Анаталогія
апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
Ён запусціў руку ў кйпэнь пінжака, выняў загорнуты ў сурвэтку кавалак крэйды і вялікімі, двухметровымі, літарамі тоўста накрэмзаў на ходніку:. ..
Вера працавала ў газеце «Наша Віна». Фотакарэспандэнтам. Сваю дзіўную здольнасць яна заўважыла, калі ёй споўнілася дваццаць два. To бок, мажліва, дагэтуль нічога такога дзівоснага яна й не вырабляла. А можа — вырабляла, але папросту не заўважала. Ці, найхутчэй, — акурат разам з тым, як заўважыла і паверыла, — здольнасць гэтая і пачала актыўна праяўляцца... Зрэшты, ніхто не возьмецца адназначна казаць, ці сама яна ўсё тое рабіла, ці папросту мела такую наканаванасць — апынацца ў належны час у належным месцы. Дакладней, у неналежным. (Тое ўжо ёсць пытаннем веры, як у бясконцай спрэчцы між тымі, хто ў любым супадзенні бачыць знак альбо ў знаку — супадзенне. Тутака ж, іграўда, гэтыя знакі/ супадзенні мелі, так бы мовіць, сістэмны характар.)
Плошча Перамогі
Апавяданні
Вось жа, Вера валодала здольнасцю апынацца там, дзе адбываюцца Здарэнні. Яе ўвесь час цягнула туды, дзе мусіла здарыцца нейкая трасца. Колькі яна пабачыла ДТЗ рознай ступені цяжкасці, колькі людзей сталага й маладога веку панаварочвалася на бананавых скурках альбо падледзянелым ходніку, колькі котак не мінула колаў аўто, колькі ледзяшоў... Зрэшты, ніхто не ведае. I яна не лічыла.
Адбываліся Здарэнні выключна ў той момант, калі Вера проста кудысьці ішла. Альбо проста дзесьці сядзела, занятая сваімі думкамі. Ці бавілася ўлюбёнай справай — глядзела на свет праз аб’ектыў здымача. To бок калі яна думала пра гэтае незразумелая насланнё (а няцяжка здагадацца, што думала яна пра яго цяпер заўсёды), то нічога не адбывалася. Праз тое колькасць няшчасных выпадкаў, стыхійных бедстваў ды іншых катаклізмаў вакол крыху скарацілася. Але варта было крышачку расслабіцца і, прыкладам, пайшоўшы пакарміць качак у парк, забыцца, як абавязкова хто-небудзь з мінакоў апынаўся ў вадзе.
«Можа быць, нада мной варонка?» — казала яна сяброўцы, крадком пазіраючы на неба.
«Ды не, проста ў цябе магніт у адным месцы», — рэзюмавала сяброўка.
Усё гэта доўжылася цягам восені. Узімку ж у яе суперстабільнай краіне пачаліся такія рэчы, якія ўвагналі Веру, і яе знаёмых, і знаёмых яе знаёмых у глыбокі ступар.
Вядома ж, ніхто не меў ілюзіяў адносна вынікаў чарговай элегантнай перамогі ў матчы на адну браму. Папярэдне, за некалькі дзён да, Вярхоўны гаўнакамандуючы асабіста аіучыў патрэбныя адсоткі («прагноз» не спраўдзіўся, апынуўшыся кры-ышачку
заніжаным). Але з пэўнасцю мала хто чакаў, што рэчаіснасць па прачынанні на наступны дзень апьшецца нагэтулькі жорсткай. Сем з дзесяцёх кандыдатаў на княскі сталец — за кратамі. Некаторыя — моцна збітыя. У якім яны стане і дзе хто знаходзіцца — невядома. Сотні людзей з паадбіванымі ныркамі ды выкручанымі канечнасцямі цягнуць суткі ў перапоўненых прамерзлых камерах...
Некалькі дзён пасля крывавай бойні, што адбывалася пад пільным наглядам чыгуннага Разенбома на самай вялікай плошчы самай стабільнай краіны свету, па горадзе ездзілі аўтазакі. Найпершай іх мэтай былі кватэры ды офісы праваабаронцаў, партыйцаў, журналістаў. Большасць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку сайт газеты «Наша Віна», альбо «ляжала», альбо працавала ў абмежаваным доступе. Па сацсетках папаўзлі чуткі, што вядомы паэт, адзін з галоўных апанентаў гаўнакамандуючага, стваралыіік руху «Не вярзі лухту», сканаў у вязніцы...
