Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
264 Ульрых Васіль Васілевіч (1889—1951) — савецкі юрыст. У 1926—1948 гг. старшыня Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду СССР і адначасова ў 1935—1938 гг. намесьнік старшыні Вярхоўнага суду СССР. Старшыняваў на ўсіх найбуйнейшых палітычных працэсах 1930-х гг. у СССР.
265 Маецца на ўвазе Шостая сэсія Генэральнай Асамблеі ААН, якая адбывалася ў Парыжы ў сьнежні 1951 — студзені 1952 г.
266 Вышынскі Андрэй Януаравіч (1883—1954) — савецкі дзяржаўны дзеяч, у 1933—1939 гг. пракурор СССР, у 1949—1953 гг. міністар замежных спраў.
267 Дзянікін Антон Іванавіч (1872—1947) — расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. Адзін з кіраўнікоў «белага руху» падчас грамадзянскае вайны ў Расеі, галоўнакамандуючы Добраахвотніцкай арміяй на поўдні Расеі.
268 Калчак Аляксандар Васілевіч (1873—1920) — расейскі вайсковы дзеяч, адмірал. Адзін з кіраўнікоў «белага руху» ў часы Грамадзянскае вайны ў Расеі, дзейнічаў у Сібіры, на Ўрале і Далёкім Усходзе. У 1918—1920 гг. — «вярхоўны правіцель Расейскай дзяржавы».
269 Красноў Пётар Мікалаевіч (1869—1947) — расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. Адзін з кіраўнікоў «белага руху» ў часы грамадзянскае вайны ў Расеі. У 1918 — пачатку 1919 г. атаман Войска Данскога і камандуючы казацкім войскам.
270 Чайкоўскі Мікалай Васілевіч (1850—1926) — расейскі палітычны дзеяч. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. — адзін з самых актыўных праціўнікаў бальшавізму. Са жніўня 1919 па люты 1920 г. — старшыня ўраду Паўночнай вобласьці, у лютым — сакавіку 1920 г. уваходзіў у «Паўднёварускі ўрад» пры генэралу Дзянікіну. Пасьля паразы «белага руху» — у эміграцыі.
271 Станіслаў Булак-Балаховіч нарадзіўся 10 лютага 1883 г. у вёсцы Мэйшты Відзкай воласьці Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні. Бацька ягоны стаў арандатарам маёнтку на Браслаўшчыне толькі пазьней, а падчас нараджэньня сына працаваў кухарам у маёнтку паноў Мэйштовічаў.
272 Згодна з успамінамі самога Булак-Балаховіча, ён з маленства вельмі любіў коней, асабліва тэмпэрамэнтных, нават наравістых, якіх прыручваў дабрынёй і пяшчотай. Як і бацька, захапляўся паляваньнем, асабліва на качак і цецерукоў (Паводле: Літвін А. Генерал Булак-Балаховіч (міфы, фальсіфікацыі, рэальнасць) II Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад. С. В. Барыс. Мінск, 1996. С. 289).
273 Сам Юдзеніч нарадзіўся ў Маскве, але ягоныя продкі па бацьку паходзілі са шляхты Менскае губэрні.
274 Неа-Сільвестар — псэўданім Гросэна Генрыха Іванавіча (1881—1974), расейскага публіцыста, журналіста, пэдагога. Падчас рэвалюцыі 1905 г. быў народным сацыялістам (трудавіком), у грамадзянскую вайну загадваў інфармацыйным аддзелам Паўночна-Заходняй арміі генэрала Юдзеніча. У міжваенны час жыў у Латвіі, рэдагаваў газэту «Рнжскнй курьер». У 1929—1940 гг. быў школьным настаўнікам. У 1941 г. празь Нямеччыну выехаў у Швайцарыю. Памёр і пахаваны ў Жэнэве.
275 Урыцкі Майсей Салямонавіч (1873—1918) — савецкі палітычны дзеяч, з сакавіка 1918 г. быў старшынём Петраградзкай ЧК.
276 Пры пераходзе на бок Юдзеніча Булак-Балаховіч распаўсюдзіў адозву наступнага зьместу:
«Братья-крестьяне!
По вашему прйзывуя, батька Балаховйч, встал во главе крестьянскйх отрядов. Я, находясь в среде болыйевйков, служйл Родйне, а не жйдовской своре, протйв которой я создал моцный боевой отряд.
