Анаталогія
апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
Сяргей Аляксандравіч узяў апарат, пакруціў у пальцах і наклаў на стол.
Звычайны апік. Батарэйка толькі харопіая. Такой па год, а мо й на два хопіць. He тое, пгго нашыя. Пару месяцаў — і кабздзец.
Галава шырока пасміхаўся. Рэдка калі начаддзела бачыў шэфа ў нагэтулькі прыўзнятым настроі.
А цяпер зірніце сюды, — галава развярнуў на 180 градусаў свой ноўтбук. — Можаце памахаць ручкай...
Агаломшаны начальнік аддзела бачыў у маніторы сваю патыліцу. Ён рэзка павярнуўся й зірнуў на столь у попіуках відэакамеры. Са столі на яго глядзеў, падміргваючы чырвоным вокам, аўтаномны пажарпы апавяшчалыгік.
Плошча Перамогі
Апавяданні
Можаце прайсці ў свой кабінет. Алег Фёдаравіч пазнаёміць вас з тэхнічнымі дэталямі вашай новай працы. Раю, у сваю чаргу, пачаць з недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў. Пра дзяржаўныя таксама, вядома ж, забывацца не варта. Усяго добрага.
Люба ўжо стаяла ў дзвярах з вазком, збіраючыся выходзіць на дзённы пшацыр, як у віталыгі забрыньчаў тэлефон.
Ало?
Сацаддзел. Ці прымацавалі вы да столі аўтаномны пажарны апавяшчальнік?
Пакуль яшчэ не. He паспелі, — не здолела ад такой нечаканкі схлусіць Люба. I хутка дадала: — Але яны знаходзяцца амаль пад столлю: адзін на лядоўні, другі на шафе, — усё-ткі схлусіла, гледзячы на «апікі», якія як ляжалі, так і ляжалі на тумбачцы ў вітальні.
He, ведаеце, трэба ўсё ж прымацаваць. Да нас паступаюць сігналы, пгго шмат у каго апавяшчальнікі не прымацаваныя. Але ж, па нормах і інструкцыі, яны гарантавана дзейнічаюць толькі ў палажэнні пад столлю сетачкай уніз. Зразумейце, нас жа таксама кантралююць, — нечакана бясколерны голас набыў чалавечыя інтанацыі. — Вы ж не будзеце супраць, калі наш спецыяліст завітае да вас і ўсталюе іх?
Ды вядома ж, калі ласка...
Вось і добра. Там, дарэчы, у вас хутчэй за ўсё адзін бракаваны трапіўся. Заадно і заменіць.
ФЛЕЙТА ДаЖДЖУ
Некаторыя супадзенні не ёсць выпадковымі
ЦЛіейта Дажджу вісела на стракатай аборцы рыначнага намёта, побач з рознымі званочкамі, бразготкамі, каралямі, пацеркамі ды іпшым фэн-інуем, пгго раіуе ад усіх кепстваў. Стварыў Флейту Дажджу сын дынамаўскай рэалізатаркі са звычайнага нёманскага чароту, лакаванага, прабітага ў пэўных месцах і напоўненага рысам. Але калі пра гэта не ведаць. [...]
Флейце Дажджу сніўся БГ (што ў гэты момант снілася апошняму, дакладна не вядома). Дакладна вядома, што гуку, які яна стварала, мог бы пазайздросціць сам сіньёр Карлас. (Натуральна, не Сантана.)
У гэты дзень у горад увайшоў Шатан. Ен ведаў, што самы шчыры й непасрэдны смех бывае толькі ў выпадку, калі ты сам-насам з сабой. Пра тое ж здагадваўся Пётар М.
Па невытлумачальным збегу акалічнасцяў у гэты дзень здарылася няшчасце...
