Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
№ЯЫМ|ШІКШ
/ШЖШ E№W
НН OH1
Юрка Віцьбіч
ЙНТЫБЙЛЬШЙВІЦКІЯ ПЙЫСТЙНЬНІ I ПЙРТЫЗЙНСКЙЯ БЙРЙЦЬБЙ Нй БЕЛЙРУСІ
Выданьне другое, выпраўленае
Смаленск
2007
УДК [274/278+94] (476)
ББК 63.3 (4 Бен)
B41
Выдавецтва выказвае падзяку за падтрымку ў выданьні кнігі
Згуртаваньню Беларусаў у Вялікай Брытаніі
ISBN 978-5-658-48549-2
© Віцьбіч Ю., 2007
© Юрэвіч Л., уступны артыкул, 2007
«ГЙРЫЦЬ I НЯ ГЙСЬНЕ ПДД ПОПЕЛДМ ПРЫСЙК...»
Тэма антыбальшавіцкіх паўстаньняў на Беларусі была адной з самых важных для Віцьбіча. Яшчэ з часоў Вяліскага паўстаньня, у якім ён браў удзел трынаццацігадовым гімназістам, будучы пісьменьнік вынес нянавісьць да бальшавізму і прынцыпова адрознае ад звыклага, ходавага, разуменьне характару беларускага народу.
У перадваенныя гады Віцьбіч не мінаў магчымасьці расказаць пра супраціў беларусаў захопнікам (як ён уяўляў сабе гэта, — у аповесьці «Арцыбіскуп і сьмерд»), вывесьці ў тым або іншым абліччы ўдзельнікаў змаганьня — дарагіх яму людзей (як у аповесьці «Сьмерць Ірмы Лаймінг», дзе гераіня сьпісана зь Іры Лаймінг, сястры гімназістапартызана, вядомага пад імем Фульгура). У аповесьці «Лшоно Габоо Бійрушалайм» Віцьбіч зрабіў аднаго з кіраўнікоў антыбальшавіцкага змаганьня партызана Паўлюка Нілёнка літаратурным пэрсанажам: «Удзень курная смуга зацягвала неба, засьцілаючы ад зямлі сонца, уночы гайдаліся паміж сузор’ямі водбліскі пажараў. I па дарозе, па бездарожжы павету вей-ветрам шпацыраваў з воўчай зграяй сваіх трохсот коньнікаў і дзясяткаў кулямётных тачанак бацька Нілёнак. На выпешчаных шляхецкіх конях імкнуўся бацька навосьлеп па павеце — на сьвітаньні руйнаваў камуну пад Зацьвілішкамі, а шэраю гадзінаю пад коньнікамі ўжо енчыў брук мястэчка Янавічаў, што за восемдзесят кілямэтраў ад Зацьвілішак».
Да навуковай распрацоўкі тэмы антыбальшавіцкай барацьбы Віцьбіч падышоў на эміграцыі. He задавальняючыся ўласнымі ўражаньнямі і ўспамінамі, ён распытваў кожнага, хто меў нейкае дачыненьне да антыбальшавіцкага змаганьня ці быў сьведкам яго, шукаў у літаратуры хоць ускосных доказаў народнага абурэньня. Ён адкрыў для сябе шмат паўстаньняў, бунтаў, дэманстрацыяў, невядомых нават гісторыкам: «Дагэтуль мы ведалі адно-два-тры паўстаньні, якія літаральна заштампавалі, штогод перадрукоўваючы артыкулы й нарысы аб іх зь некаторымі варыяцыямі ў галіне формы. Мне пашэнціла аднавіць цэлы шэраг паўстаньняў і партызанаў, дагэтуль невядомых шырокім колам нашае эміграцыі, як, напрыклад, Мірскае,
Дабранскае, Бешанковіцкае, Панькоўска-Будаўскае, Барысаўскі галодны бунт, Амсьціслаўская сялянская дэманстрацыя і г. д. Пашчасьціла таксама знайсьці шмат новага й цікавага, што датычыць трох галоўных паўстаньняў: Слуцкага, Гомельскага й Вяліскага».
