Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
* Семёнов В. П. Россня. Т. IX. Б. 527—528, 546; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 546.
** Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 180.
*** Гальяш. Беларускія народныя паўстаньні П Голас Беларуса. 1948. № 4. Б. 2; Амор Я. Слуцкае паўстаньне II Беларус на Чужыне. 1948. №18 (22). Б. 2.
зь мясцовых жыхароў — беларусаў, гебраяў, рускіх, татараў — Слуцкі Зводны Батальён. Гэта той самы батальён, што, як ужо адзначалася, чатыры дні — 1,2,3 і 4 красавіка 1919 г. — змагаўся з Трэцім Менскім палком ЧК, пасланым для ліквідацыі Мірскага паўстаньня*.
10 жніўня 1918 году20' Слуцак занялі палякі, захапіўшы адначасна значную частку Беларусі. Павал Жаўрыд уцёк з бальшавіцкай турмы і зноў аднавіў у Слуцку Беларускі Нацыянальны Камітэт, які пачаў дзейнічаць падпольна202 . Шматлікія рэквізыцыі, паборы, грабяжы, падпалы, гвалтаваньні й забойствы адзначылі сабою ўладу Біалего орла203. Згодна з больш позьнімі зьвесткамі, у дзесяці валасьцях Слуцкага павету было спалена 323 гаспадаркі, рэквізавана 469 коней, 2260 кароў, 2199 авечак, 974 сьвіньні, забрана 784 падводы, забіта 33 асобы. Случчына адказала на новы прыгнёт партызанскім рухам. Да вясны 1920 г. слуцкія партызанскія аддзелы мелі каля тысячы чалавек** . Яны рабілі засады, забівалі жандараў і афіцэраў, разьбівалі невялікія атрады палякаў, нарыхтоўвалі зброю. Карныя атрады палякаў наляталі на мястэчкі й сёлы Случчыны. Слуцак быў аб’яўлены на асадным становішчы. Звыш ста случчакоў было арыштавана. У ноч на 23 красавіка польскія легіянэры нечакана акружылі мястэчка Грэсак і захапілі 14 партызанаў. Раніцою партызаны пад узмоцненым канвоем былі адпраўлены ў Слуцак. 24 красавіка ваенна-палявы трыбунал прысудзіў усіх 14 «за здраду і змову супраць войска польскага» да расстрэлу***.
Асабліва жорстка палякі абыходзіліся з гебраямі: адсякалі шаблямі бароды, гвалтавалі дзяўчат, забівалі старых і дзяцей. I. Лочмель, які падае гэтыя зьвесткі, завяршае іх пералік паведамленьнем, што слуцкія партызаны «рыхтавалі ўзброенае паў-
* ВіцінаЖ. Збройны пачын II Аб’яднаньне. 1949. № 11 (20). Б. 8;
С. Ш. Няўміручы помнік у вякох // Новае Жыцьцё. 1951. № 8. Б. 3.
** Лочмель М. Ф. Очерк нсторнн борьбы... С. 97, 106.
*** Тамсама. Б. 106.
станьне да мамэнту наступу Чырвонай арміі»*. I гэта таксама верагодна, аднак узьнікае пытаньне: толькі супраць каго яны рыхтавалі гэтае паўстаньне?
У ліпені 1920 г. балыпавікі занялі Случчыну падчас свайго наступленьня на Польшчу, аднак 15 жніўня пад Варшавай яны былі ўшчэнт разьбітыя і пачалі адступаць. Палякі ж наступалі марудна, баючыся, напэўна, адарвацца ад сваіх базаў і паўтарыць такім чынам аналягічную памылку бальшавікоў. У выніку паміж двума франтамі ўтварылася паласа «нічыйнай» зямлі, шырынёю ад 50 да 200 кілямэтраў, у якой аказалася і Случчына. На пачатку лістапада палякі спыніліся на лініі, якая і стала праз год адпаведна з Рыскім дагаворам граніцай паміж БССР і Полыпчай, а бальшавікі пачалі зноў наступаць, звужаючы паласу «нічыйнай» зямлі. Аднак гэтая тэрыторыя зусім не была «нічыйнай» зямлёю, а Беларусьсю. Менавіта тады і выбухнула Слуцкае паўстаньне.
