Анаталогія
апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
стоўваліся ў якасці аблівалак; трапіўіпы ў вочы, такі зарад прыносіў нямала клопатаў непрыяцелю). Дзёневы бумерангі з тоўстага кардону былі дасканалымі й вярталіся дакладна ў рукі.
Ён любіў, калі мы называлі яго Вялікім Камбінатарам, і здавалася, ведаў на памяць несмяротны твор Ільфа і Пятрова. Падобна да таго, як у 60-я Новы Запавет засвойваўся чырвонымі чалавекамі па булгакаўскай версіі жыццяпісу Хрыста, гэтак я цытаты славутых адэсітаў пачуў і завучыў задоўга да знаёмства з арыгіналам.
Мянушкі іпшым хлопцам з наіпага двара прыдумаў таксама ён. I ўсе былі на сто адсоткаў трапныя. Вось жа, у нашым таварыстве былі: Шура Балаганаў (руды бамбіза-пераростак, ён і насамрэч зваўся Шурам і з дзяцінства меў бандзюгаватыя схільнасці), Панікоўскі (в мйру Міша, вялікі аматар паенчыць і паскардзіцца на гаротны лёс), Казлевіч (хлапец, які хадзіў у карычневай пакамечанай скуранцы і клетчатым кенурыку і меў сантымент да ўсяго, што рухаецца з дапамогай педаляў ды стырна). Мяне, самага малодшага, ён ахрысціў Аляксандрам Іванавічам Карэйкам...
Жыхары двара, якія ў напіую кумпанію не ўваходзілі, былі ўганараваныя неўразумела-бляклымі мянушкамі, накпггалт Бярлагі ці Скумбрыевіча.
Я ж называў Дзёню Дынем. Мы жылі з ім у адным пад’ездзе. I, гледзячы з сённяшняе перспектывы, я разумею, што гэта быў мой першы настаўнік. А можа, і так: першы Настаўнік. Тады ж я, вядома, нічога не чуў пра тое, пгго вучнёўства — нрацэс двухбаковы, і ні пра што такое не думаў, але разумеў: мне неверагодна пашэнціла, што мы жывём у адным пад’ездзе. Страшна нават падумаць, іпто было б, калі б я патрапіў у інпіы. Напрыклад, у другі ці нерпіы...
Вось жа, падзел тэрыторыі ў нашым двары і хаўрусаванне адбываліся акурат па пад’ездавым прынцыпе: з першага па чацвёрты — яны; з пятага па восьмы — мы.
Прычыны варажнечы мне былі невядомыя. Кшталту, хто першы пачаў... Хутчэй за ўсё, ніякіх значных прычынаў і не было. Ну максімум — фармалёвае забойства аўстрыйскага эрцгсрцага...
Для мяне стан халоднае вайны быў ужо дадзенасцю. To бок калі непіта і адбылося, то яно адбылося да мяне і было нагэтулькі агульнавядомым, што пра яго ніхто ніколі не згадваў. А мне самому было як бы няёмка і запытваць, чаму, хто ды навопгга. Я ведаў, пгго тыя — нашыя ворагі. Вось і ўсё. Ну і, натуральна, на друіую палову двара стараўся не совацца, хоць мне як малечы пузатай і можна было. Але ж хто хоча лічыцца малечай, асабліва ў сем год?!
Сем год мне споўнілася ў жшўні, і школа насоўвалася непазбежна, піто той айсберг. Пры канцы месяца, калі двор вяртаўся ў горад з летнікаў, лецшічаў, вёсак ды мораў, пачыналася актыўная стадыя падрыхтоўкі да баявых дзеянняў. Быў ітрызначавы час ікс. Пары байцоў, ці, як бы цяпер сказалі, спарынг-партнёры, былі вызначаны загадзя паводле ўзроставых, фізічных ды іншых тактыка-тэхнічных характарыстык.
Маім супернікам меўся стаць Віталька. Ён быў аж на паўтара года старэйшы. Але меў маленькі рост, хударлявы целасклад. Карацей, здыхлік. Па ўсім, я без цяжкасцяў мусіў пакласці яго. Толькі вось... не тое што дрэйфіў. Штосьці жорсткае было ў яго твары, у яго вачах. 3 такім позіркам ён мог нават ударыць у твар.
Ударыць у твар. Хлопчыкі дзеляцца на дзве групы: тыя, хто можа, і тыя, хто не можа ўдарыць у твар (пры гэтым атрымаць у твар можа любы). Я ўдарьвдь не
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
мог. Да таго ж Віталька быў сірата, жыў з бабуляй. Казалі, што яго бацькі загінулі ў аўтакатастрофе. Гэты факт рабіў Вітальку істотай з іншага свету. Я разумеў, пгго муіііу з ім біцца. I мітуслівае ўяўленне ўвесь час малявала гэты двубой...
