Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
У хату ўвайшоў Лявон Зяньковіч і пакінуў яе на сьвітаньні. Удзень ён хаваўся ў лесе каля нашае вёскі, а начаваў у копах сена, куды мы й насілі яму ежу. Тымчасам мой старэйшы брат шукаў
мясьціну, дзе б Зяньковіч мог схавацца больш надзейна. I пасьля доўгіх марных пошукаў такім сховішчам аказаўся шырака ведамы на Магілёўшчыне Цёмны Лес. Калі нязьвезенай заставалася толькі адна капа сена, я прывёз у ёй Зяньковіча ў Пастарнакі. Ноччу я праводзіў яго да Мсьціслаўлю, а адтуль у наступную ж ноч інжынэр Пячкоўскі завёў Зяньковіча ў Цёмны Лес, дзе адрэкамэндаваў знаёмым зялёнаармейцам157 як кіраўніка Дабранскага паўстаньня. А па дарозе да Мсьціслаўлю Лявон Зяньковіч расказаў мне пра гэтае паўстаньне.
Нягледзячы на мірны лад жыцьця, дабранцы ўсё ж трымалі вуха востра. Таму калі ў Добрым паявіўся больш значны, чым калі-небудзь раней, атрад, што складаўся з камдэзаўцаў і харчармейцаў, то больш за трыста дабранцаў, якія ўхіляліся ад мабілізацыі, зараней схаваліся. Яны прайшлі праз франты сусьветнае вайны, неаднойчы глядзелі сьмерці ў вочы, яны мелі шмат баявых адзнак, яны былі пакрытыя шрамамі ад ранаў, але яны не маглі, бо не хацелі, абараняць ненавісны ім бальшавіцкі дзяржаўны лад.
Два дні прабылі чэкісты ў Добрым, патрабуючы выдачы дэзэртыраў і выкананьня харчраскладкі, але дарэмна. На трэці дзень дабранцы, што хаваліся ў бліжэйшых лясох, пачулі раніцай над усімі пяцьцю канцамі сяла шум — крычалі людзі, іржалі коні, мычалі каровы, бляялі авечкі, вішчалі сьвіньні, і над усім стаяў брэх сабак. Зразумела, што ўцекачы, пакінуўшы свае часовыя сховішчы, пачалі асьцярожна пасоўвацца да сяла, каб даведацца, што там адбываецца. Наблізіўшыся, яны ўбачылі, што чэкісты запрагаюць іхніх коняў у іхнія ж вазы, прывязваюць іхніх кароў, а на падводы грузяць авечак і сьвіней, хлеб і палатно. Было відаць, як звар’яцелыя ад страху і гора іхнія маткі, жонкі й дзеці кідаюцца бараніць сваё дабро, а чэкісты б’юць і штурхаюць іх.
Сабраўшыся вакол Зяньковіча, якога адразу прызналі важаком, дабранцы вырашылі даць чэкістам належны адпор. Дабранская моладзь, што мела вялікае баявое дасьведчаньне і ўзброілася самай найноўшай зброяй, кінулася ў наступ. Спачатку выбілі чэкістаў з царкавішча, дзе адразу на званіцы царквы паўстанцы ўста-
навілі кулямёт. Неўзабаве яны занялі ўсе астатнія часткі сяла. Раззброеных чырвонаармейцаў замкнулі ў лазьні, прыставіўшы да іх варту. Па дарозе да лазьні жанчыны хацелі забіць некаторых чэкістаў, якія асабліва жорстка абыходзіліся зь вяскоўцамі, аднак паўстанцы не дазволілі. Між тым частка чэкістаў пасьпела ўцячы, і ў хуткім часе яны вярнуліся разам з падмогай. На дапамогу чэкістам падыходзілі ўсё новыя і новыя сілы, аднак паўстанцы не здаваліся. Часткі сяла пераходзілі з рук у рукі, і кожны раз займаліся новыя пажары. Толькі праз два тыдні, калі да Добрага падышлі рэгулярныя часткі Чырвонай арміі, паўстанцы, не здаючыся і не складаючы зброі, адступілі158.
“Крэпка біліся і з чэсьцю адступілі. Ніхто ня ўцёк, адышлі ў лес арганізавана”, — сказаў Лявон Зяньковіч.
А там, на ўскрайку лесу, паглядзелі яшчэ раз на роднае сяло, дзе заставаліся бацькі й маткі, жонкі й дзеці, сёстры й нарачоныя, потым моцна паціснулі адзін аднаму рукі на разьвітаньне і разышліся ў розныя бакі».