А мо не чуткі? Чаму ж ужо тыдзень, як няма аніякіх звестак ні пра яго, ні пра астатніх? Чаму гэтак раз’юшана пырскае слінай з замбаскрыняў галоўны трыумфатар?.. Гэтыя «чаму» вярэдзілі Верчын розум, не адпускаючы ні ўдзень, ні ўночы. Варта заплюшчыць вочы, і нібы ў аб’ектыве здымача — кадры з Плошчы і з Праспекта. Шчоўк: ланцужкі людзей з розных бакоў, бы мурашы, суладным крокам сцякаюцца да Саркафага. Стаяць на святлафорах і, цярпліва прычакаўшы зялёнага, руіпаць далей ужо невялікімі натоўпамі... Шчоўк — кадрык з іграспектавага шэсця: высокі хлопчык-гот, там-сям папраколаты, у ботах ледзь не да калена, з доўгімі распушчанымі валасамі... Шпацыруе. Куды? Навопгга?? Вера, назіраючы гэты
Плошча Перамогі
Апавяданні
шматтысячны згустак эйфарыі, сама не дужа всдала адказу. А хлопчык-гот ведаў. Шырокі ўпэўнены крок. Позірк крыху паўзверх натоўпу. I такі... адухоўлены твар. Хоць ты абраз з яго піпіы.
А пасля было збіццё.
Вера і раней бачыла разгоны мітынгаў, але гэтым разам, выглядала, далі адмашку біць фул-кантакт. Нібыта ў кагосьці, хто сядзеў за пультам кіравання ў сваім утульненькім фатэлі, ушчэнт сарвала разьбу ад такой колькасці няўдзячных васалаў. Вошаў блыхастых. Шалудзівай масы адмарозкаў. Пятае калоны, што разгойдваюць папіую выспу стабільнасці... I ён скамандаваў: ату іх!
I кожны ведаў, хто вінаваты. Хаця многія здагадваліся, што гэты нехта — следства, а не прычына. I што гаўнакамандуючага неабходна забіць, але — у галовах мільёнаў. Між тым практычнага дапаможніка пад назвай «Як забіць цмока ў сабе» на той момант яшчэ ніхто не напісаў...
У адрозненне ад усіх астатніх, Вера ведала адказ не толькі на пытанне, хто вінаваты, але і — што рабіць.
Яна пачала наведваць афіцыйныя мерапрыемствы, справаздачныя канцэрты заслушаных дзеячоў эстрады Рэспублікі Бульбарыя, прагульвацца каля адміністратыўных будынкаў, нярэдка пракладала свой марпірут паўз тыя ж вуліцы ды праспекты, дзе ездзіў картэж вялікага чорнага аўтамабіля. Аднойчы нават схадзіла на хакейны матч. Пасведчанне журналіста, здымач з доўгім аб’ектывам і чароўная прывабнасць, якую не падробіш і не прап’еш, адкрывалі перад ёй усе дзверы.
Вера не вельмі ўяўляла, што канкрэтна ёй трэба рабіць і што мусіць адбыцца. Але цвёрда ведала: нельга
памятпаць пра сваю здольнасць у гэты момант. Толькі вось лёгка сказаць — нельга. Але як? Як суцііпыць вірлівую плынь думак? Калі б яна была брахманам ці на скрайняк майстрам дзэн прасунутага лэвэлу, то праблемаў не было. Але ні брахманам, ні майстрам дзэн Вера не была.
Ды яна ўвесьчасна толькі й думала пра свой кляты дар і яго наступствы!
Адно добра: няіпчасныя выпадкі перасталі здарацца. Зусім. I Вера пачала ўжо верыць, што са знікненнем сімптомаў знікла і хвароба.
Між тым прыйпіла вясна. I вось адным файным суботнім красавіцкім ранкам Вера, нрыханіўшы з сабой здымач-люстэрка, рушыла на шпацыр па вуліцы імя аднаго вялікага паэта...
Волечка адразу ж змалявала таткаву абрэвіятуру. I хутка ўвесь ходнік уздоўж і ўпоперак быў расшсаны гэтымі трыма літаркамі. А Ганулька скакала вакол, паўтараючы: «Сос! Сос!» (іпыпячыя яна вымаўляць яшчэ не ўмела). I з цікаўнасцю зазірала ў вочы мінакоў. Яе вусны склаліся ў смешную грымасу — як заўжды, калі яна не ведала, ці ўсміхацца, ці павярнуць дужку смайліка ў адваротны бок.
3-пад крэйдачак Волечкі з’яўляліся зайчыкі, коцікі, сэрцайкі, вершпік з аголеным мячом, вясёлка, хвалістыя лііш якой утваралі страшэіша крамольнае спалучэнне з усяго двух колераў — чырвонага і белага. I ніжэй — забаронены дэструктыўны лозунг, які, належаў пяру япічэ аднаго вялікага паэта.
