Анаталогія апавяданні, запісы, эсэ Анатоль Івашчанка

Анаталогія

апавяданні, запісы, эсэ
Анатоль Івашчанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2015
16.03 МБ
ВоСЕНІШЧА
За драўлянымі сценамі дачнае хаціны — восень. Эльфійскім поступам цікаецца паўз намоклае лісце, далікатна шамаціць рызманамі яблыневых півэдраў, бліскучымі вачыма валацужных сабак назірае за крумкачамі, піто выдзёўбваюць кісла-спелую абляпіху з распаранай зямлі, маруднымі казюркамі поркаецца ў крывавым ложку каліны...
Гэта не персаніфікацыя. Восень сапраўды жывая. I яна жыве на маім лецішчы. На маім восенішчы.
Ейны твар падобны да твару маёй маці, калі яна ляжыць колькі хвілінаў перад сном з расплюшчанымі вачыма.
Яна гэткая ж жывая, як сусед — стары вайсковец, што адзін сядзіць тут да самых маразоў. Прачынаецца а пятай, робіць гімнастыку, падкормлівае валацужных сабак і выпальвае па два пачкі за дзень. Яны гаспадараць удваіх — стары і восень...
Пры канцы лета бухі старпіыня дачнага таварыства за дзве пляшкі замовіў бульдозер, які разрыў зарослую сажалку, каб прыдаць правільную геаметрычную форму. Цягам дзесяці гадоў людзі абсаджвалі яе дрэўцамі, запускалі карасіную драбязу. Цяпер сажалка мае правільную геаметрычную форму. Праўда, вады ў ёй — па глізну. Сусед усё не
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
можа прывыкнуць да кучы зямлі й ламачча, піто з’явілася акурат у яго пад акном, і зрэдчас мармыча сабе пад нос мацюкі на адрас гора-старшыні.
Палячы пад кволым вераснёўскім дажджом, адчуваю наперад цеплыню машьшы, што хутка павязе мяне ў горад. За пяцьдзясят кіламетраў ад Восені. Яна ж застанецца тут. Яе не забярэш, нібы замерзлае кацянё з круглымі вочкамі з лесвічнай клеткі. I, цьмяна ўяўляючы свой цяперашні ўзрост — 22 ці 12? — уздрыгваю ад раптоўнага адкрыцця: яна будзе чакаць.
Еду, напоўнены ціхай урачыстасцю. 3 магнітолы спявае асенні гурт «ДДТ», у суладдзі з бонгавым дробатам дажджу (на сваёй клавіятуры ён выгруквае літары ў маёй галаве). 3-пад слізгачоў злятае ліст каліны, што развітальным пацалункам прысмактаўся да ўспацелага шкла.
Кабета ў смешным ружовым дажджавіку робіць нязграбныя пасы са збочыны і разіублена ўсміхаецца, нібы просіць прабачэння за непгга. Спыніцца й забраць яе, прамоклую, з часночным пахам, і ўсю дарогу слухаць пра грады ды слоікі... Чырванеючы, імпульсіўна дадаю газу. У люстэрка задняга агляду кідае апошні дакорлівы позірк Восень.
ЗГУБЛЕНЫЯ ў ВОСЕНІ
Тані
Сёлета я не маю восені. Заўважаю, нават чую яе пах, але не маю. Восень маўклівымі дэкарацыямі праходзіць за шыбінамі аўто. Нібы на сеансе ў аўтакінатэатры, які зацягнуўся.
Жалезная скрыня на колах неяк неўпрыцям ператварылася ў маё друтое жытло, што змяшчае ў сабе і страўню, і нават бібліятэку. Да нядаўняга часу — пакуль не пакінуў яе на гадзіну ля будаўнічага рынку (паблізу ад плакату, які настойліва заклікаў гэтага не рабіць) — змяпічала япічэ й фанатэку... Цяпер езджу, падмармычваючы неіпта сабе пад нос. Чамусьці найчасцей па маім унутраным радыё «круцяць» свежы альбом Арэф’евай.
Заўжды можна пазнаць аўто, якое сталася другім жытлом. Па гармідары на заднім сядзенні. Па перапоўненых попельніцах... 3 маёй попельніцы тырчыць пакецік з арахісам. Задняе сядзенне заваленае кнігамі й будматэрыялам. Паміж ручніком (у сэнсе ручным тормазам) і пасажырскім сядзеннем — бутэлька якойнебудзь газаванай бурды.
