• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анаталогія апавяданні, запісы, эсэ Анатоль Івашчанка

    Анаталогія

    апавяданні, запісы, эсэ
    Анатоль Івашчанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 116с.
    Мінск 2015
    16.03 МБ
    Пасажыр вялікай чорнай машыны стаміўся. А вы думаеце, проста столькі год трымаць на сваіх плячах мір і спакой?.. Ён прыхінуўся да падгалоўніка і задрамаў.
    Яму сніўся нейкі хакейны матч. Агромністая лядовая арэна, уся запоўненая гледачамі. Прычым бачыць ён яе спачатку зверху, агульным планам, нібыта на вялізнай плазме. Потым, як перад пачаткам тэлетрансляцыі, план пачынае хутка набліжацца і факусавацца на хакейнай пляцоўцы, а менавіта — на адным з брамнікаў. I тут жа карцінка пераключаецца так, што ён пачынае бачыць пляцоўку вачыма гульца. 3 боку брамы. Ён разумее, пгго брамнік — гэта ён сам. I насустрач яму нясецца форвард каманды супернікаў ва ўсёй амуніцыі. Раптам чалавек бачыць, што ён голы. Зусім. Як кол. I з усіх бакоў шчоўкаюць сполахі сотняў фотакамераў і глядзяць тысячы вачэй. Але замест таго, каб прыкрыць свой «кол», ён расстаўляе ногі на шырыні плячэй і робіць стойку футболыіага галкіпсра, рыхтуючыся злавіць ці адбіць шайбу.
    Між тым форвард ужо ў некалькіх метрах. Ён размахваецца клюшкай, і шайба ляціць проста ў нічым не абароненае пераноссе. У самы апоіпні момант брамнік паспявае прыгнуцца і ўхіліцца ад удару.
    За брамай загараецца чырвоная лямпачка і раздаецца пранізлівы сігнал, які азначае, што шайба ў варотах.
    Чалавек уздрыгнуў і прачнуўся ад віскату тармазоў і рэзкіх гукаў міліцэйскіх спецсігналаў.
    Наперадзе, проста пасярод дарогі, зацягнутая белым дымам, стаяла чырвоная «капейка».
    Картэж спыніўся.
    «Чаму стаім?» — запытаўся ён у кіроўцы.
    «Форс-мажор, таварыш Вярхоўны. Рухацца небяспечна».
    Гаўнакамандуючы паглядзеў наперад. Сітуацыя была нетыповая. За васямнаццаць гадоў кіраванвя такое, бадай, здарьглася ўперпіыню. Вядома ж, можна было аб’ехаць гэтага карча. А раптам выбухне?.. He, такі зыход быў бы непапраўнай стратай для ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва й моцна пахіснуў бы баланс сілаў у сусвеце. Служба аховы прыняла слупінае рашэнне: пачакаць.
    Вера, як і шматлікія мінакі, бачыла, як загарэўся «Жьпуль». Як перад гэтым адзінокі аўтамабільчык, гнаны мігалкамі ды спецсігналамі, не здолеў саступіць дарогу картэжу.
    3 салона выйшаў сталага веку мужчына ў старэнькім, але чыстым ды адпрасаваным камуфляжы. У руках ён трымаў агнягаснік.
    Вера зразумела: вось яно, пачалося.
    I тут жа зразумела, што, паколькі яна гэта зразумела, то ўсё і скончылася. Захопленая фатаграфа-
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    ваннсм, яна забылася на дар. У выніку пацярпеў ні ў чым не вінаваты пенсіянер.
    А пасажыру вялікай чорнай машыны хоць бы хны. I нішто яму не будзе за ўсе ягоныя злачынствы. Ну, не лясне ж па ім проста цяпер маланкай. Зараз патушаць пажар, і паедзе ён сабе спакойна далей — сустракаць кагосьці ў аэрапорце.
    Да палкоўніка ў адстаўцы падбеглі міліцыянты з картэжу. Паглядзелі, што вялікай небяспекі няма. Хуценька дапамаглі ўстанавгць і ўстарананіць прычыны ўзгарання. Праводка, маўляў, дзесьці прасіфоніла й дала іскру. (Валеры Іванавіч пасля, па вяртанні з допытаў, на гаражным кансіліуме казаў: «Якая лухта! Я ўсе правадочкі мяняў нядаўна ўласнаруч. Містыка нейкая».
    Палкоўнік у адстаўцы сеў у аўто, адкрыў бардачок, дзвюма пальцамі дастаў гадзіннік, узяў сцізорык і надрапаў пггосьці на адваротным баку — паўзверх гравіроўкі. Мы не бярэмся сказаць з пэўнасцю, што дакладна, але ёсць дадзеныя, што гэта было ўсяго тры літары. Палкоўнік папрасіў міліцыянтаў перадаць гадзіннік пасажыру чорнай мапіыны.