Дабранцы страцілі ў часе паўстаньня пятнаццаць чалавек забітымі й каля трыццаці параненымі. Лік забітых і параненых чэкістаў дакладна няведамы, аднак, трэба думаць, ён значна болыны, чым страты паўстанцаў. Hi адзін узброены паўстанец ня даўся ў рукі чэкістам. Частка паўстанцаў разам зь Лявонам Зяньковічам пайшла ў Цёмны Лес, частка перабралася на Ўкраіну, дзе яны жылі і працавалі пад чужымі прозьвішчамі і з падробленымі дакумэнтамі. Чэкісты змаглі арыштаваць толькі параненых. Празь некаторы час у Чэрыкаве адбыўся адкрыты суд, дзе былі прысуджаны да расстрэлу схопленыя і завочна—нязлоўленыя паўстанцы, а сярод апошніх і Лявон Зяньковіч. У тым жа 1919 г. супраць дабранцаў пачаліся рэпрэсіі. А ўжо ў 1930 г. у беларускім непакорным сяле Добрым зь ягоных старых насельнікаў нікога не засталося.
У 1922 годзе ў сувязі зь пяцігодзьдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі была аб’яўленая дзяржаўная амністыя, якой падлягалі і ўсе завочна асуджаныя дабранцы. Ніхто зь іх не вярнуўся, каб выкарыстаць гэтую амністыю, акрамя Лявона Зяньковіча. Ён скарыс-
таў яе, відавочна, таму, што хацеў убачыць сваю маці, жонку й дзіцятка. Аднак ён занадта даверыўся савецкім абяцаньням. У тым жа годзе яго арыштавалі й саслалі на дзесяць гадоў на Камчатку. Праз адзінаццаць гадоў Лявон Зяньковіч прыслаў адтуль ліст, што адбыў прызначаны яму тэрмін пакараньня, аднак назад у Добрае ён ня вернецца. А куды й да каго вяртацца? Яшчэ за восем гадоў перад тым, як прыйшоў гэты ліст, сям’ю Лявона Зяньковіча выслалі ў Сібір, і там яна загінула.
БАРЫСДЎСКДЕ ПДЎСТДНЬНЕ
п. п.
беларус, пры Саветах спачатку служачы Барысаўскага павятовага ваеннага камісарыяту, потым рэпрэсаваны, пяць гадоў прабыў у канцэнтрацыйным лягеры, непасрэдны сьведка паўстаньня, у час якога яму было 25 гадоў (1894 году нар.)
Барысаўскае паўстаньне зьяўляецца адным з найболын характэрных паўстаньняў эпохі ваеннага камунізму159. Змучаны Першай сусьветнай вайной народ з задавальненьнем прыняў савецкі лёзунг аб замірэньні, аднак, прыйшоўшы да ўлады, бальшавікі, каб захаваць яе, зноў пачалі праводзіць адну мабілізацыю за другой. I народ, які спачатку паверыў бальшавіком і аддаў за іх высокі працэнт сваіх галасоў пры выбарах ва Ўстаноўчы Сход160, хутка расчараваўся ў бальшавікох і ня выявіў ніякага жаданьня паміраць за савецкую ўладу. Адсюль і такая вялікая колькасьць дэзэртыраў. Хаця непасрэдна барацьбу зь імі вяла ЧК, аднак іх было так многа, што балыпавікі арганізавалі дадаткова камдэзы (камітэты па барацьбе з дэзэртырамі). Аднак і ЧК, і камдэзы не маглі прымусіць народ ваяваць, і доказам таму было Барысаўскае паўстаньне.
Перш чым перайсьці да аналізу паўстаньня, варта коратка ахарактарызаваць горад і навакольную мясцовасьць, дзе адбыліся хваляваньні. Барысаў — былы павятовы горад Менскай губэрні — ляжыць на левым беразе Бярэзіны, недалёка ад упадзеньня ў яе ракі Схі; за некалькі кілямэтраў ад гораду праходзіць МаскоўскаБрэсцкая чыгунка. Горад мае прадмесьці — Стары Барысаў і Новы Барысаў, што вырас блізу чыгуначнай станцыі й паступова зьліўся з горадам. У Барысаве й Новым Барысаве шмат прамысловых прадпрыемстваў: дзьве запалкавыя фабрыкі, адна паперня, адна карданажная фабрыка, шклозавод, шэсьць лесапільных заводаў. Каля самага гораду пачынаюцца й цягнуцца на дзясяткі кілямэтраў барысаўскія хваёвыя лясы, якія ў вярхоўях Дзьвіны пераходзяць у непраходную пушчу. У гэтых лясох і пушчах пасьля паўстаньня знойдуць сабе прытулак сотні партызанаў. Калі насельніцтва дваццаціпяцітысячнага па колькасьці жыхароў Барысава складалася на 51 % з гебраяў, то наагул на Барысаўшчыне (разам з горадам) 82 % насельніцтва складалі беларусы.