) ёсць рэчы учынкі, зробленыя намі колісь, праз якія сорамна й горка, да сціскання кулакоў, да пацення й паколвання ў падушачках пальцаў пры адной толькі згадцы пра тое. Адзін студэнт-філолух, які цяпер да-
Плошча Перамогі
Апавяданні
вучваеццаў аспірантуры ды неўзабаве вернецца на філфак, але ўжо ў якасцг выкладніка, да прыкладу, дасюль не можа без пералічаных вышэй сімптомаў згадваць, як на першым курсе здаваў іспыт па ангельскай, спяваючы «Му mistress’ eyes» пад гітару на матыў песні «Орел, телец н лев». Але выпадак, які здарыўся са спадарыняй В., яна наўрад ці забудзе да бліжэйшае інкарнацыі. Ідзе быў Фёдар М., каб данесіў да свету невыказную пакуту чалавечую? Яго там не было. Таму не будзем дарма марнаваць смаркатых словаў, каб перадаць горыч яе ўспаміну. Гэта настолый ж бязглузда, як дыскутаванне на тэму вытокаў татальнае прыхільнасці кіроўцаў маршрутак да крымінальнага шансону альбо настаўніц рускай літаратуры да выкрыцця сіянісцкае змовы. Ці паспяваеш, чытачу? (
Зімовым надвячоркам спадарыня В. вярталася дахаты, загружаная ўспамінамі пра дзяцінства й кайстрамі з прадуктамі. У яе якраз склаўся апопіні радок няхітрага хоку, калі нехта падбег ззаду ды схапіўся за адну з торбаў. Далейшае доўжылася наўсекунды: меч сам выслізнуў з похваў, і рука спадарыні В. адчула халодную пяшчоту дзяржальна катаны. Калі качан з плячэй глуха плюхнуўся ў сумёт, меч ізноў быў у похвах. Урокі, што давала спадарыні В. целаахоўніца бацькі-амбасадара — гувернантка па сумяшчальніцтве — японская кунаіці, не прайшлі дарма...
Калі, мармычучы ідыёцкую песню, якую круцілі на рэчавым рынку, спадарыня В. падышла да цела, на словах вместо, вместо, вместо нее... яна замоўкла. У сумёце, утаропіўшы вочы ў неба, ляжала галава яе адзінага сына — студэнта, аматара пажартаваць, капітана (на жаль, былога) раённай каманды КВК...
Сёння цяжка адказаць, чаму ў той дзень спадарыня В. не набыла Флейты Дажджу (мо прычыну варта шукаць недзе сярод напісанага вышэй?). Апошняя ж
правісела на дынамаўскім намёце япічэ нейкі час — яна не ведала нэўна, які, — заўважаючы скрозь сон, як змяняюцца стракатыя суседзі па аборцы, правісела, аж дакуль павесялелы з пахмялухі будаўнік брыгады, што ўсталёўвала рэкламны пічыт па вул. Някрасава («Сушй — вкус XXI века»), гучна не абвесціў, узіраючыся ў расхінутыя абдоймы фіялетавай пустэчы неба: «Сейчас как у-у-піздзйіь!»
Прыкладана тое ж самае, толькі без весялосці, сказаў Макс, тэрміт з касты рабочых (тэрміты — вядомы далікатэс для цэсарак). Макс задраў галаву ўгору — й на яго апусцілася Веданне. I ён склікаў дзяцей і старых і павёў іх, каб збудаваць новы горад.
Intro
медытуеш на кончыку алоўка рыхтык выпальваеш масць на целе Персефоны свянцонай іголкай выводзячы тайнапіс. сляды вядуць да гарышча твайго кахання дзе прыхаваныя дамкрат і клава. гэта цябе дзіравяць у камп’ютарных клубах падлеткі гэта твае песні разносяць па дварох п’яныя гобліны гэта тваю душу клануюць і ампутаванае сэрца але й пратэз ные. Разанаў разэнкрэйцэр без крыжа. белы месіянер блукае па Малінаўцы. два агенты ззаду. памятаеш дзіцячы садок і суворага бацьку. яму не павінна быць сорамна праз цябе. асенняя кавярня ў цэнтры горада. каму справа да таго што ты паглынаеш аладкі з кавай. гаспадыня слухае зборку Акварыума не ведаючы што тое азначае для цябе. за вакном брыдзе напаўп’яны натоўп і ў ім адзін паэт. (галоўнае заўжды пішацца ў дужках) а што азначае жыць інакш. сёння мы сустрэнемся і ўсё скончыцца. Дзякуй Богу Што ты He Здолеў Нарабіць Шкоды.
Плошча ГІерамогі
Апавяданні
Трусіная нара
Для вьшадковага мінака магло б падацца, піто яны сядзяць удвох. Дакладней, усялякі, хто праходзіў тым вечарам паўз пустку новабудоўлі, мог заўважыць дзве рухавыя постаці на лаўцы без спінкі, невядома для каго пастаўленай акурат перад свежавыкапаным катлаванам. Але быў і трэці. (Ці, можа, правільней казаць вербальна прысутнічау? Прынамсі, да я(Я)го суразмоўнікі зрэдзьчасу звярталіся. (Пра чацвёртую гаворка ніжэй.) Будзь пільным, чытачу!)
Адзін быў у хатніх пантофлях, старэнькім трыкечку і бруднаватай майцы. Другі меў заплечнік, з якога перыядычна нешта выцягвалася.
Нізкавата пайшла, — сказаў е., падносячы да вуснаў толькі адкаркаваную бутэльку з півам.
