Анаталогія
апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
Ну, вось, данасіла Люба да саракавога тыдня і ў чэрвені нарадзіла. Спярша думала, адыдзе крыху — і вяселле зладзіць, але Славік зусім кволенькі адразу
быў. 3 хваробы ў хваробу кідала — то білірубін павышаны, то ротавірус нейкі... «I адкуль гэтая трасца сыплецца? — усё здзіўлялася Любіна маці. — Жылі ж раней нейк без гэтага...»
Ды й сама Люба паднабрала за цяжарнасць там, дзе і заўсёды празмерна было (матчына генетыка). Якія тут табе фоткі? На халеру яны трэба, калі сорамна будзе ў «Аднакласніках» павесіць?!
Ну і, да ўсяго, — са свякроўю будучай непаняткі пачаліся. Паехалі яны спярша са Славікам і Колем (так хлопца яе звалі) да яго бацькоў, што лагічна было — у тых трохпакаёўка, добра абстаўленая, дом маналітна-блочны. Карацей, кожа-рожа-хай-тэк, усе дзялы. Але не ўжыліся яны з маці — ці тое кухню не падзялілі, ці, можа, Колю? Рыкнула свякроў раз на Любу, другі. А Любаня не з тых, хто трывае: сабрала рэчы й вярнулася ў сталінку да бацькоў. Жыла там маці яе з дзяцінства. А наагул — яшчэ бабця ў пяцідзясятыя са сваёй маці ў камуналцы гадавалася. Прыбіральня — дык толькі на Любінай памяці з’явілася. А так на двор хадзілі. Санвузел сумешчаны. Бацька Любін яго гаваннай заве — то бок гаўно і ванна разам.
На заўтра і Коля да іх прыехаў. Жыць пачалі ўпяцёх. Ушасцёх нават — калі ката лічыць. Бацькі — людзі вясёлыя. Самі ж у значна горшых умовах пачыналі. Ну, а пасля, покуль абжыліся-ўладкаваліся, ізноў смаркатая восень, шэрань і слота. Ніхто ўжо пра вяселле ўсльгх і не згадваў.
Коля ва ўніверы мінскім вучыўся. На завочным. У райцэнтры тэхнікум скончыў і сантэхнікам працаваў. 3 халтурамі штосьці выходзіла, але не дужа яму гэта, ясная справа, падабалася. Цяжарнасць Любіна
Плошча Перамогі
Апавяданні
як снег звалілася, і Коля — з мамкінай падказкі, пэўна, — пават паснрабаваўбыў намякнуць: маўляў, давай мо пачакаем, час цяпер незразумелы, універ во яму хоць бы скончыць. Але Люба цвёрда абсекла: не хочаш — не трэба: я й сама дзіцёнка выгадую. Але тады, як затрымка здарылася, і Люба не адразу з лёсам змірылася. Да апошняга спадзявалася, што гэта толькі затрымка. Сама яна на рынку працавала. Рэалізатаркай. А хто ж табе на рынку які дэкрэтны адпачынак аформш,ь — у яе й працоўнай не было. Ну а як?..
А тады ні ў воднай аптэцы тэсту на цяжарнасць не знайшлося. I паехаў Коля ў Мінск — у яго якраз сесія пачыналася — са слоічкам Любінай мачы, набыў тэст і, не дачакаўшыся вечара, ва ўніверскай прыбіральні ўсё і сііраўдзіў. Так хацелася, каб адна рысачка на тэсце праявілася, але ж не — праявіліся дзве.
Цяпер пра ўсё гэта са смехам згадваецца. А насамрэч — і не згадваецца ўжо. Нібыта й ваганняў ніякіх не было. Такі Славічак ладненькі й смешненькі выйпіаў. Цьху-цьху-цьху.
Карацей, засталася Люба дэ-юрэ «адзіночкай». А тут сяброўка з рынку параіла: ты схадзіла б у сацаддзел, на дапамогу памнерсную падала. I ў чаргу па кватэру запішыся, ці мала што? Ну, яна й пайшла, і падала, і запісалася. Яе ўключылі ў нейкі нібыта хутчэйшы спіс — не самы хуткі, вядома ж: «Ну, вы ж разумеце, цяпер галоўны прыярытэт для дзяржавы — мнагадзетныя сем’і. Ну, і пра маці-адзіночак мы таксама, канешне, помнім!» — запэўнілі.
Дапамогі той і сапраўды толькі на два пачкі «памперсаў» хапала. Затое неўзабаве прыйшлі з
сацаддзела — правяраць, з кім яна ў кватэры жыве, як жыве і, зрэшты, ці жыве. Добра, што Колі дома не было. Прайпіліся па пакоях, нават у шафу зазірііулі. Спыталі, чые красоўкі мужчынскія ў вітальні стаяць. Адказала: бацькавы. Пазіралі крыху падазрона, але нічога, абышлося. Сыпілі.
