Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Аднак зьвесткі, якія падае Ю. Віцьбіч пра партызанскага атамана Лукаша Семенюка ў адмысловым артыкуле (гл. с. 184—190), выклікаюць сумнеў, ці зьяўляўся Семянюк-партызан і Семянюк — слуцкі
паўстанец адной і той жа асобай (паводле Віцьбіча партызан Семянюк загінуў яшчэ ў 1919 г.).
2,9	Сокал-Кутылоўскі Антон (1892—1983) — беларускі нацыянальны дзеяч, вайсковец. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну. У сьнежні 1920 г. камандзір 1 -й Слуцкай брыгады.
220	Паводле камунікату штабу 1-й Слуцкай брыгады Войскаў БНР, пераход брыгады цераз раку Лань і раззбраеньне палякамі адбылося не 28, a 30 сьнежня 1920 г.
221	Доба — суткі.
222	Яшчэ пазьней болыпасьць інтэрнаваных слуцкіх паўстанцаў апынуліся ў канцэнтрацыйным лягеры ў Дарагуску на Холмшчыне.
223	Цьвікевіч Аляксандар (1888—1937) — беларускі грамадзкапалітычны і культурны дзеяч, навуковец. У 1923—1925 гг. прэм’ерміністар ураду БНР.
224	Захарка Васіль (1877—1943) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Быў намесьнікам старшыні Рады БНР, у 1928—1943 гг. Прэзыдэнт Рады.
225	Баран (Баранаў) Сяргей (1892—1937?) — беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, сябра партыі беларускіх эсэраў, у 1920—1921 гг. старшыня Г арадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту, у 1921 г. — камісар БНР на Гарадзеншчыне. У 1922 г. выбраны паслом у польскі сойм. У 1923 г. арыштаваны польскімі ўладамі, асуджаны да 6 гадоў турэмнага зьняволеньня. Датэрмінова вызвалены ў сьнежні 1926 г. У 1928 г. эміграваў у БССР.
226	Дакладна гэтае месца з рэзалюцыі канфэрэнцыі аб Слуцкім паўстаньні выглядае так (захаваны правапіс арыгіналу): «Найяскраўшым момантам у гэтым гераічным змаганьні, апрача паўстаньняў у Віленшчыне, Вітэбшчыне, Ашмяншчыне і г. д., зьяўляецца паўстаньне ў Случчыне, калі сам сярмяжны народ, стыхійна паўстаўшы з аружжам у руках за незалежнасьць і непадзельнасьць сваей бацькаўшчыны, напісаў на сваім штандары: ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў» (Слуцкі збройны чын у дакумэнтах і ўспамінах / Уклад. А. Гесь, У. Ляхоўскі, У Міхнюк і інш. Менск, 2006. С. 150).
227	Арсень Паўлюкевіч аргумэнтаваў сваю пазыцыю наступным чынам (захаваны правапіс арыгіналу): «Дэлегат [Беларускае Рады Случчыны] быў пасланы ў Варшаву, каб знайсьці апору. Акцыя Балаховіча і Слуцкае паўстаньне былі цесна зьвязаны з Польшчай, бо іна-
чай мы сядзелі б у турмах. Я належу да людзей, якія ідуць шіяхам эвалюцыйным. <... >
1 Найвышэйшыя зварачываліся да Дубейкаўскага, Смоліча, каб стварыць на тэрыторыі Польшчы адзін цэнтр. 3 урадам Ластоўскага не маглі зносіцца, бо мы рабілі справу пад польскай арыентацыяй. Мы, можа, зімою, можа, вясною разьвернем сваю акцыю. Я яўляюся староньнікам польскай арыентацыі. Усе вызваленчаскія сілы трэба направіць у адным напрамку. Я апрэдзелённа іду на кампрамісы, я апрэдзелённа староньнік Полыйчы. Тая пазыцыя, якую вы займаеце да Полыйчы, адзавецца потам і крывёй на тых партызанах, якія сядзяць у лясох. Палякі скажуць, што сабраная канфэрэнцыя заняла варожыя адносіны “к сваему” (паправіўся), к польскаму Ўраду» (Слуцкі збройны чын у дакумэнтах і ўспамінах / Уклад. А. Гесь, У. Ляхоўскі, У. Міхнюк і інш. Менск, 2006. С. 148—149).
