• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

    Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

    Юрка Віцьбіч

    Памер: 308с.
    Смаленск 2007
    74.93 МБ
    237	Упершыню на пасаду першага сакратара ЦК КП(б)Б беларус (Васіль Шаранговіч) быў выбраны ў сакавіку 1937 г. і ўтрымаўся на пасадзе толькі да ліпеня гэтага ж году. Наступнага такога выпадку давялося чакаць аж да 1956 г., калі першым сакратаром ЦК КПБ стаў Кірыла Мазураў. 3 гэтага часу аж да распаду савецкай імпэрыі кіраўнікамі КПБ выбіраліся толькі беларусы па паходжаньні, якія, праўда, зазвычай мелі невысокую нацыянальную сьвядомасьць.
    238	Гей Канстанцін Веньямінавіч (1896—1939) — савецкі партыйны дзеяч, у 1930—1932 гг. першы сакратар ЦК КП(б)Б. Менавіта пры ім была сфабрыкаваная справа «Саюзу вызваленьня Беларусі» ў 1930 г.
    239	Перад К. Геем, які стаў першым сакратаром ЦК КП(б)Б у студзені 1930 г., гэтую пасаду з 1924 г. пачаргова займалі: расеец Аляксандар Асаткін-Уладзімірскі (травень — верасень 1924), расеец Аляк-
    сандар Крыніцкі (верасень 1924 травень 1927), латыш Вільгельм Кнорын (травень 1927 — кастрычнік 1928), габрэй Ян Гамарнік (сьнежань 1928 — лістапад 1929).
    240	Ігнатоўскі Ўсевалад (1881—1931) — беларускі нацыянальны дзеяч. У 1920 г. заснаваў Беларускую камуністычную арганізацыю, браў удзел у аднаўленьні БССР у ліпені 1920 г. Пасьля займаў шмат адказных пасадаў у кіраўніцтве БССР, актыўна садзейнічаў правядзеньню палітыкі беларусізацыі, у 1926—1928 гг. старшыня (затым прэзыдэнт) Інбелкулыу, у 1928—1931 гг. прэзыдэнт Беларускай Акадэміі навук. Скончыў жыцьцё самагубствам.
    241	Краўцоў (сапр. Косьцевіч) Макар (1891—1939) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пісьменьнік. Удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г., аўтар слоў гімну паўстанцаў «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
    242	Скірмунт — згодна зь летапісамі, наваградзкі князь у XIII ст., сын полацкага і наваградзкага князя Мінгайлы.
    243	Міндоўг (1195(?)—1263) — літоўскі князь. Далучыў да сваіх уладаньняў Наваградзкую зямлю і паставіў свайго стаўленіка ў Полацку, чым фактычна заснаваў Вялікае княства Літоўскае.
    244	Перайменаваньне Койданава ў Дзяржынск адбылося ў сувязі са стварэньнем у 1932 г. на базе Койданаўскага раёну польскага нацыянальнага раёну ў БССР. Гэты раён праіснаваў толькі да 1937 г., а гістарычная назва яго былому цэнтру ня вернутая да гэтай пары.
    245	Шпілеўскі Іван (1891—1941) — беларускі матрос-рэвалюцыянэр і гісторык-краязнаўца. 3 1912 г. служыў матросам у Кранштаце, з 1914 г. старшы радыётэлеграфіст лінкора «Лмператор Павел I». Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. агітатар, супрацоўнік газэты «Волна», сябра суднавага камітэту. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ваяваў на розных франтах грамадзянскай вайны. 3 1921 г. камісар Цэнтру службы сувязі штабу Марскіх сілаў Рэспублікі. У 1922 г. вярнуўся ў Беларусь, быў старшынём Койданаўскага райвыканкаму, з 1925 г. — інспэктарам лясоў Полацкае акругі. Потым працаваў у Акадэміі навук БССР сакратаром прэзыдэнта (з 1927 г.), кіраўніком справаў (з 1929 г.), сакратаром Цэнтральнага бюро краязнаўства. Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг, шматлікіх артыкулаў у часопісах. Загінуў у канцы чэрвеня 1941 г. у час бамбёжкі санітарнага цягніка, у якім эвакуяваўся на ўсход.