I вось цяпер ізноў гэты сацаддзел са сваёй акцыяй па падтрымцы малазабяспечаных катэгорыяў...
Люба прачытала на нейкім мамскім форуме, што пад маркай усталёўкі апавяшчальнікаў насамрэч праводзяць дагляд кватэр: ці сапраўды мнагадзетныя альбо «адзіночкі» тут жывуць, ці ложкі дзіцячыя стаяць. Могуць і ў шафу зазірнуць (гэты факт асабліва абураў форумных змагароў) — паглядзець, якая вопратка на паліцах ляжыць. Хтосьці пісаў, нібыта прыйшлі так у кватэру, дзе мнагадзетныя прапісаны, а там — толькі бабця з дзедам. Аказалася — яны на чарзе стаяць на жыллё, з бацькамі прапісаныя, а самі кватэру здымаюць (ну як ты рэальна ўсямёх у двухпакаёвай хрушчоўцы з 5-метровай кухпяй памесцішся?). I суседзяў распыталі, ці часта яны дзіцячыя енкі чуюць. Аказалася — не чуюць. Гэта ў хруіпчоўцы! Карацей, выкінулі тых мнагадзетных з ільготнай чаргі. «Давай, да свіданія», як кажуць...
Пісалі, што Цыбуленка даў загад скараціць чэргі «нуждаюіцнхся», і вось пачаліся акцыі. Бясстрашныя форумныя жыхары абурана лямантавалі: ды хай бы да мяне прыйшлі сасваімі пажарнымі апавяіпчальнікамі — я бы іх на парог не пусціў! А яшчэ дазваляць столь псаваць? Ды з якое радасці! Ды я б іх!..
Тое ж самае, дарэчы, і Любін бацька сказаў — паслаць іх куды падалей, — але маці абачліва за-
Плошча Перамогі
Апавяданні
пярэчыла: хай сабе ўсталююць, і забудземся на іх. Нашто гусей дражніць? Ды й напраўду — а калі пажар? Праводка ж, пэўна, з пяцідзясятых гадоў не мянялася.
Званок у дзверы раздаўся праз тыдзень пасля тэлефанавання, калі Люба крыху страціла пільнасць, заспеўіпы Колю дома: зайшоў перахапіць у абед. Коля прапанаваў не адчыняць, але Люба, завесіўшы фіранкі ў дзіцячым пакоі і замкнуўшы Колю з малым у «гаванне», дзе яны караблік пускалі (Славіку на ўсялякі пажарны шчэ й дунду ўсунула), усё ж адчыніла. На парозе стаяў мужык з псрфаратарам і інструментальнай скрыняй. Са скрыні ён выцягнуў два апавяшчальнікі, падрабязна распавёў, як імі карыстацца (калі батарэйку мяняць, як чысціць). Збіраўся ўжо прадэманстраваць, як, уласпа, апавяшчальнік апавяшчае, але Люба паверыла на слова, кіўнуўшы на дзверы пакоя, маўляў, дзіцёнак спіць. Таму й свідраваць нельга.
Напіто вам час губляць. У вас жа, пэўна, шмат іграцы япгчэ. Мы самі ўсталюем. Бацька мой прыйдзе ўвечары і прыкруціць.
Мужчына не настойваў.
Калі ён ужо стаяў у дзвярах, з лазенкі пачуўся грукат.
Гэта хто там у вас? — пацікавіўся ён.
А-а, гэта кот. Ваду любіць піць з-пад крана. Напэўна, мылыгіцу развярнуў.
Кот? А-а... Усяго добрага.
Сацаддзел Дзяржынскага раёна месціўся рыхтык у такім жа двухпавярховіку, як і Любіна кватэра. У цэнтры райцэнтра такіх будынкаў, абабітых
звонку вагонкаю — іх па старой памяці называлі баракамі, — захавалася пямала яіпчэ з даваеннага часу. У іх пераважна месціліся ўсялякія ўстановы. Абстаноўка ўнутры была не проста спартанская. Тут хутчэй падышоў бы эпітэт «жабрацкая»: рыпячая драўляная падлога з аблезлай фарбаю, патрэсканыя сцены, даўно не беленая (ці даўно беленая) столь у жоўтых разводах. I сёй-той, хто ўваходзіў сюды з цвёрдым намерам прасіць і патрабаваць, ну, не тое пгго пакідаў надзею, але тут жа губляў увесь імпэт і раіпучасць. Маўляў, калі начальства ў такіх умовах жыве, то што ўжо нам, смяротным...