    Раптам маленькая Ганулечка, якая ўвесь гэты час глядзела то на тату, то на Веру, то на чорнае аўто, нібыта штосьці ўключылася ў ёй, як закрычыць: «Сос! Сос!!»
    I старэйшая Волечка падхапіла, толькі ўжо з шыпячым замест свісцячага на пачатку слова.
    I Вера — чаго ўжо ёй было губляць — далучылася. Ды яшчэ і ў ладкі пляскаць пачала.
    I ўся шматлюдная вуліца імя Паэта таксама пачала крычаць гэтае слова і пляскаць у ладкі.
    I нават пасажыр чорнай машыны, ахоплены ўсеагульным парывам, пачаў хлопаць у ладкі і крычаць. Ну а як? Ён жа з народам. Ды ён і ёсць народ! Толькі гэтага ніхто не пабачыў.
    У гэты час з крамы выйшла ў меру аіпчасліўленая матуля з новым пакецікам. Яна паглядзела на ўсё гэта — на задымлены «жыгулёнак», картэж чорнай машыны, размаляваны ходнік і дзетак на ім, што крычалі ў бок чорнай машыны слова з трох літар, і падышла да таты, які паціскаў плячыма і ніякавата пасміхаўся.
    «Ну вось, я ж так і ведала, іпто нельга вас і на пяць хвілін адных пакінуць!»
    Даволі хутка, аператыўна, адкульсьці з’явіліся з тузін аператараў-блізнятаў з пракіслымі фізіяноміямі і аднолькавымі кшіэннымі камерамі. Ну вы ведаеце...
    (На гэтым месцы аўтар раптам зразумеў, што ён памыліўся з жанрам. He, ён так і не зразумеў, які жанр ягоны. Але гэты — дакладна не ягоны. Бо дзе ж вы бачылі казку на 19 тысяч знакаў з прабеламі? I як быць з мараллю?)
    I вось тут, па ўсіх законах жанру, мусіў бы пайсці дождж. Сапраўдны патоп, які змыў бы і крэйдавыя словы ды іншыя вешчдокі на ходніку, і ціхароў з мянтамі, і гаўнакамандуючага з яго картэжам...
    I дождж насамрэч пайшоў. Вера хуценька закрыла аб’ектыў здымача. Палкоўнік зачыніў капот сваёй ластаўкі. I відэааператараў кудысьці змыла. Толькі вось картэж чорнага аўтамабіля з пасажырам у ім не знік.
    Пасажыр чорнай машыны трымаў на далоні афіцэрскі гадзіннік з белым вершнікам на чырвоным тле. Прычым — вершнікам уніз. Ён глядзеў на тры літаркі, надрапаныя сцізорыкам паўзверх драпіроўкі
    Плошча Перамогі
    Апавяданні
    «За верную службу Айчыне». I надрапана там было зусім не «шос».
    А Вера назаўтра пайшла ў пашпартны стол і, выйшаўшы з яго, займела новае імя — Воля. I хочаце верце, а хочаце не — але ўся гэтая трасца з няшчаснымі выпадкамі спынілася.
    Ну, а аўтару застаецца зрабіць адзінае, пгго можа ў гэтай сітуацыі зрабіць сумленны аўтар, — папрасіць прабачэння. Даруй, чытачу, за тое, што на першай старонцы я табе схлусіў. Гэта была самая сапраўдная Чароўная Крэйдачка.
    To што — памалюем?!
    Тытры
    (Дыптых)
    Дзіўная рэч — успаміны. Асабліва згадкі дзяцінства. Гэтыя часам стракатыя, часам бясколерныя сполахі памяці... Гэты погляд адначасова і знутры, і збоку.
    Вяртаючыся ва ўспамінах у мінулае, мы згадваем сябе такім чыйам, быццам бы ўжо тады й захоўвалі, адкладалі гэты відэашэраг для таго, каб пасля ў пэўны момант яго згадаць, прагледзець на ўнутраным прайгравальніку. У які момант? Ці не ў той — самы адказны ды апошні...
    Аднойчы я бачыў сон, які скончыўся тытрамі. Магчыма, і жыццё зямное ў фінале будзе мець штосьці падобнае — такі сабе спіс-пералік ydx дзейных персанажаў. Ад галоўных роляў да другасных і эпізадычных. Магчыма, у канцы будзе стаяць імя Рэжысёра.
    Ну і няблага б, каб усё гэта суправаджалася якойсьці добрай музыкай.
    Здрада
    Часам, слухаючы музыку, згадваю дзяцінства. Часам, згадваючы дзяцінства, чую музыку. Як саўндтрэк да калісьці бачанага фільма. Вось і цяпер...
