Анаталогія
апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
Апавяданні, запісы, эсэ
Мінск «КнІГАЗБОР» 2015
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бен)
1-24
Івашчанка, А.
1-24 Анаталогія : апавяданні, запісы, эсэ / Анатоль Івашчанка. Мінск : Кнігазбор, 2015. 116 с.
ISBN 978-985-7144-16-7.
Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб'ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні пад сапраўдным імем аўтара друкуюцца ўпершыню.
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-7144-16-7
© Івашчанка А., 2015
© Афармлсннс. ПУП «Кнігазбор», 2015
I
Пахволі
Саша очень любнт кннгн про героев н про месть, Саша хочет быть героем, а он такой н есть.
Саша носнт шляпу, в шляпе страуснное перо, Он хватает шпагу н цепляет прямо на бедро. Віктар Цой. *Саша>
Саша гадаваўся без бацькі. Як падавалася нам, дванаццаці-трынаццацігадовым, гэты факт, пры ўсіх сваіх мінусах, меў адзін вельмі вялікі й неаспрэчны плюс: ступень свабоды, якая нам і не снілася.
Сярод мінусаў галоўным было татальнае безграшоўе. Сашава маці, што працавала, здаецца, рэстаўравальніцай у мастацкім музеі, у час, калі краіна працягвала жыць па прынцыпе «скажы, дзе працуеш, і я скажу, пгго крадзеш», ледзь дацягвала ад авансу да заробку. Праўда, амаль ніхто з нас, хлопчыкаў з сем’яў шараговых ітээраў, работнікаў розных НДІ, заводаў, сфераў харчавання й сацыяльнага абслугоўвання, не раскашаваў. За вельмі рэдкім выняткам.
Газеты стракацелі выкрывальніцкімі нарысамі пра наменклатуршчыкаў, іпто панабудавалі шыкоўныя фазэнды пад Менскам у час, калі народ пухне з голаду, пра фірмачоў, што бессаромна нажываюцца на вачах у чэсных працаўнікоў, пра валютныя спекуляцыі, пра з гразі ў князі ды іншую трасцу... Бацькі
Плошча Перамогі
Апавяданні
на кухнях абмяркоўвалі ўсё гэта, лаялі фірмачоў і спекулянтаў, чыталі «Огонёк», выпісвалі «Новый мнр» і «Хнмню н жнзнь», гадзінамі слухалі Ельцына й Капшіроўскага, чакаючы ад іх нейкага цуду. Да з’яўлення ж цуду ўласнага заставаліся лічаныя месяцы.
Мы ж, пакаленне джынсаў «Мальвіна», іуфтоў «Наутылус» і «Крэматорый», магнітафонаў «Інтэрнэпінл» і камп’ютараў «Байт», ведалі два адносна хуткія спосабы «азалаціцца» — памыць альбо павартаваць. Адразу ж пасля пгколы мы кіраваліся наўпрост да адзінага ў ваколшах рэстарана, дзе акурат на абед з’язджаліся крутыя па тых часах іншамаркі альбо, на скрайняк, апошнія «Лады». «Памыць ці павартаваць?» — такім пытаннем мы віталі наведнікаў. Згода на «памыць» успрымалася як сапраўднае шчасце й здаралася дужа рэдка. На «павартаваць» — хутчэй як міласціна. Найбольш частым адказам было грэблівае маўчанне альбо, як варыянт, штосьці накшталт: «Не надо. Но еслн с машнной что-то случнтся, я тебе глаз на ж*пу натяну».
Саіпа ніколі не працаваў з намі.
Тыя кііпэнныя грошы, пгго выдаваліся бацькамі «на булачку», чым далей, тым меней скарыстоўваліся па прызначэнні. Яны іпілі ў «абшчак», і на іх таму з нас, хто выглядаў самым дарослым, мы даручалі набыць пачак цыгарэт альбо, зрэдку, — парнаграфічную літаратуру, якая запоўніла тады паліцы кнігарняў. Абгорнутыя ў непразрыстую падручнікавую вокладку, гэтыя кнігі чыталіся па чарзе; той, хто чытаў першы, падкрэсліваў чырвоным стрыжнем патрэбныя мясціны. Дзеля канспірацыі мы называлі гэта «геаметрыяй». Калі падыходзіла чарга, ты казаў: «Дай геаметрыю пачытаць».
Саша «геаметрыю» не чытаў.
Цыгарэты. Гэтае страшнае слова, якім нас палохалі ледзь не з садка. Так, гэта быў забаронены й, адпаведна, дужа салодкі плод. П’янлівы смак і пах першых сігаў згадваецца з вастрынёй, параўнальнай са згадкай мо толькі пра перпіую вьшадкова-спантанную эякуляцыю...
