Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
чы, вяліскі чатырнаццацігадовы гімназіст Бярозкін — сын забітага Дзямідавым парэцкага саборнага пратаярэя і шмат, шмат іншых.
Адзіным ратункам быў лес. Пераважная частка парэцкіх паўстанцаў знайшла ў ім прытулак і пераключылася на партызанскую барацьбу. Найбольш знаным стаўся конны аддзел Жыгалавых. У 1919 г. адзін з братоў Жыгалавых загінуў у зацятым баі, два іншыя браты бязь сьледу зьніклі ў 1920 г. Ёсьць два меркаваньні адносна іхняга зьнікненьня: адны гавораць, што браты нелегальна перайшлі мяжу Латвіі (у той час гэта было няцяжка зрабіць), іншыя сьцьвярджаюць, што іх бачылі на вуліцы аднаго зь вялікіх сібірскіх гарадоў, дзе яны жывуць пад прыбраным імем. Дакладна ведама, што чэкісты аж да 1925 году шукалі зьнікшых Жыгалавых па ўсіх вёсках Парэцкага і сумежных зь ім паветаў. «Між іншым» яны расстралялі ўсіх, нават самых далёкіх, сваякоў Жыгалавых. Жыгалавы зьніклі, а ў людзей і па сёньняшні дзень захаваўся добры ўспамін пра братоў115.
Парэцкае паўстаньне ведама ў нашым народзе пад імем Жыгалаўшчыны. На жаль, не стае дадзеных, каб больш удакладніць ролю Жыгалавых у гэтым паўстаньні, але «голас народу — голас Божы».
Горад Парэчча быў перайменаваны бальшавікамі ў Дзямідаў — у гонар забітага паўстанцамі кіраўніка павятовага выканкаму. У1921 г. у Дзямідаве быў расстраляны тутэйшы шавец Ігнат Курмель, які меў неасьцярожнасьць (або адвагу!) сказаць, што ён спадзяецца дажыць да таго часу, калі ягоны родны горад Парэчча скіне зь сябе чужацкую назву — Дзямідаў.
ГОМЕЛЬСКАЕ ПДЎСТДНЬНЕ (СТРДКДПЫТДЎСКІ МЯЦЕЖ)
Сярод беларускіх антыбальшавіцкіх выступленьняў гомельскае паўстаньне, або «Стракапытаўскі мяцеж», займае выключнае месца. Нягледзячы на тое, што ў гэтым паўстаньні прымала пэўны
ўдзел частка гамяльчан і рэчыцкая мясцовая рота, усё ж яго можна лічыць беларускім толькі таму, што яно выбухнула на тэрыторыі Беларусі. Асноўнымі ўдзельнікамі яго былі мабілізаваныя чырвонаармейцы, частка зь іх — сяляне й работнікі Тульскай губэрні, а частка—палехі (так называюцца жыхары бранскіх лясоў — пераходнае племя па сваёй мове і звычаях ад беларусаў да расейцаў). Тыпы палехаў удала апісаны I. С. Тургеневым116 у «Запнсках охотнйка» і В. П. Сямёнавым у «Жйвопйсной Россйй». Ад расейцаў яны, згодна са сьцьверджаньнем гэтых аўтараў, адрозьніваюцца так, што пасьля некалькіх прамоўленых слоў у палеху можна пазнаць «чалавека зусім асаблівай пароды». Яны фізычна магутныя, працалюбівыя і энэргічныя. У іхніх звычаях, характары й мове ёсьць шмат цікавых асаблівасьцяў.
Адозвы палітычнага штабу паўстаньня — Палескага Паўстанчага Камітэту — сьведчаць пра тое, што паўстаньнем кіравалі эсэры117. Між імі й ваенным кіраўніком мяцяжу Стракапытавым (ад ягонага імя й назва паўстаньня) быў цесны кантакт. Дастаткова параўнаць адозвы Камітэту з загадамі Стракапытава, каб пераканацца ў гэтым*. Верагодна, што й сам Стракапытаў быў эсэрам. I гэтым гомельскае паўстаньне хутчэй напамінае сімбірскае эсэраўскае ліпеньскае паўстаньне 1918 году на чале зь Мядзьведзевым118.
Коратка гісторыя сімбірскага паўстаньня такая. 30 ліпеня 1918 г. у Сімбірск (цяпер Ульянаўск) пачалі прыбываць войскі. Яны адразу ж занялі пошту, тэлеграф, урадавыя будынкі. На вуліцах былі ўстаноўлены бранявікі і кулямёты. Камандуючы гэтымі войскамі левы эсэр Мураўёў119 у сваёй тэлеграме за № 2883 прапанаваў па ўсім унутраным фронце ад Самары да Уладзівастоку «павярнуць эшалоны й перайсьці ў наступленьне» па маршруце
* Лялевіч Г Стракапытаўшчына (Нарыс гісторыі контр-рэвалюцыйнага паўстаньня ў Гомелі) // Кастрычнік на Беларусі: 36. артыкулаў і дакумэнтаў (Матэрыялы да гісторыі Кастрычнікавай рэволюцыі на Беларусі) / Уклад. С. Агурскі. Вып. 1. Менск, 1927. Б. 255—269.