    246	Бабровіч Лявон (1904—1934) — беларускі гісторык і публіцыст. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі вывучэньня Заходняе Беларусі Беларускай Акадэміі навук. Займаўся гісторыяй мястэчка Койданава і Койданаўшчыны, а таксама Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
    247	Таксама пра сацыяльны склад койданаўскіх паўстанцаў пісаў у сваім краязнаўчым нарысе Зьмітрок Бядуля (спасылаючыся на словы «койданаўскага старажыла, старога бундаўца» Абрама Эвенчыка (захаваны правапіс арыгіналу): «Эвенчык многа расказваў таксама аб “Койданаўскай рэспубліцы’’, калі банда разагнала ў 1920 годзе койданаўскірэўком. У пабудове "Койданаўскай рэспублікі ” прымаліўдзел вакольная шляхта, багатыя сяляне, багатыя яўрэі. Усе яны думалі, што Койданава пяройдзе да Польшчы.
    “Койданаўская рэспубліка ” існавала 4 дні. Невялічкі бальшавіцкі атрад разагнаў яе галавароў. Тады ўжо радаваліся бедныя» (Бядуля 3. 3 краязнаўчага блёк-ноту пісьменьніка // Наш край. 1930. № 1 (52). С. 41).
    248	Грузель Вацлаў Пятровіч (1884—1937) — савецкі дзяржаўны дзеяч. Меў дарэвалюцыйны партыйны стаж. У 1918—1921 гг. служыў у Чырвонай арміі. 3 1921 г. старшыня Менскага павятовага выканкаму, сакратар Бабруйскага павятовага камітэту КП(б)Б, старшыня Бабруйскага павятовага выканкаму. У 1924—1926 гг. наркам Рабоча-сялянскай інспэкцыі БССР, старшыня Бюджэтнай камісіі ЦВК БССР, да 1925 г. старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)Б. У 1926 г. накіраваны на работу ў РСФСР. Рэпрэсаваны.
    249	Відаць, Ю. Віцьбіч мае на ўвазе стварэньне 18 лістапада 1919 г. на сялянскім зьезьдзе ў Гаграх Камітэту вызваленьня Чарнаморскай губэрні (КОЧГ). Выбраны камітэт прыняў рашэньне «паставіць бліжэйшай мэтай барацьбы ўтварэньне Чарнаморскай рэспублікі з усталяваньнем фэдэратыўнай сувязі зь іншымі дэмакратычнымі дзяржаўнымі ўтварэньнямі дзеля сумеснай зь імі барацьбы супраць рэакцыі і за канцавыя мэты: Расейскую Фэдэратыўную Рэспубліку, якую мы мысьлім як вольны саюз вольных народаў, за народаўладзьдзе і сацыяльныя заваёвы рэвалюцыі». Камітэт выступіў як супраць балыпавіцкай дыктатуры пралетарыяту, так і супраць «гвалту і рабаўніцтваДобраахвотніцкай арміі» А. Дзянікіна. КОЧГ стварыла свае
    ўзброеныя сілы — Сялянскае апалчэньне, якім камандавалі былыя афіцэры царскай арміі. У апалчэньне ўваходзілі як расейскія, так і грузінскія сяляне, а таксама былыя чырвонаармейцы Паўночна-Каўкаскае арміі. Пачаўшы баявыя дзеяньні ноччу з 27 на 28 студзеня 1920 г., паўстанцы авалодалі шэрагам важных населеных пунктаў і ўшчыльную падышлі да Сочаў. 11 лютага 1920 г. уся Сочынская акруга была занятая «зялёнымі». Улада КОЧГ пратрымалася да сярэдзіны траўня 1920 г., калі Сочы былі занятыя балыпавікамі.
    250	Доўнар Міхал (1900—1933(?)) — беларускі дзеяч, ураджэнец Койданаўскае воласьці. Удзельнік Койданаўскага антыбальшавіцкага паўстаньня 1920 г. Калі ў 1921 г. Менская ЧК расстраляла кіраўніка паўстаньня Паўла Калечыца, сям’я М. Доўнара зь меркаваньняў асабістай бясьпекі пераехала ў Менск і пасялілася ў раёне Камароўкі. М. Доўнар працаваў на Менскім дрэваапрацоўчым камбінаце. Вучыўся на вячэрнім аддзяленьні рабфаку, потым у БДУ. Арыштаваны ў 1927 г., асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лягераў за ўдзел у Койданаўскім паўстаньні.
    251	У нарысе Зьмітрака Бядулі ёсьць словы: «Другі варыянт аб ‘‘Койданаўскай рэспубліцы ” я чуў ад былога матроса койданаўцы — т. Мялешкі. Ен у галоўным ня розьніцца ад апавяданьня Эвенчыка і ад апісаньня Шпілеўскага і Бабровіча, але мае шмат падрабязных рысак» (Бядуля 3. 3 краязнаўчага блёк-ноту пісьменьніка // Наш край. 1930. № 1 (52). C.41).
