• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анаталогія апавяданні, запісы, эсэ Анатоль Івашчанка

    Анаталогія

    апавяданні, запісы, эсэ
    Анатоль Івашчанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 116с.
    Мінск 2015
    16.03 МБ
    Назаўтра ўсё балела, нібы пасля сапраўднае бітвы, але галава была ясная. 3 ліостэрка ў лазенцы пазіралі напаўзаплюшчаныя (ці напаўрасплюшчаныя?) вочы з жоўта-чырвонымі бялкамі.
    На працы да абеду адчувалася мулкая спустошанасць. Дзесьці на перыферыі свядомасці пазумквала думка: «Ну, добра. Хрэн з ім, са здароўем. Хрэн з ёй, з бранёй. Хрэн з ім, з агнямётам ды поўным боскамплектам. Набыць плазменны кулямёт на ўсе, а там паглядзім...»
    Насамрэч Сева не быў геймерам-псіхапатам з тых, што лепшыя і горшыя гады жыцця бавяць у замацюкаііых ды прасмярдзелых потам камп’ютарных клубах. Дарэчы, ён памятаў, як з’яўляліся іх першыя аналагі, што месціліся ў пераходзе на «Кастрычніцкай». «Байты», «спектрумы», «еэскі»... — ад адных гэтых словаў тады беглі дрыжыкі.
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    3 параметрамі яго цяперашняга кампа можна было дазволіць сабе самае свежае ды накручанае, але, паўторымся, маньякам Сева не быў. Яго мала цікавілі пакрокавыя ці рыал-тайм стратэжкі ды іншыя эрпэгэ, за якімі праседжвалі ўвесь магчымы час многія ягоныя супрацоўнікі. Наогул гуляць на працы ён сабе ніколі не дазваляў, адкрыта пагарджаючы тымі, хто трапіў «у сістэму». Вядома ж, жонка не ведала пра Севаву слабасць, засынаючы з пэўнасцю, пгго муж па начах дарабляе справаздачы (падчас іульні левая рука заўжды памятала ігра спалучэнне альт-таб).
    I чаму яго настолькі зачапіла звычайная офісная гулька, гэтак званая ізаметрычная стралялка? Ен адчуваў, пгго за ўсім гэтым стаіць штосьці болыпае за тупы азарт. Ён мусіў прайсці іульню да канца, завяршыць місію. Пакончыць кібенематары з усім гэтым лайном!..
    На абедзе Сева дазволіў таварышу ўгаварыць сябе ўзяць па піву, і стала зусім хораша.
    «Хочешь, расскажу последннй анекдот про Штнрлнца?» — запытаўся таварьпп. «Валяй», — млява адказаў Сева, не дужа верачы ў тое, што такая показка існуе. «Слушай. Штнрлнц шёл по лесу с автоматом. Вдруг в блнжннх кустах что-то зашуршало. Штнрлнц вьшустнл несколько очередей, сделал два шага назад н... сохраннлся».
    
    У офіс Сева паднімаўся з намерам дакапацца да сутнасці. Ён набраў у пашукавіку назву гульні й хутка знайшоў форум яе заўзятараў. Ну вядома. Той ракавы ўзровень цікавіў не аднаго яго. Усё было проста: дабегчы да жоўтага пагрузчыка, што стаяў ля
    супрацьлеглай сцяны, і прабівацца на ім паўз калатушу монстраў да наступпага ліфта. У гэтай місіі не было ўмовы забіць усіх...
    Цікава, што форум, на які ён натрапіў, меў беларускі дамэн. Знізу быў прычэплены даўжэзны банер, што заклікаў прыйсці на мітьпіг. Сева клікнуў па ім. Аказалася, што якраз сёння «опы» ладзяць святочнае шэсце. Міма праходзіў супрацоўнік з суседняга століка. «Собнраепіься сходнть?» — запытаў ён. «Да ты чё. Одному стрёмно. Пойдём вместе?» — па-змоўніцку падміргнуў Сева. «Не внжу во всех этнх броженнях большого смысла. Народ нх всё равно нс поддержнт. Пока хавает. Выходят однн н те же пару тысяч на двухмнллнонный город. He смешно лн?» — «В десятнмнллнонной Москве еіцё меныпе выходнт», — парыраваў Сева. «Ну, в Москве! — апоппіяе слова сусед вымавіў працяжна, амаль праспяваў. — Нам до Москвы-ы-ы. Беражы ныркі, змагар...» — паблажлівым шматкроп’ем скончыў размову сусед.
    Вядома, Сева нікуды не збіраўся. Апошні раз ён хадзіў на падобнае мерапрыемства хіба ў школе, то бок больш за дзесяць гадоў таму, калі не лічыць плошчы ў сакавіку 2006, дзе яны былі разам з гэтым самым супрацоўнікам. Ну, зрэдку праглядаў у нэце відосы з разгонаў акцыяў. He болей...
