• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анаталогія апавяданні, запісы, эсэ Анатоль Івашчанка

    Анаталогія

    апавяданні, запісы, эсэ
    Анатоль Івашчанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 116с.
    Мінск 2015
    16.03 МБ
    У 96-м Ваван... не, ужо Уладзя, быў сярод тых, хто закідваў брукаванкай афігелы ад такое нечаканкі АМОН. Годам пазней ён паступіў на факультэт, што месціўся акурат насупраць «Рыбы». ПІлях ад хаты да вучобы скараціўся роўна ўдвая, але Ваван усё адно спазняўся. Там ён сустрэўся з былымі ліцэістамі. Тут трапляліся людзі, якія маглі сказаць пггосьці важнае. Болыпасць з іх была з паперы. (Тыя, хто быў з пластмасы й стужкі, сустракаліся Уладзю й раней; іх ён насіў каля сэрца — у плэеры. Слухаючы плэер, ён лавіў сябе на думцы: добра, што няма вайны й не трэба прыслухоўвацца да паветранае трывогі).
    3 дзяцінства ва Уладзі была здольнасць: ён умеў чьггаць словы наадварот. Адкуль тое пачалося, цяжка сказаць — ці тое з вядомага паліндрома пра лапуазора, ці тое з усмепілівага дзеда Макара... Яго здзіўляла тое, што гэтая здольнасць здзіўляе яго сямейнікаў. Спярша яму падавалася, што ў такім чытанні не можа быць нічога складанага і для іншых, а пасля зразумеў, што
    гэта ягоныя насланнё і праклён. Ён лавіў сябе на тым, што перакручвае навыварат кожнае пачутае/убачанае слова, а затым і фразу. Далей тое ж пачало адбывацца з лічбамі (на метрапалітэнавых гадзінніках, нумарах аўто ды трамваяў...). Ён абсалютна не мог, як ні намагаўся, засяродзіцца на чымсьці іншым. Па сутнасці, амаль увесь ягоны мысленчы працэс зводзіўся да гульні ў словы-пярэваратні (врычым увечары ён мог бы, калі б захацеў, прыгадаць ці запісаць паслядоўнасць гэтых кашмарных практыкавашіяў-травесціяў). Калі ў дзяцінстве тое было фармальнае перагортванне (то бок, паводле напісання, напр.: ёд нам неабходны — ындохбаен ман д[з]ё), то далей сістэма самаўдасканалілася — перагортванне адбывалася цалкам згодна з фанетыкай (то бок, калі запісаць перагорнутую фразу на стужку і пусціць наадварот, атрымалася б зыходная: ындохбаэнь ман дой). Значна пазней ён навучыўся ўлагоджваць акіян сваіх думак. Значна пазней...
    Вучьгцца на Гееіфаку было проста (і зусім не з прычыны таго, што яго прыналежнасці да нешматлікай варны ўладальнікаў портак). Палову часу Уладзя з сябрамі бавіў каля «Рыбы» альбо на дыхтоўных лесвіцах былое партшколы. Духоўны апгрэйд адбываўся з усімі, але з рознай інтэнсіўнасцю. Хтосьці пасля доўга лячыўся ад залежнасці (пра гэта больш ні слова). Тут ён пабачыў, што зусім не адзінокі ў сваіх загонах.
    Напрыклад, вельмі моднай, як выявілася, была паліндромная паэзія. Гэты феномен, які з цягам часу ўвойдзе ў дапаможнікі па неўралогіі (а покуль апісаны толькі ў літаратуразнаўчых даведніках), быў Уладзю малацікавы: ён шукаў тых, хто падкажа паратунак ад яго хваробы, а не разаўе яе. Праўда, аднойчы і яму прыйшлося напісаць паліндромную
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    паэму, каб не быць выключаным: творчым студэнтам (да ліку якіх адносіўся перадусім прафактыў) пімат што даравалася. А выключыць яго вельмі карцела загадчыцы адной загадкавай кафедры за тос, што ён іпіараваў яе лекцыі. Яна ж не ведала, пгго ігнараваў ён іх усяго толькі з тае прычьпіы, што ягоны школьны сябра сістэматычна зрываў яго на піварыбу-чарл-і-далей-на-ўсход.
    На пачатку ён нават спрабаваў быў адпрошвацца. «А якую мазу прыдумаць?» — пытаўся ён у сябра. «Скажы ёй, што я памёр». А перад гэтым яны ўжо былі кульнулі па куфлі на Фелгксе. Ну, ён падыходзіць і кажа: «Адпусціце мяне, калі ласка. На пахаванне майго школьнага сябра». А яна, унюхаўшы выхлап: «Вы што, Уладзімір, — пі-і-лі-і? Гарэ-э-лку?!» Хіба патлумачыш дурніцы, пгго півасны выхлап падобны да гарэлачнага... На іспыце яму давялося адказваць каля гадзіпы па ўсіх білстах, але пасля кожнага даволі-ткі ўцямнага адказу гучала скрушлівае: «Та-ак, і гэтага вы не ведаеце. Ну, вось вам апоішіяе пытанне, на якое вы ізноў не адкажаце: білінгвізм». Тут ужо Уладзя не стрываў і адказаў разгорнута: «эмярк у шыроваг уксляксам-ап амас a шырдуп увалаг ман ыт анэрх агокайА?» — «Што вы маеце на ўвазе?» — спалохалася загадчыца. «Што маю, тое й на ўвазе», — адказаў Уладзя й грымнуў дзвярыма...