    252	Паводле А. Латышонка, ноччу з 16 на 17 сакавіка 1921 г. партызанскі атрад, які, згодна з савецкімі крыніцамі, складаўся з 200 чалавек, ажыцьцявіў атаку на Койданава (Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Bialystok, 1995. S. 229).
    253	Маецца на ўвазе час нямецкай акупацыі ў Другую сусьветную вайну.
    254	Союз Зашнты Роднны н Свободы — арганізацыя афіцэраў расейскага войска, якая ўзнікла ў сакавіку 1918 г. у Маскве з мэтай арганізацыі паўстаньняў дзеля зьвяржэньня савецкай улады. У ліпені 1918 г. «Саюз» падняў мяцеж у шэрагу расейскіх гарадоў. Пасьля падаўленьня мяцяжу дзейнасьць арганізацыі на тэрыторыі Расеі спынілася, але працягвалася на тэрыторыі Полыпчы.
    255	Беларускі Палітычны Камітэт — беларуская арганізацыя палянафільскага крыла. Створаны ў Варшаве восеньню 1920 г. Меў цесную сувязь з генэралам С. Булак-Балаховічам і кіраўніцтвам «Зялёнага Дубу». Апанэнт Найвышэйшае Рады БНР і беларускага ўраду Вацлава Ластоўскага. Пасьля заняцьця Балаховічам Мазыра пазыцыянаваў сябе як «цывільны ўрад будучай вольнай Беларусі». Пасьля няўдачы ваеннае акцыі Булак-Балаховіча фактычна спыніў сваю дзейнасьць.
    256	Папоў Сяргей Міхайлавіч (1887—1932) — расейскі пацыфістталстовец, жыхар вёскі Хмелявое за 10 вёрстаў ад Тулы. У 1914 г. напісаў і пашыраў антываенную адозву «Мялые братья н сестры!», за што быў асуджаны на 1,5 году турмы.
    257	Луга — цяпер раённы цэнтар у Ленінградзкай вобласьці Расейскае Фэдэрацыі.
    258	Булак-Балаховіч Язэп (1894—1923) — брат Станіслава БулакБалаховіча, камандаваў 1 -й кавалерыйскай дывізіяй у арміі на чале з апошнім. Пасьля інтэрнаваньня балаховіцкай арміі жыў у Белавежы, у траўні 1923 г. забіты.
    259	Аксакаў Павал Аляксандравіч (?—1962) — расейскі вайсковец, ротмістар. У 1919 г. ваяваў разам з С. Булак-Балаховічам у Паўночна-Заходняй арміі генэрала Юдзеніча, пасьля разам з балаховіцкім атрадам перабраўся ў Беларусь. Пасьля сканчэньня балаховіцкай акцыі жыў у Польшчы, у Аргентыне.
    260	Радзянка Міхаіл Уладзімеравіч (1859—1924) — расейскі палітычны дзеяч, у 1911—1917 гг. старшыня Дзяржаўнай Думы. Пасьля прыходу да ўлады балыпавікоў у эміграцыі.
    261	Акінчыц Фабіян (1886—1943) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, да 1917 г. сябра партыі эсэраў. Пасьля далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. У 1925—1927 гг. працаваў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе ў якасьці юрыста, быў сябром Галоўнай управы ТБШ. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі па справе Грамады, асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня, у 1930 г. вызвалены згодна з распараджэньнем прэзыдэнта Полыпчы. Адзін са стваральнікаў і лідэраў Цэнтрасаюзу, ініцыятар стварэньня і кіраўнік Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. 3 1939 г. у Бэрліне, кіраўнік беларускага бюро прапаганды пры Міністэрстве прапаганды Нямеччы-
    ны. У лютым 1942 г. прыехаў у Менск, працаваў па лініі Міністэрства прапаганды Нямеччыны. Забіты партызанамі ў Менску.
    262	Галавін Мікалай Мікалаевіч (1875—1944) — расейскі генэраллейтэнант, у 1917 г. начальнік штабу Румынскага фронту. У 1920 г. эміграваў у Францыю, займаўся навуковай дзейнасьцю. Аўтар больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 5-тамовай «Росснйской контрреволюцнн в 1917—1918 гг.».
    263	Пілсудзкі (Pilsudski) Юзэф (1867—1935) — польскі палітык і дзяржаўны дзеяч,маршал.У 1919—1922 гг. Начальнікпольскайдзяржавы, пасьля адышоў ад палітычнай дзейнасьці. У траўні 1926 г. ажыцыіявіў дзяржаўны пераварот, усталяваў у Польшчы аўтарытарны рэжым.