Хіба што супрацоўніцы са сваімі баявымі макіяжнымі расфарбоўкамі й сучасныя камп’ютары з пляскатымі маніторамі стваралі дысананс з сірочасцю агульнай абстаноўкі. Ну і апавяшчальнікі, у вялізнай колькасці, нібы маленькія касмічныя апараты, прысмакталіся да жоўтае столі ўсіх калідораў і кабінетаў...
Начальнік сацыяльнага аддзела, вярнуўпіыся з абедзеннага перапынку, з засяроджаным выглядам раскладваў пасьянс «Павук», калі ў дзверы пагрукалі:
Сяргей Аляксандравіч, вас просіць зайсці галава, — паведаміла блапдзіністая сакратарка. I дадала: — Зараз.
Добра, дзякуй. Нешта здарылася?
Ды не, — сакратарка прычыніла дзверы і, панізіўшы голас, па-змоўніцку прамовіла. — Там у яго госць. Сказаў нікога не пускаць. Ужо дзве гадзіны сядзяць. Я на абед выходзіла, а яны там так і засталіся. Скрынку нейкую нрывёз.
I , ужо ў дзвярах: —Нумары на машыне — з сямёрачкай...
- Знаёмцеся, гэта Алег Фёдаравіч. 3 Мінска да нас, — галава зрабіў піматзначную паўзу. Алег Фё-
Плошча Перамогі
Апавяданні
даравіч кіўнуў. Трымаўся ён пакуль ціха, але значна. Чамусьці ў Сяргея Аляксандравіча не ўзнікла сумневаў адносна месца яго працы.
Галава працягваў:
Думаю, піто каму-каму а не вам, Сяргей Аляксандравіч, трэба нагадваць, пад якім дэвізам праходзіў гэты год. Беражлівасць, беражлівасць і яшчэ раз беражлівасць. Між тым, не ўсе разумеюць гэта, патрабуючы ад дзяржавы, у цяперашніх няпростых варунках, часам неадэкватнай падтрымкі і нават апекі. Недаравальным марнатраўствам было б, калі б мы, тыя, каму народ даверыў клопат і іра сябе, сядзелі склаўшы рукі, й пазіралі, нібы мышы з-пад веніка. — Галава важка заклаў руку за борт нінжака. — Ніякіх экстрэмісцкіх настрояў у нашым горадзе, дзякуй боіу, не назіраецца. Незарэгістраваныя арганізацыі сваю дэструктыўную дзейнасць у нас не праводзяць, як у Мінску, — тут Алег Фёдаравіч прыўзняў і пачаў ссоўваць бровы. Галава хутка вьшравіўся. — Як у Мінску праводзілі да нядаўняга часу. Старапнямі Алега Фёдаравіча і яго калег усе намаганні ворагаў нашага спакою і дабрабыту пацярпелі суцэльны крах.
Бровы госця рассунуліся, заняўшы свае ранейшыя пазіцыі.
- Так, у нас сацыяльная дзяржава. Між тым іпмат хто спрабуе на гэтым паразітаваць. I вы, Сяргей Аляксандравіч, цудоўна ведаеце, што вышэйіпым кіраўніцтвам краіны пастаўлена задача выявіць гэтых нядобрасумленных грамадзян. Асабіста вам пастаўлена... Па пэўных падліках, каля паловы чаргавікоў, якія ігрэтэндуюць на льготнае жыллё, насамрэч ніякіх прывілеяў не маюць. Наколькі паспяхова вамі як начальнікам сацыяльнага аддзела праводзіцца праца
па вычляненні такіх элементаў? — нечакана рэзка ва ўпор запытаў галава Сяргея Аляксандравіча.
Ды... працуем э-э... у пітатным рэжыме. — Сяргей Аляксандравіч зразумеў, што цянер вырашаецца ягопы лёс. — Ды як ты іх вычленіш, гэтых элементаў? Колькі нас, правяралынчыкаў, а колькі іх?..
Галава хітравата па-змоўніцку зірнуў на Алега Фёдаравіча.
А вось таму таварышы з Мінска і прыехалі да нас. Каб досведам з намі падзяліцца. Гэта вам, Сяргей Аляксандравіч, не пасьянсы раскладваць і па забаўляльных сайтах ішіьгрыць. Тут трэба дзейнічаць хутка й пэўна, — галава ледзь скрываў унутранае трыумфаванне ад выгляду раптоўна пачырванелага начальніка аддзела.
Зірніце, калі ласка, вось на гэта. — Галава дастаў з вялікай скрыні, што стаяла за фіранкай, апавяшчальнік.