Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
вайной. Сталіца краіны Менск мае 238,8 (110) тысячы жыхароў. Іншымі найболып буйнымі гарадамі Беларусі зьяўляюцца: Віцебск — 167,4 (115), Гомель — 144,2 (65), Смаленск — 165 (70), Магілёў — 99,9 (60), Бабруйск — 84,1 (42), Беласток — 61,3 (90), Гародня — 50 (70), Брэст-Літоўск — 50 (60), Бранск — 87,4 (43), Дзьвінск-Даўгаўпілс — 45,1 (120)*.
Беларусь багатая на водныя прасторы. Толькі Усходняя Беларусь налічвае 3350 рэчак, агульная даўжыня якіх 38000 км, і 2475 азёраў плошчай 897,5 км2. Да найбольш значных рэк басэйну Чорнага .мора належыць Дняпро (2200 км) з прытокамі: Прыпяць (810 км), Бярэзіна (545 км), Сож (590 км), Друць (300 км). Да басэйну Балтыйскага мора — Заходняя Дзьвіна (1000 км), Нёман (865 км), Ловаць (500 км). Дзьве тысячы кілямэтраў гэтых рэчак выкарыстоўваюцца для суднаходзтва, дзесяць тысяч — для сплаву лесу. 3 азёраў найболып значныя: Нарач (80 км2), Асьвейскае (57 км2), Князь, перайменаванае бальшавікамі ў Чырвонае (47 км2), Нешчарда (25 км2), Лукомскае (37 км2)**. Рэкі даўней мелі вялікае гістарычнае значэньне, асабліва тыя, якія ўваходзілі ў «Вялікі водны шлях з варагаў у грэкі»: Ловаць, Заходняя Дзьвіна, Дняпро. Азёры й да сёньня багатыя на рыбу.
Лясы й балоты зьяўляюцца таксама адной з істотных прыкмет Беларусі***. У сярэднім лясы займаюць 28 % усёй тэрыторыі, а на Палесьсі — Бярэзінскім, Прыпяцкім, Дняпроўскім і ў Вокаўскім Лесе, у раёне пушчаў, — да 50 %. 3 пушчаў (амаль першабытныя непраходныя лясы, якія займаюць вялікія прасторы) найболып ведамыя — Белавеская, Налібоцкая, Аўгустоўская, Рудніцкая, Ліпчанская, Акуліцкая, Бранскі Лес.
* Зьвесткі пра гарады: Бугаев Е. Н. Советская Белоруссня к трндцатнлетню Велнкой Октябрьской соцналнстнческой революцнн. Мннск, 1947. 75 с.; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Менск, 1925. 351 б., карта; Семёнов В. П. Россня. Т. IX.
** Зьвесткі пра рэкі: ШкілёнакМ. Наша Бацькаўшчына. Б. 20; Бугаев Е. Н. Советская Белоруссня... С. 4; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 54—86; Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 316—324.
*** БугаевЕ. Н. Советская Белоруссня... С. 4—5; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 86—91,96—106; Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 32— 41.
Восьмая частка Беларусі пакрытая балотамі, зь якіх некаторыя (Вялікія Галы, Качайла, Грычын, Сьвіцкі Мох і інш.) цягнуцца на дзясяткі кілямэтраў. У пушчах і лясох шэрагу раёнаў Беларусі сустракаюцца зубр, мядзьведзь, кабан, рысь, лось, бабёр, касуля, воўк, ліса, выдра, барсук. Балоты даюць вялікую колькасьць «чорнага золата» — торфу, запасы якога, паводле падлікаў 1941 году, складаюць 34,5 мільярда тон*.
Паўсюдна сустракаюцца тэхнічныя гліны й пяскі. На Палесьсі, у Даманавіцкім раёне, выяўлены вялікія запасы каменнай солі, якія месьцяцца ў дэвонскіх геалягічных слаёх. Вялікае значэньне маюць залежы фасфарытаў у раёне Крычава (17 млн тон) і Гародні** .
Клімат Беларусі пераходны ад марскога да кантынэнтальнага. Вялікі ўплыў на яго аказвае блізіня Атлянтычнага акіяну, які саграваецца Гальфстрымам. Ваганьне тэмпэратуры ў найбольш халодныя зімы не перавышае 40° марозу (па Цэльсію), а летам — 36° цяпла. Паміж поўднем і поўначчу ёсьць значная розьніца ў чаргаваньні пораў году: у 1941 г. на Мазыршчыне закончылі да 1 мая сяўбу яравых культур, а на Вялейшчыне ў гэты ж час езьдзілі па лёдзе возера Нарач на санках. Сярэдняя колькасьць ападкаў 500—600 мілімэтраў на год. Рэкі замярзаюць на пачатку сьнежня, а ў сакавіку пачынаецца крыгалом. Вэгетацыйны пэрыяд доўжыцца ад 130 дзён (на поўначы) да 154 (на поўдні)***.
