Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
364	Зэвін Якаў Давыдавіч (1888—1918) — расейскі рэвалюцыянэр, змагаўся за ўсталяваньне савецкай улады ў Азэрбайджане. У красавіку — ліпені 1918 г. быў камісарам працы ў Бакінскім СНК. Пасьля прыходу ангельскіх войскаў арыштаваны і ў верасьні 1918 г. расстраляны ў ліку 26 т. зв. бакінскіх камісараў.
365	Вось як выглядае вэрсія тых падзеяў у сучаснай інтэрпрэтацыі: «У [Амсьціслаўскім] павеце працяглы час існаваў бандытызм. Тут дзейнічала буйная банда, якую ўзначальваў мацёры грабежнік lean Чырвонец, ураджэнец в. Буда Горацкага павету. Яго бліжэйшымі памочнікамі былі крымінальнікі Гарнастаеў і Рабцаў — жыхары суседніх вёсак. Узброеныя агнястрэльнай і халоднай зброяй бандыты рабавалі на дарогах сялян, паштальёнаў, упаўнаважаных па закупцы жывёлы і сельскагаспадарчых прадуктаў у насельніцтва. Частым налётам падвяргаліся жыхары мястэчак, вёсак і хутароў. Нарабаванае золата і брыльянты Чырвонец адпраўляў кантрабандным шляхам у Польшчу.
У абвінаваўчым заключэньні Клімавіцкага акруговага суду названы 280 грамадзян, што пацярпелі ад гвалтоўнікоў і грабежнікаў.
Для ліквідацыі банды ў лістападзе — сьнежні 1924 г. створаны апэратыўныя групы. У Амсьціславе гэтую групу ўзначальваў Бельскі. Толькі ў лютым 1925 г. у выніку рашучых дзеяньняў міліцыі і насельніцтва бандытызм перастаў існаваць. Чырвонца і яго чатырох саўдзельнікаў прыгаварылі да расстрэлу, астатніх бандытаў — да розных тэрмінаў турэмнага зьняволеньня» (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мсціслаўскага р-на. Мінск, 1999. С. 121).
366	Бедны Дзям’ян (сапр. Прыдвораў Яфім Аляксеевіч) (1883— 1945) — савецкі паэт. Ягоныя вершы-«агіткі» былі сымбалем бальшавіцкае літаратуры.
367	Байран (Byron) Джордж Ноэл Гордан (1788—1824) — ангельскі паэт-рамантык.
368	«Палеская праўда» — газэта, якая выходзіла ў Гомелі з 1 траўня 1920 г. да 15 лістапада 1938 г. Да 1930 г. выдавалася на расейскай мове.
369	У «Бандзводцы аб фактах узброенага супраціву ў Віцебскай губерні № 179 ад 3.08.22 г.» утрымліваецца наступная інфармацыя: «Атрадам баявуч 3 пад камандай т. т. Гурняка і Казлова ноччу з 3 на 4 жніўня каля хутару Пыжэнкі Шуцінскае вол. Дзямідаўскага павету Смал. губ. (на мапе няма, 2—3 вярсты на ўсход ад мяст. Ілыно) падчас перастрэлкі з бандай ‘Трамабоя "ў колькасьці 7 чалавек забітыя 2 бандыты: галава Антон Іванавіч Разгуляеў (мянушка ‘Трамабой ”) і Антон Мікітавіч Купрыенка. Таксама адбітыя тры карабіны і два рэвальвэры: адзін — сыстэмы "Маўзэр ” і другі — “Наган ", два палявыя біноклі. Загады на вылоўліваньне астатніх бандытаў прынятыя» (Пушкін I. А. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20— ЗО-я гады XX ст.): Дакументы і матэрыялы. Магілёў, 2003. С. 78). Відаць, пасьля гэтага маленькі атрад Грамабоя не праіснаваў доўга. У адной з чарговых «Бандзводак...» за 14 жніўня 1922 г. праходзіла інфармацыя, што «выведвальны атрад 3-га баявога ўчастку ноччу з 6 на 7 жніўня ў лесе, у раёне Пусташ — Апішчаўка (на мапе няма), што за 18 вёрстаў на паўднёвы ўсход ад мяст. Ільяна, сутыкнуўся з бандай былога верхавода 'Трамабоя Пасьля перастрэлкі бандыты, карыстаючыся гушчынёй лесу, схаваліся. Перасьлед працягваецца. Вынікі будуць паведамленыя дадаткова... Паводле зьвестак, атрыманых ад Начбаявуч № 3, пацьвярджаецца знаходжаньне банды был. Грамабоя ў лясах у раёне Пусташавіна (на мапе няма), 15—18 вёрстаў на паўднёвы ўсход ад м. Ільяна)» (Тамсама. С. 79).