228	Гэтыя зьвесткі пра Арсеня Паўлюкевіча пакуль не ўдалося пацьвердзіць дакумэнтальна. Але Ю. Віцьбіч не адзіны, хто пра гэта сьведчыць. Францішак Аляхновіч у сваёй вядомай аповесьці «Ў капцюрох ГПУ» піша нешта падобнае, хоць называе іншыя гады суду і тэрмін зьняволеньня: «У 1934 ці 1935 годзе польская ўлада арыштавала Паўлюкевіча, і яго судзілі ў Вільні за шпіянаж. Справа адбывалася пры зачыненых дзьвярах. Засудзілі яго на 4 гады астрогу. Тыя, каму ўдалося быць на судзе, казалі мне, што на працэсе выявілася, што П. займаўся шпіянажам на карысьць Саветаў ужо даўно. Хто ведае! Можа, ужо як старшыня Беларускай рады Паўлюкевіч быў на службе Саветаў?» (Аляхновіч Ф. Выбраныя творы. Мінск, 2005. С. 287). Трэба адзначыць, што ў гэтай справе аляхновічавы сьвсдчаньні падаюцца болып аўтарытэтнымі за віцьбічавы: Аляхновіч добра ведаў Паўлюкевіча асабіста і адзін час, у сярэдзіне 1920-х гг., быў нават ягоным намесьнікам у палянафільскай Часовай беларускай радзе. Таму наўрад ці ён мог яго з кім-небудзь паблытаць.
229	У кнізе А. Зюзькова выпіс з пратаколу пленарнага паседжаньня Беларускай рады Случчыны 30 студзеня 1921 г. (дата 30 сьнежня 1920 г. падаецца Ю. Віцьбічам памылкова) сапраўды цытуецца ў настолькі абрэзаным і перакручаным выглядзе, што набывае проста процілеглы сэнс. На самай справе ўдзельнікі паседжаньня прызналі, «што Урад Польшчы за ўвесь час паўстанчэскага руху на Спуччыне, паба-
чыўшы, што гэта ёсьць запраўды нацыянапьны рух, ня толькі не падтрымліваў змагаўшуюся з Савецкім Урадам першую брыгаду БНР і Раду, але ён нават умысьлена рабіў усялякія перашкоды і правацыраваў справу, баючыся пашырэньня руху, што пагэтаму ўсе спробы дабіцца ад Польшчы дапамогі аружжам, збожжам ці грашмі, ня згубіўшы сваей самастойнасьці, канчаліся нічым і аставаліся толькі абяцанкамі; што за ўвесь час ізнемагаўшым у барацьбе з пераважнымі сіламі савецкіх акупантаў, галодным, неадзетьш, азброеньш толькі трафеямі, здабытымі у бойках, вайскам беларускім была атрымлена ад іх падачка: 100 пудоўзбожжа ад цывільнай улады і 300 карабінаў з патронамі і 3 кухні ад вайсковых часьцей» (Слуцкі збройны чын у дакумэнтах і ўспамінах / Уклад. А. Гесь, У. Ляхоўскі, У Міхнюк і інш. Менск, 2006. С. 116) (захаваны правапіс арыгіналу).
230	Тут варта прытачыць погляд на Слуцкае паўстаньне польскіх спэцслужбаў, які быў выкладзены ў больш позьнія часы: «Запозьненым рэхам беларуска-бальшавіцкага змаганьня было Слуцкае паўстаньне.
На Случчыне ўтварыўся мясцовы самаўрад — Павятовая Беларуская радаў Слуцку, падтрыманая ўрадам Саветаў. Была створана павятовая міліцыя, у склад якой увайшлі беларусы пераважна антыбалыйавіцкай скіраванасьці. Менавіта гэта міліцыя стала асяродкам паўстанцкага руху.
Пасьля заключэньня польска-бальшавіцкага перамір ’я былыя паплечнікі польскай арміі ген. Булак-Балаховіч, Перамыкін і армія Украінскай Народнай Рэспублікі (атаман Пятлюра) перайшлі за польскую дэмаркацыйную лінію і пачалі самастойную ваенную акцыю супраць Саветаў.
3	гэтага скарысталася Беларуская рада ў Слуцку, якая намервалася выклікаць агульнае паўстаньне ўсёй Белай Русі супраць бальшавікоў. 3 гэтай мэтай быў скліканы зьездусяго Слуцкага павету. Гэты зьезд вырашыў праводзіць агульную барацьбу з бальшавікамі з мэтаю стварэньня незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вярхоўнай уладай зьезд прызнаў Беларускую Найвышэйшую Раду (дарэчы, ужо няісную), а для кіраваньня рухам на Случчыне стварыў Слуцкую раду на чале з Пракулевічам.
Неадкладна пачалася вэрбоўка і арганізацыя войска, асновай для якога стала згаданая вышэй міліцыя. Так утварылася першая бела-
руская брыгада, т. 38. Слуцкая брыгада, якая налічвала каля 4000 чалавек. Камандзірам гэтага аддзелу быў Андрэй Якубецкі, а яго памочнікам — Жаўрыд. Як аказалася пазьней, абодва дзейнічаліў паразуменьні з бальшавікамі.