    
    Сыходзячы з працы, Сева абдумваў іульню. Ад гэтага ў копчыку крыху свярбела. Ён спусціўся ў фае й пабачыў невялікі натоўп.
    «Что такое?» — запытаў ён у жанчыны, што стаяла ля дзвярэй, не рашаючыся іх адчыніць. «Шествне какое-то. Вроде, несанкцноннрованное».
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    Сева адчыніў дзверы. У вялізны праём уціснулася некалькі суітрацоўнікаў у ваганні — ці перачакаць, ці падбегчы сто метраў да метро. Па праспектавым ходніку, праз квартал ад будынка яго працы, у бок плопічы Перамогі рушыла шэсце. Над ім луналі сцягі. Раптам з-за рогу вуліцы выбег чорны ланцуг. Шалёныя вочы. Іклы. Смярдзючы подых з ядавітых пашчаў. Касмаішўт, што бег паперадзе, зароў: «Назад-сукй-бл*дь!» Людзі шаснулі ў будынак. Сева за імі. У скронях крыху стукала.
    Ён падняўся ў свой працоўны пакой. Зірнуў у вакно й пабачыў, як у двары чорныя даганяюць дэманстрантаў, ламаюць тронкі сцягоў, валяць на зямлю, б’юць, б’юць, цягнуць у арку, да аўтазакаў... «Граамотно работают. Блакіруйце і рассякайце», — без асаблівай інтанацыі вымавіў хтосьці за спінай. Сева ізноў спусціўся ўніз і вызірнуў на вуліцу. Бойка яшчэ працягвалася, але ўжо без сцягоў. Толькі шэры натоўп. Пад’язджалі новыя цёмна-зялёныя аўтазакі. Нейкі маладзён кінуў у шкло брудны сняжок і адбсг у арку.
    На ходніку ляжаў сцяг з шасціканцовым крыжам, на якім адбіліся некалькі слядоў ад берцаў. Доўгая тэлескапічная вуда-тронак была цэлая. Сева ізноў вярнуўся ў будынак. Нетаропка зняў з пляча торбу з ноўтам, паставіў яс за фіранку ля стала вахцёркі й выйшаў вонкі. Калі прыходзіць наканаванасць, страх знікае — прыгадалася яму чыёсьці выслоўе. I яшчэ ўзнікла бязглуздая думка, якая ў той момант падалася амаль дасціпнаю: шкада, што ў гэтым месцы нельга перазахавацца.
    Ён падышоў да вуды, узяў яе, астылую, у далонь і руіпыў у бок плошчы Перамогі, высока падняўшы сцяг.
    Сакавік 2009 г.
    Апавяшчальнік
    Фантастычнае апавяданне*
    Аўтаномны пажарны апавяшчальнік у кожны дом!
    Сацыяльная рэклама
    Люба ўжо стаяла ў дзвярах з дзіцячым вазком, збіраючыся выходзіць на дзённы іппацыр, як у вітальні забрыньчаў тэлефон.
    Любоў Паўлаўна? — запытаўся са слухаўкі бясколерны голас.
    Так.
    Сацаддзел, — прадставіўся голас. — Ці ўсталяваны ў вашай кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік?
    He, — адказала Люба, на ўсялякі пажарны агледзеўшы даўно не беленую (а можа, даўно беленую) столь.
    Вы адна выхоўваеце дзіця, так? — зрабіўшы націск на лічэбніку, удакладніў голас.
    Ну, як.„
    To бок — без мужа?
    Т-так.
    Сацыяльныя аддзелы горада праводзяць акцьпо: бясплатная раздача і ўсталёўка аўтаномнага пажар-
    * Дзеянне адбываецца ў зусім недалёкай будучыні.
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    нага апавяшчальніка для інвалідаў, мнагадзетных, мацярок-адзіночак ды іншых катэгорый малазабяспечаных грамадзян, — у пяцьдзясят другі за сёння раз прадэкламаваў голас. — Паколькі вы пражываеце ў двухпакаёвай кватэры, вам паложана дзве пггукі апавяпічальнікаў. Скажыце калі ласка, калі вы бываецс дома?
    Ды я заўсёды бываю. Я ж з дзіцем сяджу, — на ўсялякі пажарны ўдакладніла Люба. — Ну, хіба што пагуляць выходзім удзень перад сном ці ў магазін...
    Добра, — з палёгкай выдыхнула слухаўка і ў пяцьдзясят другі раз паведаміла: Работнік прыйдзе да вас у бліжэйшы час, каб здзейсніць усталёўку. Усяго добрага.
    Насамрэч Люба не была маці-адзіночкай. I бацька ў дзіцёнка, Слаўкі, меўся, і жыў ён разам з дзіцем і жонкай. Праўда, у шлюбе грамадзянскім. Хоць і распісацца прапаноўваў, і вяселля хацеў, каб усё як паложана. Гэта Люба не захацела роспісу й вяселля. Прычына была простая.