370	Бэтговэн (Beethoven) Людвіг ван (1770—1827) — нямецкі кампазытар, піяніст і дырыжор.
371	Шэксьпір (Shakespeare) Ўільям (1564—1616) — ангельскі драматург і паэт, клясык ангельскае літаратуры.
т Вілянд (Wieland) Крыстаф Марцін (1733—1813) — нямецкі пісьменьнік эпохі Асьветніцтва, сярод іншага аўтар паэмы «Абярон» (1780).
373	Абярон — у сярэднявечным заходнеэўрапейскім эпасе — карла, валадар лясных духаў. Фігуруе сярод іншых пэрсанажаў у камэдыі У. Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч».
374	У выданьні «Советская деревня глазамн ВЧК — ОГПУ — НКВД: 1918—1939» прыводзяцца наступныя біяграфічныя зьвесткі пра гэтага партызана: «Абярон (сапр. прозьвішча Анушчанка) — кіраўнік добра ўзброенай банды (колькасыро 12—14 чалавек), якая дзейнічала ў Дзямідаўскім павеце Смаленскае губэрні іў Вяліскім павеце Пскоўскае губэрні. Банда была арганізаваная ў 1918 г., мела сувязь з савінкаўскай арганізацыяй, насіла “палітычную афарбоўку", якая пасьля зьмянілася на "крымінальную Банда ў асноўным складалася зь мясцовых сялянаў і мела спачуваньне з боку некаторых грамадзянаў. Нягледзячы на гэта, бандыты жорстка распраўляліся з тымі, хто сыгналізаваў мясцовым уладам пра іх злачынную дзейнасьць» (Советская деревня глазамн ВЧК — ОГПУ — НКВД: 1918— 1939. Документы н матерналы. В 4 т. Т. 2. 1923—1929 гг. М., 2000. С. 1098).
Пра баявыя дзеяньні атраду Абярона захаваліся архіўныя зьвесткі, зь якіх можна сярод іншага зрабіць выснову пра мабільнасьць і шырокі тэрытарыяльны ахоп дзейнасьці «абяронаўцаў». Так, Інфармацыйная зводка№ 41 Віцебскага ДПУ за 05—11.10.23 г. аб дзейнасьці ўзброеных атрадаў у губэрні сьведчыла: «У Вязіскім павеце апэруе банда Абярона, у колькасьці 20 чал. У апошні часу выніку ўзмоцненага перасьледу банды яна сябе нічым не праяўляе. Памагатыя і хавальнікі гэтай банды ўсе злоўленыя і аддадзеныя пад суд» (Пушкін 1. А. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20—30-я гады XX ст.): Дакументы і матэрыялы. Магілёў, 2003. С. 101). Праўда, як адзначае публікатар, прозьвішча кіраўніка атраду напісанае ў дакумэнце ня вельмі разборліва, таму ня выключана, што гаворка ідзе пра іншага чалавека.
Праз два гады ў дакладной запісцы начальніка інфармаддзелу ОГПУ Г. Я. Пракоф’ева «Аб руху бандытызму ў СССР за пэрыяд з 1 студзеня па 1 кастрычніка 1925 г.» праходзіла інфармацыя, што
«з бандаў якія праявілі сябе актыўна па іншых раёнах, неабходна адзначыць банду Абярона, яюя апэруе на тэрыторыі Ленінградзкае вайсковае акругі і дзейнасьць якой выяўляецца ў застасаваньні рэпрэсіяў да насельніцтва шляхам накладаньня кантрыбуцыі ад 25 да 100 рублёў» (Советская деревня глазамн ВЧК — ОГПУ — НКВД: 1918— 1939. Документы н матерналы. В 4 т. Т. 2. 1923—1929 гг. М., 2000. С. 341).
Урэшце, у «Аглядзе інфармаддзелу ОГПУ аб палітычным стане СССР» за верасень 1926 г. канстатавалася: «Узмацнілася актыўнасьць крымінальнага бандытызму ў Магілёўскай акрузе Беларусі і Гомельскай губэрні. Шайкі Мачаньнікава, Антоненкава, Агароднікава — Кудраўцава, Шаволіна, Журоўскага і рэшткі бандаў Абярона і Іванова праявілі сябе налётамі і абрабаваньнямі каапэратываў, асобных кватэраў і хутароў, што суправаджалася ў некаторых выпадках забойствамі і падпаламі будынкаў» (Тамсама. С. 452).
