Анаталогія апавяданні, запісы, эсэ Анатоль Івашчанка

Анаталогія

апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
16.03 МБ
Веру ў Шлях. У тое, што ўвесь гэты гармідар мае свой сэнс. (Вера ў кіраванасць светабудовы, падначаленасць агульнаму закону лучыць усе рэлігіі ды культы.) Ці, можа, гэта не столькі вера, колькі адчуванне кіраванасці? Адчуванне Шляху.
Веру ў дуіпу з усім вынікальным (тонкае цела, біяполе, аўра, энергетычныя каналы). У тое, што мы — зіхоткія аб’екты ў касмічнай прасторы.
Цвёрда веру ў тое, што паралельныя прамыя скрыжоўваюцца.
Веру ў закон бумеранга й таму стараюся не шаптаць праклёнаў. Няхай нлявузгаюць ды сурочаць іншыя. Я — толькі люстра.
Веру пгго маё выкладанне мовы для студэнтаў адной тэхнічнай ВНУ не пройдзе дарма. Бачу з якой прагай усмоктваюць яны новае. Наскае. Веру, што хоць у кімсьці яно прарасце!
Веру ў маладую паэзію. Адзін знаны літаратар, пабыўшы на прэзентацыі дзвюх дэбютных кнігаў паэзй, у якой удзельнічалі з дзясятак несамотных
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
паэтаў (хоць пакуль і без кнігаў), пазайздросціў паэтычнаму роўню гэтага пакалення. Ды Бог з ім, з роўнем, — абы вучыліся на памылках папярэднікаў ды трымаліся адно аднога.
Веру, што нехта з пільных супрацоўнікаў Камітэта добрых спраў, які з прафесійнага абавязку слухае/чытае перадачу «У што я веру?», знойдзе мужнасць задаць гэтае пытанне сабе.
Веру ў дабраславенне айца Сергія, які вянчаў нас з жонкай і хрысціў напіую дачку. Ён гадуе шасцёх дзяцей у беларускай мове, служыць як у катэдральным саборы, гэтак і ў адным «сакрэтным» храме ў цэнтры Менска, дзе ладзіць багаслужбу па-беларуску.
Всру што чалавек, які цяпер сядзіць у позе Буды (медычны тэрмін) ва ўлонні маёй жонкі, з’явіцца ў патрэбны час і абярэ для гэтага найлепшы шлях. Веру, што разам з дачкой, сямейнікамі ды сябрамі мужна, радасна і з душэўным супакоем прычакаем іх вяртапня з радзільні.
8 снежня 2006 г., «Радыё Свабода»
Канец словлў
Калі мне паведамілі1 тэму гэтага тэксту, я трохі сумеўся, не разумеючы толкам, чаго ад мяне хочуць (трэба сказаць, і дасюль не ўпэўнены, ці зразумеў). Першая думка была нроста напісаць: «Канец словаў» і паставіць кропку.
Нейкі час я хадзіў, тупа паўтараючы, варочаючы на языку гэтае словазлучэнне. Канец словаў. Словаў канец. Пра што тут казаць? 3 чаго пачынаць? 3 амбівалентнага «пачатак словаў» і логаснай тэорыі ўтварэння сусвету, багушэвічаўскага «Каб не ўмёрлі», каб прыйсці да высновы, што канец словаў ёсць канцом свету? He, не тое. Тут яўна, беручы да ўвагі тэматыку гэтага амбіцыйпага праекту, чакаецца пітосьці болып асабістае. I я вырашыў напісаць пра тое, калі словы сканчаюцца. У мяпе. Пра тое, калі іх бракуе. Калі ўсёй іх полісемічнасці недастаткова, каб выказаць патрэбнае, сутнаснае. Калі яны папросту нічога не важаць. Словам, калі ім канец (каб не сказаць грубей).
Словаў не стае, калі крыўдзяць тыя, каго любіш. Тады ступар, камяк у горле... Ну, не, там, у глыбіні (чаго?) — шторм: словаў да халеры, яны жывуць сва-
1 Эсэ напісанае для «вечнага» арт-календара «Канец словаў».
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
ім жыццём, мітусяцца, складаюцца ў нейкія фразы, спрабуючы вырвацца вонкі. Кепска, калі яны ўсё ж прабіваюць грэблю волі, калі пачынаюць выскокваць з рота, бы янычары. Кепска (каб не сказаць грубей)...
Словаў бракавала, калі прызнаваўся ў каханні. Калі спрабаваў пісаць пра восень. Ці пра зіму... Словы сканчаліся, калі хацеў выказаць шчырую падзяку, але разумеў, што збіваюся на банальнасці. Словаў бракуе, калі суразмоўца коснаязыкі ці задужа красамоўны...
