Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Полымя Вяліскага паўстаньня ахапіла амаль усю Віцебскую губэрню113. Яно перакінулася ў сумежную частку Смаленшчыны, дзе ведамае пад назовам Жыгалаўшчыны ад імя афіцэраў Жыгалавых, Пскоўшчыну—Тарапецкі й Вялікалуцкі паветы — і нават у больш аддаленую Магілёўшчыну114, дзе распачаўся запіс у Дабравольную Народную Армію.
У той жа, кагадзе працытаванай кніжцы, на бачыне 144, зьмешчаны датаваны 18 лістапада 1918 г. «Загад Магілёўскае ГубЧК аб рашучым змаганьні з контррэвалюцыйнымі выступамі». Паведамляючы сьпярша аб тым, што «ворагі работніцка-сялянскага ўраду ў некаторых паветах нашае вобласьці (Заходняя вобласьць з цэнтрам у Смаленску. —Ю.В.) узьнялі мяцеж», губэрнскія чэкісты, заклікаючы павятовых змагацца супраць запісу ў Дабравольную Армію, пераможна заканчваюць: «Усе кіраўнікі мяцяжоў, як жыгалавы, волкавы, ільліны — былыя афіцэры, даўно ўжо ведамыя як ворагі Савецкага ўраду і стаяць па-за законам». Ад-
сюль можна зрабіць толькі адзін выснаў, што Вяліскае паўстаньне сталася пагрозай і для Магілёўшчыны. Аднак хоць пасьля заўзятага змаганьня Вяліскае паўстаньне балылавікі і раздушылі, але тым не падбілі канчаткова народнага супраціву. Змаганьне з бальшавікамі прыняло толькі новую форму — ня менш заўзятай партызанскай барацьбы.
Надзвычай характэрная ў гэтым пляне вытрымка з кніжкі «Рэвалюцыйныя камітэты БССР (ліпень — сьнежань 1920 г.). Зборнік дакумэнтаў і матар’ялаў Выдавецтва Акадэміі Навук БССР. Мінск, 1957». У ёй на бачынцы 118 у справаздачы Віцебскага «Угорревкома», або ў перакладзе з савецкае мовы — павятовага і гарадзкога рэвалюцыйнага камітэту, зазначаецца: «Пакуль што бандытызм у Віцебскім павеце не наглядаецца, але на воласьці Янавіцкую і Курынскую, што мяжуюць з Суражскім паветам, часам нападаюць белагвардзейскія банды з Суражскага й Вяліскага паветаў. У адзначаных воласьцях былі выпадкі забойства бандытамі партыйных таварышаў. Змаганьне з нападамі бандытаў пры дапамозе вайсковых частак вядзецца параўнальна пасьпяхова».
А можа, гэтага яшчэ тым завяртанскім сіпкам замала, дык дастаю другую кніжку, а менавіта: «П. Г. Софннов. Очеркн ясторнн Всеросснйской Чрезвычайной Комнсснн. 1917—1922. Государственное нздательство полнтнческой лнтературы. Москва, 1960», дзе на бачынцы 118 адзначана: «У верасьні — лістападзе 1918 году Ўсерасейская Надзвычайная Камісія выявіла і ліквідавала контррэвалюцыйныя змовы ў Разані, Кастраме, Вышнім Валачку, Вяліжы, Барысаглебску і ў шэрагу іншых гарадоў».
He падлягае сумневу, што Вяліскае паўстаньне балюча далося бальшавіком у знакі, калі праз 40 год яны аб ім міжволі згадваюць. Пэўне ж яны ня здужалі пахаваць яго, бо ня ў стане зьнішчыць нязломны народ, у памяці якога яно жыве. А гэты вялікі беларускі народ, як і ягоная палітычная эміграцыя, ніколі не забудуць сваіх вяліскіх змагароў, што загінулі ў барацьбе за волю.
Вечная ім памяць і слава!
ПЙРЗЦКЙЕ (ДЗЯМІДЙЎСКЙЕ) ПЙНСТЙНЬНЕ. ЖЫГЙЛЙЎШЧЫНА
в. п.
беларус, сьвятар, нарадзіўся ў Вяліжы, у час паўстаньня быў у Парэччы й меў 22 гады (1896 году нар.)
A. Р.
беларус, работнік, зь сялян Барадзінскай воласьці Парэцкага павету. Удзельнічаў у паўстаньні й меў тады 17 гадоў (1901 году нар.)