    (Да гэтага ў яго ўжо быў адзін залёт, калі яны з сябрам перад лекцыяй аднаго прафесара падклалі яму на подыум-кафедру цацачны парабэлум. Трэба заўважыць, што надоечы ў адным з амерыканскіх універаў студэнт учыніў стральбу ў аўдыторыі. Прафссар адразу ж выклікаў міліцыю, а апошнім парабэлум трымаў у руках Уладзя... У пастарунку
    ён патлумачыў, іпто тое быў не заклік да тэрору ці самагубства, як тое зразумеў прафесар, але заклік да пільнасці. У мянтоўцы працавалі шмат былых выпускнікоў яго факультэта, якія добра всдалі таго прафесара, і Уладзю хутка адпусцілі. Што ўсё адно не выратавала яго ад напісання ііанегірычна-пакаялыіай паэмы-паліндрома.)
    Але сустракаліся й куды больш цікавыя персанажы, чым паэты-паліндромеры. Напрыклад, адзін студэнт з кітайскага аддзялення казаў, што ўсё, што ён чытае ў кнігах, яму ўжо вядома. He ў тым сэнсе, што «гісторый усяго чатыры». He, гаворка зусім пе пра фабулу твораў, якая можа быць спрагназаваная ў некалькіх варыяцыях. Прачытваючы новую фразу, ён адчуваў цвёрдае перакананне, што ўжо чытаў гэта раней. Такое сабе перманентнае дэжа-вю. Хлопец не мог прыгадаць, якая фраза будзс наступнай, але яго ўпэўненасць у паўторы была непахіснай. Пры гэтым ён не кінуў чытаць кнігаў, іпто было б лагічным пасля такога адкрыцця. Наадварот, ён быў адзіны з аддзялення, хто прачытваў ці не ўвссь увесь непад’ёмны аб’ём тэкстаў, што задавалі, і яшчэ паспяваўбавіцца вузкагалшовымі выданнямі. Хаця ён і мог пасля ў агульных рысах пераказаць чытанае, важным для яго быў толькі тэкст, таямніца жыцця літарак, словаў, сказаў і знакаў прыпынку... Як і болыпасць уладальнікаў портак, факультэт ён не скончыў. Хадзілі чуткі, што часам гэты хлопец завітваў на плыневыя лекцыі да выкладніц, якія мелі звычку спазняцца не менш як на паўгадзіны, і, сказаўпіы, пгго замяняе спадарыню N., чытаў лекцыю, покуль тая не прыходзіла...
    Сам Уладзя атрымаў вышэйпіую адукацыю, але ні хвіліны не працаваў па спецыяльнасці.
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    3 Карламарлай адбываліся метамарфозы. Спачатку на ёй спілавалі ўсе старыя ліііы, пасля абвесцілі пешаходнай вуліцай. Жыхарам першых паверхаў прапанавалі новыя кватэры ў розных лошыцах ды каменных горках. Пастаяўпіы крыху ў пікетах сунраць высялення, Уладзя з бацькамі плюнулі, абмянялі кватэру, прадалі новую ды звалілі ту Москаў. Вярнуўшыся адтуль гадоў іграз пятнаццаць камерцыйным дырэктарам фірмы «Акар-с», што займалася рэалізацыяй турэцкай сантэхнікі, Уладзя не пазнаў сваёй вуліцы (назва не змянілася, але, па чутках, яе рыхтавалі да перайменавання ў вуліцу імя ўлюбёнага са студэнцкіх часоў лаціііаамерыканскага аўтара). На месцы музея, які суседнічаў з яго былым домам, цяпер знаходзіўся буйны сэкс-шоп (да гарматы ля ўвахода былі дададзены два вялізныя ядры, а сама яна крыху відазмянілася), будынак яго факулыэта цяпер быў бізнес-цэнтрам, на першым паверсе якога, за шыкоўнымі шыбінамі, мссціўся салон вясельных строяў (разам з шлюбным агенцтвам і каіггорай майстроў Таро).
    Рэстарацыю, што з’явілася на месцы рыбнай крамы, Уладзя выкупіў і пераназваў у бар «А ў бары-бары...», аднавіў па фота славутыя барэльефы й запрасіў у якасці бармэна вядомага барда. 3 тых наведнікаў, хто можа з ходу зрабіць замову задам наперад, плата за выпіўку тут не здымаецца.
