Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Асаблівасьць вастрыні палемікі паміж Віцьбічам і Вакарам у тым, што ў сапраўднасьці Віцьбіч і сам разумеў сур’ёзнасьць закідаў і настойліва шукаў шляхі зьменшыць уражаньне суб’ектыўнасьці дасьледаваньня. Аднак у прыватным ліставаньні ён ня мог ня выказаць уласнага стаўленьня да безасабовасьці як узору «навуковасьці». Да таго ж Віцьбіча раздражнялі парады-патрабаваньні быць ва ўласнай працы, якую лічыў «абавязкам палітычнага эмігранта», усяго толькі староньнім назіральнікам: «...наш сьвяты эміграцыйны абавязак — давесьці сьвету нашае права на нашую Зямлю!». Віцьбіч лічыў сябе «пасярэднікам паміж героямі-паўстанцамі і гісторыяй».
Па сутнасьці, кніга Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» мусіла стаць першай у шэрагу такіх дакумэнтальных твораў, як пазьнейшыя працы «Я з вогненнай вёскі» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Ўладзімера Калесьніка, «Блакадная кніга» Алеся Адамовіча і Данііла Граніна, як кнігі Сьвятланы Алексіевіч. Віцьбіч адным зь першых убачыў у сьведчаньнях сучасьнікаў дакумэнты агромністай сілы, але ён сьвядома паступіўся тым, што пазьней сталася сілай аналягічных твораў — індывідуальнасьцю апавядальніка, якая перашкаджала аўтару падкрэсьліць, вылучыць агульнае і аб’ектыўнае.
У падрыхтоўцы працы Віцьбічам немалую ролю адыграла літаратура, адшуканая ім за першыя «пяць дзён (11—15 лютага 1952 году)» у Нью-Ёрскай Публічнай бібліятэцы. «Беларускі аддзел яе зусім не такі бедны, як на першы пагляд здаецца, — адзначаў Віцьбіч. — I хаця матэрыялу для маёй працы непараўнальна менш, чым для іншых тэмаў, але ўсё ж тое, што я раскапаў, прымусіла некалькі зьмяніць ранейшы пагляд на некаторыя падзеі й факты». За тры месяцы працы над дасьледаваньнем Віцьбіч правёў у бібліятэцы тры тыдні. Ён перагарнуў і прачытаў ня толькі ўсе беларускія выданьні, што мелі дачыненьне да тэмы, але й расейскія, украінскія, польскія крыніцы — гэта відаць зь ягоных шматлікіх падрыхтоўчых запісаў і спасылак. Асабліва актыўна і падрабязна цьггуе Віцьбіч рэдкія сьведчаньні савецкіх гісторыкаў, дэманструючы іхнюю непрыхаваную тэндэнцыйнасьць.
I тым ня менш Вакар меў рацыю, перасьцерагаючы Віцьбіча. Усё адбылося менавіта так, як ён прадбачыў: ананімныя рэцэнзэнты
адхілілі кнігу, і Віцьбіч ня здолеў пераканаць кіраўніцтва Інстытуту ў навуковай вартасьці свайго дасьледаваньня.
Каб лепш зразумець матывы рэзка адмоўнага стаўленьня рэцэнзэнтаў, спынімся яшчэ раз на некаторых асаблівасьцях працы Віцьбіча. Вось ягонае крэда ў агульным падыходзе да распрацоўкі тэмы і ў ацэнцы сябе самога як аўтара: «Абстрагуючыся ад цэлага раду староньніх момантаў у пошуках ісьціны, чалавек усё ж ня можа вылузнуцца з самога сябе. Чалавек ёсьць чалавек, а не стандартная вымяральная прылада накшталт тэрмомэтра або баромэтра». Прынамсі, Віцьбічу-навукоўцу не ўдалося пераадолець Віцьбіча-пісьменьніка і палеміста. У кнізе знойдзецца нямала старонак, што нагадваюць хутчэй Віцьбічавы нарысы, а не навуковае дасьледаваньне. Гэта і аповед пра Панькоўска-Будаўскае і Бешанковіцкае паўстаньні, гэта і болыпая частка разьдзелу пра Вяліскае паўстаньне, гэта, безумоўна, і пераважная бальшыня партрэтаў партызанаў. Віцьбіч непрыхавана палемічны. Палемічныя і апісаньні паўстаньняў, асабліва дзеяньняў асобных партызанаў. Палемічная рэзкасьць адчуваецца і ў крытыцы ацэнак, што разыходзіліся зь ягоным, Віцьбічавым, разуменьнем падзеяў.
