• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анаталогія апавяданні, запісы, эсэ Анатоль Івашчанка

    Анаталогія

    апавяданні, запісы, эсэ
    Анатоль Івашчанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 116с.
    Мінск 2015
    16.03 МБ
    • • •
    Жадаю малой дабранач і йду выключаць святло. Яна — з ложачка: «Тата, тата-а-а-а!» Я: «Што?» Яна: «Я люблю!» Я: «Што-о?! Што ты сказала? Паўтары? Каго ты любіш?» Маўчыць. «Ты тату любіш?..» Малая (ііараспеўу. «Мама, тата, я люблю неба, сонца і зямлю».
    Дачакаўся
    Дачакаўся сакраментальнае фразы, якую, відаць, пімат хто з татаў чуў ад дачкі. Перадгісторыя: зрання, пасля службы ў барысаўскай царкве, захацеў набыць сабе асвечаны пярсцёнак. Прыехаўшы ў Менск, паказваю дачцэ: «Вось пгго я набыў. Калі Яна будзе сябе добра весці, і ёй набуду». Яна ўважліва разглядае пярсцёнак на безыменным пярсце левай рукі. А пасля пытаецца — паказваючы на залаты, іпто на правай: «А гэта іііто?» Тлумачу, што гэта заручальны пярсцёнак. Калі мы з мамай ажаніліся, яна мне такі падарыла, а, маўляў, калі Яна падрасце й выйдзе замуж, ёй такі таксама падораць.
    I вось яна — фраза: «А я хачу з татам жаніцца». Кажу: «3 татам нельга. 3 татамі ніхто не жэніцца. Вось вырасцеш — і знойдзеш сабе мужа». Пяцісекундная паўза. Яна: «Калі я вырасту тата, я жанюся з табой, і ты мне падарыш калечка».
    • • •
    Яна, выходзячы з садка, знаходзіць, што пад дрэвамі мора каштанаў (быў моцны вецер). Яна, нагадваючы вавёрку з «Ледніковага перыяду», пачынае набіраць іх. Спачатку поўнае вядзерца. Потым у рукі. Напгго, пытаюся, табе столькі? Яна здзіўлена: «Як нашто? Гэта ж мае запасы!»
    Коцік
    Яна збіраецца спаць. Прапаноўвае мне коціка ў выглядзе свайго кулачка. Я бяру «коціка» ў далоні й пачынаю пяпічотна пагладжваць, размаўляючы з ім. Яна адказвае. Ну, напр.: «Як цябе завуць, коцік?» — «Вася». — «Ты будзеш з Яначкай спаць». — «Да, мяў»... Урэшце Вася засынае. Кладзёмся спаць з «Вассм». Акуратна залазіць (я дапамагаю) на друті
    Пацалункі ў неба
    Татавы нататкі
    паверх ложка, каб не пабудзіць Васю. Яна гладзіць яго, бы жывога... Пасля прыходзіць Данік і пачынае шумець. Яна зверху: «Ну вось, вы майго коціка разбудзілі. Мяў, мяў...» Ну і г. д. Гэтая пакемонія з коцікам цягнецца ўжо тыдзень...
    Сказала Яна
    Яна ўзяла завядзёнку пасля нейкага свайго цверджання дадаваць: «сказала Яна». Напр.: «Хто ідзе іуляць?» — «Я, сказала Яна». Альбо Яна на запраўцьЕ «А які бензін мы будзем заліваць — чырвоны?» — «Не, зялёны». — «Ты правы, мой тата, сказала Яна».
    • • •
    Яна хоча дастаць канат з комплексу. Кажа: «Я абяцала пакатацца на канаце». — «Каму ты абяцала?» Некалысі секундаў роздуму: «Я, я... сабе абяцала».
    • • •
    Яна (3 гады) у прыбіральні. Толькі нядаўна намяняла гаршчок на дарослы клазет. «Ой, мне трэба памагчы». Я падаю ёй руку, яна грацыёзпа сасковае на падлогу й кажа: «Дзякуй табе, мой друг-памочнік!»
    Qui pro quo
    Сусед па кватэрным блоку бацькоў (прадстаўнік новае хвалі менскае ліміты, пажарнік, звычайна крыху нападпітку, з якім мы даўно не сустракаліся, а ў яго ўжо павырасталі сыны-дубкі, якіх я памятаю яшчэ жалудамі), убачыўшы, што вылажу з машыны (каб адшпіліць Яну й Даніка), з павагай у голасе і ўхвальным кіўком у бок аўто: «Што, тваё?..» Я, упэўнены, пгго гаворка пра дзетак: «Маё. А чыё ж?..» Заходзім у пад’езд, ля ліфта ён зноў пытаецца (ужо без пашаны), указваючы на дзетак: «Што, твае?»
    Я (не адразу зразумеўпіы тое кві-про-кво): «Мае. А чые ж?..»
