Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
Што да нацыянальнага мамэнту, дык кароткі час існавала Беларуская губэрня44. Пазьней яна была падзеленая на Віцебскую й Магілёўскую, а яшчэ пазьней усе беларускія губэрні атрымалі назву «Северо-Западный край».
Беларускае сялянства не спыніла сваёй барацьбы з царызмам, хаця гэтая барацьба мела выключна эканамічны, а не нацыянальна-вызваленчы характар. У 1832 г. сяляне вёскі Вышадкі Суражскага павету Віцебскай губэрні адмовіліся падпарадкоўвацца памешчыку Дышлоўскаму. Віцебскі губэрнатар у сваім данясеньні цару адзначыў, што гэты памешчык па-зьверску адносіўся да сваіх сялянаў. Тым ня менш суд прыгаварыў: «Трох сялянаў пры народным сходзе, на страх і прыклад іншым, прагнаць скрозь строй праз тысячу чалавек адзін раз, потым, закаваўшы ў кайданы, саслаць на работы ў Сібірскі край»**. У 1840—1841 гг. паўстаўшыя сяляне Янавольскай воласьці Віцебскай губэрні ў колькасьці блізу 1000 чалавек, узброеныя стрэльбамі й дубінамі, уступілі ў бой з царскім войскам. Паўстаньне было жорстка падаўлена**.У 1847 г. у некалькіх паветах Віцебскай губэрні хваляваньні сялян прынялі форму масавых уцёкаў «на вольныя землі» Сібіру. Цэлыя вёскі, сотні й тысячы сем’яў ішлі на ўсход, узбройваючыся чым папала і нішчачы памешчыцкія сядзібы. Каб спыніць гэтыя хваляваньні, Мікалай I паслаў войска ў складзе аднаго палка,
* Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 131.
** Лочмель Н. Ф. Очерк нсторнн борьбы... С. 75.
аднаго спэцыяльнага батальёну й дзьвюх рот, акрамя мясцовай паліцыі й жандармэрыі*. «Сялянскія хваляваньні на Беларусі, — як указвае I. Лочмель, — насілі больш востры характар, чым у іншых мясцовасьцях Расеі»**. Гэтыя хваляваньні працягваліся да самага вызваленьня сялян ад прыгоньніцтва. I зусім не выпадкова, што рэформа пачалася менавіта зь беларускіх губэрняў (Рэскрыпт Аляксандра II45 Віленскаму генэрал-губэрнатару Назімаву46 ў 1857 г.)**. Магчыма, цар прадчуваў, што ягоным забойцам у 1881 г. будзе нарадаволец беларус Ігнат Грынявіцкі47***.
У 1863 г., калі ў Польшчы й Літве ўспыхнула паўстаньне супраць расейскага царызму, на чале сялян-беларусаў стаў Кастусь Каліноўскі48, які ў данясеньнях царскіх генэралаў характарызуецца як «галоўны кіраўнік мяцяжу ў краі»**** . Пра адносіны палякаў да Каліноўскага дае поўнае ўяўленьне ліст аднаго зь іх да судовага сьледчага: «Барані мяне, Божа, зьмешваць з польскімі дваранамі якіх-небудзь Каліноўскіх і ўсіх тых пачвар, што выкідае ўсякая грамадзкая разруха»**** . I. Лочмель не памыляецца, калі прыпісвае Каліноўскаму словы: «Такой дурной галаве, як Варшава, нельга давяраць будучы лёс Беларусі******, але ён чамусьці не ўспамінае, што за дзень перад сваёй пакутнай сьмерцю ў 1864 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні Кастусь Каліноўскі пісаў: «Браты мае, мужыкі родныя! 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці і можа раз астатні. <...> Цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае й народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю радную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе*******.
Запавет Кастуся Каліноўскага не прапаў марна. Ён адрадзіў масавы нацыянальна-вызваленчы рух, у якім узялі ўдзел сотні, тысячы, дзясяткі тысячаў сыноў і дачок народу. Гэты рух прывядзе праз 50 га-
* Лочмель М. Ф. Очерк нсторнв борьбы... С. 76; Памятная кннга Внтебской губернвн на 1866 год. С. 100—117.
** Лочмель Н. Ф. Очерк нсторнв борьбы... С. 77.
*** Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 146; Большая Советская Энцяклопедйя. Т. 2. Александр Второй (1818—1881). М., 1950. С. 71—72.
