Анаталогія апавяданні, запісы, эсэ Анатоль Івашчанка

Анаталогія

апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
16.03 МБ
На мяжы поля й навінкаўскага асфальту е. спыніўся. Ён агледзеў свае рукі («Адкуль у цябе гэтыя шнары на запясцях?») і разгарнуў Флейту Дажджу. е. ведаў, што яе гуку пазайздросціў бы сам сіньёр Карлас. I ён вымавіў: «Гоўранга» (што ў перакладзе азначала нешта кпггалту: «Хопіць наноў будаваць на старых касцях. Горад пачнецца з сэрца»).
Дождж, які, нібы праз цэлафан, дасягаў яго слыху, быў першым, што ён убачыў, калі расплюшчыў вочы.
2003
Плошча Перамогі
a: a: Q
'O CX CD Q
C
■<
Казюлька
(Балеро)
1
51 іду. Іду адкульсьці дадому або наадварот — з дому на трамвайны прыпынак. Штодзень адным і тым жа маршрутам, па сваёй нябачнай сцежцы, след у след. Ва ўнутранай кшіэні плэср круціць кружэлку абарот за абаротам, нібы частка майго арганізма. Дарэчы, не важна, ці ёсць ён там. У скронях усё адно тое роўнае барабаннае сола.
Але вось я іду. Ногі механічна крочаць, трымаючы рытм, рыхтык на бегавым трэнажоры treadmill. (Хада на месцы да наступнага старту; да наступнас страты; да наступнага Сартра; да прозы паразы...) У руху поруч пазнаюцца знаёмыя дэкарацьгі горада, з яго казюлькамі і стракатай лістотай, што хаваюць навакольнае ўбоства. Абрыўкі восені. Спыняюся, каб падкурыдь, і тут заўважаю, іпто іду.
Я іду? He, гэта нехта іншы, той-які-не-спыняўся. Ногі механічна крочаць, трымаючы рытм... А я гляджу яму ўслед паўз каламутнае покрыва змяшанага са снегам цыгарэтнага дыму.
2
Было цёмна. Як заўсёды, кожнага разу ў такую лютаўскую ноч, калі глядзіш. Праз акно.
Што гэта за чырвоная кропка там, насупраць?
-	Нехта курыць.
-	А чаму не спіць?
-	Ен заўсёды позна кладзецца.
Марыс запаліў настольную лямпу. Тры гадзіны. Перад ім ляжаў чысты аркуш паперы. Марыс выключыў лямпу. Пайшоў снег. Ліхтар за вакном добра асвятляў рух сняжынак. Як заўсёды. Ён увапхнуў астачу цыгарэты ў перапоўненую попельніцу. Затым што было моцы дзьмухнуў у яе. Попел узняўся вялізным бясформенным іпарам і пачаў павольна апускацца долу. Як снег.
Марыс зірнуў у вакно, дзе пад распоратым сенніком-небам жаўцела старая алея, і ўздрыгнуў. У адным акне ў доме насупраць гарэла святло.
«Дзіўна», — чамусьці ўслых сказаў ён. Раптам тое святло згасла, але тут жа ўключылася. Зноў згасла — і ўключылася. I так некалькі разоў, у адным сінкапаваным рытме.
— Цікава паглядзець, што ў яго там, на паперы...
Ты нічога не ўбачыш. Ен піша стрыжнем, які даўно скончыўся.
3
Усю раніцу Казюлька стаяла на мосце і глядзела то на лёд, то на кончык сваёй цыгарэты. Яна амаль нічым не вылучалася сярод інпіых: старэнькае наліто, шэры шалік і г. д. Хіба што твар пасінеў ад марозу. Вось ужо з гадзіну Казюлька проста стаяла, бо курыва скончылася, а Гуру ўсё не было. Вядома, ён мог сустрэць яшчэ каго-небудзь. Відаць, так і ёсць. Але ён
Плошча Перамогі
Апавяданні
абавязкова ігрыйдзе, бо Гуру ўмее трымаць слова. Ён ніколі нічога не забывае, у адрозненне ад болыпасці. Усе паважаюць яго за гэта і заўсёды вітаюцца (нават калі стаяць на мосце).
Казюлька аўтаматычна засунула руку ў кішэнь, шукаючы пачак, якога, натуральна, там не было. Але на самым дне яна намацала некалькі каменьчыкаў, дастала іх і паднесла да вачэй, каб разгледзець. Нічога цікавага, звычайныя каменьчыкі. Хутчэй за ўсё засталіся з восені, калі не было лёду й можна было кідаць іх у ваду, назіраць за супакаяльнымі коламі на шэрай роўнядзі... Казюлька расціснула кулак, і каменьчыкі глуха стукнуліся аб лёд, стварыўшы раптам кола, пгго распаўзалася ў дрыготкім паветры (а насамрэч — у блізарукіх вачах за запацелымі шкельцамі акуляраў).