Калі Мірскае паўстаньне (красавік 1919 г.) папярэднічала Слуцкаму паўстаньню (лістапад — сьнежань 1920 г.), дык Парэцкае паўстаньне — спадарожнік Вяліскага (лістапад 1918 г.). Яно занялося полымем, як займаецца адзін будынак у часе пажару суседняга. I разам з тым Парэцкае паўстаньне мае свае апрычоныя істотныя адзнакі, у сувязі зь якімі яго трэба разглядаць асобна. Але перш чым перайсьці да гэтага паўстаньня, неабходна коратка ахарактарызаваць мясцовасьць, якую яно ахапіла.
Парэцкі павет у многіх адносінах амаль не адрозьніваецца ад Вяліскага. I ў адным, і ў другім пераважную бальшыню насельніцтва складаюць беларусы. I Вяліж, і Парэчча спрадвечна знаходзяцца ў эканамічнай залежнасьці ад Віцебску, што ляжыць да таго ж на аднолькавай адлегласьці (30 км) ад іх. Тым ня менш, Вяліскі павет належаў да Віцебскае губэрні, а Парэцкі — да Смаленскае, што наагул характэрна для штучнага адміністрацыйнага падзелу Расейскае імпэрыі. Старадаўняя назва гораду Парэчча паходзіць ад рэкаў Касплі і Г абзы, якія дзеляць горад на тры часткі. Рака Каспля цячэ ў Заходнюю Дзьвіну, і ў мінулым па ёй, празь Віцебск, як праз транзітны пункт, ішоў вялікі гандаль з Рыгай. Назва гораду характэрная і для ўсяго Парэцкага павету, 11 % плошчы якога (59 тысяч дзесяцінаў) складаюць рэкі, азёры й балоты.
Глеба тут балоцістая, часткова падзольная, усеяная валунамі. 3 гэтае прычыны сяляне павету хоць і не галадалі, але й заможнасьцю не маглі пахваліцца*.
Вяліскі павет мяжуе з Парэцкім. Таму калі сяляне часткі прымежных вяліскіх валасьцей — Вязьменскай, Чэпельскай, Сяртэйскай і іншых — рушылі на Вяліж, дык сяляне прымежных валасьцей Парэцкага павету — Панізаўскай, Слабадзкой, Барадзінскай і іншых — узялі кірунак на Парэчча. Але калі вяліскія камуністы яшчэ ў чэрвені прадчувалі непазьбежнасьць паўстаньня (расстрэл пяці) і рыхтаваліся, каб даць яму адпор, дык парэцкія камуністы гэтага выбуху не чакалі, і яно таму да пэўнай меры звалілася на іх зьнянацку. Калі таксама Вяліскае паўстаньне ня мела адзінага кіраўніка, дык з пэўнай мерай верагоднасьці можна дапусьціць, што Парэцкім паўстаньнем кіравалі Жыгалавы — тры сыны сьвятара зь сяла Барада Барадзінскай воласьці, былыя афіцэры царскае арміі, зь якіх найстарэйшы меў чын палкоўніка. Трэба таксама адзначыць, што калі Парэцкі павет у грамадзянскіх адміністрацыйных адносінах належаў да Смаленскае губэрні, дык у царкоўна-адміністрацыйных адносінах (1918—1920 гг.) — да Віцебска-Полацкае япархіі. Таму можна меркаваць, што ў Парэцкім павеце, як і ў Вяліскім, асноўным рухавіком паўстаньня быў Віцебскі Беларускі Народны Саюз праваслаўных і аднаверных парафіяў.
Вяліскае паўстаньне заламалася яшчэ на подступах да Вяліжу (Сямічоўскі Бор), і калі не лічыць прарыву коннага аддзелу і паасобных сутычкаў у самым горадзе, дык усё ж горад увесь час знаходзіўся ў бальшавіцкіх руках. Парэцкія паўстанцы пасьля кароткага, але жорсткага крывавага бою захапілі самы горад Парэчча. Іхняя ўдача, акрамя таго што імі кіраваў палкоўнік, які ўдала скарыстаў непадрыхтаванасьць тутэйшых камуністаў, тлумачыц-
* Зьвесткі пра месца паўстаньня (Парэчча, Парэцкі павет): Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 262, 314, 323—326, 384, 507—508; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 78, 288, 311, 336—337.