Вятка — Саратаў — Балашоў — Масква. Адначасна ён прапанаваў разагнаць саветы, якія прагнулі міру з Германіяй, і зноў аб’явіць ёй вайну. Аднак ягоным салдатам зусім не хацелася зноў ваяваць зь немцамі. Гэтую акалічнасьць адразу ж выкарысталі бальшавікі й распачалі сярод салдатаў адпаведную прапаганду. Урэшце латыскія і «інтэрнацыянальныя» савецкія ваенныя часткі блакіравалі дэзарганізаванае войска Мураўёва, а сам ён закончыў жыцьцё самагубствам. Між іншым, гэта быўтой самы Мураўёў, што раней сфармаваў у Харкаве чырвонаармейскі атрад колькасьцю пяць тысяч чалавек і рушыў адтуль па чыгуначнай магістралі на Кіеў. Пад станцыяй Круты ён, зламаўшы гераічнае супраціўленьне ўкраінскай моладзі і зьнішчыўшы яе, заняў Кіеў, нанёсшы гэтым канчатковы ўдар Украінскай Радзе120, якая перад тым падавіла ў горадзе паўстаньне рабочых Арсеналу121. Зьверствы Мураўёва ў занятым ім Кіеве не паддаюцца апісаньню. Ён зьнішчыў тут ня толькі ўсіх афіцэраў, але й кожнага, хто прастадушна паказваў чырвоны лісток — пасьведчаньне аб украінскім грамадзянстве*. Усё ж кіеўскія зьверствы Мураўёва блякнуць у параўнаньні зь ягонымі ж зьверствамі ў занятай пазьней Адэсе, дзе ён жывымі закопваў у зямлю зьвязаных афіцэраў Белай арміі.
Адначасна гомельскае паўстаньне нагадвае й маскоўскае эсэраўскае паўстаньне на чале з матросам Паповым122. У Маскве
* «Каралі, дзе трапіцца: на пляцоўцы перад Палацам і па дарозе на Аляксандраўскім спуску, a то і проста абы-дзе... Акрамя афіцэраў, каралі ўсякага, хто прастадушна паказваў чырвоны лісток — пасьведчаньне аб украінскім грамадзянстве. <...> Пачаліся павальныя рабункі ў дамох «буржуяў», вобыскі, вымагальніцтва, зьбівалі на горкі яблык недастаткова падатлівых і пакорных лёсу... Хто і калі раскажа пра ўсю цынічную пошласьць гэтай разбэшчанай вакханаліі самадурства, насільля, глумленьня і зьдзеку над асобаю мірнага абываталя?..» (МогйлянскййН. М. Трагедня Укранны (йз пережвтого в Кневе в 1918 году). Цытуецца па кнізе: Головйн Н. Н. Росснйская контр-революцня в 1917—1918 годах. Прнложенне к «Нллюстрнрованной Росснн» на 1937 год. Эстоння. Часть II. Кн. 4. С. 13).
(чэрвень 1918 г.) у дзень забойства германскага пасла Мірбаха123 паўстаў супраць бальшавікоў матроскі атрад левага эсэра Папова. Заняўшы частку гораду каля пакроўскіх казармаў, матросы акапаліся, пабудавалі барыкады, спадзяючыся на дапамогу чырвонаармейцаў, якія знаходзіліся ў казармах. Аднак гэтыя чырвонаармейцы выставілі каравулы для аховы казармаў і аб’явілі нэўтралітэт. Сярод іх пайшлі чуткі, што «брацішкі» (так называлі ў часы грамадзянскай вайны матросаў) злавілі Троцкага, і ім засталося толькі захапіць Леніна. Прычынай гэтых чутак паслужыў, мабыць, арышт напярэдадні эсэрамі Дзяржынскага124. Паўстаньне падавілі латыскі полк Вацэціса125 й батарэя старой латыскай палявой артылерыі — менавіта яны выратавалі бальшавікоў. Бой цягнуўся больш за пяць гадзінаў. Амаль усе матросы, якія здолелі выйсьці з акружэньня, разьбегліся, пакінуўшы ў той жа дзень Маскву*.