14 лістапада 1920 г. у «нічыім» Слуцку—цэнтры «нічыйнай» Случчыны — адбыўся Першы Беларускі Зьезд Слуцкага павету. Тут, у доме Вайніловіча204 , сабралася 107 дэлегатаў ад гораду Слуцку і 15 валасьцей ягонага павету, прадстаўнікі генэрала Булака-Балаховіча, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту Паўлюкевіч205. Старшынёй зьезду быў выбраны Васіль Русак206 , намесьнікам — Пракулевіч207**. Пасьля адкрыцьця зьезду і прывітаньняў дэлегатаў на трыбуну, упрыгожаную нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, падняўся добра ведамы ўсім Павал Жаўрыд. Ён абвесьціў, што прыехаў сюды па даручэньні ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі як камісар Рады БНР на Слуцкі павет. Гучныя дружныя воплескі былі доказам павагі і адданасьці дэлегатаў свайму ўраду. Потым Павал Жаўрыд заявіў, што падчас ягонай адсутнасьці, калі ён быў выкліканы ўрадам БНР, ягоны намесьнік Паўлюкевіч у сваёй дзейнасьці не адзін раз выявіў пра-
* Лочмель М. Ф. Очерк нсторнн борьбы... С. 106.
** Тыя, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына // Беларускі Скаўт. 1946. № 1. Б. 15.
польскія сымпатыі і гэтым страціў давер з боку беларускіх патрыётаў. На зьезьдзе выступілі дзесяць дэлегатаў: В. Русак, KaniTan Анціповіч208 , капітан Самусевіч209 , Юры Лістапад210, Юльян Сасноўскі2", Г. Грынько212, С. Бусел213 і інш.* Зьезд выдаліў із залі свайго паседжаньня Паўлюкевіча і выбраў Часовую Раду Случчыны з 17 чалавек на чале зь беларускім эсэрам Пракулевічам** . Усебакова й дакладна абмеркаваўшы становішча, зьезд прыняў наступную рэзалюцыю:
Першы Беларускі Зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Найвышэйшую Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны, катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі ўладамі. Хай жыве вольная, незалежная Народная Беларуская Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!**214.
Неўзабаве пасьля зьезду, 21 лістапада215, Рада Случчыны абнародавала дэклярацыю, у якой гаварылася:
У мамэнт самавызначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці наіпае Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях, намерах беларускага сялянства, аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай Рэспублікай у яе этнаграфічных межах. Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў, і ў выпадку патрэбы нават сілаю аруж-
* Я. А. Слуцкае паўстаньне П Моладзь. 1949. № 14. Б. 8.
** Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 181.
жа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе*216.
Яшчэ вечарам 14 лістапада, адразу ж пасьля зьезду, які працягваўся ў сувязі з ваенным становішчам толькі адзін дзень, ягоныя дэлегаты выехалі ў вёскі й мястэчкі па валасьцях: Грозаўскай, Грэскай, Пароўскай, Раманаўскай, Чапліцкай, Быстрыцкай, Старобінскай, Вызьненскай, Капыльскай, Цімкавіцкай і інш.** Яны пачалі падрыхтоўку ўзброенага паўстаньня, знаёмячы сялянства з рэзалюцыяй зьезду, а пазьней — з дэклярацыяй Рады Случчыны. Прамовы, звароты, рэзалюцыі й дэклярацыі з энтузіязмам успрымаліся кожным случчанінам, піыбока пранікаючы ў ягонае сэрца. 3 патаемных сховаў сяляне пачалі даставаць зброю, ужо не адзін раз выкарыстаную імі ў мінулым. У вёсках і мястэчках вакол мясцовых радаў узьніклі ўзброеныя аддзелы, ядром якіх стала Слуцкая народная міліцыя ў ліку 500 байцоў. Дзяўчаты запісваліся ў Чырвоны Крыж і вучыліся рабіць перавязкі. Жанчыны зьбіралі палатно, шылі для сваіх салдатаў бялізну, кашулі, а з найбольш тонкага кужалю рабілі бінты і шчыпалі яго на корпію заместа ваты. Яны ж вышывалі на нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягох словы: «Тыя, што першыя паўсталі й пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына»***.