У адрозненне ад нас, Саша паліў па-даросламу. I крыпіку пазней, калі ў яго выявілі парок сэрца, — кінуў. Таксама па-даросламу, з ломкай ці чымсьці падобным.
Зрэдку, можа раз на паўгода, Саша сустракаўся з бацькам. Пасля гэтых сустрэч ён мог зрабіцца ўладалыіікам «Байта» альбо «Інтэрнэшнла». Альбо, бывала, — недзіцячай сумы грошай. Гэтыя грошы ішлі выключна на ягоныя ўласныя патрэбы, і нават калі ў маці не заставалася ні капейкі, яна не звярталася да яго па фінансавую дапамогу. Хаця — хто цяпер можа з пэўнасцю пра гэта сказаць?..
Калі табе трынаццаць, калі ты раптам у пэўны момант пачынаеш бачыць і адчуваць усё па-іншаму, калі свет паўстае перад табою стракатай гамай гукаў, пахаў, перажыванняў, спакусаў і г. д. — зрэпггы, можна не працягваць. Гэты пяіпчотны ўзрост шмат разоў апісаны да нас іншымі спыняльнікамі імгненняў... Але калі табе трынаццаць, ты яііічэ нічога не ведаеш пра сябе, пра тое, хто ты й навошта. Ты не аналізуеш. Жывеш сабе й жывеш. А вось Саша, здавалася, ведаў.
Мы любілі прыходзіць да яго ў госці. Сашава маці не была ў захапленні ад гэтых частых візітаў. Яна ніколі не распытвала пра вучобу пі пра нешта з кола паддеткавых зацікаўленасцяў. Але асабліва й не замінала гэтым візітам.
Плошча Перамогі
Апавяданні
Сашаў пакойчык, адгароджаны ад матчынай паловы сценкай з кардонных яйкавых латкоў, быў сакральным месцам. Тут захоўваўся ўзорны парадак, і сюды не запрашаўся абы-хто. Сам факт дазволу на госці ўспрымаўся як гэткі акт ініцыяцыі.
Тут былі ўсе атрыбуты, неабходныя для культавае пабудовы. Са сценаў пазіралі боствы, на падваконві дыміла духмянасць. Дзесьці ў сярэдзіне пакоя, з люстры, на выпіыні Сашавага росту звісаў званочак. Маленькі рыбацкі званочак, што выкарыстоўваецца для лоўлі на донку. Калі ў гаспадара пыталіся, навопіта тут гэта, ён моўчкі падыходзіў і махам роўнай нагі (не адрываючы пятку ад падлогі) паказваў — навоіпта.
Што да бостваў, то галоўнае месца на яйкавай сцяне адводзілася каляровым выявам кітайца, імя якога тады дарэмна не вымаўлялася, а цяперака хіба падзабылася. Яго агіяграфію ва ўсіх дэталях ведаў кожны з нас. Найбольш нам падабалася яго дзіцячая мянушка — Маленькі Дракон. Маленькі Дракоп узнёсся ў трыццаць тры гады, пакінуўшы па сабе вучэнне, назву якога таксама не будзем згадваць дарма.
Ён быў выяўлены ў кананічных паставах, напружаных абарончых ці ўдарных атакавальных, з нунчакамі, узнятымі да вачэй, у скачку... Гэта было вярхоўнае боства. Бог-айцец. 3 сунрацьлеглай сцяны на яго пазіраў «сын». Той меў кароткае карэйскае прозвішча і, як і належыць, быў страшэнна падобны да бацькі. Яго ўзнясенне адбылося ўжо на нашых вачах. На кніжнай паліцы стаяў яго «абраз» у рамцы з чорнай стужкай. Сярод яго атрыбутаў былі чорная акустычная гітара альбо белая электрычная, запаленая цыгарэта, чорная кашуля... Вядома ж, на свае сцены я не наважваўся вешаць выяваў боства (тым
больш з цыгарэтай!); мой пакой аздабляў сціплы плакацік, з якога сувора пазіраў будучы губернатар Каліфорніі...
