх, яны мяне падтрымваюць, я ім памагаю. Некалькі месяцаў таму я нават зацяжарыла, але потым страціла дзіця; у прынцыпе, яно і да лепшага: я ня ведала, ад каго менавіта зацяжарыла, не зусім зручна было”. — “Ну так, — згадзіўся я, — калі дакладна ня ведаеш, ад каго, гэта не зусім зручна. Ну і што ў вас здарылася?” — мне ўжо было цікава. “Ня ведаю, — пісала яна, — нешта змянілася апошнім часам, уласна, з адным з іх, з Алегам. Яны насамрэч вельмі розныя: адзін займаецца матэматыкай, іншы, уласна Алег, — спортам, валейболам, гуляе за зборную каледжа, яго ўжо запрашаюць ва ўніверсітэцкую каманду, думаю, у яго ня будзе праблем з паступленнем”. — “I што змянілася?” — “Уласна, я сама не разумею што, Алег змяніўся. Мы пачалі яму замінаць, ён увесь час стараецца недзе затрымацца або наадварот — раней пайсці з дому, мы і далей жывём разам, спім разам, але я адчуваю, што ўсё ня так, як было раней, нешта змянілася, і змянілася, уласна, з ім, гэты
    яго валейбол. Ты любіш валейбол?” — “He, — адказаў я, — цярпець не магу”. — “Я таксама, я сёрфінг люблю”. — “Ты пісала”, — нагадаў я ёй. “Сапраўды? Ну добра, і вось — ён усё псуе, ня ведаю, для чаго ён гэта робіць; можа, ён ненаўмысна, але ён усё псуе, я вельмі перажываю з гэтай нагоды”. — “Можа, ён рыхтуецца да чэмпіянату”, — спрабаваў я яе суцешыць. “He, чэмпіянат ужо скончыўся, тут рэч не ў валейболе, тут рэч зусім у іншым; разумееш, гэта такое дзіўнае адчуванне, што ад цябе адрываюць частку цябе самога, гаворка нават не пра секс, хаця мне з ім добра ў ложку — уласна, мне добра, калі я з імі абодвума ў ложку, — але рэч ня ў гэтым, рэч у тым, што нам усім цяпер кепска, і яму, яму таксама кепска; магчыма, яму нават горай за ўсіх, але ён гэтага не паказвае, разумееш, ён ня хоча, каб мы бачылі, што яму кепска, ён шторанку ўцякае з дому і да вечара ганяе ў свой валейбол, хаця чэмпіянат даўно ўжо скончыўся, я прама ня ведаю, што рабіць, — як ты думаеш?” — “А той другі, — спытаў я, — ён што?” — “Другі? Другі мучыцца ад усяго гэтага, сядзіць цэлымі днямі на кухні, п’е каву з малаком і слухае музыку”. — “А што ён слухае?” — спытаў я. “Што? Па-мойму, вельвет андэграўнд. I Лу Рыда. Сядзіць і цэлымі днямі слухае Лу Рыда. Жахліва, з табою калі-небудзь было такое?” — “He, — адказаў я, — такога са мною не было, я не люблю каву з малаком”. — “А Лу Рыда любіш?” — “Лу Рыда люблю, а кавы з малаком — не люблю, разумееш?” — “Разумею, — адпісала яна, — і што мне рабіць?” — “Слухай, а яны, ну гэтыя твае сябры, яны ня підары?” — “He, — адказала яна, — дакладна ня підары, я заўсёды спала між імі, яны са мною такое рабілі, хочаш напішу?” — “He хачу, — адказаў я, — лепш напішы пра сёрфінг. I наогул, здаецца, у вас праблема, здаецца, гэты ваш валейбаліст
    рашыў вас кінуць, падобна, што яму не падабаецца групавы секс”. — “Як жа так? — спытала яна. — Раней падабаўся”. — “Ня ведаю. Магчыма, ён вас выкарыстоўваў, магчыма, ён вырас і ня хоча цябе яшчэ з некім дзяліць, а магчыма, ён-такі підар і яму ўсё гэта проста нецікава. Ты ня думала аб гэтым?” — “Ня думала”, — шчыра прызналася яна. “Падумай”, — параіўя і заблакаваўяе адрас.
    Слабак ён, падумаў я, насамрэч проста слабак, гэты іх мажор, зорка каледжа, ён проста абламаўся жыць сапраўдным вар’яцкім жыццём, спаць у адным ложку з дваімі такімі ж вычварнымі і мужнымі ў сваім вычварэнстве сябрамі, якія дзялілі з ім прэзерватывы і каву з малаком, якія засыналі, дыхаючы з ім ва ўнісон, як з сапраўдным братам па зброі, братам па любові, братам па крывяных згустках і потавых залозах. Вельмі лёгка адмовіцца ад спакусы йсці ўпоперак усталяваных паводзін і замест выкрыўленай, балючай і салодкай калектыўнай любові выбраць стэрылізаваны калектыўны спорт, у нашым канкрэтным выпадку валейбол, ясна, што так прасцей, замест таго, каб спаць са сваёй шаснаццацігадовай сяброўкай, купляць ёй процізачаткавыя таблеткі і мыць ёй зранку валасы, куды прасцей паступіць ва ўніверсітэт без іспытаў, паспяхова падвязаць са сваім валейболам, ператварыцца ў сярэднестатыстычнага прадстаўніка фашысцкай грамадзянскай супольнасці і ўсё сваё далейшае жыццё драчыць на глянцавыя часопісы, так прасцей, ясная рэч, большасць якраз гэта і выбірае, якраз такія жыццёвыя паводзіны чамусьці і дасюль лічацца нармальнымі. Яна зрэшты таксама — паплача, паплача, але іспыты здасць нармальна, паступіць ва ўніверсітэт, выйдзе замуж, будзе працаваць у офісе, народзіць-такі сваіх дзяцей, ня маючы ні найменшых сумневаў, ад каго