Ці здолеў Віцьбіч пераадолець суб’ектывізм сваіх інфарматараў? На думку самога Віцьбіча — безумоўна, а з пункту гледжаньня рэцэнзэнтаў — хутчэй за ўсё, не. Можна заўважыць і ацаніць намаганьні аўтара, зразумець, што магчымасьць праверкі фактаў была больш чым абмежаваная, але нельга ня ўбачыць, як часта Віцьбіч адкідае ўсялякае сумненьне ў праўдзівасьці выказаных сьведкам (або нават самім аўтарам) тэзісаў. Асабліва гэта кідаецца ў вочы, калі гаворка ідзе пра карныя атрады або здраду, у выніку якіх гінулі партызаны. Віцьбіч ня хоча дапусьціць і думкі, што ў падобных акцыях могуць браць удзел беларусы. Нават думка пра такую мажлівасьць выклікае ягоную гнеўную водпаведзь. Хаця, як гэта бачна зь ліставаньня, Віцьбіч сам з горыччу і болем абмяркоўваў выпадкі здрады, ён ня мог дазволіць «такому» трапіць на старонкі сваёй кнігі.
Незадаволенасьць апанэнтаў выклікалася й тым, што, на іх пагляд, праца Віцьбіча зьяўляецца, «галоўным чынам, сэрыяй ня зьвязаных адзін з адным эпізодаў самага рознага кірунку. Да таго ж некаторыя эпізоды наўрад ці можна аднесьці да ліку беларускіх зьяў або рухаў». Гэтак падсумоўваў меркаваньне рэцэнзэнтаў у сваім афіцыйным лісьце да Віцьбіча Аляксандар Далін.
Што да нязьвязанасьці эпізодаў, дык Віцьбіч, наадварот, бачыў у гэтым каштоўнасьць працы, якая дазваляла ахапіць як бы ўсю Беларусь і яе вызваленчы pyx. А вось тое, што рэцэнзэнты не лічылі пэўныя эпізоды зьявамі беларускага вызвольнага руху, паказала іхнюю прадузятасьць і асабліва закранула Віцьбіча. Падставы былі: расейскія эмігранты хварэлі на імпэрскія амбіцыі, і «сепаратнзм нацнональных меньшннств» выклікаў у іх шалёны адпор.
Парваўшы адносіны з Інстытутам, Віцьбіч не спыніў працы над тэмай. Ён працягваў шукаць сьведкаў падзеяў, выпісваў з кнігарняў у ЗША, Канадзе кожную новую кнігу пра Беларусь, ліставаўся з тымі, хто мог хоць нечым дапамагчы — фактамі, імёнамі, назвамі. Віцьбічу хацелася, каб сьпіс тых, пра каго ён мог расказаць, «налічваў сотні імёнаў і пашыраўся на ўсю Беларусь». Ён радаваўся, што яму «пашчасьціла наблізіць да ісьціны закранутыя ў гэтай тэме падзеі і асобы, а частку іх вярнуць зь небыцыія й захаваць для гісторыі». Віцьбіч быў перакананы: «Ніхто не паднясе нам Незалежную Беларусь на талерцы. Шлях да яе ляжыць толькі праз зацятую вайну з нашымі адвечнымі ворагамі».
Праца, зробленая Віцьбічам, велізарная. Можна сказаць, што яму ўдалося зьдзейсьніць задуманае: «У часе вайны я паставіў помнік на брацкіх могілках 1000 расстраляным вяліскім паўстанцам, і бальшавікі яго зьнішчылі, дык цяпер я спадзяюся паставіць яшчэ болып велічны помнік».
Гэты помнік — кніга «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі».
За дваццаць тры гады, ад часу супрацоўніцтва з Інстытутам па вывучэньні гісторыі і кулыуры СССР і да апошніх дзён жыцьця, Віцьбіч сабраў вялікі фактычны матэрыял пра антыбальшавіцкае змаганьне беларускага народу. Сьпяшаўся публікаваць і надрукаваў шэраг артыкулаў, прысьвечаных асобным паўстаньням і партызанам. Перапрацаваць назапашаны матэрыял і занава асэнсаваць яго не пасьпеў: сілы й час забірала цяжкая праца «дзеля хлеба надзённага».
А ў 1975 годзе Юркі Віцьбіча ня стала.
Засталіся ягоныя кніжкі, нарысы, артыкулы, пляны задуманых і нязьдзейсьненых мастацкіх твораў, навуковых дасьледаваньняў, сотні й сотні лістоў. Сярод усяго — і няскончаная кніга «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі». Машынапіс
гэтае кнігі (у расейскай мове) быў знойдзены аўтарам гэтых радкоў у 1994 г. сярод архіўных збораў Фундацыі імя Пятра Крэчэўскага (Нью-Ёрк). Тады ж распачалася падрыхтоўка рукапісу да друку.