Вось жа, на кожнай палове двара ішла падрыхтоўка. Выпрацоўвалася стратэгія бою. Абмяркоўваліся слабыя і моцныя бакі супернікаў. Атточваліся прыёмы. Міпіка Панікоўскі зрабіўся вельмі сур’ёзны, сабраны, як ніколі. Яму дастаўся хлапец і старэйшы, і дужэйшы. Я бачыў, што ён пабойваецца. Дыня даверыў яму падвучыць мяне (захват, падножка, кідок). Шура Балаганаў быў узрушаны і знаходзіўся ў эйфарыі чакання. Наш Камандор, як і належыць, быў снакойны, сабраны, вясёлы. Ён з Шурам хадзіў на перамовы ў варожы пггаб. На Камандоры былі франтаватыя белыя пгганы ў клетку — амаль такія, у якіх іппацыруюць па Рыа-дэ-Жанэйра...
He памятаю, па якой прычыне я спазніўся, але далібог не наўмысна. Кудысьці ездзілі мы з бацькамі і, калі зайшлі ў двор, я адчуў адначасова і здрадлівую палёгку, і сорам. Як пішуць у добрых кнігах, чырвань заліла шчокі. Апусціўшы вочы, подбегам шмыгнуў у пад’езд следам за дарослымі. Літаральна паўпозірку, кінутага на поле бою, хапіла, каб цалкам зразумець абстаноўку: білі нашых.
Пасля, падыпюўіпы да вакна, я прымусіў сябе ўсё ж крыху паглядзець.
У адсутнасць мяне Міша ўзяў на сябе Віталькусірату, але барукаўся зусім не так упэўнена, як вучыў мяне на трэніроўках. Шура па-баксёрску скакаў вакол свайго цыбатага суперніка. А Дыня... Дыня біўся адразу ж з двума. Хаця «біўся» крыху не тое слова. Адбіваўся, лежачы на зямлі, ітрыціснуты хлапцамі з
трэцяга пад’езда. Hori ў бэндараўскіх нагавіцах рабілі рухі па коле, марна намагаючыся вызваліцца ад моцнай хваткі.
Маці, праходзячы міма, спалохана спытала, чаму я плачу. Я хуценька адвярнуўся ад акна і схапіўся за жывот. Маці спалохалася яшчэ болып і паклала мяне ў ложак. Fin. Тытры.
Мне было сорамна глядзець у вочы хлопцам. Асабліва Дзёню. На заўтра я маладупіна прызнаўся, пгго ўсё бачыў, і схлусіў, што бацькі мяне не адпусцілі на двор. Ніхто з хлопцаў не выказаў пагарды. Бітва канчаткова акрэсліла нашыя ролі: іх як герояў і мяне як смаркатай малечы. У Дзёні пад вокам свяціўся «ліхтар». Я спытаў, ці баліць. «Ды ну! Тое, пгго я быў знізу, яшчэ нічога не значыць. Я ім таксама добра наваляў, не хвалюйся».
I ўсё ж добра ўгадаў Дзёня з мянушкамі. Бандзюгаватыя схільнасці Шуры прывялі яго ўрэпіце туды ж, куды і яго літаратурнага прататыпа. Сам Дзёня, як толькі скончыў універ, з’ехаў. Хоць і не ў Рыа-дэ-Жанэйра, але на той жа кантынент. Ну, a мне, як і грамадзяніну Аляксандру Іванавічу Карэйку, даводзіцца мець дзве паловы жьшдя, з дзясятай да чацвёртай выяўляючы з сябе сціплага выкладчыка адной экзатычнай мовы, каб з чацвёртай да дзясятай... Зрэпггы, гэта ўжо, як піпіуць у добрых кнігах, зусім іншая гісторыя.
Сорам
(вядома, ёсць учынкі, можа, больш глабальныя, пра здзяйсненне якіх варта было 6 шкадаваць, але вось гэты ўспамін 15-гадовае даўніны гняце й выклікае ў мяне пачуццё сораму дасюль. як нішто іншае)
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
Прамінуў сёмы клас (самы дурны час — калі не зразумела абсалютна, хто ты, што й куды...). Канец жніўня й, адпаведііа, вакацыяў. (Трэба сказаць, што свой дзень народзінаў за ўсё пікольнае жыццё я ні разу не сустракаў у бетоннай вязніцы, а пераважна на якой рэчцы ці возеры...) Вярнуўшыся ў горад-хорар, атрымоўваю тэлефанаванне ад сябра, з якім мы былі не разлі вада з другога класа. «Ты іут? To мы зараз да цябе зойдзем». «Мы» — гэта ён і другі мой найлешпы сябра Саша.