Віцьбіч ведаў, што на Бацькаўшчыне забаронена ня толькі ўсякае праўдзівае слова пра антыбальшавіцкія паўстаньні, але зьнішчаны або, у лепшым выпадку, гібеюць у турмах і лягерах тыя, хто знаў гэтую праўду. Тут жа, на эміграцыі, апынуліся людзі, якія ня толькі ўдзельнічалі ў барацьбе, але й кіравалі ёю. Трэба было сьпяшацца запісаць іхнія сьведчаньні-ўспаміны, пакуль яшчэ была такая магчымасьць. 3 болем гаварыў Віцьбіч, што «спазьніўся толькі на тыдзень, каб атрымаць неабходныя зьвесткі ад скончыўшага жыцьцё самагубствам былога кіраўніка Мірскага паўстаньня».
На думку Віцьбіча, «найбольш матэрыялу ў архівах НКВД, аднак з грамадзянаў СССР толькі той, хто страціў розум, будзе шукаць да іх доступ». Разам з тым ён не сумняваўся, што надыдзе час, калі навукоўцы Незалежнае Беларусі будуць карыстацца гэтымі матэрыяламі і калі дакумэнты, засакрэчаныя сёньня, знойдуць сваё месца. Але нават калі ўлады і ня зьнішчаць усіх дакумэнтаў, іх вартасьць не такая важкая, як сьведчаньні непасрэдных удзельнікаў антыбальшавіцкіх выступаў. Сабраць жа такія сьведчаньні можна толькі цяпер. Таму сярод шэрагу прычын, якія падштурхнулі Віцьбіча да болыл глыбокай распрацоўкі тэмы, немалаважную ролю адыграла вера, што яго «сьціплая праца станецца каштоўным матэрыялам для іншага — наступнага дасьледніка гісторыі, у распараджэньні якога будзе больш фактаў і магчымасьцяў». Безумоўна, засьцярога гэтая ня можа нікога зьвесьці ў зман: па-сапраўднаму Віцьбіч лічыў сваю працу не падрыхтоўчым матэрыялам для наступных дасьледнікаў, а хутчэй падмуркам і арыенцірам у моры хлусьні і няведаньня, з чым неадменна сутыкнецца будучы гісторык.
Было ў яго яшчэ адно жаданьне — разбурыць легенду «о тнхом н несопротнвляюіцемся злу белорусе». Шырака распаўсюджаная, укаранёная ў галовах людзей легенда нарабіла вялікай шкоды. Народжаная спачуваньнем да прыгнечаных, забітых і абяздоленых, яна, у сапраўднасьці, спрыяла скажэньню рэальнай гісторыі Беларусі, перашкаджала ўспрыняцьцю мінулага. Легенда непакоіла Віцьбіча асабліва таму, што была пашыраная і сярод саміх беларусаў, культывуючы
пасіўнасьць і нявер’е ў свае сілы. Яшчэ задоўга да эміграцыі Віцьбіч разумеў яе шкоднасьць, але ж толькі ў працы над кнігай зьявіліся выключныя мажлівасьці для паказу няслушнасьці гэтай легенды: сама тэма і шырыня палатна задуманай кнігі — іпматлікасьць паўстанцаў і партызанаў — рабілі доказы больш пераканальнымі. I Віцьбіч зноў і зноў вяртаецца да асэнсаваньня пастаўленай перад сабою задачы: «Гэтая тэма мне непасрэдна блізкая, і, распрацоўваючы яе, хочацца ў залежнасьці ад маіх магчымасьцяў разбурыць пашыраную легенду...».