    Save
    Eh япічэ не бачыў, але выдатна ведаў, ніто за рогам яго чакае новая зграя монстраў. Адчуваў іх смярдзючы ядавіты подых, чуў іхную бесталковую валтузню ў цемры. Ен набраў паветра, ускінуў кулямёт і запаліў ліхтар на касцы. Пачвары беглі проста на яго кулі, на да чырвані разагрэтую рулю кулямёта... Ён змушаны быў прыціснуцца да сцяны, распыляючы монстраў у мяса, у чырвона-зялёныя смаркачы. Цэліў проста ў агідныя пашчы. Вантробы расцякаліся па сценах, крывава распырскваліся па жалезнай мэблі й дымлівых маніторах. Самыя дужыя наспявалі драпануць яго па брані, але не болей. Наперадзе, ён ведаў, мусіць быць аптэчка. Вось і яна. Можна перавссці дых. Размяць здранцвелыя ад напружання пальцы і... захавацца.
    Звон адстрэленых гільзаў рэхам разыходзіўся па апусцелых калідорах. Разрабы выдатна папрацавалі з гукам. Амаль поўныя здароўе ды браня. Файна. Цяпер у ліфт. Ніжэйіпы ярус — апопші на гэтым лэвэлы. Прайсці яго ён беспаспяхова спрабаваў ужо тыдзень. Нават пачаў з нейкай сярэдзіннай захавалкі, каб трапіць сюды з лепшымі паказнікамі. Па выхадзе з ліфта яго чакала вялізная зграя стварэнняў, што пачалі гасіць яго ўсім, здаецца, што толькі было
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    прыдумана ў гэтай гульні. Ды япічэ на ногі кідалася нейкая пацукападобная поскудзь...
    «Кожнай пары — па твары!» — цадзіў ён, коцячы ў агідную іушчу апошнія гранаты, але паказнік здароўя раставаў на вачах. Усё. «Гейм авёр» — амаль весела канстатаваў ён ці то сам сабе, ці то свайму ноўту і зрабіў некалькі кругавых рухаў плячыма. Моцна балелі запясці й правы біцэпс. Гадзіннік на мікрахвалёўцы паказваў 4:00. Пад’ём на працу а палове на восьмую. «Факін нгыт!» — інфантылыіа мацюкнуўся.
    Падсвечваючы сабе шлях мабільным тэлефонам, на непаслухмяных нагах, пгго вярталі сабе валадарства ў гэтай рэчаіснасці, ён пачаў прабірацца па цёмным калідоры ад кухні да спальні, дзе мірна пасопвала жонка. 3 чорных кутоў назірквалі крыважэрныя вочы. «Ссвачка...» — прамармытала паўз сон. Апошняе, пра пгго паспеў падумаць наш герой, перш як патануць у абдоймах Марфея, — падабенства свайго імя з ангельскім словам save. I як гэта ён раней не заўважаў?
    Севу сніліся зялёныя літаркі. Яны даміношкамі падалі ўніз, пакідаючы па сабе каламутны шлейф. Затым Сева прачнуўся (вядома ж, у сне). Ен сядзеў на кухні перад выключаным ноўтам, як раптам манітор ажыў, і зялёныя літаркі пасаскоквалі ў фразу: «Тук-тук. Ідзі за бслым трусікам». I тут жа прагучаў званок у дзверы. Па спіне прабегла дрыготка, але Сева раіпуча падыпюў да дзвярэй. Адчыніў іх. Там нікога не было. Тады ён збег уніз. Паўз яго двор беглі людзі. «Наступаем?» — спыніў ён кагосьці ў палітоне. «Адыходзім. Плошча перакрыта. Усе бягуць да парку». Сева таксама пабег.
    У парку калыхаўся шэры натоўп, над якім разносілася: «Ідзі за белым трусам! Ідзі за белым трусам!» Прыслухаўіпыся, Сева зразумеў, пгго насамрэч скандуюць: «Ідзі за Беларуссю!» Раптам з усіх бакоў, бы прусакі, вельмі хутка пачалі выскокваць адполькавыя чорныя амонаўцы. Людзі кінуліся наўцёкі. Севавы ногі сталіся ватнымі, і ён толькі стаяў і назіраў, як невялічкая купка маладзёнаў голымі рукамі спрабуе аказваць супраціў дручкам ды кірзачам жаўнераў Урфіна Джуса. Ён схапіў тронак ад сцяга, што ляжаў на ходніку, і пачаў раскідваць чорных, бы тыбецкі манах. Амонаўцы адступілі, перагрупаваўшыся ў ланцуг. Сева зароў: «За Беларусь!» і пабег проста на чорны ланцуг. На ім была найлепшая браня. Плазменны кулямёт распыляў АМОН у хлам, у чырвона-зялёныя смаркачы...