Ездзідь па Менску іптогод усё весялей. Стоячы ў заторы, назіраю, як адна спадарыня на навюткім «мэрсе»-кабрыялеце падразае непгга надзьмутае,
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
танаванае і бліскучае. Віскат тармазоў, і апошняе ўязджае ў «мэрсаў» азадак. Нямоцна. За рулём «надзьмутага» таксама апынаецца маладая жанчына. Яна падыходзіць да крыўдзіцелькі й пггосілы б’е кулаком ёй у голаў (на бяду, праз спёку кабрыялет не накрыты). Затым пераможна сядае да сябе і з’язджае з месца ДТЗ...
Восень зрэдзьчасу прыходзіць да мяне на госці. Так, аднаго разу яна завітае на дзесяць хвілінаў разам з сябрам. Сябар прачытае новы верш пра кастрычнік і пакіне ў попельніцы недапалак. Сваю восень ён аіпчаджае.
Але прычыны маёй страты восені (праўдзівей, страчанасці ў восені) — не ў двухмесячным Дні сурка, урытмаваным паміж працай і рамонтам. Рэч у тым, пгго гэтае восені не маеш і ты. Нашас першае восені...
Пад вокнамі твайго цяперашняга жытла, дзе ты ляжыш на захаванні, на асфальце, двухметровымі літарамі нехта напісаў: «ДЗЯКУЙ ЗА СЫНАП!» Я ж прыношу табе букет з вільготнага кляновага лісця і складзены за стырном восеньскі всрш.
Кастрычнік 2005 г.
Прысугндсць (TOK)
Вам напэўна трапляліся гэтак званыя тэхнікі спраўджвання жаданняў, якімі заспамлены інтэрнэт і засмечаныя пэўныя аддзелы кнігарняў (апошнія звачайна маюць гучныя назвы, кшталту «Эзатэрычная і тэасофская літаратура», насамрэч жа ім больш пасавала б менавацца аддзеламі «Ерасяў і апокрыфаў» альбо «Кутком займальнай казуістыкі»), Усе гэтыя дыягнаставанні кармы, выроўніванні аўры ды інпіы фэн-шуй. Мы з вамі выдатна разумеем, на каго разлічана гэтае махлярства, і, кісла пасміхаючыся, прагортваем працы бяздарных вучняў Дона Хуана, Оша і Блавацкай, каб праз паўхвіліны грэбліва націснуць Alt-F4 ці запхнуць брапіуру на месца...
Дык вось. Гэтыя тэхнікі насамрэч дзейнічаюць.
Які базісны пастулат любой тэхнікі спраўджвання жаданняў? У вашага жадання не павінна быць тэрміну дзейнасці. To бок вы не можаце пажадаць, каб пітосьці спраўдзілася заўтра. Ніякага будучага часу! Вы мусіце загадваць жаданне, быццам бы яно ўжо спраўдзілася. Падазраю, што ў ангельскай мове тут выкарыстоўваецца Present Indefinite. Нельга: «Я хачу мапіьшу/кватару/каханне-ўсяго-жыцця». Трэба: «Я маю машыну» і г. д.
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
Гэты фокус мае два бакі. Кожны, хто крытычна мысліць, разумее, дзе прыхаваны развод: паколькі мы не ведаем, калі нашае жаданне сііраўдзіцца — цяпер ці ў чацвер, — то можам чакаць яго хоць да скону. Якія прэтэнзй да тэхнікі? Чакайце — і воздастся. Шляхі вашага жадання невыказныя. Ну, і іншая падобная лухта.
3 іншага боку, вакол вас дзясяткі разоў могуць здарацца цуды, а вы нават не зразумееце, цо це було. Напрыклад, зрання вам патэлефануюць з садка, дзе ваша дзіцё званітавала. Сарвуць з працы. Парушаць усе планы на дзень. Ясна, што вы ідэнтыфікуеце гэты эпізод зусім не як цуд, але, наадварот, як засаду. Бо скуль вам ведаць, піто праз паўгадзіны пасля вашага сыходу на працу прыйдзе кліентка з адназначнай мэтай паскандаліць і з’есці ваш мозг? Што пасля яе сыходу рэшткі ваіпага мозгу даесць яшчэ й шэф. А так — адкасілі ад працы, правялі цэлы дзень з дзіцём (сустрэлі ў восеньскім парку, густа засыпаным лісцем, рудавалосую прыгажуню ў яркім шаліку, якая пасміхнулася вам, а праўдзівей — вашай дачцэ, а дачка зрабіла выснову, што гэта быў не хто іншы, як сама Пані Восень). А тое лёгкае атручэнне назаўтра прайшло. Безмалочная дыета, япічэ адзін дзень адкосу ад працы па бальнічным — а там і да выходных прасцей дажыць. Хіба не цуд?
