Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Начальнік штаба Мяцельскі Ад'ютант (подпіс неразборлівы)**
* Лялевіч Г. Стракапытаўшчына. Б. 47—48.
** Тамсама. Б. 48.
Тымчасам адборныя бальшавіцкія ваенныя часткі пачалі паступовае акружэньне Гомелю. Аднак і сярод гэтых адборных не было аднадушнай сымпатыі да бальшавікоў. Так, напрыклад, магілёўская артылерыя атрымала загад: не даходзячы трох вёрстаў да Гомелю, заняць пазыцыю і пачаць абстрэл Палескага вакзалу, каб перашкодзіць паўстанцам наладзіць эвакуацыю. Гэты загад ня быў выкананы ў выніку, як сьцьвярджае Г. Лялевіч, «контррэвалюцыйнасьці некаторых асобаў каманднага складу артылерыі»*. Дзьве роты 71-га пяхотнага палка, далучаныя да магілёўскіх курсантаў, таксама адмовіліся наступаць, больш таго, як сьведчыць той жа Лялевіч, «сталі пагаворваць пра пераход на бок бандытаў»*.
3 другога боку, і самі стракапытаўцы аказалі самае рашучае супраціўленьне. Яны адбівалі ўсе няспынныя атакі партыйцаў і курсантаў на Палескі вакзал, наносячы ім пры тым значныя страты ў людзях. 28 сакавіка раніцай дывізія з Бранску заняла гомельскае прадмесьце Нова-Беліцу і пачала артылерыйскі абстрэл гораду. Бой цягнуўся цэлы дзень. У 4—5 гадзін вечару стракапытаўцы прыступілі да эвакуацыі, працягваючы весьці бой. Калі яны пакідалі Гомель, палац князя Паскевіча — упрыгожаньне гораду й помнік мастацтва — поўнасьцю быў ахоплены полымем. Бальшавікі вінавацяць у падпале яго паўстанцаў, але цяжка паверыць у гэта. Хутчэй яны падпалілі б вакзалы, якія мелі важнае ваеннае значэньне, чым палац. I верагодней за ўсё, іпто палац загарэўся ад артылерыйскага бальшавіцкага абстрэлу, які вёўся цэлы дзень. Ва ўсякім выпадку, абслуга замку сьцьвярджала, што прычына пажару не вандалізм стракапытаўцаў, а снарад бранскай артылерыі, які трапіў у закрыты верхні паверх будынку**.
29 сакавіка Чырвоная армія ўвайшла ў горад. Яна вызваліла зь перапоўненай турмы мясцовых камуністаў, зь іх ніхто ня быў расстраляны стракапытаўцамі пры адступленьні. Выключэньнем
* Лялевіч Г Стракапытаўшчына. Б. 49.
** Тамсама. Б. 50.
сталася група з 24 адказных работнікаў, якіх паўстанцы яшчэ вечарам 26 сакавіка вывелі з турмы і ўзялі пад варту ў вагоне каля Палескага вакзалу. У ноч адступленьня іх вывелі з вагона, назьдзекваліся й забілі. Вось імёны забітых: Н. Білецкі, С. Камісараў, I. Ланге, Б. Аўэрбах (Падгорны)144, Л. Файншмідт145, Я. Фішбейн146, П. Каганская147,3. Песін (Зоя)148, Я. Фрыд, Грозны, Ф. Сундукоў149, С. Бочкін150, Гертнер, Капільніцкі, Каменка і 9 неапазнаных*. Іх пахавалі ў агульнай магіле на адным з гомельскіх бульвараў151. На помніку, пастаўленым пазьней на іхняй магіле, — прачулы надпіс, замест якога больш адпаведны быў бы такі: «Тут ляжаць тыя, што пажалі пасеянае».
Дастойную характарыстыку старшыні ЧК Івану Ланге дае Г. Лялевіч, прызнаючы, што «ўсе контррэвалюцыйныя элементы гораду яго ненавідзелі, вінавацячы ў жорсткасьці»** . Чэкістамі былі таксама Файншмідт, Фішбейн, Фрыд і іншыя. Што да С. Камісарава і Н. Білецкага-Язерскага, то ім больш падышла б эпітафія: «Тут ляжаць бальшавіцкія героі, якія своечасова пазьбеілі яжовых рукавіцаў». Камісараў, перш чым перайсьці на бок бальшавікоў, быў актыўным меншавіком152, Білецкі-Язерскі нарадзіўся ў сям’і генэрал-лейтэнанта, удзельніка турэцкай і японскай вой* * *
Стракапытаўцы былі непараўнальна болып літасьцівыя ў адносінах да сваіх ворагаў, чым пазьней гэтыя ворагі ў адносінах да іх. Гомельская й Магілёўская турмы былі перапоўненыя паўстанцамі. Яшчэ 1 красавіка ў Калінкавічах выязная сэсія Рэўваентрыбуналу Заходняга фронту разглядала справу васьмі паўстанцаў, прысуджаных да расстрэлу. У ліку гэтых васьмі быў камандзір 68-га палка Мічыгін, які сьмела заявіў, што зьяўляецца адным з арганізатараў паўстаньня****.