Адны зь першых (у новы ўжо час) дасьледчыкаў беларускага народу Д. Шэндрык і М. Доўнар-Запольскі12 так характарызуюць яго: «Наагул беларусы ўяўляюць сабою бадай ці ня самы чысты тып славянскага племені. Г эта тлумачыцца тым, што беларускае племя ў сваім гістарычным мінулым не зьлівалася зь іншымі народнасьцямі, у той час як вялікарусы, займаючы землі фінскіх плямёнаў, зьмешваліся зь імі, а маларускае племя ўяўляла сабою вельмі стракатую сумесь старажытнарускіх плямёнаў зь цюркскімі народнасьцямі»****, а ў су-
* Бугаев Е. Н. Советская Белоруссвя... С. 5.
** Шкілёнак М. Наша Бацькаўшчына. Б. 3.
*** Зьвесткі пра клімат: Шкілёнак М. Наша Бацькаўшчына. Б. 20; Бугаев Е. М. Советская Белоруссня... С. 4; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 41—51; Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 20—32.
♦♦♦♦ СемёновВ. /7. Россня. Т. IX. С. 137.
вязі з гэтым, як адзначаюць дасьледчыкі, «агульны калярыт беларускай мовы, пастава, адзеньне, зьнешнасьць беларуса рэзка адрозьніваюць яго ад вялікаруса й малароса»*. Аднак яны ня ўлічваюць пэўнага ўплыву на беларусаў з боку балтаў — пераважна летувісаў і часткова латышоў, а ў мінулым — яцьвягаў13 і голядзі14. Тыповы беларус хутка арыентуецца, здольны да глыбокіх душэўных перажываньняў, лёгка ўспрымае абстрактныя ідэі, захапляецца паэзіяй і мастацтвам, не матэрыяліст — гэта рысы славянскія. Разам з тым тыповы беларус — упарты, вельмі ўстойлівы пры зьнешнім узьдзеяньні, скрытны — гэта рысы, характэрныя для тыповага балта. На думку расейца, беларус спакойны й маўклівы, а на думку летувіса, ён рухавы й гаваркі** .
Ёсьць меркаванызе, што беларусы — абарыгены сваёй краіны. Г эта пацьвярджае большую, пры супастаўленьні з суседнімі роднаснымі народамі, колькасьць геаграфічных назваў славянскага паходжаньня: Менск (мена), Магілёў, Гародня, Берасьце, Ворша («рша» — балотная руда), Наваградак, Бабруйск, Барысаў, Смаленск, Бярэзіна, Гарынь, Стаход, Мухавец, Лань, Пціч, Нешчарда і г. д. На пэрыфэрыі краіны сустракаюцца і фінскія назвы, такія, як Обшча, Костра, Насва, Протва і г. д. Пра летувісаў сьведчаць магільныя насыпы ў раёне Дзьвіны, у якіх труны зроблены з каменных плітаў, што ўласьціва толькі старажытным летувісам.
Агульнавядома, што фундамэнтам, які лёг у аснову беларускага народу, зьяўляюцца тры славянскія племені — крывічы, дрыгавічы й радзімічы. Аднак памылкова было б лічыць толькі іх продкамі сучасных беларусаў. Тым больш што крывічы таксама зьяўляюцца «адным з асноўных элемэнтаў ва ўтварэньні вялікарускага племені»***. Паміж рознымі славянскімі плямёнамі ў той час было шмат агульных рысаў у іх гаспадарчай дзейнасьці, побыце й мове, хаця адначасна, нягледзячы на ўзаемную блізіню, былі і адрозьненьні. Ва ўсякім разе, раскопваючы курганы, якімі так багатая Беларусь, можна бязь цяжкасьці вызначыць, дзе жылі крывічы, дзе дрыгавічы, дзе радзімічы. I, разам з тым, лёгка можна адрозьніць курганы крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў ад курганоў іншых славянскіх плямёнаў. Было яшчэ адно істот-
* СемёновВ. П. Россня. Т. IX. Б. 135.