Сашу я шмат чым абавязаны. У прыватнасці, без яго я наўрад ці даведаўся б, інто шляхі да асалоды не абавязкова звязаныя з працэсам паверхневага трэіпія. Сапіа слухаў «Мэдвін гудал» і тонамі паглынаў кнігі фэнтэзі. Узімку, нават у моцныя маразы, ён апранаў лёгкую асеннюю куртачку. Магчыма, ён проста не хацеў марнаваць свае асабістыя сродкі на пухавік, але падносілася гэта як загартоўка. У адрозненне ад большасці з нас, ён не застаўся вучыцца ў дзясятым класе, а пайшоў працаваць. Зрэдку мы сустракаліся ў пераходзе, дзе ён гандляваў індыйскімі духмянасцямі, касетамі й духоўнай літаратурай. Дзе ён цяпер і што робіць, не ведаю ні я, ні сацсеткі.
...Пасля розныя вехі маёй біяграфгі асвечваліся рознымі першымі-знакавымі-пахамі (незабыўна шчымлівыя водары жанчыны, бульбы фры, першага свежараспакаванага мадэма, кіславаты пах дзіцячых экскрэментаў у падгузніку...). Але тады, у дванаццаць ці трынаццаць год, у Сашавым сакральным пакоі я зведаў яіпчэ адзін пах.
Рэч у тым, пгго ў іх з маці была дамоўленасць: усю хатнюю працу, звязаную з уласнай жыццядзейнасцю, — мыццё посуду, гатаванне ежы — Саша выконваў сам. Сюды ж, натуральна, уваходзіла і праннс сваёй бялізны. Гэта быў кошт самастойпасці, даросласці. Так бы мовіць, кошт незалежнасці... У той дзень, зайшоўіпы ў яго пакой, мы не адчулі знаёмага тонкага водару сандалу. Яго перабіваў рэзкі смурод. Маці дома не было, а пасярэдзіне пакоя стаяў пластмасавы таз, у чорных водах якога плавалі Сашавы брудныя скіслыя шкарпэткі, майкі ды май-
Плошча Перамогі
Апавяданні
ткі. Некалькі дзён таз стаяў у лазенцы — чамусьці ў Саіпы ўсё не даходзілі да яго рукі — пасля чаго маці, пэўна, гэта надакучыла, і яна перанесла яго ў сынаву палову. У мэтах болыпае нагляднасці...
Саша, нічога не сказаўпіы, узяў таз і пайпюў у ванны пакой. А я застаўся ў «храме», сам-насам з яйкавымі сценамі, юнацкімі «абразамі» ды агідным пахам нявымытае бялізны — пахам волі.
Іледачы
Дэкан Свіфт наняў актораў, каб тыя неслі людзям яго думкі. Але наш губернатар выявіўся хітрэйшым ён наняў гледачоў...
3 кінафійма «Дом, які збудаваў Свіфт»
У двары ігатыхала восеньскай цвіллю. Дрэвы стаялі амаль голыя, і, адпаведна, лісця пад імі было па шчыкалатку (каму — дрэвам? — Заўв. рэд.).
У неасветленым двары, па выцвілым лісці каталі дзяўчо. У апошнім сказе процьма алегарычных недакладнасцей. Бо насамарэч дзяўчо білі. Моцна. Ёсць у братняй мове слова, якое б больш ёміста перадало сэнс. Нават не адно, але чорт з імі, словамі, і з ёй, мовай... Дый ці «дзяўчо»? Па ўзросце — так. Але толькі па ўзросце...
Сяржук з жонкаю йшоў па парку. Там, як ні парадаксалыіа, была гэткая ж карціна, што і ў двары (у сэнсе, лісце). Яны вярталіся дахаты як людзі, для якіх не было, папросту не магло існаваць нічога па-за імі й тым, нгго ў іх. Гэтае апошняе дэ-факта знаходзілася (то бок рухалася, харчавалася, а калі каго цікавяць дэталі — выбудоўвала свой косны мозг) ва ўлонні, але, далібог, Сяржук таксама пачуваўся цяжарным.
Плошча Перамогі
Апавяданні
Прынамсі, жорсткі жончын таксікоз, відаць, часткова перадаўся й яму (як гэта часта здараецца з хворасцямі тых, каго любіш)...
Яны зайшлі ў двор, і жонка вымавіла: «Божа...» — «Хадзем, хадзем», — з ненатуральнай бадзёрасцю сказаў Сяржук.
Яны ўвайшлі ў пад’езд, падняліся на сямнаццаць прыступак — першы пралёт, дзе вакно — і жонка сказала: «Пачакай. Трэба. Вярнуцца». — «Так», — адказаў ён, але спярша, з хвіліну, яны глядзелі з акна на гэты мортал комбат.
(Трэба сказаць, што некалькі жыхароў таксама назіралі за збпіцём — з вокнаў, з гаўбцоў. Палілі, глядзелі...)