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 264.
** Лялевіч Г Стракапытаўшчына. Б. 58.
*** Тамсама. Б. 59.
**** Тамсама. Б. 17, 51.
У Магілёве Рэўваентрыбунал вынес сьмяротны прысуд 62 удзельнікам паўстаньня, галоўным чынам з каманднага складу* . На працягу трох месяцаў, аж да ліпеня 1919 году, у Гомелі засядала Губэрнская Тройка ЧК, прысуджаючы амаль штодзённа да расстрэлу ўдзельнікаў і саўдзельнікаў паўстаньня. Сярод асуджаных на сьмерць былі і раней названыя служачыя харчкаму Міхайлаў, Міхееў і Іваноў, але потым расстрэл быў заменены ім на дзесяць гадоў высылкі. «Аднак, — як са шкадаваньнем зазначае Г. Лялевіч, — Стракапытаў, Сьцёпін, зьвер і палач Крыдэнэр і бальшыня важакоў мяцяжу са значнай часткай паўстанцаў выратаваліся ад карнай рукі пралетарскага правасудзьдзя»**.
Пераважная бальшыня стракапытаўцаў пазьбегла бальшавіцкай помсты; прарваўшы чырвоны заслон, які апаясаў Гомель, яны аб’ядналіся са сваёй жа часткай, якая раней заняла Рэчыцу. Потым Тульская брыгада накіравалася да фронту, разграміўшы пры гэтым смаленскі атрад Адамовіча, нягледзячы на тое, што яго падтрымліваў сваім агнём спэцыяльна прысланы з Мазыра бронецягнік. Пасьля стракапытаўцы ўдарылі з тылу на атрад свайго былога ваеннага камісара Ільлінскага, зламалі такім чынам савецкі фронт і перайшлі ў раёне мястэчка Хойнікі на бок пятлюраўцаў, якія перадалі іх польскай палявой жандармэрыі.
Сьпярша палякі іх раззброілі і ізалявалі ў лягеры пры мястэчку Шолкава. Летам 1920 г. газэта Б. Савінкава154 «Варшавское Слово»155 зьмясьціла вялікі артыкул «Русско-Тульскнй отряд» у сувязі з прыездам у Варшаву палкоўніка Сьцёпіна. Яшчэ раней бальшыня паўстанцаў разам са Стракапытавым пасьля скорага вызваленьня зь лягеру пераехала з Полыпчы ў Эстонію і ўвайшла часткова ў склад арміі Юдзеніча156, а часткова ў Асобны Дабравольны Народны Атрад Беларускай Народнай Рэспублікі БулакаБалаховіча. Пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў яны працавалі ў Эстоніі на лесараспрацоўках. «Пазьней, — успамінае Г. Ля-
* Лялевіч Г. Стракапытаўшчына. Б. 51.
* Тамсама. Б. 52.
левіч, — мне прыйшлося прачытаць у адной з дробных варшаўскіх газэт за красавік 1922 году, што стракапытаўцы адыгралі немалую ролю ў наступных бандыцкіх налётах на тэрыторыю БССР, арганізаваных Савінкавым»*.
Чым растлумачыць, што добра ўзброеная, з дастатковай ваеннай падрыхтоўкай Тульская брыгада, роўная па колькасьці байцоў дывізіі, толькі пяць дзён утрымлівала ў сваіх руках Гомель? (У той час як кепска ўзброеная і без баявой практыкі Слуцкая Дывізія БНР на працягу месяца стрымлівала бальшавіцкі фронт.) Чым растлумачыць, што выдатныя адозвы Палескага Паўстанчага Камітэту засталіся «гпасом вогшюіцего в пустыне», не дайшоўшы да антыбальшавіцка настроеных сялян, а праз год 15 тысяч іх прымкнула да Дабравольнай арміі Булака-Балаховіча?
На гэтыя два пытаньні можа быць толькі адзін адказ. У праграме стракапытаўцаў, што адлюстравалася і ў іхніх адозвах, адсутнічаў такі харакгэрны для эсэраў істотны мамэнт — нацыянальны. Стракапытаўцы ня ведалі або не хацелі ведаць, што яшчэ ў сьнежні 1917 г. Гомелыпчына прыняла самы актыўны ўдзел у Першым Усебеларускім Кангрэсе ў Менску й мела на ім шырокае прадстаўніцтва. Стракапытаўцы не прадбачылі, што празь сем гадоў пасьля настойлівых просьбаў мясцовых жыхароў балыпавікі вымушаны будуць далучыць Гомельшчыну да БССР. Гэтую фатальную памылку Стракапытава ў пэўнай ступені ўлічыць і не паўторыць Савінкаў, калі разам з Дабравольнай арміяй БулакаБалаховіча накіруецца ў лістападзе 1920 г. у глыбокі савецкі тыл, а таму — менавіта таму — Булак-Балаховіч выглядаў для бальшавікоў непараўнальна большай небясьпекай, чым Стракапытаў.
