Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
* Адзін з Барысавых камянёў — «Кравец» (Высокі Гарадзец Талачынскагараёну Віцебскай вобласьці) быў узарваны бальшавікамі 14 ліпеня 1937 году. Літаратура пра Барысавыя камяні: Сапунов А. П. Река Западная Двнна. йсторнко-географнческнй обзор. С картамв, планамн н рнсункамн. Внгебск, 1893. 581 с.; Древноста: Археологнческнй вестнвк. 1867. йюль-август. С. 156; Семёнов В. П. Россня. Т. IX; Сементовскйй A. М. Белорусскне древностн. Вып. I. СПб., 1890. 136 с.; Батюшков П. Н. Белоруссня н Лнтва. йсторнческне судьбы Северо-Западного края. СПб., 1890. 583 с.; В-т. Аб камянях-краўцах II Крывіч. 1923. № 6. Б. 46—47; Віцьбіч Юрка. Аб чым крычыць каменьне II Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі. 1946. № 3. Б. 17.
** Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 492.
бо яна больш дасканалая, мэлядычная й лёгкая»* . У гэты пэрыяд беларуская культура дасягае найбольшага росквіту. Дастаткова ўспомніць, што першая друкаваная кніга на беларускай мове — «Псалтыр» Францыска Скарыны24 — зьявілася ў 1517 годзе**, г. зн. значна paHeft за першыя друкаваныя кнігі на расейскай і ўкраінскай мовах. I ў гэты ж час канчаткова замацоўваецца за часткай тэрыторыі, на якой жылі беларусы, назва «Беларусь», якая ўпамінаецца ўпяршыню нямецкімі летапісцамі яшчэ на пачатку XIV ст.*** Сьцьверджаньне некаторых беларускіх гісторыкаў, што сваё нацыянальнае імя беларусы атрымалі ад расейцаў, адпавядае пэўным палітычным мэтам і ня мае навуковай аргумэнтацыі.
Тымчасам на межах Літвы паяўляецца Масква, якая акрэпла і скінула зь сябе татарскае ярмо. На працягу ўсяго XVI ст. войны зь невялікімі перапынкамі былі ў 1500, 1508, 1513, 1516, 1518, 1534, 1536 гг. і нарэшце завяршыліся дваццацічатырохгадовай(1558—1582) Лівонскай вайной. У 1514 г. войска, якое складалася выключна зь беларусаў, на чале з гетманам князем Канстанцінам Астрожскім25, да-
* Крыжаніч Алесь. Чаму «беларус»? //Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі. 1946. № 3. Б. 23—27.
**ГарэцкіМаксім. Гісторыя беларускае літаратуры. М., 1924.382 б.; Віцьбіч Юрка. Вялікі сын вялікага народу (Франьцішак Скарына) II Шыпшына. 1947. № 4. Б. 31—35.
*** В. П. Ламакін адзначае, што назву «беларусы» першы раз сустракаем у нямецкіх аўтараў. Так, Peter Suchenvirt, які жыў у другой палове XIV ст., апісваючы прыгоды рыцара Кройцнэка, успамінае, як той ішоў са сваёй дружынай на Прусію, а потым «gen Weizzen-Reuzzen gezogen war». (Жввая Старнна. Ч. III. С. 245—250.)
Польскі гісторык і пісьменьнік XIV ст. Jan Czamkowski (Janko z Czamkowa), акрэсьліваючы ўзаемаадносіны паміж Кейстутам і Ягайлам, гаворыць, што Кейстут трымаў Ягайлу з маткай у палоне «...in quodam castro Russiae Poloczk dicto...» (Monogr. hist. pol. T. II. S. 718).
Ю. Сулімірскі (Аб назовах «Крывія» і «Беларусь» // Крывіч. 1925. №2 (10). Б. 36—46) сьцьвярджае, што Беларусь як геграфічнае паняцьце сустракаецца ўжо на першай выдрукаванай мапе кардынала фон Пуза ў Германіі ў 1460 г.
Гл. таксама: Власт. Пачатны летапіс аб Крьівічох у асьвятленьні гістарычнай крытыкі // Крывіч. 1925. № 2 (10). Б. 46—70.
шчэнту разьбіла расейскае войска, пра што нагадвае беларуская гістарычная песьня:
Масква стала наракаці, Места Воршу пакідаці. А як з Воршы ўцякалі, Рэчку невялічку пракліналі: «Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала, Як нашая слава тутака прапала»*.