Казюлька павольна спаўзала на брук, калі адчула знаёмы рэзкі пах нейкае духмянасці і хватку моцных рух пад пахамі...
Добры дзень, Гуру, — млява прамовіла Казюлька, гледзячы ў прыемны добра паголены твар.
Уставай давай, пакуль дупу не адмарозіў, — ласкава загадаў твар. — А курыва я не купіў, выбачай, бо шапік зачынены.
Казюлька працерла пікельцы і, развітаўшыся, панлялася ігрэч. Праз хвілйіу пах духмянасцяў дагнаў яе.
Чакай, куды гэта ты?
Казюлька паціснула лядашчымі плячыма.
Цыгарэтаў ты цяпер усё адно не знойдзеш, бо свята ж. На вось мае палі, заляжаліся з даўніх часоў. Я ведаю, пгго вы без курыва й гадзіны не можаце, самі такі быў.
Казюлька з удзячнасцю прыняла пачак (удзячнасць, разам з нікацінавай залежнасцю, ёсць адной з галоўных асаблівасцяў казюлек).
Слухай, Гуру. А як ты зрабіўся Гуру? — нечакана (у тым ліку для самой сябе) запыталася Казюлька.
Табе сапраўды цікава? — Гуру прымружыўся і задуменна паглядзеў некуды скрозь суразмоўцу. — Рэч у тым, братка, пгго я спусціўся да вас з зораў.
?..
Жартую, жартую.
Адсмяяўшыся, Гуру працягваў:
Калісьці я, як і ты, стаяў на мосце і глядзеў у зямлю...
У ваду, — далікатна паправіла Казюлька.
Ну так. I аднойчы я ўзняў вочы ў неба.
I што ты ўбачыў? — запытала Казюлька, калі паўза зацягнулася.
Ды нічога. Я пачуў. Мелодыю, ціхую, але пры гэтым аглушальнуіо, як воплеск адной далоні. У мяне заклала ўвушшу. Я заплюшчыў вочы, але яна не змаўкала, бо мы былі адное. Я сам быў гэтай Мелодыяй, адным з яе іукаў. Насамрэч, гэта ўсё і быў адзін толькі гук... Ды што гаварыць, калі гэта трэба пачуць.
Я чуў, — ціха прамовіла Казюлька. — Гэта сапраўды немагчыма апісаць.
Гуру недаверліва ссунуў бровы й пэўны час моўчкі ўглядаўся ў Казюльчын твар. Калі да яго вярнулася звычайная паблажлівая ўсмешка, ён вымавіў:
Я падазраваў. Толькі не маіу ўцяміць, нашто трэба было прыкідвацца? Гэтыя панылыя шэрыя істоты, тупое быдла, што з увасаблення ва ўвасабленне ўпустую смуродзяць свет...
Я не нрыкідваюся. Я — Казюлька... тутэйшы... не з зораў. I я — той гук, тая Мелодыя.
Яііічэ крышачку — і на адзін гук стане менш. Колькі ты сёння прастаяў на гэтым дзяўбаным мосце? Ведаю, што ў вас, то бок у іх, так не прынята,
Плошча Перамогі
Апавяданні
але хадзем да мяне, тут недалёка, праз алею. Можа, удасца цябе адагрэць.
Яны ітплі па старой алеі, асвечанай затухаючымі ліхтарамі, з-за якіх яна здавалася жоўтай, ііплі, ахутаныя белым вэлюмам, пгго звісаў з распоратага сенніка-неба, і іхныя сляды, рассыпаючыся, змешваліся ў завірушным кружэнні снегу — адзін, рухавы й гаманлівы, поруч з напоўненай незразумелай радасцю шэраю постаццю.
4
А што, калі ёсць яіпчэ нехта, хто глядзіць у неба й чуе Мелодыю?
У сэнсе — нашую Мелодыю?
А хіба ёсць іншая?
Слухай, а пгго, калі мы толькі снімся яму?
Ці — наадварот?
Казюлька глянула ў вакно:
Што гэта за чырвоная кропка там, насупраць?..
5
Уваччу ўсё плыло; у скронях стукала роўнае барабаннае сола. Марыс расчыніў вакно. Калючыя сняжынкі, угрызаючыся, падалі на ягоны ўспацелы твар. Насустрач урачыстай духавой какафоніі, што ўварвалася з вуліцы, ён закрычаў: «Што, цікава? Чытайце, чаго ж вы?!»