Па плітачках ходніка, размаляваных чароўнымі літарамі і дзіцячымі графіці, цокалі, тупалі, ска-
Плошча Перамогі
Апавяданні
калі, брылі, дыбалі боты, сандалікі, чаравікі, берцы, пантофлі... Прыгожая дзяўчына гадоў дваццаці са здымачом-люстэркам прыпынілася ля таткі з дзвюма дочкамі, апанаваных творчым імпэтам.
Вера (так звалі дзяўчыну), спытаўіпыся дазволу, пачала фоткаць сімпатычную сямейку. Дзяўчаткі, перапэцканыя крэйдай, з задавальненнем пазавалі на фоне зайчыкаў-коцікаў-сэрцайкаў і дэструктыўных надпісаў на асфальце.
Яна так захапілася працэсам, што не адразу заўважыла, як пацямнела. Шэрая хмарка псраўтварылася ў нацягнуты на ўсё неба пірацкі штандар. Праезная частка апусцела. 3-за рога выязджаў картэж вялікай чорнай машыны.
Валеры Іванавіч, як толькі сышоў снег і крыху падсохла, перабіраўся жыць на лецішча. Даглядаў сад, падкошваў газон, карміў напаўздзічэлых сабакаў, пгго прыходзілі да яго з навакольных вёсак. Прачынаўся з сонцам, рабіў зарадку, паліў і спяваў ваенныя песні. Ён быў палкоўнік у адстаўцы. Былы зенітчык. Прайіпоў некалькі гарачых пунктаў. За В’етнам, разам з павьппэннем, атрымаў чырвоныя «Жыгулі».
(У бардачку ляжаў афіцэрскі гадзіннік з гравіроўкай. Калісьці падчас маііггабных аператыўных стратэгічных вучэнняў за ўзорную стральбу па ўмоўным супраціўніку ён атрымаў яго ад гаўнакамандуючага. Праўда, не ўласнаруч, а праз пасыльнага. На гадзінніку быў герб, дзе на чырвоным тле імчаў вершнік з аголеным мячом — у бок умоўнага супраціўніка. Але, як толькі гаўнакамандуючы
адчуў сваю моц і гэты сімвал змянілі, палкоўнік гадзіннік не надзяваў. Паклаў яго ў бардачок, дзе ён і праляжаў пятнаццаць гадоў).
Аўто Валеры Іванавіч, як і ўсю сваю рухомую й нерухомую ўласнасць, трымаў ва ўзорным стане. Бліскучы храмаваны бампер. Ніводнай увагнутасці ці, крый божа, іржы па кузаве. Дагледжаны рухавічок з чысцюткімі правадочкамі й корпусам без ніводнае маслснае плямы... I нумары яшчэ старыя, чорныя, памятаеце?
У сталіцу Валеры Іванавіч прысхаў па харчы — для сябе і сабакаў. Заскочыў на Камары — і назад, у бок сваёй Крыжоўкі, па Багдановіча (Валеры Іванавіч па старой звычцы казаў «Горкага»).
I вось едзе Валеры Іванавіч па сваім цэнтральным шэраіу (ён стараўся ніколі без вострай неабходнасці не займаць крайнія палосы), нікога не чапае, ды чуе — ззаду сірэна. Зірнуў у люстэрка — набліжаецца картэж: даіпінікі, матацыклы, вялізны чорны лімузін... Валеры Іванавіч паказаў правы паварот, пачаў выкручваць стырно, і тут штосьці гучна пічоўкнула. 3 матора пацягнула гарэлай праводкай і з-пад капота шугануў белы дым...
У вялікай чорнай машыне, якуго суправаджаў міліцэйскі картэж, ззаду сядзеў чалавек. Ён абыякава пазіраў на горад праз моцна танаваныя й браняваныя шыбіны.
Куды ён ехаў гэтым файным красавіцкім ранкам? Нам тое невядома. Ды і сам ён ці памятаў, куды яго вязуць? Па ідэі, у аэрапорт — сустракаць не чужога
Плошча Перамогі
Апавяданні
нам госця з сяброўскай краіііы, дзе шануюць выспу стабільнасці і парадку.
Ён даўно прызвычаіўся да існавання ў рэжыме цэйтноту. Сустрэчы, выступы, брыфінгі, запісы, спартовыя спаборніцтвы. Даклады, справаздачы, звальненні, прызначэнні. Звычайныя клопатызвьппчалавека...