    Калі Люба давсдалася пра цяжарнасць, стаяў шэры смаркаты лістапад. He хацелася Любе вяселля ўвосень, калі шэрань, бруд і слата. Hi фотак прыгожых, ні свята. Ды й не так жа хутка вяселле тое робіцца. Ну у ЗАГСе якраз чаргі не было — распісвайся не хачу. Гэта не Мінск, дзе, кажуць, за паўгода запісвацца трэба. А банкет, а тамада, а здымка, а сукенка, у рэпіце рэпгг (якая, нават калі напракат браць, палову ўсіх выдаткаў возьме)? Сяброўкавы бацькі, напрыклад, дык адмысловы вясельны крэдыт у банку бралі. Ну а як?..
    Узімку — тым болып не хацелася. Хто ж зімой жэніцца? Спадзявалася: можа, у сакавіку яшчэ не
    будзе вельмі заўважна? Але ў сакавіку ўжо не проста заўважна стала, але яшчэ й такі таксікоз люты пачаўся, іпто ўжо ніхто ні пра якое вяселле й не думаў. Тут бы данасіць хоць да мінімальнага тэрміну. Двойчы ў рэанімацыі адлежвацца прыйпілося, пракапвацца, бо ежа назад выходзіла, а што не выходзіла — на дзіцёнка й будаўніцтва яго дамка плацэнтавага ішло. У Мінск вазілі на захаванне. 80 км. У дарозе нат спохваткі пачаліся. Але нічога, абышлося, паспелі гармон укалоць.
    He, ну сучасная — асабліва айчынная — медыцына й на зусім маленькіх тэрмінах плод ратуе. Толькі, як змрочна жартаваў яе мінскі рэаніматолаг, з такіх дзетак «ліхтарат» вырастае. Той, які потым за Цыбуленку галасуе.
    Ліхтарат Люба не хацела. Але й не вельмі разумела тых, хто на Цыбуленку гаўкае. У яе райцэнтры, праўда, ніхто асабліва й не гаўкаў. Гэта ўжо ў мінскай лякарні, ад рэанімацыі адыходзячы, яна наслухалася і пра нячэсныя выбары, і пра нейкія рэпрэсіі, і пра эканамічны калапс. Ляжала з ёю кабета амаль пенсійнага веку. Мінчанка Святлана. Уся з сябе, выпспічаная, дагледжаная, з манікюрамі-педзікюрамі. Нібы й старая ўжо, калі па шыі глядзець, а цела, грудзі — як у маладухі (Ліоба маму сваю згадала адразу ж, калі пабачыла, як Святлана раснраналася падчас агляду). I вось жа — на дзіцёнка наважылася. Сама на машыне прыехала, калі воды пачалі адыходзіць. (Дарэчы, лякарня была рэгіянальная, але ж у палаце з нямінскіх толькі Люба і дзеўчынёха нейкая, ці тое са Смалявічаў, ці тое са Смілавічаў, былі — астатнія сталічныя: хто за плату, хто па блату).
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    Мінчанка балбатлівая апынулася — жах. Ці гата яе сперапуду пасля наркозу на базар прабіла? Увесь час фаніла — то пра мужоў сваіх, хто колькі зарабляў (Люба не вельмі веры давала, бо зусім нерэальныя лічбы гучалі), то ігра дачку. Hi «Косма» пачытаць, ні скрыню паглядзець (хаця бабскіх баек, якіх Люба за тыдзень наслухалася, не на адзін серыял хопіць).
    Дачка журналісткай іграцуе на тэлевізіі. Цяпер у Кіеве, а пачынала тут, у Мінску. Рабіла аднойчы іугарку з нейкім чыноўнікам для навінаў. Дык той штосьці ляпнуў пра неэфсктыўнае кіраванне, а журналістка, маладая-зялёная, у сюжэт умантавала. Вядома ж, сюжэт не прапусцілі, а ў хаце назаўтра ж іпмон учынілі. Усё ў кватэры ператрэслі, паліцы павыварочвалі, падушкі перапатрашылі — кпггалту каб копію касеты нідзе не прыхавала. Пасля гэтага і з’ехала дачка ў Кіеў. Таксама рэпарцёрам уладкавалася. Калі апошнія выбары былі, яс ў Мінск накіравалі, сюжэт рабіць. Падчас разгону мітышу на плопічы ніхто не глядзеў, ці ёсць на табе бэйджык «прэса», ці пяма, і запакавалі яе ў бітма набіты аўтазак. Пакуль пакавалі і везлі, білі — Святлана казала, што ўсе грудзі былі сішя, і паказвала на сабе. Яшчэ пашанцавала, ппо ў турэмным дворыку дачку мужаў знаёмы палкоўнік пазнаў і проста за руку з шэрагу вывеў. Слухала Люба і не тое што не верыла — які рэзон быў гэтай мінскай фіфе хлусіць ім? — але й не надта каб да сэрца брала: сама дзеўка вінаватая, няма чаго было туды перціся. Святлана ж ледзь не з гонарам пра дачку распавядала. Было б чым ганарыцца...