Першымі савецкімі ўстановамі, зь якімі добра пазнаёміліся барысаўцы і якія ў іх лёсе адыгралі большую ролю, чым нават рэўкам, былі ЧК, ваенны камісарыят, палітбюро, камдэз і харчкам (харчовы камітэт). Узначальваў ЧК Громаў. Па бацьку ён быў проста Шлёнскі, аднак, відавочна, вырашыў перамяніць сваё нявыразнае прозьвішча на болып грознае. Ваенны камісар латыш Бенгер, у мінулым фэльдфэбель царскай арміі, стаяў на чале ваеннага камісарыяту. Камсамолец Пушкарчук кіраваў палітбюро. У камдэзе за начальніка быў няпісьменны матрос Ядлоўскі. Харчовым камісарам стаўся Баршай161.
Менавіта з гэтымі ўстановамі, у першую чаргу, зьвязаны прычыны, ход і разьвязка паўстаньня. Калі ў сувязі з актывізацыяй дзеяньняў на польскім фронце Менск прыслаў у Барысаўскі ваенкамат загад аб прызыве ў Чырвоную армію мужчын ад 20 да 30 гадоў, то гэты колькасна вялікі прызыў засьпеў усе барысаўскія ўстановы, у тым ліку і ваенкамат, поўнасьцю непадрыхтаванымі. Мясцовыя начальнікі ня мелі мабілізацыйнага пляну й наагул не
былі ў стане яго скласьці. Для харчаваньня мабілізаваных на перасыльным пункце мелася толькі дзесяць пудоў аўса. Кашары стаялі напаўразбураныя, з поўнасьцю няспраўнымі кухнямі пры іх. Пуцёўкі з указаньнем месца прызначэньня мабілізаваных не дасылаліся зь Менску, а калі б нават іх і прысылалі своечасова, усё роўна развалены чыгуначны транспарт ня мог бы забясьпечыць адпаведнай колькасьцю цягнікоў. I тым ня менш павятовыя ўлады вырашылі правесьці прызыў неадкладна.
Адпаведна загаду ваенкамату на кожны дзень выклікаліся па чарзе дзьве воласьці з павету. Для больш хуткага афармленьня прызваных былі арганізаваныя дзьве прыёмныя камісіі. Людзі прыбывалі кожны дзень сотнямі, і пасьля павярхоўнага мэдыцынскага агляду іх накіроўвалі на мясцовы перасыльны пункг, што складаўся зь некалькіх дзясяткаў баракаў. У гэтых бараках Пушкарчук расклеіў лёзунгі тыпу: «Даёшь Варшаву!», разьвесіў партрэты Леніна, Троцкага, Зіноўева162, аднак самі баракі былі халодныя і зусім непрыстасаваныя нават для часовага пражываньня ў іх. Заместа ложкаў і пасьцельнай бялізны на падлозе ляжала леташняя гнілая салома. Акрамя холаду, яшчэ больш мучыў голад. Тыя невялікія запасы, што мабілізаваныя ўзялі з дому, абдзяліўшы галодныя сем’і, скончыліся за дзень-два.
Харчкамісар Баршай арганізаваў дзьве экспэдыцыі. Адна зь іх рушыла на горад, рэквізуючы для навабранцаў пасьцелі, сяньнікі, коўдры, падушкі, сталы, крэслы і іншае. Другая экспэдыцыя накіравалася ў вёскі павету, адкуль толькі што прыбылі мабілізаваныя, адбіраючы ў іхніх бацькоў, братоў, жонак і дзяцей апошнія мізэрныя рэшткі хлеба і пакідаючы іх на галодную сьмерць. Калі чугкі пра гэтыя акцыі ўладаў дайпілі да перасыльнага пункту, абурэньню мабілізаваных не было канца. Яны адразу ж пакінулі баракі й накіраваліся да будынку харчкаму.
Паход тысячаў мабілізаваных у цэнтар гораду, дзе знаходзіліся дзяржаўныя ўстановы, быў відовішчам незвычайным. Алынуўшыся ў будынку харчкаму, паўстанцы не знайшлі там камісара Баршая. Ён і ўсе адказныя камуністы раёну палічылі за лепшае
разьбегчыся. Толькі адзін ваенны камісар Бенгер паспрабаваў сьпярша накіраваць падпарадкаваны яму каравульны батальён супраць паўстанцаў, аднак той ня толькі не аказаў ніякага супраціву мяцежнікам, але адразу перайшоў на іхні бок. Пасьля гэтага й Бенгер на пэўны час зьнік. Разагнаўшы такім чынам усе савецкія ўстановы, мабілізаваныя й чырвонаармейцы мясцовага вартавога батальёну разышліся па сваіх вёсках і дамох, адмовіўшыся абараняць савецкую ўладу.