    • • •
    Япа задумеіша сядзіць за сталом. Проста сядзіць, нічога не робіць. Штосьці абдумвае. Я нрашу: «Яна! Хадзем чысціць зубы». Нуль рэакцыі. Паўтараю просьбу. Нуль рэакцыі. Я пачынаю злаваць: «Добра. Цяпер, калі Яна будзе пра іптосьці просіць, я таксама буду маўчаць у адказ». Яна спалохана: «Тата, добрадобра. Паўтары, пра пгго ты спытаў?..»
    Варыянт: «Яна, колькі разоў цябе прасіць?..» Яна загінае пальцы: «Чатыры». Я без інтанацыі: «Яна, хадзем чысціць зубы» — чатыры разы. Пасля чацвёртага разу Яна спакойна ўстае ды йдзе выконваць просьбу...
    Мужык
    Яна, засынаючы (спалоханым голасаму. «Мама, мама! Дзе мужык?..» Мама ў жаху, думаючы, што дачцэ ізноў пггосьці прымроілася ў цемры: «Які мужык?» — «Ну тата, наш мужык...»
    • • •
    Данік (1,5 года) перад сном (традыцыгтаУ «Місімісі? Га-га-га...»
    Фікнэс ітоплес
    Яна пасля садка: «Тата, запішыце мяне на фікнэс! Праўда, туды дзевачак не бяруць, але вы запііпыце...»
    Яна на гуртку народных спеваў развучвае новую песню, якую іучна спявае дома: «Раз, два, тры, чатыры, мяне грамаце вучылі, не чытаць, не пісаць, толькі топлесам скакаць». I ве-ельмі не адразу разумеем, чаму насамрэч вучылі гераіню — поплясы скакаць.
    /
    Пацапункі ў неба
    5 с
    я:
    Яна, калі маці кажа, каб даела кашу: «Не маіу. У мяне засталася толькі кругленькая дзірачка ў жывоціку — для цукеркі-гарошка...»
    Д. н. рыбы
    Сёння зранку дзеці (Яне два з паловай, Даніку толькі годзік споўніўся) святкавалі дзень народзінаў гумовай рыбы. Засервіравалі паляну: дасталі пластмасавыя талерачкі, лыжачкі, «торт» са свечкамі, зрабілі «фаерверк»... А пасля Яна кажа: «Данік! А давай яе з’ядзім!..»
    Таня выгнала малых з кухні, каб не заміналі гатаваць. Яна — да Даніка: «I пгго жа нам цяпер есці? Алоўкі, машыны, шафу? Пойдзем з’ядзім шафу...»
    Восень20І0
    Яна: «Ой, каштанчык! Я буду з ім спаць. Гэта каштан-велікан. Я яго люблю». Я: «Любіш каштан?» Яна (павучальна-сур’ёзным тонам): «Да, гэта вельмі складанае пачуццё!» • • •
    Я: «Добрай ночы, рабяткі».
    «Мы не крэветкі!»
    Смак ката
    Яна не хоча есці яблычнае пюрэ. Кажу: «Пакаштуй, якая смаката!» — «Што, пюрэ з коцікам? О, люблю!..»
    Жахалка
    Яна працягвас Даніку зорачку з мішуры: «Данік, хочаш, я падару табе чароўную зорачку?» — «Навопгга?» — «Ну, калі штосьці дрэннае здарыцца, яна табе паможа. На ўсякі выпадак». — «Нічога дрэннага са мной не здарыцца». Яна: «Ну вось уяві, — думае, — ідзеш ты па лесе, адзін, без бацькоў, у цемры і... заблукаў. А скажаш: зорачка-зорачка, памажы мне знайсці дарожку дамоў — і яна табе паможа...» • • •
    Данік (2 гады, трымаецца за вока): «Яна, ты мне ў вока трапіла!» Яна: «Нічога страшнага». Данік (разгубленсі): «Калі хочаш, я табе гэта дарую».
    «Падарунак»
    Я быў ад’язджаў у Менск з Барысава на тры пары. Вярнуўся поз на, высмактаны тэхнарамі й дарогай. Данік сустракае ў дзвярах традыцыйным: «Тата! Ты пгго прывёз?» А ў мяне ў руках — толькі пакецік з мылам і ручніком (у палітэхаўскіх сталоўках ні першага, ні другога няма, а эпідэмія грыпуса ў самым разгары). Данік зазірае ў пакет і бачыць там чырвоную мыльнічку. «Тата ігрывёз нам мыла! Ура! Тата, ты маладзец, ты сапраўдны друг», і гэтак далей у такім родзе. Увесь вечар мне дзячыў за такі цудоўны падарунак...
    • • •
    Яна: «Мама, Данік на мяне наляцеў. Як шалёная лягупіка (паказвае як). Давай яго пакінем у бабы Наты?»
    • • •
    Яна некалькі дзён у бабы Наты (хварэе). Данік, кладучыся спаць увечары, трагічным голасам на-
    Пацалункіў неба
    Татавы нататкі
    распеў: «Мне сумна без мамы і таты. Я зноў адзін у цемнаце».