375	Маецца на ўвазе артыкул С. Клімковіча «Сьлізкая істота», надрукаваны ў газэце «Голас Радзімы» ў красавіку 1962 г. Артыкул цалкам прысьвечаны крытывы Ю. Віцьбіча, які называецца сярод іншага «ачмурэлым графаманім» і «падгалоскам верхаводаў нацыяналістычнага “парыскага блёку”». Прыводзяцца вялікія ўрыўкі з аповесьці Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм», надрукаванай у 1933 г. у менскім часопісе «Полымя Рэвалюцыі», і з эміграцыйных публікацыяў таго ж Віцьбіча. Героем кожнага з матэрыялаў зьяўляецца партызан Павал Нілёнак, і выніхае, што стаўленьне аўтара да гэтага дзеяча ў розныя часы — кардынальна супрацьлеглае. Таксама ў артыкуле цытуецца ўрывак зь яшчэ аднаго даўняга віцьбічавага твору, у якім аўтар у карыкатурным выглядзе выстаўляе заходняе радыё. Гэта дало падставу С. Клімковічу заявіць, што «трапіўшы на Захад, Віцьбіч даўно ўжо апынуўся ў становішчы тых, каго да вайны высьмейваў разам са сваімі героямі. Трусасьць і здрада прывялі яго ў лягер адшчапенцаў і правакатараў. Гэты “змагар” жыве паводле прынцыпу: на чыім возе едзеш, таму песенькі пяеш. Недабіты фашысцкі вужака выкручваецца як можа, ды песенька яго даўно сьпета».
376	Захаваліся некаторыя дакумэнтальныя зьвесткі пра дзейнасьць «Барона Кіша». У інфармацыйнай зводцы сакрэтнага аддзелу ВЧК
№ 19 за 1—21 верасьня 1919 г. у падразьдзеле, датычным дзейнасьці паўстанцаў у Духоўшчынскім павеце Смаленскай губэрні, ёсьць згадка пра тое, што «ў павятовай воласьці апэруе белагвардзейская банда на чалезбаронам Кішам. Ва Ўзвоскую, Прачысьценскую і Шылавіцкую воласьці пасланыя атрады для барацьбы і ліквідацыі белагвардзейскіх выступленьняў». Трохі ніжэй у той жа зводцы казалася пра тое, што «перайшоў у белагвардзейскую банду Кіша старшыня Ўзвоскага валвыканкаму, захапіўшы з сабою грошы, прызначаныя сем ’ям чырвонаармейцаў» (Советская деревня глазамн ВЧК — ОГПУ — НКВД: 1918—1939. Документы н матерналы. В 4 т. Т. 1. 1918—1922 гг. М., 2000. С. 179).
У наступнай падобнай зводцы, № 20 за 21—30 верасьня 1919 г., казалася, што «банды зялёных пад кіраўніцтвам барона Кіша, рухаючыся са cm. Заходняя Дзьеіна, уступаюць у Вяліскі павет. Вызначыць дакладную колькасьць зялёных немагчыма, бо зялёныя рухаюцца асобнымі групамі па 40—100 чалавек кожная» (Тамсама. С. 197).
Зводка за 1—7 сьнежня 1919 г. інфармавала: «У Духоўшчынскім павеце злоўленыя 17 бандытаў з банды “барона Кіша", адабраныя 20 вінтовак, мех патронаў, харчовыя прадукты і 13 тысячаў грошай. Забіты нашумелы ў губэрні верхавод шайкі бандытаў "барона Кіша Банда яго ў колькасьці 60 чалавек узятая ў палон» (Тамсама. С. 220).
Але атрад не спыніў сваёй дзейнасьці і пасьля сьмерці правадыра. Гэта вынікае са зводкі за кастрычнік 1920 г.: «Смаленская губэрня. Банды працягваюць рабаваць і забіваць савецкіх службоўцаў і мірных грамадзянаў. Арудуюць яны пэўнымі групамі, кіраўнікі зьяўляюцца памочнікамі барона Кіша. Банды пад страхам тэрору прымушаюць мірных жыхароў не паведамляць пра іх месцазнаходжаньнеўладам. ЧК вядзе самую рашучую барацьбу» (Тамсама. С. 351).
377	Гэтая цытата мела наступны працяг: «... і іншых і не давалі спакою Слабадзе. Імі забітыя 5 чалавек. Ахвяры пахаваныя на Азарыцкіх яўрэйскіх могілках. У Слабадзе тады была арганізавана самаабарона, якая шмат дапамагала органам палітбюро і чырвоным атрадам у зьнішчэньні бандытызму. Поўнае заспакаеньне ў Слабадзе настала ў 1922 годзе».
ЗЬМЕСТ
«Гарыць і ня гасьне пад попелам прысак...». Лявон Юрэвіч	3
Ад аўтара	15
Прадмова	17
Вяліскае паўстаньне	31
Парэцкае (Дзямідаўскае) паўстаньне. Жыгалаўшчына	57