Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
У выніку самому Булак-Балаховічу i ягоным найбліжэйшым паплечнікам было забаронена знаходзіцца на тэрыторыі Сярэдняй Літвы.
321	Пра дапамогу Балаховіча былым удзельнікам свайго войска згадваў былы прыхільнік Барыса Савінкава палкоўнік Арлоў у сваіх паказаньнях у савецкай ЧК у красавіку 1922 г.: «Балаховіч, на выгляд 35—38 гадоў, робіць уражаньне энэргічнага чалавека, і калі я яго трохі бліжэй пазнаў, гатовы быў прыйсьці са сваёй грашовай дапамогай насустрач кожнаму, хто выкажа яму сваё падпарадкаваньне. Афіцэраў былой ягонай арміі да яго прыходзіла вельмі шмат, і ўсіх ён задавальняў, галоўным чынам, савецкімі грашамі, якіх у яго было вельмі шмат. У той час за сто тысяч савецкіх грошай выдавалі ў варшаўскіх канторах 6000 польскіх марак. Большая частка ягоных афіцэраў, якія атрымалі ад Балаховіча грошы, у той жа дзень іх прапівалі і зноў заставаліся пі пры чым. Разам з тым павінен адзначыць, што ў студзені і, часткова, у лютым балахоўскія афіцэры беспрабудна пілі на тыя грошы, якія засталіся ў іх пасьля пагромаў, але, вядома, гэтых грошай у іг не хапала і на месяц, і ў рэшце рэшт яны жабравалі. Афіцэраў, якія зьяўляліся да яго неаднаразова, Балаховіч папросту выганяў, а пры мне быў нават выпадак, што Балаховіч высьцебаў нейкага свайго палкоўніка за тое, што той перайшоў на службу да Савінкава» (Борнс Савннков на Лубянке: Документы. М., 2001. С. 258).
Тым ня менш былыя ўдзельнікі балахоўскіх вайсковых фармаваньняў нават праз гады зьвярталіся да Булак-Балаховіча па дапамогу, пры гэтым не заўсёды фінансавага пляну. Так, Мікалай Грыгаровіч, які называўся «былым сябрам Беларускага камітэту ў Варшаве і супрацоўнікам на фронце супраць балыпавікоў 1919 г.», пісаў у сваім лісьце да Балаховіча ад 26 кастрычніка 1927 г.: «Гэтым ласкава прашу Пана Генэрала падтрымаць маю справу на выезд у Францыю з мэтай заканчэньня вышэйшай адукацыі. Думаю, што Пан Генэрал добра памятае 1918 і 1919 г., калі, змагаючыся з ворагам пад Вашым кіраўніцтвам і загадамі, я і ўсе іншыя жылі адной думкай з Панам Генэралам. Добра ведаю і памятаю, як Пан Генэрал аказваў, і неаднойчы, матэрыяльную дапамогу студэнтам-беларусам, і гэты водгук на наш заклік я памятаю і да сёньняшняга дня. Пан Генэрал добра памятае гістарычны прыезд маршала Фоша ў Польшчу, у якога і я быў прыняты як прадстаўнік беларускага народу. Я жыў і сёньня жыву адной думкай з Панам Генэралам. Мой выезд у Францыю разам з тою пра-
цаю, якую паставіў сабе за мэту завяршыць, будзе карысным і для Пана Генэралаў будучыні, можа нават і ў недалёкай. I згэтай верай цяпер я зьвяртаюся да Вяльможнага Пана Ггнэрала аб падтрымцы маёй справы на выезд у Францыю з мэтай заканчэньня вышэйшай адукацыі. Я прыняты ў Вышэйшую школу гандлю і прамысловасьці ў Нансі. Яшчэ раз маю гонар прасіць аказаць дапамогу, не матэрыяльную, але падтрымку маёй справы — як мага хутчэй атрымаць візу для выезду ў Францыю» (Centralne Archiwum Wojskowe (CAW) w Rembertowie. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I. 303. 4. 2679. Podteczka 32). Пакуль ня выяўлена зьвестак, як адрэагаваў на гэтую просьбу Балаховіч, аднак 7 чэрвеня 1928 г. Гальяш Леўчык пісаў да нейкага Мікалая (падобна на тое, што менавіта да Грыгаровіча) ужо ў Францыю, атрымаўшы перад гэтым ліст адтуль, датаваны 18 лютым 1928 г. (Леўчык Г. Доля і хлеб. Мінск, 1981. С. 148—150).
322	Франко Баамондэ (Franco Bahamonde) Франсыска (1892— 1975) — гішпанскі вайсковец і палітык, з 1937 г. правадыр гішпанскай праванацыяналістычнай арганізацыі «Гішпанская фалянга», з 1939 г. — Каўдыльё (кіраўнік дзяржавы) Гішпаніі.