* Лялевіч Г. Стракапытаўіпчына. Б. 52.
ДАБРДНСКДЕ ПДЫСТДНЬНЕ
I. Е.
беларус, селянін зь вёскі Пастарнакі (1901 году нар.)
За дзесяць кілямэтраў ад гораду Мсьціслаўлю, за два — ад мястэчка Маляцічы, за восем — ад чыгуначнай станцыі Ходасы, на самай мяжы Крычаўскага, Чэрыкаўскага і Мсьціслаўскага раёнаў знаходзіцца вялікае сяло Добрае. Яно такое вялікае, што часткі яго маюць самастойныя назвы: Данілаўка, Барысаўка, Царкавішча (тут была царква), Ракаў Канец і Сяло. Тутэйшыя сяляне жылі вельмі заможна і мелі ў сярэднім па 100—150 дзесяцінаў зямлі, а ўвогуле амаль ніхто зь іх ня меў менш за 20 дзесяцінаў.
Маючы добры дастатак, сялянскія дзеці пасьля пачатковае школы ішлі вучыцца далей у сярэднія й вышэйшыя навучальныя ўстановы. Многія зь іх сталіся дактарамі, інжынэрамі, каморнікамі, аграномамі, чыноўнікамі, а падчас Першае сусьветнае вайны большая частка дабранскае моладзі даслужылася да вялікіх і малых афіцэрскіх чыноў.
Да мясцовае інтэлігенцыі належалі: Валюжэнцы, Пуцілы, Асмалоўскія, Зяньковічы, Рахонскія, Астаньковічы, Пузырэўскія, Міхневічы, Язерскія і іншыя. Калі фронт пад узьдзеяньнем бальшавіцкае прапаганды разлажыўся, а ў гарадох стала холадна й голадна, бальшыня гэтай маладой інтэлігенцыі вярнулася ў роднае сяло.
Адным з апошніх вярнуўся ў Добрае гусар лейб-гвардыі Лявон Зяньковіч, у поўнай ваеннай форме, з шабляй і рэвальвэрам. Прыехаў ён на дзьвюх падводах, нагружаных рознай зброяй — да кулямётаў уключна. I хаця ўсе вярнуліся з фронту ўзброеныя да зубоў, аднак усё ж палічылі за неабходнае спытацца:
— А нашто табе, Лявон, столькі? Яшчэ не наваяваўся? Маці ўсе сьлёзы выплакала. Замест шаблі лепей жонку мець.
— Нашто? — адказаў Зяньковіч. — Празь некаторы час будзеце знаць, каго ваяваць, як матак і жонак абараняць. — I завяршыў свой адказ старой салдацкай песьняй:
Жаўнерыкі-малойчыкі, А дзе ж вашы жоны? — Нашы жоны — ружжы заражоны. Вось дзе нашы жоны...
I сапраўды, спачатку здавалася, што зброя зусім не патрэбная. Недзе пракатваліся праз гарады й сёлы франты грамадзянскае вайны, недзе ехалі па хлеб і па дарозе паміралі ад голаду людзі, недзе выразалі на сьпінах афіцэраў георгіеўскія крыжы й вырывалі сьвятарам бароды... Усё гэта было недзе, а Добрае самаізалявалася, ігнаравала загады аб мабілізацыі ў Чырвоную армію, сабатавала шляхам розных хітрыкаў харчраскладку. Афіцэры ўзяліся за плуг. Нават ваяўнічы Лявон Зяньковіч пайшоў у сваты да адной дзяўчыны, сам сасватаў яе і ажаніўся.
Аднак над Добрым зьбіраліся паступова хмары. Памыляўся той, хто думаў, што яго праміне Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя.
«Летам 1919 г., у самае жніво,—успамінае I. Е., — мы былі на полі і раптам заўважылі, што неба зацягвае дымам. Спачатку здалося, што гарыць лес, але мы не пачулі ўласьцівага лясным пажарам паху смалы. Гарэла Добрае. Хаця ад нашае вёскі Пастарнакі да Добрага дваццаць кілямэтраў, але па вечарох выразна чулася страляніна. Па ўсіх дарогах, што вялі да Добрага, стаялі чырвонаармейскія загараджальныя атрады, не прапускаючы нікога ні туды, ні адтуль. Так доўжылася два тыдні. I нарэшце мы даведаліся, што ў Добрае накіраваны дадатковыя вайсковыя часткі з Мсьціслаўлю й Чэрыкава. Потым страляніна сьціхла, неба ачысьцілася ад дыму. Ноччу, праз сон, я пачуў ціхі стук у акно нашае хаты й голас маці: “Гэта ты, Лявон?”