Пра Івана IX Грознага26, які сказаў зусім не з патрыятычных памкненьняў: «У Дзьвіны дно залатое, а берагі сярэбраныя», сьведчыць вялікі гранітны Сокараўскі Крыж. Пад крыжам ляжаць сыны краіны, загінуўшыя ў барацьбе з царом, пра што гаворыць надпіс царкоўнаславянскім пісьмом:
1569
Тут палн в поле 200 жавннр во Хрнсту Поставял по бятве по зарн...**
За пэрыядам росквіту прыходзіць пэрыяд упадку. Амаль раствораная ў беларускім моры Літва кідаецца ў абдымкі Польшчы, каб сумесна супрацьстаяць узрослай моцы Масквы. Пасьля Люблінскай (1569 г.) і Брэсцкай (1596 г.) уній ідзе апалячваньне вярхоў беларускага народу, што знайшло сваё адлюстраваньне ў «Фрынасе» (Плачу) архіяпіскапа Мялеція Сматрыцкага27, выдадзеным у 1610 годзе. Атаясамліваючы праваслаўе з народнасьцю, ён зьвяртаецца да старажытных беларускіх родаў: «Дзе зараз той вельмі каштоўны каменьчыккарбункул, бліскучы, як сьветач, які я насіла ў сваёй кароне паміж іншымі пэрламі, як сонца паміж зорамі, — дом князёў Астрожскіх, які вылучаўся сярод іншых бляскам сьвятла сваёй старажытнай веры?
* Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 62—63. Песьня прыведзена поўнасьцю на беларускай мове.
** Сокараўскі крыж, які знаходзіўся на мяжы трох раёнаў Віцебскай вобласьці — Бешанковіцкага, Лепельскага і У шацкага — быў узарваны бальшавікамі ў 1932 г. Адначасна з бліжэйшае царквы зьнік памінальны сінодзік, дзе былі пазначаны імёны ўсіх двухсот «жавннр».
Семёнов В. П. Россвя. Т. IX. С. 461; Віцьбіч Юрка. Там, дзе шуміць незабытнае Пола II Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі. 1946. № 2. Б. 18—19.
Дзе іншыя дарагія й вельмі каштоўныя камяні той самай кароны, слаўныя дамы рускіх князёў, неацэнныя сапфіры, надзвычай каштоўныя дыямэнты: князі Слуцкія, Заслаўскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыйскія, Пузыны, Пронскія, Ружынскія, Саламярэцкія, Галаўчынскія, Крошынскія, Масальскія, Горскія, Сакалінскія, Лукомскія і іншыя многія, якіх лічыць паасобку была б доўгая справа? Дзе і другія вельмі каштоўныя мае скарбы: радавітыя, паўтараю, слаўныя, высакадумныя, моцныя і даўно па ўсім сьвеце праслаўленыя добрай славай, магутнасьцю і мужнасьцю народу рускага дамы: Хадкевічаў, Глебавічаў, Кішак, Сапег, Дарагастайскіх, Войнаў, Валовічаў, Зяновічаў, Трызнаў, Пацаў, Халецкіх, Тышкевічаў, Корсакаў, Храбтовічаў, Гарнастайскіх, Бокіх, Мышкаў, Гойскіх, Сямашак, Гулевічаў, Ярмалінскіх, Чалганскіх, Каліноўскіх, Кірдзяяў, Загароўскіх, Мялешкаў, Багавіцінаў, Паўловічаў, Сасноўскіх, Скуміных, Пацеяў і іншых?» Пералічыўшы гэтыя слаўныя беларускія прозьвішчы, аўтар гнеўна ўсклікае: «Аднак жа вы, злачынцы. абдзёрлі мяне з такой пышнай рызы маёй і над бедным целам маім, зь якога самі нарадзіліся, зьдзекуецеся сьмехам і кпінамі! Але пракляты той, хто на ганьбу сваёй маці адкрывае яе голае цела; праклятыя й вы, хто з майго голага цела насьміхаецца й цешыцца!»*
Аб’яднаньне Літвы з Польшчай адцягнула іх дзяржаўную пагібель толькі на адно стагодзьдзе28. Разам з тым было б вялікай памылкай думаць, што беларускі народ пасьля паступовага апалячваньня сваёй эліты са.м кінуўся ў абдымкі Варшавы або Масквы.
Націск на народ з боку Полыпчы не застаўся без належнага адказу. Яшчэ ў 1595 г. тысячы беларускіх сялян далучыліся да Сэвярына Налівайкі29 і адбілі ў Рэчы Паспалітай Слуцак і Магілёў**. А ў XVII ст. дваццаць тысяч сялян у саюзе з запарожскімі казакамі і пад кіраўніцтвам важакоў Дубіны, Івана Касога, Гаркушы30, Ільлі Галоты31, Антона Нябабы32, Стэфана Падабайлы33, Няпаліча, Галавацкага34, Крыва-
* Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 117; Віцьбіч Юрка. Беларусы ведалі яго напамяць П Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі. 1946. № 4. Б. 19.
** Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 100, 472, 563; Шчарбакоў В. К. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. С. 177—178,196; Бугаев Е. М. Советская Белоруссня... С. 11; Лочмель Н. Ф. Очерк ксторнн борьбы белорусского народа протнв польскнх панов. М., 1940. С. 22—27.
шапкі, Міхачыка, Хвеські, Паддубіча змаглі авалодаць гарадамі Гомель (1649 г.), Мазыр (1649 г.), Бабруйск (1648 г.), Пінск (1648 г.) і іншымі*.
У тым жа стагодзьдзі, у 1623 годзе, віцябляне разам з жыхарамі Воршы, Полацку й Магілёва забілі ўніяцкага архіяпіскапа35, які зьдзекваўся зь іхняй веры, мовы і звычаяў. Калі пра гэта даведаўся Папа Урбан VIII36, ён напісаў польскаму каралю Сыгізмунду III37: «Няхай будзе пракляты той, хто ўтрымае свой меч ад крыві. Ты, усемагутны кароль, не павінен устрымлівацца ад мяча і агню»** . Між іншым, трэба зазначыць, што той самы Урбан VIII у тым жа 1623 г. забараніў зьнішчаць тарэадорам быкоў у Гішпаніі. Няма сумненьня, што гішпанскія быкі былі непараўнальна даражэй гэтаму сьвятару за праваслаўных беларусаў. Выконваючы волю караля й папы, суд прысудзіў сьцяць галаву 119 бунтаўшчыкам і разьбіць вечавы звон, які заклікаў да бунту. Захавалася гістарычнае паданьне, што ланд-войт Навум Воўк, які забіў Іясафата Кунцэвіча, ідучы на плаху, убачыўшы, як разьбіваюць молатам звон — сымбаль волі, — сказаў: «Бі, каралеўскі палач, бі! Можна зьнішчыць звон, але нельга зьнішчыць народ!»***
Няма ніякіх гістарычных зьвестак, што беларускі народ з радасьцю сустрэў разьдзелы Рэчы Паспалітай Польскай і сваё далучэньне да Расейскай імпэрыі. Народам у той час былі прыгонныя сяляне і нязначная частка мяшчанаў. Для іх становішча істотна не зьмянілася ні ў сацыяльным, ні ў рэлігійным, ні ў нацыянальным пляне, хаця сучасны савецкі гісторык Бугаёў лічыць, што «гэты гістарычны акт меў вялікае прагрэсіўнае значэньне для беларускага народу — ім зьнішчаўся рэлігійны й часткова нацыянальны прыгнёт»**** . Беларус архіяпіскап Георгій Каніскі38 параўноўваў Кацярыну II39 з сон-
* НайдзюкЯзэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 120—121; СемёновВ. /7. Россня. Т. IX. С. 531, 569, 571; Шчарбакоў В. К. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. I. Б. 178, 182—185; Бугаев Е. Н. Советская Белоруссяя... С. 12; Лочмель Н. Ф. Очерк нсторнн борьбы... С. 46—58.
** Віцьбіч Юрка. Можна зьнішчыць звон, але нельга зьнішчыць народ II Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі. 1946. № 4. Б. 13—14.
*** Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 116; Семёнов В. Россяя. Т IX. С. 97, 456—457, 472; Бугаев Е. М. Советская Белоруссяя... С. 11; Лочмель Н. Ф. Очерк ясторкн борьбы... С. 36—42.
**** Бугаев Е. Н. Советская Белоруссня... С. 12.
цам, а памешчыкі-палякі зьвярнуліся да яе зь вернападданым адрасам: «Хоць мы цяпер і ня ў Польшчы, але адчуваем сябе, як у Полыпчы»*. Калі ўлічыць, што бальшыня памешчыкаў на Беларусі была палякамі, то натуральна, што становішча беларусаў-сялян не зьмянілася ў сэнсе зьмякчэньня прыгоньніцтва. Выдатны сын расейскага народу Аляксандар Герцэн40 у сваім «Былым і думах» параўноўвае беларускага прыгоннага селяніна з ірляндзкімі парыямі. Што да рэлігійнага мамэнту, то трэба ўлічыць: пераважная бальшыня беларусаў была ў той час ужо больш за стагодзьдзе вуніятамі. Таму калі Сыгізмунд III далучаў у 1623 г. ад праваслаўя да вуніі мячом і плахай, дык Мікалай I41 у 1839 г. далучаў ад вуніі да праваслаўя казацкімі нагайкамі. Гэтыя далучэньні знайшлі адлюстраваньне ў словах беларускага народнага паэты Якуба Коласа42: «3 двух бакоў айцы дубінай заганялі нас у рай...»43