    2011
    • • •
    Данік (на гаршку, куды ён пагадзіўся сесці за цукерку з умовай стпаноўчага вынікуУ «Я, канечна, не хацеў сабе такіх маму і тату». Мы: «А якіх жа ты хацеў?» — «Такіх, каб не прымушалі мяне какаць».
    • • •
    Яна, забягаючы на кухню (за ёй Данік): «Дайце мне цукерку, а то я ад вас не адстану!»
    • • •
    Данік: «Яна, хадзем гуляць у дочкі-мацеры! Я буду мацерам». Яна: «Не, я буду мацерам. Таму што ў мяне чароўны посах».
    • • •
    Мы: «Яна, вас жа ў садзіку вучаць чытаць і пісаць?» Яна: «Не. Нас у садзіку толькі прымушаюць іграць».
    • • •
    У садку ў Данькавай групе «мясцовыя» дзяўчаты размаўляюць з Янай. Яна: «Я узе ў групе для балыпуноў...» Потым знаёмяцца. Адна дзяўчынка. «Мяне завуць Яна». Яна: «I мяне Яна. Толькі любімая»
    Чужынец
    Я пагаліўся. Яна: «А пгго — у цябе чолка вырасце вось так (паказвае), да? А ў мамы вось так (па-
    казвае)?^ — «Чаму ты так вырашыла?» — «Таму пгго мужчына павінен заўсёды ўсё бачыць. Каб ведаць, дзе ўраг. Ну, каб абараніць сваіх жанчын». Далей ідзе пантаміма з дапамогай кулачкоў: «Вот нападае на нас чужынец, а ты яму — на, палучы!..»
    • • •
    Едзем з Данікам да лагапеда. Данік глядзіцца ў люстэрка задняга віду: «Чаму я бачу машыны, каторыя едуць ззаду?» Я: «А ты хочаш бачыць сябе?» Данік: «Не, я з сабой не дружу». — «Чаму? Ты што — сабе не падабаешся?» — «Да». — «Чаму гэта?» — «Таму што я... кудравы». Я лачынаю запэўніваць яго, піто кучаравасць — гэта класна, іпмат хто марыць быць кучаравым. «Добра. А на каго ты хочаш быць падобным?» Маўчыць. «Напрыклад, на Арыстарха — не хочаш?» — «Арыстарх таксама часам бывае кудравым». — «Ну, а на каго ты хочаш быць падобным?» Данік (цалкам сур’ёзна і не раздумваючы): «На Яну»...
    • • •
    Данік, гледзячы ў вакно ў садку восеньскім надвячоркам: «Мокрая ноч».
    • • •
    Я: «Данік, калі ж ты ўжо пойдзеш у садзік?!» (Данік тыдзень сімуліое). Д.: «Тата! Ну адкуль жа я ведаю, у колькі выздараўлю?»
    • • •
    Я: «Яна, адзявайся скарэй, на службу спознімся» Яна: «На якую?» — «На царкоўную». — «Што, у цырк?» — «Не, у царкву». — «А, царкоўная падобна на цырковую».
    Пацалункі ў неба
    Татавы нататкі
    Плошча Таты
    Забіраю Яну з садка (загадзя патэлефанаваўшы выхавацельцы, каб адаслала апранацца). Дачка, убачыўшы мяне ў раздзявальні: «О, гэта мой тата! Мой тата — беларускі пісьменнік! Ён напісаў ужо тры, не, чатыры кнігі...» У раздзявальні япічэ двое бацькоў. Я, жадаючы, праваліцца скрозь зямлю: «Яна, перастань. Замаўчы». Нейкая матуля: «Ну навошта ж маўчаць? Трэба расказваць усім, чым ганарышся». А Яна сабе працягвае, звяртаючыся да хлопчыка з групы, задзірлівым голасам: «А твой тата піша вершы? He? А мой піша!..» I далей: «Я хачу, каб у гонар таты назвалі плошчу — плошчай Таты!» He стаў тлумачыць, што тое робіцца, як правіла, пасмяротна.
    2012
    Данік, вісячы на лесвіцы, просіць Яну падкласці яму мат. I далей: «Калі я ўпаду, я зусім буду шкілетам». • • •
    Данік (гпрагічна): «Мне 5, Яне 6. Што, Яна першая паляціць на воблачка, і я буду жыць адзін? Без сястры?!» • • •
    Яна: «Мне здаецца, што ўсе мы жывём у кнізе, якую хтосьці чытае...» • • •
    Данік: «Тата, а ты помніш сваё дзяцінства?» — «Ну, так». — «А ў цябе твар змяніўся?..»
    • • •
    Яна: «Я так сумую па моры».
    Насця: «А я па дачы».
    Данік: «А я па наіяым будучым доме...»
    • • •
    Данік: «Мама, ты зараз глядзіш на мяне, быццам не любіш альбо быццам ад мяне дрэнна пахне».
    Пытаннечкі
    «Якая лічба апошняя?»