• Газеты, часопісы і г.д.
  • Anarchy in the UKR  Сяргей Жадан

    Anarchy in the UKR

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Skaryna Press
    Памер: 214с.
    Лондан 2023
    47.14 МБ
    навучыў іх, што недазволеных месцаў няма, прынамсі — на гэтай вуліцы.
    Джордж Харысан, якому шмат хто верыў, і які нікому ня здрадзіў, нікога ня здаў, Джордж Харысан захоплена спяваў гімны і мантры, камлаў, як мог, пра мір і айкумену, сябраваў з рознымі шарлатанамі, паясняў, што ўсе рэлігійныя грамады — гэта выдумка, таму няма чаго парыцца, любі бліжняга свайго, любі свайго Буду і не замінай іншым любіць іхняга, але ці дастаткова было яго слова, каб спыніцца і перайсці-такі гэтую вуліцу ў недазволеным месцы? Я сумняваюся ў гэтым. Харысан, вядома ж, прыкольны чувак, наконт Буды гэта ён, ясная рэч, трапна заўважыў, але асабіста я наўрад ці павёўся б на ўсё гэтае пацыфісцкае фуфло: мастацтва ня мае сілы, каб змяніць твой жыццяпіс, яго мяняюць рукі куды больш жорсткія і ўпраўныя. Магчыма, рукі самога Буды.
    Паднябесны Буда, піянер-ветэран, які ўжо добры дзясятак гадоў жыве ў разгромленым піянерлагеры пад Харкавам, начуе на кардонных скрынях у пустой радыёрубцы, раз на тыдзень выбіраецца ў горад і харчуецца паўфабрыкатамі з супермаркета, вечна малады скаўт з паголеным чэрапам, які прыходзіць начамі пад твае вокны, які шукае сабе сяброў і паслядоўнікаў, нашэптваючы ім уночы — няма нікога, апроч цябе, няма ніякіх умоўнасцяў, ніякай маралі, толькі ты і тваё сумленне, толькі ты і тваё сэрца, якое б’ецца так, як ты яму загадаеш, няма ніякага соцыуму, ніякага рэжыму, ніякіх камітэтаў і прэсы, ніякіхулады і безуладдзя, ніякіх перашкод і ніякай мэты — толькі тваё сумленне, твой член і тваё сэрца, толькі твой голены чэрап і твой голас, якім ты будзеш казаць усё, што табе захочацца, усё, што ты будзеш лічыць патрэбным. Што падрывае сотні і тысячы прадстаўнікоў
    нашага з табою грамадства, што робіць іх непадобнымі адно на аднаго, непадобнымі на нас з табою? Яны самі не ўсведамляюць, наколькі блізкай і дасяжнай для іх ёсць тая мяжа, за якою жыццё пераходзіць у смерць, бо калі б гаворка ішла толькі пра будызм ці пра духоўнае жыццё грамады, хуй бы яны вытрымалі столькі часу ў пустым піянерскім лагеры, на гарбаце з макаронамі, хуй бы яны пратрымаліся на варожых да іх вуліцах са сваімі дурацкімі барабанамі і сваімі адстойнымі малітвамі. Гаворка пра той агонь, які выпальвае знутры іх голеныя чарапы, роўна як і чарапы і лёгкія дзясяткаў тысяч іншых вар’ятаў у гэтым грамадстве — лузераў, аўтсайдараў, банкрутаў, няўдахаў, сяброў рэлігійных сект і радыкальных партый, прыхільнікаў вуду і ўсходніх абрадаў, заклапочаных ідэямі фашызму і рэваншызму, закаханых у поп-зорак фанатаў і агрэсіўна настроеных кампутарных маньякаў, правых, хранічна хворых, сацыяльна неадаптаваных, нацыянальна несвядомых, маральна няўстойлівых, навекі праклятых.