Першая “Беларуская слуцкая брыгада ", замацаваўшы валоданьне раёнам Слуцку, пасунулася на больш чым дзесяць кілямэтраў на ўсход, прыхільна вітаная мясцовым насельніцтвам.
Далейшаму разьвіцьцю гэтага паўстаньня перашкодзілі, з аднаго боку, вялікі недахоп зброі, а з другога — прыпіраньне бальшавікамі аддзелаў Балаховіча, Перамыкіна і ўкраінцаў да дэмаркацыйнай лініі і прымусу іх да пераходу на польскі бок, дзе яны былі раззброеныя.
Разгром Балаховіча дазволіў савецкаму ўраду кінуць на першую беларускую брыгаду дзьве дывізіі — 8-ю і 17-ю, дзякуючы чаму паўстанцы былі разьбітыя, раздробленыя і вымушаныя перайсьці цераз польскую мяжу, дзе былі раззброеныя і інтэрнаваныя.
Паўстаньне Слуцкага павету было першым самастойным выступленьнем беларусаўу барацьбе за нацыянальную незалежнасьць» (K.r6tki zarys zagadnienia bialoruskiego I Oprac. II Oddzialu Sztabu Generainego. Warszawa, 1928. S. 100—102).
231	Людэндорф (Ludendorff) Эрых (1865—1937) — нямецкі генэрал, падчас Першай сусьветнай вайны камандуючы нямецкімі войскамі на ўсходнім фронце.
232	Фрунзэ Міхаіл Васілевіч (1885—1925) — савецкі палітычны і вайсковы дзеяч. У 1917 г. быў у Менску, узначальваў мясцовую міліцыю, быў старшынём Савету сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губэрняў, сябра камітэту Заходняга фронту.
233	Мясьнікоў (Мясьнікян) Аляксандар Фёдаравіч (1886—1925) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1918—1919 гг. фактычны кіраўнік савецкіх уладных структураў на тэрыторыі Беларусі. Быў перакананым праціўнікам беларускае дзяржаўнасьці.
234	Смаленск у 1918 г. быў сядзібай Абласнога выканаўчага камітэту Заходняй вобласьці і фронту (Аблвыканкамзаху). Яго лідэры на чале з А. Мясьніковым упарта супраціўляліся ідэі абвяшчэньня беларускай дзяржаўнасьці на савецкай аснове.
235	Чунчын Віліс Янавіч (1882—1919) — бальшавіцкі дзеяч, па паходжаньні латыш. Зь лютага 1917 г. старшыня Латыскага раённага
камітэту РСДРП(б) у Віцебску. 8 (21) сакавіка 1917 г. быў абраны сябрам выканкаму Віцебскага Савету рабочых дэпутатаў, з 2 (15) ліпеня 1917 г. сябра камітэту Віцебскай арганізацыі інтэрнацыяналістаў (зь верасьня — Віцебская арганізацыя РСДРП(б)). У сьнежні 1917 г. на I Віцебскім губэрнскім зьезьдзе Саветаў быў абраны старшынём губэрнскага Савету рабочых, салдацкіх, сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў. 3 1918 г. на партыйнай працы ў Сібіры, забіты калчакаўцамі.
236	Цяжка сказаць, наколькі вялікі адсотак беларусаў быў у складзе бальшавіцкай 16-й арміі, якая задушыла Слуцкае паўстаньне. Але відавочна, што небеларусаў там было шмат, прынамсі сярод камандаваньня. Адзін з удзельнікаў задушэньня Слуцкага паўстаньня, палітрук адной з бальшавіцкіх ротаў А. Забалзаеў сьведчыў у сваіх пазьнейшых успамінах, што прыбыў у Беларусь у складзе цэлага атраду добраахвотнікаў, сфармаванага ў канцы траўня 1920 г. у горадзе Кірсанаве Тамбоўскай губэрні. Атрад кірсанаўскіх добраахвотнікаў (67 чалавек) пасьля ўліўся ў 1 -шы запасны полк, які фармаваўся ў Тамбове. Пералічваючы камандаваньне свайго батальёну ўжо падчас баявых дзеяньняў, Забалзаеў згадвае ўраджэнца Балашоўскага павету Саратаўскай губэрні Карагодзіна, «ленінградца» Канстанцінава, ураджэнца в. Гаўрылаўка Кірсанаўскага павету Якава Карташова. Пра беларусаў сярод сваіх калегаў у той жа самы час ён ня згадвае ані словам (гл. Забалзаеў А. Як я падаўляў Слуцкае паўстаньне // Беларускі Рэзыстанс. 2004. № 1. С. 84—85).