Ён узяў са стала аркуш і пачаў ірваць. Яшчэ адзін. Ірваў моўчкі, на дробныя шматкі. Потым знік і зноўку з’явіўся са стосам чыстых аркушоў... Шматкі кружылі над начной лютаўскай вуліцай. Як снег. Але яны вылучаліся сярод сняжынак. На белай паперы добра вымалёўваліся абрысы літараў.
Чдроўндя КРЭЙДАЧКА
Казка
Хаця пасля ў розных справаздачах аб прафілактыцы правапарушэнняў і нават у адной забаўляльнай педарачцы пад назовам «Зона Ха» (што займае найвьппэйпіыя месцы ў рэйтынгу любові глядацкай) тое прадстаўлялася як загадзя спланаваная дэструктыўная акцыя па дэстабілізацыі абстапоўкі на выспе спакою ды стабільнасці, насамрэч усё адбылося досыць спантанна...
Быў файны суботні красавіцкі ранак (нягледзячы на ажно тры прыметнікі запар, лепшае фразы для пачатку нашае гісторыізнайсці немажліва). Сямейства ***вічаў, паснедаўпіы, вьшравілася на шпацыр. Неба было яснае, паветра празрыстае. Толькі адкульсьці злева спакваля насоўвалася пакуль невялікая шэрая хмарка.
Яны ішлі, паўз некалькі дзіцячых пляцовак з горачкамі, арэлькамі й нават адным самалёцікам, паўз шапік з марозівам, паўз скверык з застылымі ў радэнаўскіх асанах бабулькамі на лавах, паўз збегі інпіых шыпячых і свісцячых, — маленькая Ганулька ў вазочку, мама, тата і старэйшая Волечка поруч, — покуль не апынуліся на шьгрокім ходніку вуліцы імя аднаго вялікага паэта.
Плошча Перамогі
Апавяданні
Мама ўбачыла крамку, што вабіла шалёнымі зніжкамі, намаляванымі наўскасяк шыбінаў, і вырашыла забегчы ў яе. «Усяго на пяць хвілінак, дарагі!» Тата ведаў гэтыя «пяць хвілінак», але нічога не сказаў, a толькі глыбака ўздыхнуў.
Ганулька й Волечка засталіся з ім. Волечка хацела была пайсці з мамай, але тата нагадаў ёй пра чароўную крэйдачку, што ляжала ў кішэні ягонага пінжака (ну, вядома ж, гэта была самая звычайная крэйда, набытая ў самым звычайным канцылярскім аддзеле самай стабільнай краіны сусвету, але Волечка цалкам давярала тату. Яна ж ведала, што тата ніколі не маніць, пра што ён перыядычна нагадваў, а тонкім майстэрствам маны-на-мяжы яіпчэ не авалодала. Зрэіпты, вядома таксама, што раз на год і палка страляе).
У вазку ў пластмасавым вядзерцы ляжала крэйда звычайная — чырвоная, памаранчавая, жоўтая, зялёная, блакітная. Ну і гэтак далей. I вось дзяўчаткі з апантанасцю маладых кукрыніксаў кінуліся размалёўваць ходнік.
Тата прысеў на бардзюр, назіраючы, як на ходнікавых плітачках з’яўляюцца малюнкі: матылёк, паветраны шарык, ружовая балонка, страказа, што сядае на гіганцкую кветку, — з-пад Волечкіных крэйдачак і рознакаляровыя калякі-малякі — з-пад Ганульчыных. Па небе плылі аблокі, па ходніку ішлі мінакі, і ў таты ўзнікла непераадольнае жаданне далучыцца. Да таго ж Волечка закрычала: «Татка, татачка! Даставай чароўную крэйдачку, будзем літаркі пісаць! Чароўныя!»
3 усіх кавалкаў менавіта белы быў чароўным. Дагэтуль яны ўжо некалькі разоў спыняліся ў розных дварах, і тата ўрачыста пісаў магічнае слова — на
ліхтарным слупе, на дзвярах закінутага гаража, на трансфарматанай будцы. Слова з трох літараў. Ён і сам не зусім разумеў, чаму яму раптам закарцела распісаць наваколле гэтымі трыма літаркамі, якія, нядаўназ’явіўшыся, паспелі ўжо набіць аскоміну. Гэтае слова можна было пабачыць на шматлікіх сценах — як рэальных, так і віртуальных. Гэтай абрэвіятураю стала модным казаць сціслыя ды ёмістыя тосты. Вядома ж, ён не верыў у яе, гэтае абрэвіятуры, магічнасць. Тады на халеру пісаць? Пратэст дзеля пратэсту? Гэтыя няўцямныя маўклівыя плясканні ў ладкі... Абсурдовасць у імя змагання з навакольным абсурдам? Хіба пгго так.