Вось жа, убачыць цуд — гэта ўмець правільна штэрпрэтаваць пэўную сітуацьпо.
Якая верагоднасць сустрэць у менскім метро чалавека з кнігай на беларускай мове? Паводле апошніх даследаванняў, праведзеных незалежным інстытутам незалежных даследаванняў, — роўна такая ж, як і чалавека з кнігай на суахілі.
Нейкім — не хачу казаць фарысействам (бо фарысеі, можа, былі й не самыя горпіыя чувакі) — нейкім цёмным снабізмам патыхае ад усіх гэтых фэйсбучных падзяк сусвету. «Дзякуй Табе, Сусвет, пгго зноўку пасылаеш мне Знак». Прычым няважна — добры гэта знак ці кепскі (ясна, іпто добры, ты ж любіш мяне, Сусвеце; мы з табой, Сусвеце на кароткай назе). Тая машына, якая абліла мяне брудам. зрання, — яна вярнула мне адчуванне сябе! Дзякуй, Сусвеце, я ведаю, што хутка і ў мяне з’явіцца новы мінікупер!
Ясна, птго кожны дзячыць за сваё. Хтосьці за павышэнне на працы, а хтосьці — што дзень перажыў...
Тэхніка спраўджвання жаданняў — плацэба супраць вусцішнасці жыцця, дэнрэсухі, матрыцы, што часам трашчыць па швах. Прыблізна тое ж можна сказаць пра любую рэлігію. Але, паўтаруся, усё гэта працуе. Бо акрамя першаснага, шарлатанскага (махлярскага) пласта ёсць і другі — насамрэч сакральны.
Галоўнае — стан, у якім ты апынаешся, і, у сухой рэпіце, няважна, чым гэты стан свядомасці дасягнуты — сустрэчай чалавека з беларускай кнігай у метро ці верай у ТСЖ. Зрэшты, спроба знайсці гэты стан — ігрычына таго, піто чалавецтва цягам свайго існавання сядзіць на рознай ступені цяжкасці драгсах. Вербальны спосаб дасягнення такога стану, бадай, самы складаны, але й самы лепшы, бо амаль не мае фізічных наступстваў (ломак, выхадаў і г. д.).
Бывае, прачнешся — і ўсё складваецца як мае быць. Усё, як кажуць, коціць. Своечасова прыходзіць ліфт, запальваюцца святлафоры, кіроўцы ветліва падміргваюць табе, калі ты састунаеш ім, і саступаюць табе пры павароце ў двор, дзе ты працуеш, і тамака ліфт ужо чакае цябе на першым паверсе; ты паўсюль паспяваеіп, кажаш усё да месца, трапна жартуеш,
Хроніка светлага часу
Запісы, допісы ды эсэ
рухаешся, падуладны нейкаму ўнутранаму рытму, у слушным кірунку. Бывае, ты прачынаешся з веданнем, што ўсё гэтае ж-ж-ж нездарма. 3 адчуваннем сэнсоўнасці ўласных рухаў, словаў, думак...
Альбо, нібы Гары Потэр, які яіпчэ не ў курсе, хто ён насамрэч, сустрэнеіпся позіркам з незнаёмым чалавекам на вуліцы — і атрымаеш падбадзёрвальную ўсмешку...
Ці знаёмае вам гэтае адчуванне — адчуванне прысутнасці? He проста на душэўным, але й на фізічным узроўні. Нібы цёплы вецер агортвае далоні, у якіх трьгмаеш аркушы (хаця ўсе форткі ў кватэры замкнёныя, рыхтык люкі ў падлодцы), і ад іх цеплыня распаўзаецца далей па целе — да ступняў і да лба...
«Творчество — затворннчество» — занатавалася нейк у сваю дапісьмовую эпоху. Гадоў гэтак у трынаццаць? I пасля шмат разоў, вырашыўпіы не здраджваць Мове хоць бы на паперы, гэтае адчуванне прысутнасці — узнікала.
I тое, што па-за сэнсамі, па-за словамі, кантэкстамі ды рознымі -ізмамі, не забітае філфакамі, мільёнамі знакаў грамафонскіх вычытак... Па-за тэхнікай вершаці прозаскладання. Прысутнасць сутнаснага.
Знаёмае? He? Ну як не, дык не.
У ШТО Я ВЕРУ
Веру ў невыпадковасць выпадковых сустрэчаў. У магічныя лічбы, вербальныя знакі ды ішпую падобную трасцу, якую зрэдзьчасу заўважаю, але не ўмею правільна разумець. Бо шляхі невыказныя.