**** Лочмель Н. Ф. Очерк нсторнн борьбы... С. 81.
***** Тамсама. Б. 82.
****** НайдзюкЯзэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 139—144.
доў да Першага Ўсебеларускага Кангрэсу, які быў скліканы на 15 сьнежня 1917 году ў Менску*49. На ім прысутнічала 1872 дэлегаты ад усіх сацыяльных слаёў і нацыянальных меншасьцяў этнаграфічнай Беларусі. Першы Ўсебеларускі Кангрэс напаткаў лёс расейскага Ўстаноўчага Сходу50. Бальшавікі пераканаліся, што, аказаўшыся ў меншыні, яны ня ў стане авалодаць Кангрэсам мірным шляхам, і разагналі яго 17 сьнежня сілай зброі. Аднак выбраная і ўпаўнаважаная на гэта Кангрэсам Рада на сваім паседжаньні 19 сакавіка 1918 г. аб’явіла сябе Радай Беларускай Народнай Рэспублікі51, a 25 сакавіка 1918 году сваім гістарычным Актам, ведамым пад назвай Трэцяй Устаўной Граматы, абвясьціла Беларусь Незалежнай Народнай Рэспублікай** .
Барацьба народу на гэтым не спынілася, хаця бальшавікі вымушаны былі праявіць болыпую гібкасьць. Калі, захапіўшы ў кастрычніку 1917 г. на Беларусі ўладу, бальшавікі ні слова не гаварылі пра беларускую дзяржаўнасьць***, то пасьля Першага Ўсебеларускага Кангрэсу ў сьнежні 1917 г. і Акту 25 сакавіка 1918 г. яны вымушаныя былі стварыць 1 студзеня 1919 году эрзац беларускай дзяржаўнасьці — Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (БССР)****. I ўсё ж за ўсю сваю папярэднюю тысячагадовую гісторыю беларускі народ ня бачыў столькі пакутаў, колькі за 35 гадоў існаваньня савецкай улады.
I ў вялікіх і ў малых гарадох краіны ляжаць сотні, тысячы, дзясяткі тысяч расстраляных антыбальшавікоў і патрыётаў. Толькі ў Вяліжы на Пакроўскім Полі, у Віцебску ў Духаўскім ірве, у Барысаве на Батарэях расстраляна ў кожным месцы паасобку болып за тысячу паўстанцаў, партызанаў і нацдэмаў. I калі францускі гісторык Арну52 пачаў сваю кнігу, прысьвечаную бальшавіцкім папярэднікам, словамі: «Шапкі далоў! Мы будзем гаварыць пра пакутнікаў Парыскай Камуны53», дык зь яшчэ большым правам можна сказаць, перафразуючы ягоныя ж словы: «Шапкі далоў! Мы будзем гаварыць пра замучаных балыпавіцкай камунай».
* Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 165—166.
** Тамсама. Б. 170—172.
*** БугаевЕ. Н. Советская Белоруссня... С. 18.
**** уамсама g 21—22;Лочмель Н. Ф. Очерк нсторнн борьбы... С. 87— 89; Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 214.
ВЯЛІСКАЕ ПДЎСТДНЬНЕ
ю. с. беларус, літаратар, нарадзіўся ў Вяліжы, у час паўстаньня меў 13 гадоў (1905 году нар.)54
В. П.
беларус, сьвятар, нарадзіўся ў Вяліжы, у час паўстаньня меў 22 гады (1896 году нар.)
A. К.
беларус, былы афіцэр царскай арміі, нарадзіўся ў Вяліжы, у час паўстаньня меў 28 гадоў (1890 году нар.)
I. К.
беларус, селянін, нарадзіўся ў вёсцы Бяляева Будніцкай воласьці Вяліскага павету, у час паўстаньня меў 26 гадоў (1892 году нар.)