Наколькі Віцьбіч быў гатовы да выкананьня манаграфічнага дасьледаваньня, сьведчыць той факт, што свае прапановы распрацоўкі тэмы ён даслаў у Інстытут па вывучэньні гісторыі і культуры СССР (Нью-Ёрк) у сьнежні, а ўжо ў студзені пісаў кіраўніцтву Інстытуту: «...склаў сьпіс з 52 асобаў, зь якімі буду мець непасрэднае кантактаваньне або празь ліставаньне». Асаблівасьць збору фактычнага матэрыялу, ананімнасьць інфарматараў, адсутнасьць у архіве Віцьбіча падрабязных зьвестак пра іх і поўнага ліставаньня зь імі не дазваляюць назваць сёньня дакладны лік ягоных карэспандэнтаў. Аднак відавочна, што іх было значна болып за папярэдне акрэсьлены лік, нават калі, сапраўды, толькі непасрэдна апытаных было «каля пяцідзесяці».
Ананімнасьць асобаў, чые ўспаміны і сьведчаньні Віцьбіч выкарыстоўваў, была вымушаная і зразумелая. Эмігранты з Савецкага Саюзу ведалі звычны для КДБ мэтад калектыўнай адказнасьці, жылі ў страху за сваіх сваякоў, што засталіся па той бок заслоны, на Бацькаўшчыне. Таму кожнага патэнцыяльнага рэспандэнта Віцьбіч папярэджваў: «Імя асобы, якая дае патрэбныя зьвесткі, у самой маёй працы або зусім апускаецца (паводле жаданьня таго, хто інфармуе), або хаваецца за псэўданімам, які гэтая асоба сама для сябе абярэ, або называецца поўнасьцю, калі гэтая асоба ня мае нічога супраць». Як бачна з рукапісу, таго, хто хацеў бы назваць сваё імя поўнасьцю, уключна з аўгарам, не было. Нават праз два дзесяцігодзьдзі пасьля вайны былы суражанін Рыгор Еўдакімавіч Драчалуцкі, дасылаючы чарговы свой ліст, напамінае: «Тое, што я расказваю Вам, можаце выкарыстаць паводле сваіх меркаваньняў. Адзінае маё патрабаваньне — перад землякамі называць мяне Аляксеем Лявонавічам Драчалуцкім, бо я, Рыгор Еўдакімавіч, у Суражы адзін. Аляксей Лявонавіч, мой сябра, на бацькаўшчыне памёр».
На выкананьне дасьледаваньня Віцьбічу было адведзена два месяцы. Праўда, пазьней адміністрацыя Інстытуту па вывучэньні гісторыі і культуры СССР прадоўжыла тэрмін і стыпэндыю яшчэ на месяц, але дадаткова патрабавала скласьці бібліяграфічны даведнік «Другая сусьветная вайна на Беларусі».
Віцьбіч быў рады заняцца любімай тэмай, да якой яшчэ ніхто не дакранаўся і якая паўставала суцэльнай белай плямай. Адведзеныя ж два месяцы, з улікам назапашанага матэрыялу, уяўляліся больш чым дастатковым тэрмінам для напісаньня сур’ёзнай працы. Пра паступовае ўсьведамленьне празьмерна сьціслага тэрміну сьведчыць карэкцыя некалькіх плянаў кнігі, якія Віцьбіч пасьлядоўна дасылаў у Інстытут. Калі першыя варыянты плянаў уключалі і страйкі работнікаў, і апазыцыю вайскоўцаў, і нацдэмаўшчыну, і змаганьне з бальшавікамі — перад, падчас і пасьля Другое сусьветнае вайны, — з апошняга варыянту было выключана ўсё, што ляжала па-за межамі канкрэтна акрэсьленай тэмы. 3 пляну вылушчылася і тое, што было больш-менш распрацавана да таго часу іншымі дасьледнікамі і адлюстравана ў розных публікацыях.
I ўсё ж не дэфіцыт часу быў асноўнай цяжкасьцю. Найбольшая вартасьць кнігі — сьведчаньні ўдзельнікаў — сталася і найболып слабым месцам, што разумеў і сам аўтар, які, у прадчуваньні закідаў чытачоў, рэцэнзэнтаў, рэдактараў у непрыхаванай суб’екгыўнасьці дасьледаваньня, пісаў: «...крыніцы, уключаючы сюды й мае ўспаміны, носяць больш або менш суб’ектыўны характар, а часам (маю на ўвазе савецкую літаратуру) гранічна тэндэнцыйныя. Таксама тэндэнцыйная, але зусім у іншым пляне, эмігранцкая літаратура».