    Гаворка не аб веры, не аб рэлігіі, ня маюцца на ўвазе іх сацыяльны статус ці іх псіхічная неўраўнаважанасць. Гаворка аб жыцці, напоўненым гэтымі персанажамі, гаворка аб здольнасці пазнаваць іх, пазнаваць, разумець і падтрымваць, прызнаючы за імі непасрэдную перавагу ў такіх пытаннях, як сумленнасць, адданасць і непрадажнасць. Паспрабуй згадаць усё, што было ў тваім жыцці, паспрабуй прыгадаць усіх тых, хто трапляўся на тваім шляху, паспрабуй узнавіць усе размовы і аповеды, назвы ўсіх гарадоў і маркі ўсіх аўтамабіляў, мелодыі ўсіх радыёстанцый і раскадроўку ўсіх кінафільмаў — жыццё трымаецца і рухаецца менавіта дзякуючы іх няправільным учынкам, дзякуючы іх непрагназаваным рухам,
    яны сваімі пальцамі са слядамі апёкаў і тату счышчаюць з грубай закарэлай паверхні жыцця, нібы са старое афішнай тумбы, усе наслаенні і ўсё гаўно, якім гэтае жыццё абрастае. Яны не даюць яму канчаткова закарэць і адмерці. Яны здзіраюць сваімі жоўтымі ад тытуню і пылу ногцямі старую хворую луску з тлустых бакоў жыцця. Яны б’юць сваімі злымі кулакамі яму па рэбрах і нырках, яны крычаць яму — давай, рухайся, падымай свой тлусты азадак, нават ня думай аб спакоі, забудзь аб бесклапотнай старасці, пакуль ёсць мы, пакуль ёсць наша музыка, пакуль ёсць нашы сэрцы і нашы члены, мы не дамо табе апухнуць у цішы і спакоі, мы шторанку будзем здзіраць з цябе ўсе наслаенні, будзем змываць з цябе ўсё гаўно, усю каросту, увесь бруд і старую алейную фарбу, і хай нас колькі заўгодна лічаць лузерамі, хай з намі змагаецца камітэт па працы з рэлігійнымі грамадамі, хай ніхто не разумее нашага адчайнага камлання — мы ўсё адно будзем пераходзіць вуліцу ў недазволеным месцы, бо мы, як ніхто іншы, ведаем дакладна і напэўна, што на гэтай вуліцы, як і на любой іншай, недазволеных месцаў проста няма!
    Я помню, як я ўпершыню пачуў гэтыя запісы. Мой дзядзька-меламан закінуўмне некалькі іх дыскаў — такіх дыскаў ня меў ніхто з маіх сяброў і знаёмых, такія дыскі ў той краіне слухалі толькі такія звар’яцелыя меламаны, як мой дзядзыса. Я помню той шок, які я адчуў, упершыню праслухаўшы гэтыя запісы, я ня ведаў, хто такі гэты Ігі Поп, але я разумеў, што яго дыскі трапілі да мяне нездарма. Усё маё дзяцінства ўкладваецца ў маёй памяці ў адзін пранізлівы і шчымлівы летні дзень, яно нагадвае доўгі і пяшчотны секс даўжынёю ў дзесяць гадоў; з
    таго сексу, з тых згадак я пазнаю пах мэблі, пах дываноў, пах чарэшань, пах цёплай летняй вады, пах бензіну і пах расталага пламбіру, я пазнаю яркі колер адзення, водбліскі аўтамабільнага шкла, цень ад вільготнай ранішняй зеляніны, ад высокіх халодных дрэў, якія былі старэйшымі за мяне, якім давялося нарадзіцца раней за мяне і, адпаведна, памерці таксама раней, я помню галасы за акном, помню шум аўтамабільных колаў па цёплым пяску, помню гук, з якім асыпаліся яблыкі і ўзляталі з галін птахі, — я помню ўсё. Я помню цішу свайго пакоя, летнюю размераную цішу, якую нішто не магло ўзрушыць, такая яна была густая і ўстояная, я добра, вельмі добра, да ціску ў скронях, да хрусту пальцаў, да радаснага сэрцабіцця помню, як у гэтай цішы, расколваючы яе, нібы дрэва, рвучы яе, як пачку газет, збіваючы яе з ног, нібы карову на бойні, з’явілася мая музыка, я помню, як яна не змяшчалася ў маю цішу, у мае згадкі, у размеранасць летняга дня, як яна разбурала яго абрысы, білася аб яго вострыя акварыумныя сценкі, разбівала іх, і вада цяжка вывальвалася вонкі, запаўняючы сабою ўсё навокал, запаўняючы сабою маю памяць, выбухала, вырваўшыся за адведзеныя для яе межы, бо памяць ня можа мець меж, бо твая музыка творыць тваю біяграфію, выпраўляе яе, ламае і калечыць, бо ў гэтым жыцці няма нічога, апроч цябе і твайго саўнду, бо на гэтай вуліцы, як і на любой іншай, проста няма недазволеных месцаў.
    9.
    Jethro Tull. Locomotive Breath. Пятнаццаць гадоў таму, на пачатку дзевяностых, яны стаялі перад брамай, за якою жыццё ператваралася ў сваю процілегласць. Яны былі падобныя на апосталаў, у касухах і старых кедах, яны ўжо зранку збіраліся піць віно на “скразняку”, на месцы якога цяпер збудавалі рэстаран, і я разумеў, што іх брама дзесыді тут і месціцца, недзе між Сумскою і Дзяржынскага, зусім побач з КДБ, што, зрэшты, справы не датычыць. У адрозненне ад іх, я так ні да чога і не наблізіўся, так ніводнага разу і не адчуў, які ён — гэты чорны скразняк з процілеглага боку жыцця, які выцягвае за сабою ў салодкую бязвыхадзь свежае паветра, тапалёвы пух і душы дэпрэсіўных апосталаў. Чаму мне гэта не ўдалося? — думаю я цяпер. Магчыма, я ня надта верыў таму, чаму верылі яны, магчыма, я проста ня мог наважыцца і падставіць свае далоні пад пякучую плынь атрутнага тлёну, якім наважваліся дыхаць яны, які яны ўдыхалі прагна і нецярпліва, якім яны задыхаліся і які выблёўвалі на шэрыя харкаўскія панэлі, пад ногі патрулёў. I няважна, што я піў тое ж віно доўгімі сонечнымі ранкамі пачатку дзевяностых і што ў мяне, дапусцім, былі такія ж старыя кеды, нават старэйшыя, чым у іх. Mae старыя кеды сведчылі толькі аб тым, што я мудак і новых
    кедаў сабе купіць проста не магу. Ніякага скразняку з адваротнага боку жыцця тут не было.