    Я згадаў гэты эпізод свайго дзяцінства, пачуўшы нейкую выпадковую мелодыю з нейкае выпадковае стужкі. Гэта быў фільм, што здымаўся, кабрасчуліць. Дзе ўсё было зразумела з першых жа кадраў, дзе
    Хроніка светлага часу
    Запісы, допісы ды эсэ
    фінал набліжаўся плаўна й пагрозліва, бы айсберг да акіянскага лайнера (вядома ж, насамрэч гэта лайнер набліжаўся да нерухомай белай глыбйіы, але нам, тым, хто стаіць па борце, гэта бачыцца так). Дзе кожны сцэнарны ход, што трашчаў грубаватымі шыўкамі, бы кашуля галоўнага героя ў фінальнай сцэне, быў прадвызначаны гэтай адзінай, прапісанай у праектных заяўках і падлічанай у шматлікіх каштарысах мэтай — прьімусіць гледача выйсці з кіназалы з вільготнымі вачыма...
    (Трэба сказаць, што я не аматар глядзець кінафільмы дзеля задавальнення мазахісцкіх патрэбаў. To бок дзве гадзіны ўтыркаць у панылую падзёншчыну, каб упэўніцца, піто і гатым разам здымачная група цябе... ну, падманула.)
    Але гэтым разам ім удалося мяне расчуліць. У нейкім тупым ступары, безуважным здранцвенні, адстароненым бяздум’і назіраў я за тым, піто адбываецца на экране. Я глядзеў і не бачыў. Слухаў і не чуў. Праўдзівей, амаль не сачыў за рэплікамі, але шюў следам за гукавым шэрагам. Фактычна, гэта было праслухоўванне фонавай музыкі, толькі не як фону, але як асноўнай тэмы. Фонам была кінадзея...
    Вядома ж, той, хто пісаў саўндтрэк да фільма, фармалёва быў саўдзельнікам Хлусні. Але толькі фармалёва. Увесь фальш, нацягнутасць, непраўдзівасць, белымі-ніткамі-нрашытасць датычыліся дзеі, але не музыкі. I галоўнае: я здрыгануўся ад забытас й даўно пагрузлае ў зарослых сцежках памяці згадкі...
    Гэты мой успамш — пра двор. I пра першыя слёзы. Слёзы, не звязаныя з болем ці з нейкім вонкавым раздражнялыіікам; яны не мелі на мэце ўплыву на бацькоў ці бабуляў. У той жа час успамін гэты і не
    пра слёзы асэнсаваныя, выкліканыя, так бы мовіць, галавой, слёзы, да якіх я дадумаўся (аднойчы перад сном, гады ў чатыры, я зразумеў, піто калі-небудзь памру, і доўга таемна плакаў)... Ен — пра слёзы, спароджаныя нейкім органам, які я не вазьмуся вось так наўскід вербалізаваць.
    Так атрымалася, што ў нашым двары не было маіх раўнагодкаў. Былі толькі ці старэйшыя хлапцы, ці менпіыя. Вядома, гарнуўся я да першых. I, што дзіўна, яны мяне прымалі амаль як роўнага.
    Калі табе сем, то дзевяцігодка-трэцякласнік падаецца недасяжна вялікім, дасведчаным, словам, крутым. А дванаццацігадовы — напаўбогам.
    Васьмшад’ездавы дом, утвараючы літару «П», — па адным пад’ездзе ў тарцах і, адпаведна, з шасцю ў папярэчыне — меў пяць паверхаў плюс гарыіпча. Апопіняе ўвішныя жыхары вышэйшых паверхаў пры канцы 80-х прыватызавалі, значна пашыраючы свае жылплоіпчы, дзеля спартзалы, майстроўні ці проста дадатковых пакояў. Гэтак жа зрабіў Дзёнеў бацька.
    Дзёня быў старэйшы за мяне на пяць гадоў. I ён быў завадатарам усіх нашых, як бы сёння сказалі, ролевых гульняў (якія мне, пасля нудотных сястрьшскіх дочак-маці, акурат-такі гульнямі не здаваліся).
    Дзёня ўвесь час непгга майстраваў, вынаходзіў, хімічыў, і яго вынаходніцтвы заўжды былі пасняховыя. 3 дапамогай помпы для ровара рабіў «ваздушкі» (стралялі дробам, пгго прадаваліся ў рыбацкім аддзеле спорттавараў); з ключа й запалкавага фосфару — нугачы; з медных пласцінаў выразаў трохі пяцікапейкавыя муляжы адпаведнай таўшчыні: «пятакі» прымаў турнікет у метро, «трохі» — аўтамат з газіроўкай і «крэм-содай» (апопшяя залівалася ў пластмасавыя маслёнкі сіняга колеру, што выкары-