Словаў бракуе вельмі часта. Ёсць, вядома, маўчанне, міміка, жэсты, якія, зрэпггы, таксама словы. Ці дапаможны матэрыял для вербальнага мэсыджу. Аднойчы на бярэзінскім пляжы назіраў, як вялікая кампанія гуляе ў валейбол. Загарэлыя дужыя хлопцы. Праходзячы паўз іх, адчуў: пггосьці не тое. Прыпыніўся, каб разабрацца, і зразумеў: яны ж не мацюкаюцца! Вось прыгожа разыграны мяч іірьшосіць камусьці ачко, а камусыц не нрыносіць. I... нічога. Ніхто не крые слізкі пясок, маруднага партнёра, падступнага суперніка й г. д. Ці наадварот — не радуецца поспеху словамі, ад якіх вянуць кветкі. Спакойна й моўчкі падбіраецца мяч і разыгрываецца далей. Першае, пгго падумалася: напэўна, баптысты. Аказалася — глухія.
Вось жа, калі ад перапоўненасці пачуццямі сканчаюцца словы, япы зазвычай саступаюць месца мацюкам. Ці кулакам. Так, мацюкамі даўно размаўляе болыпая частка краіны, іх энергетыка і семантычная выбуховасць дэвальвуюцца. Але кожнае новае культурнае пакаленне вынаходзіць свой «наваяз». Бо паўторы не торкаюць. Таму: калі сканчаюцца словы, пачынаецца творчасць.
«Няпроста быць нешматслоўным» — занатавалася калісьці падчас першых спробаў сціла. Сапраўды. Хто ты такі, каб пасля ўсяго, напісанага да, спрабаваць
яшчэ штось дадаваць?.. Старажытныя рымлянс — стваралыгікі болыпасці існых афарызмаў — мусілі ўкладаць максімум сэнсу ў мінімум знакаў праз праблемы з матэрыялам для пісьма. Пісалі на воскавых доіпчачках сцілусам: загостраным канцом палачкі выводзілі літары, тупым — карэктавалі, вьшраўлялі. Лацінскі выраз «Saepe vertere stylum» (часцей паварочвай свой стыль) у сучаснай рэдакцыі гучацьме як «фільтруй базар». Сёння трэба быць лаканічным з адваротнае прычыны — каб пачулі/прачыталі... (Сімвалічна, што ў наш час сцілусам называецца прылада для працы з сэнсарнымі дысплэямі смартфонаў ці плашпэтаў).
Варта ўвесці ветлівую форму падзякі чытачу за тое, што ахваряваў свой бескаштоўны час на чытанне тваёй крэмзаніны. Накшталт: дзякуй, чытачу, пгго дайшоў да канца маіх словаў.
3 іншага боку, самае сапраўднае пісалася не-длякагосьці. Проста занатоўвалася — трызненні, ружовыя смаркачы, сны. Без адказаў ды адказнасці...
Калі словы сканчаюцца ад наплыву пачуццяў, гэта нармалёва. Калі ж словаў бракуе, скажам, для верша, калі радкі пачынаюць броўнаўскі рух у тваёй галаве й немажліва засяродзіцца на чымсьці ішпым — вось тады сапраўды гамон.
Запытаўшыся ў паэта, які верш з яго ўласнага творчага даробку ён лічыць лепшым, часта пачуем прыблізна наступнае: той, які яшчэ не напісаны. Ёсць і адваротны бок — незаверпіаныя вершы, веріпы-недаробкі. Яны ляжаць у шуфлядах ці ў камп’ютарных тэчках і назаляюць. Вяртаешся да іх — бывае, праз гады — і не можаш даць сабе рады: спаліць/выдаліць ці нейк завяршыць і запосціць/ надрукаваць. Мяне ўласныя незавершаныя веріпы,
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
нават даведзеныя да ладу, не торгаюць. Верш мусіць пісацца «на раз» — то бок на адным пачуцці, у адным энергетычным струмені. Йімха.
Таму паэты, як нравіла, істоты дысгарманічныя (не верце паэтам, якія кажуць пра сябе інакш). Сядзіш, глядзіш на хараство аснежанага саду. Аж не. Паліш. Нібыта вось яна, нірвана. Ан-не. Нейкая твая частачка «працуе» (метафарызуе, рыфмуе, шукае гукапіс і г. д.). Што праўда, па завяршэнні верша гармонія з’яўляецца. Ненадоўга.