За час пошукаў матэрыялаў пра антыбальшавіцкія паўстаньні Віцьбіч пераканаўся ў адсутнасьці публікацыяў, зьвязаных з гэтымі падзеямі, аднак рабіў розныя захады, каб дасягнуць найбольшай аб’ектыўнасьці, хаця для самога пісьменьніка суб’ектыўнасьць выкладу не зьяўлялася недахопам, і апора на недакумэнтаваны матэрыял не была ў ягоных вачох заганай. Віцьбіч, нягледзячы на сур’ёзнае стаўленьне да свайго даваеннага навуковага дасьведчаньня ў якасьці гісторыка-археоляга, перш за ўсё быў і заставаўся пісьменьнікам-эмігрантам, для якога любоў да Бацькаўшчыны, веданьне сутнасьці бальшавізму і ўласнае дасьведчаньне зьнітаваліся ў адно. Да таго ж ніякая, нават самая вялікая колькасьць дакумэнтаў не засьцерагае гісторыка
ад суб’ектывізму, бо менавіта адбор матэрыялу, яго ацэнка і выклад залежаць ад пазыцыі аўтара.
Слабасьйь віцьбічавых старонак, што грунтаваліся толькі або пераважна на мэмуарным матэрыяле, адразу ўбачыў прафэсар Гарвардзкага ўнівэрсытэту Нікалас Вакар, дасьледнік гісторыі Беларусі, аўтар працы «Byelorussia: The making of the nation». Імкнучыся nepaсьцерагчы свайго, як ён лічыў, калегу-пачаткоўца, Вакар пісаў: «...гісторык не павінен забывацца, што падзеі рэдка выглядаюць аднолькава ў вачох удзельніка і ў вачох староньняга назіральніка. Мэмуарная літаратура мае гістарычнае значэньне, але ня варта зьмешваць яе з гісторыяй. Небясьпека, акрамя таго, заключаецца і ў тым, што, імкнучыся даказаць вельмі многае на падставе аднабаковага матэрыялу, гісторык часта пазбаўляе даказальнасьці й тое нямногае, што зьяўляецца ў ягоным пераказе бясспрэчным гістарычным фактам». Вакар раіў абмежавацца зборам успамінаў, падаючы іх менавіта як матэрыял для будучага гісторыка, і гэтым можна было б пазьбегнуць закідаў у суб’ектывізьме. Віцьбіч, адказваючы на ліст Вакару, адразу адкідае прапанову абмежавацца зборам успамінаў, адмовіцца ад дасьледаваньня й вывадаў і аргумэнтуе сваю пазыцыю: «Зусім ня страшна, калі часам навуковец, абапіраючыся на шэраг часткова правераных фактаў, зьвернецца да “рабочай гіпотэзы”. Пройдзе час, і гіпотэза стане рэальнасьцю, калі тая або іншая навуковая праца, нават школьны падручнік, будзе мець у той ці іншай ступені налёт індывідуальнасьці аўтара. Людзі, што стваралі найноўшую гісторыю Беларусі, фізычна зьнішчаны бальшавікамі, працы (друкаваныя альбо рукапісныя), дзе адлюстравалася дзейнасьць гэтых асобаў, спаленыя або выкарыстаныя як макулятура. Усе архівы, што мелі адносіны да гісторыі Беларусі, згінулі падчас Другое сусьветнае вайны. Архівы НКВД пэрыядычна зьнішчаюцца самімі ж энкавэдыстамі. Толькі на зміграцыі можна сабраць тое-сёе, што мае адносіны да маёй тэмы». Віцьбіч і не спрабуе пераканаць Вакара ў імкненьні нейкім чынам аб’ектывізаваць матэрыял. Да таго ж ён не сумняецца, што ягоныя гіпотэзы правільныя — як тэарэмы, а калі нехта і не ўспрымае сёньня іх такімі, пазьней прыйдзе да такой жа высновы.