Нет сйл смотреть на то, что творйтся кругом: крестьянство разоряется, церквй, святынй поруганы, вместо мйра й хлеба кругом
царйт братоубййственная война, дйкйй пройзвол й голод. Мз школ выброшены йконы й детей с малых лет хотят воспйтать в хулйганстве; сыновей нашйх сйлой оружйя заставляют йдтй в армйю й вместе с наемнымй кйтайцамй гонят убйвать свойх же русскйх людей.
Час расплаты блйзок, гнев народный растет. Целые областй освобождены уже от своры международных военных преступнйков. Все страны мйра йдут протйв нйх.
Братья, я слышу вашй желання й я йду на помоіць вам, обездоленным, разоренным.
Обьявляю беспоцадную партйзанскую войну насйльнйкам. Смерть всем, посягнувшйм на eepy й церковь православную, смерть камйссарам, красноармейцам, поднявшйм ружье npomue свойх же русскйх людей. Нйкто не спасется.
С белым знаменем вперед, с верой в Бога u в свое правое дело я йду co своймй орламй-партйзанамй й зову всех к себе, кто знает й помнйт батьку Балаховйча u верйт ему.
Тысячй нашйх крестьян йдут co мной, нет сйлы, которая может сломйть эту велйкую крестьянскую армйю.
Атаман крестьянскйх партйзанскйх отрядов батька Балаховйч» (Паводле: Літвін А. Генерал Булак-Балаховіч (міфы, фальсіфікацыі, рэальнасць) Н Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад. С. В. Барыс. Мінск, 1996. С. 294).
277 Згодна з А. Літвіным, гэта адбылося 6 красавіка 1919 г.
278 Лайдонэр (Laidoner) Ёган (1884—1953) — эстонскі генэрал. 3 1902 г. служыў у расейскім войску, скончыў Акадэмію Генэральнага штабу. Са сьнежня 1917 да лютага 1918 г. камандаваў эстонскай дывізіяй у складзе расейскай арміі. У лістападзе 1918 г. вярнуўся ў Эстонію, у 1918—1920 і 1924—1925 гг. быў галоўнакамандуючым эстонскае арміі. Пасьля адпраўлены ў адстаўку, вярнуўся на ранейшую пасаду ў 1934 г. пасьля ажыцьцяўленьня ваеннага перавароту. У 1940—1953 гг. — у савецкіх лягерах.
279 У першы ж дзень свайго знаходжаньня ў Пскове Балаховіч прынародна павесіў 9 чалавек камуністаў і іх прыхільнікаў.
280 Ліянозаў Сьцяпан Георгіевіч (1872—1951) — расейскі нафтапрамыслоўца, да рэвалюцыі дырэктар-распарадчык і старшыня праўленьня шэрагу гандлёвых і прамысловых таварыстваў. У 1919 г. узна-
чальваў Паўночна-Заходні ўрад пры генэралу М. Юдзенічу. Пасьля разгрому Юдзеніча — у эміграцыі.
281 Езавітаў Кастусь (1893—1946) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Адзін з актыўных дзеячоў БНР, пасьля 1921 г. адзін з кіраўнікоў беларускага руху ў Латвіі.
282 Атрыманьню гэтага дакумэнту папярэднічалі перамовы паміж Булак-Балаховічам і Езавігавым, пра ход якіх апошні пісаў у Варшаву старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу 6 лістапада 1919 г.: «...30-га /кастрычніка] бачыўся з прадстаўнікамі Атрада Ген. Балаховіча.
Балаховіч цяперака зусім вольны чалавек. Юдэнічу не падчынён. Працуе разам з эстонцамі, але не пад іх кірункам. За баявую дапамогу атрымлівае часамі ад іх грашовую і прадуктовую. Хацеў бы быць бліжэй да Бацькаўшчыны (Вільня). Лічыў адзін раз сябе літвіном, але цяпер даведаўся аб беларусах і сам ня ведае, хто ён. Трэба, кажа, добра пазнаёміцца з картай, рухам і гісторыяй.
Я прапанаваў запытаць его:
1. Ці ведае ён беларусіую (простую) мову,
2. ці ведае мову літоўскую,
3. ці ведае, што фамілія его зусш беларуская; па літоўску была б Балаховічунас,
4. як ён адносіцца да нацыянальных пытаньняў і
5. ціпрызнае ён незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі...
<...> 4-га [лістапада] зноў бачыўся з прадстаўнікамі Балаховіча. Яны прыйшлі да мяне з прапазыцыяй прыгласіць войска Балаховіча, як злажанае большым чынам зь беларусаў, на службу да Беларускага Ураду і паведамілі, што Балаховіч беларускую мову ведае і Беларускую Народную Рэспубліку прызнае і гатоў бараніць. Стаіць атрад каля Пскова і можа, калі патрэба, двінуцца на Рэжыцу.
