Анаталогія
апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
Да меня н здесь устранвает. Зарабатываю нормалыю. В Европу могу м так, на экскурсню сьездлть.
Дзед паспакайнеў.
А давай, сосед, с Новым годом, — падышоў да шафы й дастаў спалавіненую пляшку каньяку.
ЕІаліў. Выпілі.
Ну, хорошо. А что онл знают про СССР? Только то, что лм лхллл Поздняк в уілл вдул? Да л внук, ну, тот, что в Германлл, тоже плздмт. Это чтобы перед братлшкой двоюродным повыделываться, вторым молм внучком. A тот no мнтннгам не шлялся. Окончлл Академлю управлення. С отллчлем. Сейчас государство ему квартлру стролт. А что там, в этом Мунде? Че-че-вэ? Человек человеку волк. Ну, давай. С Новым годом, — стары кульнуў кілішак.
У кватэры зверху гучна заенчыла дзіця. Дзед зірнуў на гадзіннік і з нечаканым спрытам падхапіў
Плошча Перамогі
Апавяданні
з дывана малаток. Падскочыў да вакна й разоў сем грукнуў у батарэю. Дзіцё не супакоілася.
Жнтья от ннх нету. Однннадцатый час. Весь день ляпают, прыгают, топают по голове, так н вечером отдохнуть невозможло. Сперва наплодятся, a потом думают. Кролнкн, вашу маковку...
Дзед падбег да тэлефона й пачаў па памяці крупіпь дыск. К. рушыў у вітальню. Апранаючы боты, ён чуў, як дзед кляне суседзяў, гаворачы штосьці пра Грамадзянскі кодэкс. Што праўда, тэлефанаваць было не абавязкова: раз’юшаны лямант іграз ватныя сцены хрушчоўкі быў добра чуцён і так.
К. збягаў па лесвіцы, мармычучы грабенпічыкоўскае: «Вперёд-вперёд, плешйвые стада...» 3 сабой ён аўтаматычна прыхапіў з вітальні зэдлікі (рыхтык торбу ці кейс, з якімі прыйшоў). Схамянуўся толькі на вулцы. Паставіў зэдлікі, сеў, запаліў. Перад прымружанымі вачыма праходзілі кадры: нарыхтоўка курапацкіх крыжоў, бульдозеры, начоўкі ў намётах — у Курапатах і на асфальце галоўнага пляца Краіны...
He, сам ён не стаяў ні ў катлаване будаванай МКАД, ні ў ачапленні намётавага мястэчка. Кадры тыя К. ведаў з нэту ды газетаў.
I яшчэ бачылася К., як заўтра ён ідзе з заплечнікам, бітма начыненым свежым «агітпропам» — гэткі гібрыд шахідскага Dead-Мароза й тэрарыста Івана Памідорава. Ідзе па сон і спакой невядомых яму сыноў і дачок палка.
28 29 снежня 2007 г.
таравываН
Насельнікам і прывідам крамы «Рыба» прысвячаецца
1. Кімано
Крама «Рыба», што на Карламарла, была адным з яго першых усвядомленых успамінаў. Тады на гэтай вуліцы было няшмат крамаў. Забіраючы яго з садка, маці часцяком заходзіла ў «Рыбу», і ён памятае, як разглядаў славутыя барэльефы на сценах. Насамрэч ён толькі рабіў выгляд, што іх разглядае. Сам жа цішком выкалупваў драўлянай палачкай з прымацаваным на канцы пластылінам драбязу, што пазакатвалася пад касу...
Пад «Рыбай» месцілася цырульня, куды ён хадзіў раз на месяц. Туды ж хадзіла ўся вуліца. I, мабыць, дзве суседнія, бо праседзець у чарзе можна было да апупення. На пытанне цырульнічкі, як стрыгчы, ён, чырванеючы, адказваў: «Гэтак жа, як і вас». Звычайна яму траплялася майстрыха з самай неахайнай фрызураю. Тая стрыгла, ні разу не зірнуўшы ў ягоны бок нават праз люстра, уважліва разглядала чаріу і балбатала з таварьппкамі. Закончыўшы, яна казала на развітанне: «Следуюіцнй!» Пасля такога сеансу ён дзякаваў Богу, што не пазбавіўся вушэй.