Узнавіць цэласнасьць тэксту і пасьлядоўнасьць выкладу дапамаглі ўцалелыя ў архіве копіі рабочых плянаў кнігі, якія Віцьбіч дасылаў намесьніку дырэктара Інстытуту А. Даліну. Параўнаньне некалькіх варыянтаў плянаў дазволіла вызначыць апошні па часе і выявіць, якія разьдзелы адсутнічаюць у машынапісе.
Згубленыя старонкі былі адноўленыя па чарнавых накідах і зацемках аўтара. Разьдзел «Руская (Беларуская) Дабравольная Армія» знайшоўся апублікаваным (у чарнавым варыянце) на старонках часапісу «Наш Сьцяг» з заўвагай: «3 архіву Юркі Віцьбіча». Так быў сабраны апошні варыянт дасьледаваньня, выкананы Віцьбічам у 1952 годзе.
Машынапісны варыянт тэксту быў зьвераны таксама з раскіданымі па іпматлікіх часапісах і газэтах публікацыямі Віцьбіча, прысьвечанымі тэме вызвольнай барацьбы на Беларусі. Больш позьнія па часе зьмены, удакладненьні і дапаўненьні, зробленыя аўтарам, выявіліся пры пераглядзе надрукаваных матэрыялаў і супастаўленьні іх зь першапачатковым тэкстам і ўлічаныя ў падрыхтаванай кнізе. (Зазначым, што гэты этап падрыхтоўкі кнігі да друку аказаўся вельмі працаёмкі: трэба было ад рукі перапісваць захаваныя на мікрафільмах і мікрафішах публікацыі Юркі Віцьбіча ў газэтах і часапісах мінулых гадоў, якія перахоўваюцца ў Балта-Славянскім аддзеле Нью-Ёрскай Публічнай бібліятэкі.)
Такім чынам, на аснове адноўленага машынапісу і газэтна-часапісных публікацыяў быў створаны найболып поўны й дакладны тэкст кнігі.
У перакладзе машынапіснага тэксту з расейскай мовы на беларускую ўлічаны асаблівасьці мовы Віцьбіча, адлюстраваныя ў ягоных прыжыцьцёвых публікацыях.
Гранічна кароткі тэрмін, адпушчаны Віцьбічу на дасьледаваньне выключна складанай тэмы, адбіўся на стане і якасьці навуковага апарату — камэнтару, цытатаў, спасылак, бібліяграфіі. На ўсім відаць быў сьлед пасьпешлівасьці.
Неабходна было падняць выкарыстаную Віцьбічам літаратуру, праверыць дакладнасьць усіх прозьвішчаў аўтараў, назваў працаў, гадоў выданьня, правільнасьць цытатаў і спасылак, іх адпаведнасьць балонкам першакрыніцаў. Спасылкі ў тэксьце, пазначаныя зорачкамі, — аўтарскія. На жаль, некалькі публікацыяў, названых Віцьбічам, праверыць не ўдалося — яны адсутнічаюць у беларускай калекцыі Нью-Ёрскай Публічнай бібліятэкі.
Статыстычныя зьвесткі, лічбы, названыя Віцьбічам, адпавядаюць часу напісаньня працы — пачатку 1950-х гадоў.
Лявон Юрэвіч,
New York, 1996
Палеглым верным Сынам Беларускага Асобнага Атраду Палеглым верным Сынам Перійага Беларускага Гарадзенскага Палка. Палеглым верным Сынам Самаабароны сталіцы Беларусі Менску. Палеглым верным Сынам Слуцкага Паўстаньня.
Палеглым верным Сынам Вяліскім Паўстанцам — Барацьбітам за Волю Беларусі.
Палеглым верным Сынам Бясстрашным Нарадавольцам Вялейшчыны. Палеглым верным Сынам Няўтомным Змагарам Наваградчыны.
Палеглым верным Сынам на полі навукі — настаўнікам, прафэсарам, дацэнтам, паэтам, пісьменьнікам, мастакам, артыстам, які славілі Імя Беларусі.
Палеглым верным Сынам пастраляным, павешаным, жывьші спаленьш за тое, што зваліся Беларусамі на роднай беларускай зямельцы.
Загінуламуў выгнаньні вернаму Сыну Беларусі, Першаму Прэзыдэнту Беларускай Народнай Рэспублікі Пятру Крэчэўскаму.