Я быў вельмі pad.
Прыступілі да абгавораў грашовых спраў.
На першы пачатак трэба 400.000 марак. Далей магчыма будзе месяц-паўтара пачакаць і дабыць, як гэта ён заўсёды робіць, грошы ў бальшавікоў.
Я даў прынцыповую згоду, алеўзяў сабе 2 тыдні часу, каб зьнесьціся са сваім Урадам.
Усе нападкі на Балаховіча зроблены чарнасоценцамі і зварачываць на іх увагу ня трэба» (Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. І.Кн. І.Вільня — Нью-Ёрк — Менск— Прага, 1998. С.478—479).
283 Верагоднасьць такіх паводзінаў жаўнераў атраду Балаховіча — вельмі сумнеўная. Беларусы ў яго складзе былі відавочна ў меншасьці (нават калі ня браць пад увагу ўзровень іх нацыянальнай сьвядомасьці). Перад перапраўкай балахоўцаў на тэрыторыю Полыпчы палякі правялі інспэкцыю атраду і выявілі, што яго нацыянальны склад наступны: расейцы — 41 %, украінцы — 23 %, беларусы — 21 %, палякі — 8 %, швэды і фіны — 4 %, эстонцы, латыіпы і прадстаўнікі народаў Каўказу — 3 % (Karpus Z. Wschodni sojusznicy Polski w wojnie 1920 roku: Oddzialy wojskowe ukrainskie, rosyjskie, kozackie i bialoruskie w Polsce w latach 1919—1920. Torun, 1999. S. 68).
284 У ліставаньні паміж Балаховічам i ўрадам БНР ужываецца трохі іншая назва — Асобны Атрад БНР, а афіцыйна ён называўся «Асобны Атрад БНР у Эстыі (Эстоніі)».
285 Колькасны склад атраду Балаховіча ў разгляданы пэрыяд відавочна завышаны Ю. Віцьбічам у шмат разоў. Сябра Ваенна-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі Янка Чарапук у сваіх лістах да Антона Луцкевіча ад 18 і 19 лістапада 1919 г. ацэньваў сілы Балаховіча спачатку на «каля 1000—500» чалавек, а пасьля на 2000 «салдат з афіцэрствам» (Гл.: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. І.Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага, 1998.С.504,506).25 лютага 1920 г., перад перапраўкай атраду Балаховіча ў Польшчу, польскі ваенны аташэ ў Рызе капітан Аляксандар Мышкоўскі правёў адмысловы агляд і пісаў у сваёй справаздачы паводле яго вынікаў, што атрад налічвае 884 афіцэры і жаўнеры (Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Bialystok, 1995. S. 151).
286 Зьвесткі пра гэты рэйд Булак-Балаховіча не пацьвярджаюцца дакумэнтамі, піто наводзіць на думку, што гэта толькі прыгожая легенда, якіх шмат склалася вакол імя С. Булак-Балаховіча.
287 Казячы Рыгор (1894—1929) — беларускі нацыянальны дзеяч, сябра БПСР. Удзельнік Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны ў ліпені 1919 г., сябра Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. 3 пачатку 1920 г. у складзе Ваенна-дыпляматычнае місіі БНР у Рызе, рэдагаваў часопіс «На Чужыне». 3 пачатку 1921 г. у складзе
Загранічнай групы БПСР. У 1923 г. пераехаў у БССР, працаваў у газэце «Савецкая Беларусь» Удзельнік ліквідацыйнага зьезду БПСР у Менску ў 1924 г.
288 Сядых Андрэй (сапр. Цьвібак Якаў Майсеевіч) (1902— 1994) — расейскі журналіст і літаратар. 3 1920 г. жыў у эміграцыі. Друкаваўся ў эмігранцкай газэце «Новое русское слово», з 1973 г. яе галоўны рэдактар.
289 Цюцюньнік (Тютюнннк) Юрка (1891—1929) — украінскі вайсковы дзеяч, генэрал-харунжы арміі УНР. У сьнежні 1919 — траўні 1920 г. браў удзел у I Зімовым паходзе на чале Кіеўскай (Стралецкай) дывізіі, зь якою ваяваў супраць бальшавікоў да восені 1920 г. Арганізатар антыбальшавіцкае гартызанкі на Валыні. У 1923 г. здаўся ў палон савецкім уладам. Аўіар мэмуараў «3 полякамн протн Вкраінн».