323	Якаўлеў Міхаіл Ільліч (?—1941) — расейскі вайсковы і палітычны дзеяч, есаул. Камандаваў атрадам, які дзейнічаў на поўдні Расеі і на савецка-польскім фронце. У эміграцыі выдаваў у Вільні газэту «Новая Россня», адзін з арганізатараў замаху на пасла СССР у Польшчы Пятра Войкава ў 1927 г.
324	Аўпівіц (Auschwitz) — нямецкая назва вядомага гітлераўскага лягеру сьмерці — Асьвенцыму.
325	Кранштацкае паўстаньне — паўстаньне маракоў Балтыйскага флёту супраць бальшавіцкіх уладаў, якое адбылося ў сакавіку 1921 г. у Кранштаце. Сярод патрабаваньняў паўстанцаў былі забесьпячэньне вольных перавыбараў Саветаў, свабода слова і друку для рабочых і сялян, свабода сходаў, прафсаюзаў і сялянскіх аб’яднаньняў, вызваленьне палітзьняволеных, рэалізацыя лёзунгу «Зямля — сялянам», дазвол саматужніцкай вытворчасьці на аснове ўласнай працы. Празь 10 дзён, дзякуючы прымяненьню тактыкі расстрэлу тых, хто адступае, загараджальнымі атрадамі і сьцягваньню вялікай колькасьці войскаў ураду ўдалося разьбіць кранштадцаў. Тым ня менш паўстаньне мела вялікае значэньне — пасьля яго балыпавіцкія ўлады пайшлі на
адмену ваеннага камунізму і ўвядзеньне новай эканамічнай палітыкі (нэп).
326	«Работніцкая апазыцыя» — фракцыйная група ў РКП(б), якая ўзьнікла ў 1920—1922 гг. у ходзе прафсаюзнай дыскусіі. Лідэры — А. Г. Шляпнікаў, A. М. Калантай, С. П. Мядзьведзеў. Імі высоўваўся лёзунг, каб партыя і дзяржава займаліся палітыкай, а прафсаюзы — эканомікай. Прапаноўвалі перадаць усё кіраваньне гаспадаркай краіны «ўсерасейскаму зьезду вытворцаў», аб’яднаных у прафсаюзы, якія павінны былі выбраць цэнтральны кіраўнічы орган. Патрабавалі, каб усе органы кіраваньня народнай гаспадаркай выбіраліся толькі адпаведнымі прафсаюзамі, пры гэтым вылучаныя кандыдатуры не маглі быць адхіленыя партыйнымі і савецкімі органамі. XI зьезд РКГІ(б) у 1922 г. асудзіў дзейнасьць «Работніцкай апазыцыі», пасьля чаго група ў хуткім часе перастала існаваць.
327	На самай справе туг ідзе гаворка пра Шляпнікава Аляксандра Гаўрылавіча (1885—1937) — савецкага партыйнага дзеяча. У 1917 г. быў сябрам першага Савету народных камісараў у якасьці народнага камісара працы. У 1920 г. быў старшынём ЦК Усерасейскага саюзу рабочых-мэталістаў. Адзін зь лідэраў «Работніцкай апазыцыі» ў РКП(б). Пасьля яе ліквідацыі працаваў гандлёвым прадстаўніком СССР у Францыі, пасьля — на гаспадарчай працы. Рэпрэсаваны.
328	Бэркман (Berkman) Аляксандар (1870—1936) — амэрыканскі анархіст, паходзіў зь Вільні. Адзін з найбольш выбітных дзеячоў міжнароднага анархісцкага руху за ўсю яго гісторыю. Эміграваў у Амэрыку ў 1888 г., у 1892—1906 гг. быў зьняволены за забойства падчас рабочай забастоўкі кіраўніка буйнога прамысловага канцэрну ў Пітсбургу. У гады Першай сусьветнай вайны займаўся антымілітарысцкай прапагандай, за што высланы з ЗША. Адправіўся ў Савецкую Расею, дзе заставаўся да 1921 г. Быў замежным назіральнікам пры Рэвваенсавеце і Культасьветаддзеле Ўкраінскай рэвалюцыйнай паўстанцкай арміі (махноўцаў). Меў непасрэдныя адносіны да Кранштацкага паўстаньня. 3 1925 г. жыў у Францыі. Скончыў жыцьцё самагубствам.