Плошча Перамогі
Апавяданні
Адна з першых сустрэчаў (нават сутычак) з боскім адбылася, калі ён гіайшоў на секцыю па тэйквандо ў Дом фізкулыурніка. Ён, натуральна, не ведаў, што насамрэч тое быў замаскаваны пад Дом фізкультурніка старадаўні касцёл. Адзіным, што ўказвала на адметнасць гэтага месца, былі гукі арфы, што часам даносіліся адкульсьці зверху падчас трэніровак і дзіўна накладаліся на рэзкія карэйскія каманды. Тады якраз адбывалася барацьба вернікаў за вяртанне храму яго першаснага аблічча. Пасля прэзідэнта мясцовай федэрацыі тэйквандо пасадзілі за згвалтаванне, а Дом фізкультурніка ізноў зрабіўся касцёлам... Але ўспамін такі. На трэніроўкі ён хадзіў з вялізным пакетам з надпісам «Белпласт», ручкі якога запшільваліся адмысловым чынам. У пакеце было «кімано» й чэшкі.
(«Кімано» ўзята ў двукоссе з тае прычыны, што напраўду такім яно нс было. Калі ён паведаміў бацькам, пгго пасняхова здаў першы іспыт і мае права на ганаровае наіпэнне кімано, бацькі сказалі, пгго нешта прыдумаюць. Кімано напраўду каштавала да халеры, але не было для яго шчога жаданейшага. Бялюткае, а яшчэ лешп — чорнае, з тоўстай матэрыі ў рубчык і з Пасам, тое была ягоная мара. I вось урачысты момант. Яму прэзентуюць пакунак, дзе ляжыць яно. Ужо па вазе ён здагадваецца, птго мары не суджана спраўдзіцца. У пакунку ляжыць... нейкая паркалёвая сукеначка, акуратна пашытая бабуляй па ўласных выкрайках. I адпаведны ж анучавы пасік з нашытымі, згодна ступені, жоўтымі іваўронамі на каі іцах. Бабулю й бацькоў ён любіў і паважаў, таму ні слова папроку ад яго начута не было. Праплакаўшы паўначы, далей ён хадзіў на трэніроўку ў гэтым «кімано» й ранейшым трыкечку.)
I вось, стоячы на лесвіцы Дома фізкультурніка, ён звыкла закідваў свой пакет на плячо, не заўважыўшы, што следам выходзіць нейкая бабулька. Удар ледзь не збіў яе з ног. Ён начаў выбачацца, але ў вачох бабулькі не пабачыў даравання. Бабулька сказала: «Вандалы. Нічога, не доўга вам тут засталося». Гэта была перпіая пачутая ім фраза па-беларуску па-за фармалісцкімі ўрокамі па белмове ў пачатковай школе.
2. Буйкі
Ад таго тэйквандо напраўду толку было мала, але пра гэта даведаўся трохі пазней. Крама «Рыба» знаходзілася акурат пасярэдзіне між яго домам і школай. Да піколы было каля 15 хвілінаў хады па Карламарле. Больпгасць іпкольных сяброў жылі альбо тут, альбо на паралельных вуліцах. Ён абсалютна не ведаў іншых раёнаў і мог заблукаць паўсюль, калі б яго выкінулі дзесьці ў адкрытае мора горада. Па сутнасці, арэал ягонага існавання ледзь не да паўналецця абмяжоўваўся стадыёнам з аднаго боку і часткай праспекта з другога. Вядома, былі яшчэ двары й дахі, дзе, абвязаўнгы твары піянерскімі галыіггукамі, яны выяўлялі хто ніндзяў, а хто хонгільдонаў.
У доме, дзе ён жыў, трапляліся рэліктавыя экспанаты. Напрыклад, жанчына з муштуком, якая выносіла старарэжымнае плеценае крэсла на двор, сядзела, гайдалася, санліва аглядаючы наваколле паўз іпызы цыгарэтны дымок...
Дом, як, дарэчы, і ўсю Карламарлу, будавалі палонныя немцы. Гэты факт меў амбівалетныя наступствы: з аднаго боку, нямецкая грунтоўнасць дазваляла жыллёва-эксплуатацыйным службам дзесяцігоддзямі эканоміць на капрамонтах (то бок
Плошча Перамогі
Апавяданні
папросту з прыборам на іх класці). 3 іншага ж боку, толькі аднаму Богу і галоўнаму інжынеру ЖКГ было вядома, на якіх соплях трымаўся падмурак. Уладзю, калі ён спускаўся ў сутарэнні па ровар, здавалася, пгго варта дастаць хоць адну рудую, няйнакш нямецкімі грунтоўнымі рукамі ўкладзеную цагліну, як уся спаруда лясне к чортавай матары.
За «Рыбай» месцілася Хаза — чыйсьці гараж. Месца збору. Тут даведваліся пра жыццё, капггавалі «віно» альбо пават гарэлку. Тут жа было вакснца жаночай «лазні» (інтэрнацкіх душавых), дзе нібыта можна было ўбачыць штосьці выключнае. Калі збіралася не менш за тузін, ішлі гуляць у футбол альбо, зрэдзьчасу, на вайпу (за радзіму, а пазней — за музыку).