ца яшчэ дзьвюма істотнымі прычынамі. Па-першае, Вяліж быў у чатыры разы большы за Парэчча (16 тысяч і 4 тысячы насельніцтва). Па-другое, у Парэччы тры чвэрці жыхароў складаліся зь мяшчан-земляробаў, што разам зь сялянамі несьлі цяжар дзяржаўнага разьмеркаваньня харчоў. Зразумела, што парэцкая «савулада», якая паводле тагачаснага крамлёўскага дэкрэту «Уся ўлада на мясцох належыць Саветам» карысталася вялікімі паўнамоцтвамі, ня мела, аднак, трывалай апоры пад сабою, акрамя зброі ў руках нешматлікіх камуністаў. Усё ж старшыня Парэцкага павятовага выканкаму Дзямідаў, даведаўшыся аб тым, што на горад ідуць паўстанцы, вырашыў супрацьставіцца ім. Сьпярша ён па тэлефоне паведаміў у Смаленск аб паўстаньні, а потым разам з групай камуністаў усьцягнуў на званіцу парэцкага сабору кулямёт. На руках Дзямідава рудымі плямамі ўжо застыла бязьвінная кроў. Кагадзе ён рэвальвэрным стрэлам забіў у сваім жа доме саборнага пратаярэя Бярозкіна, які, даведаўшыся, навошта патрэбна званіца, адмовіўся даць ад яе ключы. Безь ніякага жалю, лаючыся, Дзямідаў адапхнуў асірацелую сям’ю сьвятара, што з плачам рынулася да яго, нярухомага. Потым, поркаючыся ў кішэнях акрываўленае расы, ён знайшоў там патрэбны яму ключ.
Калі паўстанцы ўваходзілі ў горад, Дзямідаў падпусьціў іх бліжэй да званіцы, а потым пачаў касіць з кулямёта. Ён, мусіць, спадзяваўся, што сярод паўстанцаў пачнецца паніка. Аднак паўстанцы ня толькі не спыніліся, але яшчэ больш разьлютаваліся, убачыўшы вакол сябе забітых і параненых сваіх сваякоў ды знаёмых. Апрача таго, калі паўстанцы й чакалі агню, захоўваючы ў часе свайго наступу ўсе меры перасьцярогі, дык толькі ня з боку сабору. Скарыстаньне званіцы для кулямётнага гнязда яны ўспрынялі як сьвятатацтва, як зьдзек зь іхняй веры. Адзін з Жыгалавых, паказваючы на сабор, закрычаў:
— Адпомсьцім за глум з Божае Маці!
Таму нічога дзіўнага, што штурм званіцы быў вельмі кароткі. Дзямідава і ўсіх ягоных паплечнікаў — прадстаўнікоў мясцовае ўлады, што знаходзіліся разам зь ім, скінулі са званіцы і расстралялі.
Парэчча знаходзіпася ў руках паўстанцаў адныя суткі. За гэты кароткі час яны нават не спрабавалі арганізаваць якую-небудзь тутэйшую цывільную ўладу замест зьмешчанае імі. Магчыма, ім здавалася, што паўстаньнем ахоплена ўся краіна, а ў ёй знойдуцца людзі, здатныя на тое, каб кіраваць дзяржавай. Магчыма таксама, што яны лічылі сваю місію цалкам выкананай, зьнішчыўшы ненавісную ім савецкую ўладу ў сваім павятовым горадзе. Ведама толькі, што нязначная іхняя частка накіравалася да родных вёсак, адвозячы забітых і параненых. Бальшыня ж засталася ў горадзе. Цяпер паўстанцы мелі кулямёт і, узброіўшыся часткова за кошг вайсковага рыштунку, знойдзенага ў горадзе, пачалі рыхтавацца да новага й непазьбежнага бою.
Назаўтра ўвечары да Парэчча скрытна падышоў бранявік Смаленскае ГубЧК. Ззаду пад ягонай аховаю рухаўся напалову конны, напалову пешы вялікі карны атрад. На мосьце праз Касплю паўстанцы спачатку перагарадзілі браневіку дарогу ў горад завалам зь бярвёнаў, а потым, выскачыўшы із засады, недасягальныя для агню браневіка, яны паспрабавалі захапіць яго. Паўстанцы абляпілі бранявік з усіх бакоў і стралялі праз адтуліны ў ягоную сярэдзіну, але бяз посьпеху. Пасьля гэтага яны вырашылі перакуліць бранявік з моста ў раку, але той, сунучыся наперад, пачаў душыць іх коламі. Усё ж паўстанцы дамагліся б свайго, каб ня трапілі ў гэты час пад шквальны абстрэл не заўважанага імі раней атраду чэкістаў. Толькі ноч выратавала паўстанцаў ад поўнагазьнішчэньня.
На трэці дзень паўстаньня ў Парэчча прыбыла і адразу ж прыступіла да справы тройка ГубЧК. Тутэйшая турма перапоўнілася арыштаванымі паўстанцамі, якіх штоноч расстрэльвалі пад ейнымі мурамі. Акрамя таго, па ўсім павеце разьехаліся карныя атрады, якім было дадзена права караць звычайных паўстанцаў на месцы без суда. Гэтымі атрадамі былі дабітыя ўсе параненыя паўстанцы. Сярод расстраляных былі: бацька Жыгалавых — сьвятар сяла Барада, тры браты Шырай — сыны сьвятара сяла Сьвіставі-