329	Камбедаўцы — сябры камбедаў (камітэтаў беднаты), створаных дэкрэтам СНК Савецкай Расеі ад 6 жніўня 1918 г. Зьяўляліся апорнымі пунктамі савецкай улады на вёсцы. Іх мэтай было супраць-
стаяньне сельсаветам, у якіх бальшавікі тады ня мелі большасьці. Скасаваныя ў 1919 г., пасьля набыцьця бальшавікамі перавагі ў сельсаветах, паўторна ўведзеныя падчас калектывізацыі вёскі.
330	Керанскі Аляксандар Фёдаравіч (1881—1970) — расейскі палітычны дзеяч. У ліпені — кастрычніку 1917 г. міністар-старшыня Часовага ўраду Расеі.
331	Кадэты — сябры Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (Партыі Народнае Свабоды), якая дзейнічала ў Расеі ў 1905—1917 гг. Выступалі за канстытуцыйна-парлямэнцкую манархію, дэмакратычныя свабоды, прымусовае пазбаўленьне памешчыкаў зямлі за выкуп, заканадаўчае вырашэньне «рабочага пытаньня».
332	Юрчанка Аляксандар Лявонцьевіч (1892—1919) — балыпавіцкі дзеяч, сын селяніна-бедняка зь вёскі Скверата Амсьціслаўскага павету. 3 1910 г. працаваў рабочым на Марыюпальскім мэталюргічным заводзе, з 1913 г. прызваны ў царскую армію. У Першую сусьветную вайну ваяваў на тэрыторыі Беларусі, у Карпатах, удзельнічаў у Брусілаўскім прарыве. Вёў бальшавіцкую агітацыю сярод жаўнераў, за што ў 1917 г. прыгавораны да расстрэлу. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі стаў старшынём палкавога камітэту і сябрам фракцыі бальшавікоў 5-й Арміі. Удзельнік штурму Зімняга палацу. Вясной 1918 г. вярнуўся ў родныя мясьціны, прызначаны ваенным камісарам па харчаваньні, а ў ліпені 1919 г. абраны старшынём выканкаму Амсьціслаўскага павятовага савету. На павятовай канфэрэнцыі камуністаў абраны старшынём павятовага камітэту партыі. Загінуў 2 жніўня 1919 г. пры правядзеньні апэрацыі супраць «зялёных».
333	Бальшавіцкія дзеячы інтэрпрэтавалі падобныя падзеі зусім паіншаму. Так, былы старшыня Амсьціслаўскага павету I. П. Боднеў сьцьвярджаў у сваіх пазьнейшых успамінах, што «эсэра-меншавіцкія групы... зьбіралі вакол сябе дэзэртыраў і невядомых, якія бадзяліся па павеце з рэштай войскаў замежных салдатаў. Былі выпадкі, калі ш удаваласяў Амсьціславе зьбіраць кулакоў, якія патрабавалі вызваліць зь месцаў зьняволеньня бандытаў дэзэртыраў, кулакоў-цьвёрдазаданьнікаў» (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мсціслаўскага р-на. Мінск, 1999. С. 108).
334	Абставіны сьмерці Юрчанкі ў інтэрпрэтацыі былога работніка Амсьціслаўскай павятовай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контр-
рэвалюцыяй, спэкуляцыяй і сабатажам А. Д. Каласкова былі наступныя: «У пачатку лета 1919 г. у Шамаўскай воласьці ў межах Цёмнага Лесу пачала дзейнічаць добра ўзброеная банда колькасьцю каля 30 чалавек, арганізаваная белагвардзейскім афіцэрам. Гэтая банда разграміла Копцеўскі сельсавет, разагнала камуну, якая складалася зь беднякоў і парабкаў маёнтку Копцеўка...
На ліквідацыю гэтай банды выступіў атрад, сфармаваны з чырвонаармейцаў вартавой роты і кулямётчыкаў атраду павятовай ЧК пад камандаваньнем павятовага вайсковага камісара Галамызава I. Т. і старшыні павятовага выканкаму Юрчанкі А. Л. 3 надыходам ночы атрад пад камандаваньнем Юрчанкі прыбыў у Цёмны Лес і выявіў там бандыцкі лягер. Атрад раней часу адкрыў бязладны агонь са стрэльбаў. Бандыты схаваліся ў лесе, згубіўшы толькі аднаго чалавека забітым.
Забраўшы ў лягеры маёмасьць бандытаў, Юрчанка вывеў атрад на дарогу. Пачало сьвітаць. На шляху руху атраду бандыты зрабілі засаду. Атрад ішоў безь перасьцярогі. Як толькі бандыты адкрылі агонь, ён у паніцы разьбвгся, пакінуўшы забітага старшыню ПВК тав. Юрчанку і трох чырвонаармейцаў. Бандыты захапілі наш станковы кулямёт, чатыры кані, два вазы, іншую маёмасьць і пайшлі ў Цёмны Лес...