Званок у дзверы. На парозе Коля й Саша, хаваюць рукі за спінай. «Што там у вас?» — пытаюся. Яны ўрачыста дастаюць і нрацягваюць мне скрыначку з тортам. «Мы тут гэта, на чаёк...» — бачачы маё неўразуменне й тое, пгго я дасюль трымаю іх на лесвічнай клетцы. А я так і стаю перад дзвярыма, не пускаючы іх у кватэру... I пггосьці са мной здараецца. Я раз’юшваюся й кажу ім, нібыта яны да мяне жыць просяцца: «Які на фіг чаёк? Чаму загадзя не папярэдзіць было?» і г. д. Яны льшаюць вачыма: «Дык гэта.. Хацелі сюрпрыз зрабіць». Карацей, не адбылося ў нас чаявання...
Цяпер, спрабуючы патлумачыць свае свінскія паводзіны, знаходжу ім тлумачэнне. Няёмкасць... перад бацькамі. Чамусьці мне было няёмка, што да мяне прыйшлі не папярэдзіўшы. Так нас выхоўвалі. Цяпер я разумею, пгго маці (якая ў гэты момант рабіла прыборку ў хаце) нічога б не сказала, а, наадварот, парадавалася б... На той момант торт здаваўся мне чымсьці шыкоўным, а мяне ж вучылі не прымаць ад сяброў каштоўных падарункаў, маўляў, няёмка, гэта абавязвае да адпаведнага адказу...
Гэтак я страціў сваіх леппіых (і, думаю, самых адданых) сяброў.
Уцёкі
Адзінота — не зусім тое ж самае, што калі самнасам з сабою.
Бывае, пгго сам-насам пачуваешся, як у найлепшым таварыстве.
Адзінота — не тое, ад чаго спрабуюць уцячы, абклаўшыся дзецьмі, жонкамі, месцамі працы, іірыручанымі жывёламі ды рознымі абавязкамі. Толькі той, хто не бачыць, верыць у эфектыўнасць такіх уцёкаў...
Адзінота — тая адзіная нота, знайшоўшы якую, рыхтык спявак сваю манеру альбо падарожнік у снах свой інгрэдыент, — ужо не злезеш з яе.
ЗвАРОТНАЯ ФОРМА
Цалуючы сына перад сном, злавіў сябе на нечаканай думцы, быццам цалую сам сябе. Ну, той быў у гарэзлівым настроі, і я быццам убачыў трохгадовага сябе на чорна-белых фотаздымках...
Хаця, калі на секунду задумацца, дзеяслоў цалаваць мае зваротную форму: цалуешся (т. б. цалуеш сябе), кахаеіпся і г. д. Т. б. калі кагосьці кахаеш, то кахаеш праз яго й сябе.
3 іншага боку — сябруеш/варагуеш не мае зваротнай формы... (шматзначна падымае ўгару ўказальны палец).
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
МОЖА БЫЦЬ
Бацька — у джынсавых кепцы, куртцы, портках — цягне сына ў садок. Моцна трымае за запясце. Падцягвае да ўваходных дзвярэй, на секунду расціскае далонь, каб запусціць дзіцёнка ў праём. Штуршок у спіну, каб не зніжаць тэмпу...
Яны ў фае, кайданкі далоні зноўку сціскаюцца. Бацька цягне сына па лесвіцы на другі паверх. Сын асабліва не ўпіраецца, толькі тоненька енчыць: «Папа, папа, отпустнн...» — «Отпушу, когда в группу зайдём», — прыглушана працэджвае бацька.
Бацька не мусіць спазніцца.
Дзіцёнак сядае, здымае боцікі, пераапранае штаны на шорты, нацягвае маечку й чэіпкі (адразу пасля сняданку — рэпетыцыя ранішніка).
Бацька сыходзіць на працу. Пакінуўшы ў раздзявалцы пах сваёй парфумы й ружовы след на запясці сына.
Дзесьці там, за дзвярыма, у двары, на каналізацыйным люку, засталося пухнатае кацянё, так толкам і не разгледжанае. Там яшчэ шмат чаго засталося — не разгледжанага.
Можа быць, яно яшчэ будзе сядзець там, калі дзяцей выведуць на дзённы пшацыр. Можа быць...