    Я ніколі ня мог па-сапраўднаму паверыць у тое, што адбывалася вакол мяне, мне заўсёды здавалася, што гэта яшчэ не пачатак, яшчэ не сапраўднае жыццё, гэта толькі нехта апавядае мне, як павінна быць далей, як яно ўсё будзе выглядаць, калі яны дэмантуюць дэкарацыі і пусцяць усю гэтую машыну ў ход. У адрозненне ад тых, хто ўключаўся ў гульню, адчуваў кроў і мяса мінучага часу, я ня мог цалком, на ўсе сто прыняць умоўнасць такога раскладу, я ня верыў да канца ў іх вар’яцтва, у іх непрабачанасць, мне замінала тая лёгкасць, з якою яны псавалі жыццё сабе і вакольным, тая лёгкасць, з якою яны сябе гэтага жыцця пазбаўлялі. Мне заўсёды здавалася, што гэта даволі інтымны занятак — пазбаўляць сябе жыцця, яны ж сцвярджалі нешта цалком процілеглае, яны намагаліся пераканаць усіх вакол, а галоўным чынам усё ж такі саміх сябе, што іх крыж, іх пачварнасць, іх рок-н-рол можна несці лёгка і весела, і што найбольшай праблемай падобнага крыжовага ходу можа быць толькі праблема з набыццём алкаголю. Я застаўся пры сваёй думцы. Іх амаль не засталося ў жывых.
    Вось, дарэчы, таксама не зусім прыгожая сітуацыя, калі ты рэзка і надзвычай балюча пачынаеш расчароўвацца ў сваіх героях, у апосталах, якім хаця і ня верыў да канца, але верыць, ва ўсякім разе, так хацеў, а тут раптам мінуў час, уласна — для цябе мінуў, а для іх проста скончыўся, і ты ўжо не адчуваеш да іх нічога, апроч нянавісці, нянавісці прамой, кантактнай, ад якое, думаю, іх душы з таго боку брамы цяжка выюць і б’юцца адна аб адну. Насамрэч, яе з’яўленне, з’яўленне гэтай нянавісці, лёгка было прадбачыць яшчэ тады — пятнаццаць гадоў таму,
    на пачатку дзевяностых, на ўсіх тых канцэртах з раз’ябанай апаратурай, на ўсіх тых хатах, па ўсіх тых кутках і норах, па якіх нібыта залягала магутная харкаўская контркультура, харкаўская рок-школа, і з якіх яна, у большасці сваёй, так і ня выбралася. Калі ты ў сямнаццаць гадоў сустракаешся з апосталамі і цягаешся з імі з аднае таемнай вячэры на іншую, ад аднаго гастранома да наступнага, ты ўжо не прабачыш ім ні іх старэння, ні іх цалком натуральнай стомы, ты будзеш патрабаваць ад іх, каб яны да канца заставаліся з табою і стаялі на тым самым распаленым вуголлі, на якім стаіш ты сам, ты будзеш лічыць неабходным штораз нагадваць ім — я пайшоў за вамі, помніце, тады, калі вы стаялі і пілі сваё віно, зранку, пятнаццаць гадоў таму, я пайшоў за вамі, хаця мне было толькі сямнаццаць, а ў вас ужо былі свае дзеці, я паверыў вам, калі вы казалі, што існуе скразняк, які можна адчуць, калі стаць у патрэбным месцы, калі трымацца свайго рок-н-рола, я ня мог не паверыць вам, калі вы апавядалі аб адваротным бокужыцця, аб чорным густым паветры, напоўненым тапалёвым пухам і шумам рваных дынамікаў, я хацеў вам верыць і я вам верыў, і таму ня смейце цяпер адмаўляцца ад усяго сказанага, ня смейце падаць на шэрыя панэлі, я проста не дазволю вам адысці ўбок і пакінуць мяне аднаго, на гэтым распаленым вуголлі, на якое вы завялі мяне сваімі ябанымі апостальскімі пасланнямі, уставайце, уставайце і заставайцеся разам са мною, нават ня думайце пазбегнуць гэтага агню, нават ня марце, сукі, што я пакіну вас у спакоі, да канца, свайго, блядзь, жыцця, да таго часу, калі агонь цалком зжарэ маё сэрца і мае лёгкія, я буду разбіваць вашы ныркі сваімі старымі кедамі, я дастану вас у вашых магілах, у якія вы так хутка і так лёгка схаваліся,