** Станкевіч Ян. Крыўя. Беларусь у мінуласьці. Менск, 1942. Б. 4.
*** Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 57.
нае, што радніла крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. «Ужо ў XII— XIII ст., — як сьцьвярджае Доўнар-Запольскі, — пры ўсёй беднасьці мясцовых літаратурных помнікаў выдзяляюцца гаворкі кіеўская, галіцка-валынская, наўгародзкая і смаленска-полацкая. Сувязь плямёнаў палачан і смалян была змацаваная агульнасьцю іхняй гаворкі. Г этая смаленска-полацкая (крывіцкая) гаворка, мяркуючы па ўсіх зьвестках, была вельмі блізкая да гаворкі дрыгавічоў і радзімічаў, хаця пра гэтыя гаворкі мы ведаем вельмі мала. Тым і тлумачыцца зьява, што тры племені выпрацавалі зь цягам часу адну мову і зьліліся ў адно вялікае беларускае племя»* .
Гістарычныя прычыны спрыялі далейшаму адасабленызю і далей — нараджэньню беларускага народу. Калыскай беларускай дзяржаўнасьці зьяўляецца Полацак. Адна з даўніх скандынаўскіх сагаў успамінае бітву з палачанамі на рубяжы двух тысячагодзьдзяў пры вусьці Дзьвіны:
Ударылі ў мячы! Як многа воінаў Засталося там навекі. Ударылі ў мячы!**
Паходы кіеўскіх князёў на палачан пачаліся яшчэ пры Уладзімеры Сьвятым'5, калі ён разбурыў Полацак, забіў полацкага князя Рагвалода16 і ягоных двух сыноў, а ягоную дачку Рагнеду17, да якое перад тым беспасьпяхова сватаўся, прымусіў быць сваёю жонкаю*** . Гэтыя паходы знайшлі пазьней высокамастацкае адлюстраваньне ў «Слове аб палку Ігаравым», дзе ўпамінаецца бітва 1067 году ў Менску****: «На Немнзе снопы стелют головамн, молотят чепн харалужнымн, на тоце жнвот кладут, веют душу оть тела».
Няма ніякіх зьвестак, што гэтыя крывавыя войны й вымушаныя шлюбы спрыялі кансалідацыі Кіеўскай і Полацкай Русі. Гісторыя сьведчыць, што Рагнеда разам з сынам Ізяславам'8 за спробу забіць
* Семёнов В. П. Россня. Т. IX. Б. 69, 139.
** Віцьбіч Юрка. Сакрат ёсьць сябра, але ісьціна яшчэ большы сябра // Шыпшына. 1950. № 9. Б. 46.
*** НайдзюкЯзэп. Беларусь учора й сяньня. Менск, 1944. Б. 22.
**** Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 412.
Уладзімера была высланая ім у роднае ёй Полацкае княства. А ўнук Ізяслава Ўсяслаў «Чарадзей»”, якому быў дадзены Кіеўскі вялікакняжацкі прастол, неўзабаве зноў уцякае ў родны Полацак, бо, як сьведчыць «Слова»: «Тому в Полотске позвоннша заутреню рано у святыя Софен в колоколы, а он в Кыеве звон слыша». Наўрад ці гэтыя скупыя зьвесткі сьведчаць аб прыязьні паміж Полацкам і Кіевам.
Тымчасам на расейскі і ўкраінскі народы насоўваліся з усходу татары, а на беларускі — з захаду летувісы й немцы-крыжаносцы. Барацьба для ўсіх трох народаў была няроўная. Зьнешні націск на Беларусь быў такі вялікі, што і да сёньня на Дзьвіне захаваліся камянівалуны. якія называюць Барысавымі* — ад выбітага на іх вакол шасьціканцовага крыжа надпісу: «Господн, помогн рабу Твоему Борнсу». Гэта быў крык адчаю, што вырваўся з грудзей сына князя Ўсяслава «Чарадзея», полацкага князя Барыса20 (+ 1128 г.), і засьведчаны на камянёх. Да нас дайшоў таксама плач князя Ўсяслава2', які ўбачьгў разбурэньне немцамі-крыжаносцамі яго гораду Герсіка22 (1209 г.): «0 Герсік, любы горад, о спадчына маіх бацькоў! О непрадбачанае разарэньне майго народу!»**
У Вялікім Княстве Літоўскім, у якім культура хрышчонае Беларусі заняла вядучае становіпіча, некаторыя князі летувіскага паходжаньня прынялі праваслаўе й гаварылі на беларускай мове таго часу, якая была й мовай дзяржаўнай. Уласна летувіскімі засталіся толькі імёны князёў уладаноснай дынастыі. Характэрныя ў гэтых адносінах словы віленскага прэлата Эразма Вітэлі23 зь ягонай прамовы Папу Рымскаму: «Ліцьвіны маюць сваю мову. Але ў сувязі з тым, што русіны насяляюць сярэдзіну дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца іхняй мовай,