Запамінай рухі, — Ь. дастаў з заплечніка піва, запальнічкай адкаркаваў-падчапіў накрыўку і пачаў акуратна размяшчаць яе на далоні — бліжэй да фалангаў. Затым скурчыў вялікі палец і, упёршыся ў яго ўказальным, мякка пстрыкнуў накрыўку ў чэрава катлавана. Ф-ф-іць.
Гм-м-м, — суправёў палёт насавым (нечым падобным да аўм) е., — стрэльнута, але, трэба прызнаць, стрэльнута сярэдне...
(далейшы кавалак дыялогу прыводзіцца без пазнакі аўтарства тых ці іншых рэплікаў, бо яны ў роўнай ступені маглі 6 належаць як е., так і Ь.)
— Чаму ў тэкстах паважаных намі аўтараў, якія мы прымалі б і без таго, абавязкова прысутнічае метафара вар’ятні? Можна назваць колькі заўгодна імёнаў...
Яшчэ адна тэма для дысертацыі.
- Скажу болей: зазвычай вобраз вар’ятні, які, відавочна, стаў архетыповым для XX стагоддзя...
- ...і паспяхова сягае ў стагоддзе XXI.
...ёсць фактарам хутчэй дэструктыўна-разбуральным, чымся пазітыўным для, так бы мовіць, эстэтычнай сістэмы тэкстаў празаікаў, што маюцца на ўвазе.
- За выняткам, хіба, Пялевіна.
- За выняткам Пялевіна.
- I Картасара з Гаршыным.
- I гэных.
- Як на сёння, не ўвапхнуць у твор алюзй, звязанай з гэтай установай, лічыцца ледзь не маветонам.
- [-]
- Дарэчы. Ты ўсё яшчэ шукаеш свой... гук?
- Адчапіся, я ўжо ўсё напісаў пра гэта.
- Чакай, мне падавалася, пгго пра гэта пісаў я.
(абодва — у бок залы): — He, т(Т)ы гэта бачыў?..
) лір. адступленне №2
(па-за)
дотыкам і ноччу снегам і ліхтаром мной і табой
інь ян і
раздзеленай пароўну яечняй джапай і вусенем агнямі Кастанэды і
трэцяй крышталыіай нагой попелам і думкай
лістуюцца
пустэльнікі зімы (
Плошча Перамогі
Апавяданні
е. выводзіў кончыкам пантофля гіерогліф супакою пад лавай, калі намацаў яшчэ адну накрыўку; нахіліўся, падняў, пачаў прыладжваць яе на далоні і тут заўважыў, пгго такога піва яны не пілі. Ен схаваў накрыўку ў пляцак і прыціх, нібыта прыслухоўваючыся да чагосьці. Калі загаварыў Ь., е. прыпаліў, але не змяніў насцярожлівай паставы.
Сустрэў быў знаёмага грузчыка з рынку. Нядаўна ён начаў вазіць кропку з рознай усходняй байдой, ну, ведаеш, — смярдзелкі, звінелкі ўсялякія. А як прыйшоў час за тыдзень атрымліваць, аказалася, пгго поўны галяк з баблом — прастаяла яго гаспадыня амаль ухаластую. Хацеў быў на лічылыгік паставіць, але пашкадаваў — адна сына гадуе. Давялося таварам узяць. Набраў на дзесяць баксаў розных бразготак, a на халеру грузчыку тое барахло?
На халеру?
- Ну, я ў яго тое-сёе на піва змяняў, а адну рэч дык за так атрымаў. Калі б ты з перкусіяй не завязваў...
- Яна ў цябе з сабой?
- Нашто табе?
- Пакажы, калі ласка.
Ь. дастаў з плецака новую бутэльку й акуратны пакунак, які перадаў е.:
- Дарэчы, ты ўсё яшчэ шукаеш свой гук?..
е. крочыў паўз кукурузнае поле, раструшчваючы пантофлямі маладыя кіяхі. Ён трымаў курс на самы высокі корпус РКПБ, дзе яго, пэўна, ужо чакала прыгожая й ветлівая медсястра з табламі («You take the red pill you stay in Wonderland...»1); «братва» з cy-
1 Калі абярэш чырвонуіо пігулку, застанешся ў Краіне Цудаў... (анг.)
седняга пакоя, пгго касіла ад войска на дурку, таксама чакала «выязнога», каб разжыцца на цыгарэты. Чамусьці прыгадалася, як на псрадабедавым пшацыры адзін чалавек вучыў яго, як пазбягаць пагоні: «дастаткова проста напісаць на пачку запалак «prav».