Аднойчы аднаго з іхніх, Касога, зачапіў Рыжы Віня. Віня быў старэйшы, але крыху ёлупчык. Прызначылі час бойкі, сабраліся загадзя. З’явілася пляшка гарэлкі, якой ніхто не пакапггаваў, але якая дужа хутка спусцела. Пайшлі вялізнай брагай. 3 Вінем таксама былі хлопцы, але значна менш па колькасці. Сышліся на разы. Трохі памахаліся. Касы хутка правёў удушальны, і Віня заснчыў пра літасць. Касы дзеля парадку даў два разы ў пысу ды адпусціў небараку. Але не ўсе былі настроены гэтак лагодна. На лесвічнай пляцоўцы яго дагнаў хлопец з «кастэтам», зробленым з батарэевага вентыля, і некалькімі ўдарамі паклаў Віню на лесвічнай пляцоўцы каля яго ж дзвярэй.
Узрушаным такім бліцкрыгам, усім хацелася працягу. Яны стаялі ў двары, шукаючы ахвяру (Віневы спачувальнікі даўно паразбегліся). 3 пад’езда, дзе ляжаў (ці, хутчэй, запаўзаў у кватэру) Віня, выйшаў хлапец. Ён быў высокі й ігрыгожы. Такіх звычайна не чапаюць. Хлапец мог бы йсці сабе, але ён сам пады-
шоў. «Чё тут у вас пронсходнт?», — спытаў. «Чё? Те обьясннть? ІЦа обьясннм». Хлапец быў не супраць разоў. Хтосьці паведаміў, пгго ў яго карычневы пояс па тэйквандо. Паступіла прапанова выставіць каратыста Алега, таксама з высокім поясам, з навуковадаследчай мэтай параўнапня гэтых адзінаборстваў, хаця ўсе й так ведалі, што асноўная розніца толькі ў адрыве пяткі апорпай нагі. Ясна, піто Алег бы яго хутка «зрабіў», але ў бой ірваўся вар’ят з «кастэтам».
Старэйпіы аб’явіў, пгго, калі тэйквандыст пераможа, яго ніхто чапаць не будзе. Зрабілі кола. Тэйквандыст пачаў адпрацоўваць нагамі, бы матылёк, — прыгожа, трапна, але не дужа моцна. Хвілінаў пяць ён проста малаціў суперніка, рыхтык грушу, не даючы яму нават ачомацца. Біў, як падалося Вавану (а так, варта заўважыць, клікалі нашага героя), напалову сілы, толькі намячаючы ўдары. Раз’юшаны сунсрнік, прычакаўшы мажлівасці, кінуўся ў бліжні бой: заціснуў галаву мёртвай хваткай, хутка засунуў руку ў кішэнь і нанёс некалькі шалёных удараў. Тэйквандыст застаўся ляжаць на траве. Нейкі час усе моўчкі стаялі, покуль нс пачулі міліцэйскую сірэну. Ваван, якому тады было дванаццаць, забег у «Рыбу» і прастаяў там наўгадзшы.
Бацькі тэйквандыста падалі ў суд, але нічога давесці не змаглі. Тэйквандыст абышоўся страссннем да лёгкім заіканнем. Наагул Ваван быў з інтэлігентнай сям’і, таму падобныя прыгоды былі свайго роду «буйкамі», далей за якія ён не наважваўся заплываць. Большасць жа ягоных дваровых таварьшіаў з «нядобранадзейных сем’яў» у выніку сканчалі кепска: хтосьці стырчэўся, хтосьці стырчэўся й кінуўся, хтосьці сеў...
Плошча Перамогі
Апавяданні
3. FeelFck
У двары за «Рыбай», каля Хозы, быў Ліцэй. Седзячы на раздрапаным пацыфікамі, анархіямі ды сітуацыйнымі сентэнцыямі цагляным плоце, Ваван з сябрамі часам назіралі за фізрой ліцэістаў, пгго праходзіла нроста на плітках перад ганкам Ліцэя (спартовай залы ў іх не было). Ліцэісты нават па-за сценамі іх alma mater перамаўляліся па-беларуску. Услых тое называлася «пантамі», але пра сябе Ваван іх паважаў. 3 шостага класа ён пачаў наведваць пікольны гурток па гісторыі, удзелыіічаць у тэатральных пастаноўках. Разам з гісторыкам яны хадзілі ў паходы, спявалі Шалкевіча, нават зарганізавалі летнік, дзе трэба было размаўляць выключна па-беларуску...