Вяліскае паўстаньне зьяўляецца першым па часе, найвялікшым па колькасьці змагароў і разам з тым найбольш стыхійным антыбальшавіцкім паўстаньнем на Беларусі. Сапраўды, калі Слуцкае паўстаньне, або, дакладней, Слуцкі фронт БНР у сьнежні 1920 г. меў палітычны (Рада Случчыны) і вайсковы (Камандзір Слуцкае Дывізіі) цэнтр, калі Гомельскім паўстаньнем, ці Стракапытаўшчынай, у сакавіку 1919 г. кіравалі партыя эсэраў і падпалкоўнік Стракапытаў, калі чатырохдзённую Койданаўскую Незалежную Рэспубліку ў ліпені 1920 г. ачольваў Паўлюк Калечыц55, дык нават былым вяліскім паўстанцам цяжка адказаць на пытаньне, хто, уласна. імі кіраваў. Яны ўспомняць баявыя эпізоды, у якіх удзельнічалі, прыгадаюць імёны паўстанцаў сваёй групы й галоўнага ў ёй, але ім няведама, ці каардынаваў хто дзеяньні гэтых групаў56. Ведама толькі, што ў паўстаньні ўдзельнічала каля 50,000 сялянаў, мяшчанаў ды інтэлігентаў. Ведама таксама, што яно ахапіла
цалкам Вяліскі павет Віцебскай губэрні, большую частку паветаў Парэцкага й Бельскага Смаленскай губэрні й часткова Віцебскі павет57.1 хоць гэта паўстаньне знайшло адлюстраваньне на савецкіх мапах грамадзянскай вайны* і хоць бальшавікі жорстка падавілі яго, тым ня менш яны надавалі яму другараднае значэньне ў параўнаньні зь іншымі паўстаньнямі супраць іх. Гэта й зразумела, бо межы паўстаньня знаходзіліся на значнай адлегласьці ад чыгуначных шляхоў, якія зьвязвалі прамысловыя цэнтры РСФСР з дэмаркацыйнай савецка-нямецкай лініяй.
Немагчыма дакладна акрэсьліць межы той значнай тэрыторыі, якую яно з выключнай хуткасьцю ахапіла. Уявіце сабе прастакутнік, трошкі меншы за Бэльгію і не нашмат большы за штат Масачусэтс58. Яго межамі зьяўляюцца чыгункі: на поўначы — Маскоўска-Відзаўская, на поўдні — Маскоўска-Брэсцкая, на захадзе — Петраградзка-Жлобінская, на ўсходзе — Наваторжская. Унутры прастакутніка няма ня толькі шасэйных дарог, але нават больш ці менш прыстойных бальшакоў. Ён увесь зрэзаны рэчкамі й рачулкамі, якія хутка імкнуць у розных напрамках, бо менавіта тут знаходзяцца водападзелы трох мораў: Балтыйскага, Касьпійскага й Чорнага. Тут бяруць пачатак тры вялікія ракі — Волга, Дняпро й Заходняя Дзьвіна. Таму невыпадкова ў мінулым гэтая мясцовасьць мела назву Волакаўскага (ад слова «перавалокі») Лесу, а ў сучаснай геаграфіі назва страціла адзін склад і гучыць як Вокаўскі Лес.
Вяліскае паўстаньне ўскалыхнула вялікі абшар, празь які прабягае Дзьвіна, да якой далучаюцца Мяжа і Усьвяча. Тут таксама пачынаецца ціхая Ловаць, кіруючыся на поўнач да возера Ільмень. Гэтыя рэкі складалі адну з колішніх эўрапейскіх артэрыяў — «Шлях з варагаў у грэкі». Дзьвіна, пра якую наш зацяты вораг Іван Грозны сказаў, што ў яе «дно залатое, а берагі сярэбраныя»,
* Сьведка Ю. С. бачыў гэтую мапу з абазначаным на ёй Вяліскім паўстаньнем у Кіеве ў 1926 г. у казарме 45-га артылерыйскага палка.
тут вузейшая, чым пад старадаўняй сталіцай Крывіччыны Полацкам, але ня менш шпаркаплыўная ды парогавая. У Вяліскім павеце, паблізу ад Усьвячы й Ловаці, ляжыць мястэчка Усьвят—даўні, на сорак шэсьць гадоў старэйшы ад сталіцы Беларусі Менску, горад «Всвяч», які ўпяршыню прыгадваецца ў гісторыі яшчэ ў сувязі з унукам Рагнеды полацкім князем Брачыславам59. На Дзьвіне, каля сяла Вярхоўя, знаходзяцца Вітава Гара ды Вітаў Мост, што невыпадкова, бо ў слынным летапісе Быхаўца XVI стагодзьдзя чытаем: «Пойдзе князь вялікі Вітальд, сабраўся пад гарады пскоўскія — Вяліж, Красны горад». I на гэтым паўзьмежным абшары не паддаюцца ўліку ўсе курганы, гарадзішчы й замчышчы. Паміж імі заслугоўвае прыпаміну вайсковае ўмацаваньне насупраць утоку Мяжы ў Дзьвіну, якое заклаў у канцы XVI ст. віцебскі ваявода Станіслаў Пац60. Тут, з-пад парослага вялізнымі дубамі валу, б’е цудоўная крыніца, пра якую ў народзе кажуць, што яна «цячэ порахам».