Варта зазначыць, што на Беларусі гомельскаму паўстаньню папярэднічаў шэраг ваенных хваляваньняў. Так, на пачатку сакавіка 1919г.разьмешчаныўРагачове20-ыпагранічныполк126 забіў свайго камісара Цымермана. Г эты мяцеж пасьля шасьцігадзіннага супраціўленьня быў ліквідаваны Магілёўскімі каманднымі курсамі і батальёнам ЧК127. Неўзабаве пасьля гэтага 2-і Палескі полк, які прыбыў з Бабруйску ў Рагачоў для перафармаваньня, адмовіўся раззбройвацца й пачаў дамагацца пропуску далей па чыгунцы. Камандныя курсы раззброілі й гэты полк.
Некалькі разоў мясцовыя ўлады раззбройвалі дэзарганізаваныя вайсковыя часткі, якія праходзілі і праз станцыю Гомель, Аднак камуністы ўжо ня мелі моцы падавіць «Стракапытаўскі мяцеж», які выбухнуў зусім невыпадкова менавіта ў Гомелі. Яшчэ ў канцы мінулага стагодзьдзя шумны Гомель аперадзіў па колькасьці жыхароў свой губэрнскі цэнтар — ціхі чыноўніцкі Магілёў. Ягонаму росту спрыяла скрыжаваньне тут Лібава-Роменскай
* Головйн Н. Н. Росснйская контр-революцня в 1917—1918 годах. Часть III. Кн. 6. С. 99—108.
і Палескай чыгуначных магістраляў, празь яго працякае шырокі й глыбокі Сож, у які недалёка ўпадае другая вялікая рака — Іпуць, да таго ж празь яго праходзіла Пецярбурска-Кіеўская шаша* . Таму ня дзіўна, што захоп гэтага чыгуначнага, воднага й шасэйнага вузла меў выключнае стратэгічнае значэньне.
На пачатку вясны 1919 г. гэтаму стратэгічнаму пункту стаў пагражаць недалёкі польска-ўкраінскі фронт. У сувязі з гэтым у Гомель прыбыла 2-я Тульская брыгада 8-й стралковай дывізіі ў складзе67-гаі68-гапалкоў, сфармаванаяўлістападзе 1918 г.** Няма зьвестак, хто камандаваў брыгадаю, але ведама, што камісарам быў Ільлінскі, камандзірам 67-га палка — Лазіцкі, камісарам таго ж палка — Сундукоў, камандзірам 68-га палка — Мічыгін, камандзірам артылерыйскага дывізіёну — Куманін, начальнікам гаспадарчай часткі — Стракапытаў. 3 прычыны недахопу месца ў казармах і адсутнасьцю паліва брыгада быларазьмешчана на прыватных кватэрах.
Калі раней мясцовыя камуністы вельмі ўрачыста сустрэлі 2-ю брыгаду, падкрэсьліваючы на мітынгах традыцыйную рэвалюцыйнасьць тульскіх пралетараў, то пасьля паўстаньня яны не шкадавалі чорных фарбаў для характарыстыкі байцоў брыгады.
Так, I. Драгунскі ў сваіх успамінах, што захоўваліся ў архіве Гомельскага бюро Гістпарту, піша: «Магу сказаць, што, паколькі мне даводзілася назіраць паўстанцкую масу, амаль ні пра якія палітычныя пытаньні яна не разважала, у яе панавала жаданьне
* Літаратура пра Гомель: Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 535— 537; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 293—294; Горвальскі С. Краса і багацьце Гомелю (3 цыклю «Гомель і Гомельшчына») II Бацькаўшчына. 1951. № 71 (30 верасьня); яго ж. Прычыгуначныя раёны Гомельшчыны (3 цыклю «Гомель і Гомельшчына») П Бацькаўшчына. 1951. № 72 (13 кастрычніка); яго ж. Прырачныя раёны Гомельшчыны (3 цыклю «Гомель і Гомельшчына») II Бацькаўшчына. 1951. № 73 (31 кастрычніка).
** Лялевіч Г. Стракапытаўшчына. Б. 15.
парабаваць ды паехаць дахаты. Цёмныя радавыя паўстанцы нават “стаялі за Савецкую ўладу”, але без жыдоў»*.
Ён жа працягвае далей: «Галоўнай прычынай, дзякуючы якой палкі брыгады сталі ўдзячнай глебай для контррэвалюцыйнай агітацыі, якая ў рэшце рэшт прывяла да паўстаньня, быў востры харчовы крызіс у Гомелі, у сувязі з чым войска кепска забясьпечвалася правіянтам. Акрамя таго, чырвонаармейцы ў выніку нездавальняючага стану казармаў (вынік гаспадараньня нямецкіх акупантаў у 1918 г.) былі раскватараваныя на прыватных кватэрах. Гэтыя абставіны ўмела выкарысталі ўласьнікі дамоў — чарнасоценцы128, якія натраўлівалі чырвонаармейцаў на савецкую ўладу і гебраяў»**129.