I яіпчэ колькі словаў пра творчы метад. Кажуць, што добры паэт піша нагамі, а храновы — дупай. Маецца наўвеце, верагодна, што за пісьмовым сталом адбываецца нітучнае апладненне, тады як выхаджаныя, выкрачаныя вершы больш натуральныя. Шмат вершаў ці радкоў у мяне з’яўляецца за стырном. Так бы мовіць, у сядле. Нібыта й дупай, але й не за сталом, у руху. Мабыць, рэч у тым, што я папросту зазвычай перасоўваюся па горадзе на аўто. Ужо даўно не магу дазволіць сабе такое раскоіны, як уссесціся й з нуля пачаць тварыць. Сядаеш — каб занатаваць. Калі ўжо няможна нікуды падзецца ад словаў. Занатоўваеш, каб разгрузіць свядомасць. Леппіыя радкі ўзнікалі падчас шпацыраў з вазком, дзе мірна сапела-парохквала дзіцё, альбо ў часе медытатыўнага закалыхванпя-люляння свайго немаўляці...
Я не ведаю, што такое канец словаў. Але я ўжо тройчы бачыў іх начатак.
Аднойчы мы з дзецьмі гулялі ў менскім парку валуноў. Малодшая дачка папрасілася на рукі, бо стамілася. Я, вядома ж, падпарадкаваўся. Лежачы ў мяне на руках, яна глядзела ў неба, і мне вельмі захацелася яе цмокнуць. Але, калі я паспрабаваў гэта зрабіць, дачка спрытна ўхілілася, сказаўшы: «Тата, ты калючы!» Маўляў, спачатку ідзі пагаліся, а пасля ўжо з пацалункамі лезь. Яна іірацягвала ляжаць, гледзячы ў неба, і пасміхалася. «Толькі неба ты, тата, пацалаваў». To бок у такім гарызантальным стане ўсё, што было па-над ёю, было небам...
Цягам некалькіх гадоў я занатоўваў розныя перліны, фразачкі, пацешныя слоўцы сваіх дзяцей. Калісьці ў тады яшчэ жывым дзённіку (што вёўся пад нікам viershnick і пасля снежня 2010-га займеў назву «Гісторыя цёмнага часу») асобныя з гэтых запісаў посціліся пад тэгам гадуны (такое слова прыдумалася для дзетак, калі яны япічэ толькі-толькі пачыналі казаць свае першыя гукі). Там жа ж занатавалася наступнае: «Бацькі-песімісты бачаць у сабе абслуговы персанал. Бацькі-аптымісты вераць, што “дзесьці, калісьці, наперадзе, можа быць” усё вврнецца. Бывае, што цягам дня даводзіцца пабыць і першым, і другім». Вось жа, вяртаецца, і значна раней, чым уяўлялася тады, калі здавалася, што не скончацца ніколі вірусы і памперсы. I дзякуй Боіу!
Аўтар, які пачаў пісаць пра сваіх дзяцей у публічную прастору, дзеліцца радасцю і дапускае чытача ў сваю святая святых. Пры гэтым ён рызыкуе зрабіцца аб’ектам папрокаў у злоўжыванні мімімішнымі прыёмамі. Разумеючы тое, усё-ткі не магу не ўключыць гэты раздзел у сваю «Анаталогію».
Такім чынам, галоўныя дзейныя асобы гэтых нататкаў: Яна, Данік, Настуня (пераважна ў класічным узросце ад двух да пяці), матуля й татуля.
Пацалункі ў неба
Татавы нататкі
2009
Перформанс
Штовечар, перад сном, Яна ладзіць незвычайны перформанс — раскладас ўсіх сваіх пухнатых цацакзвяроў па падлозе, а пасля свеціць усім па чарзе ў «твары» ліхтарыкам.
«Сачок»
Ідзе рэклама «Аліварыі». Яна паказвае рукой на тэлевізар і кажа: «Татаў сачок».
• • •
Яна (не жадаючы засынаць, гучна гаворыць): «Будзь здарова! Будзь здарова!» I так шмат разоў. Залятаю ў дзіцячы пакой з палкім жаданнем даць ва none, бо Данік знізу ўжо спіць: «Што такое?» Яна: «Я хачу, каб ты сказаў мне “будзь здарова”. Я кашлянула»...
• • •
Калі Яне было 4 гады, яе непакоілі нервовыя цікі.
«Ты ведаеш, мне ўжо новы глазік паставілі. Маргучы — каторы мыргае — чужому хлопчыку аддалі...» • • •
Яна: «Я так люблю кавун! Так люблю! Я яго ніколі ў жыцці не каштавала».