Мацеры, заціскаючы ў сабе мацярынскі інстынкт і сьлёзы, бласлаўлялі дзяцей на ратны подзьвіг, гаворачы пры гэтым: «Трымайцеся, хлопцы!». Яны былі дастойныя тых ведамых па ўсёй краіне слуцкіх прыгонных ткачых, што, як сказаў Максім Багдановіч, ткалі замест загаданага ім пэрсідзкага ўзору «цьвяток радзімы васілька».
* Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 181—182.
** Я. А. Слуцкае паўстаньне. Б. 8.
*** Ул. Немановіч. Пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына // Наперад. 1949. № 15. Б. 3—5; Тыя, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына II Беларускі Скаўт. 1946. № 1. Б. 15.
Аднак пяройдзем ад кволых рамантычных васількоў да суворай мужнай рэчаіснасьці. Тымчасам на фронце й на межах «нічыйнай» зямлі адбыліся зьмены. Палякі пачалі адступаць, а бальшавікі, відавочна, інфармаваныя пра гэта сваёй разьведкай, паскорылі тэмп настушіеньня, аднак пазьбягалі непасрэднага сутыкненьня з палякамі. Яны ўжо занялі чыгуначную станцыю Асіповічы і мястэчка Старыя Дарогі, іхнія перадавыя часткі, не сустрэўшы ніякага супраціву, падышлі да мястэчкаў Любань і Урэчча, калі вайсковае камандаваньне Рады Случчыны загадала 24 лістапада сваім вайсковым аддзелам, яшчэ не пасьпеўшым за такі кароткі час сфармавацца, пакінуць Слуцак і адысьці да мястэчка Семежава*. Г этае адступленьне яшчэ дыкгавалася тым меркаваньнем, што і ў самім Слуцку меліся прасавецка настроеныя групы насельніцтва, якія былі небясьпечныя для абаронцаў гораду падчас наступу бальшавікоў.
Яшчэ бальшавікі не пасьпелі захапіць пакінуты бяз бою Слуцак, як у Семежава на працягу трох дзён сабралася дзесяць тысяч узброеных паўстанцаў. Спачатку зь іх быў сфармаваны Першы Беларускі Слуцкі полк пад камандаваньнем палкоўніка Гаўрыловіча217. На другі дзень аформіўся Другі Беларускі Грозаўскі полк, укамплектаваны пераважна моладзьдзю мястэчка Грозаў, камандаваньне гэтым палком было даручана капітану Семянюку218. Названыя два палкі ўвайшлі ў склад Першай Беларускай Слуцкай Дывізіі, камадзірам якой быў спачатку капітан Анціповіч, а потым — капітан Сокал-Кутылоўскі219. Трэба адзначыць, што палкі дзяліліся на батальёны, роты, узводы, аддзелы, адпаведна з колькасьцю кваліфікаваных беларускіх афіцэраў пры іх**.
27 лістапада Першая Слуцкая Дывізія ўвайшла ў баявое сутыкненьне з бальшавікамі. Баі разгарнуліся каля вёсак Быстрыца, Верабейчыцы, Васільчыцы, Чарнагубава, Васілішкі, Дашна-
* Найдзюк Язэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 182; Хроніка асноўных падзей Слуцкага паўстаньня // Бацькаўшчына. 1947. № 3 (27 лістапада).
** Я. А. Слуцкае паўстаньне. Б. 8.
ва, Лютавічы, Мацкевічы, Морач, Целядовічы і інш., каля мястэчак Капыль, Цімкавічы, Вызна і інш. Нечакана для сябе 16-я Чырвоная армія сутыкнулася з фронтам, які расьцягнуўся на сто кілямэтраў*. Барацьба была няроўная, і ў гэтай няроўнасьці найбольшы гераізм случчакоў. Насьпех сфармаваная беларуская дывізія каля месяца стрымлівала націск бальшавіцкай арміі. I ня толькі стрымлівала, але і пераходзіла ў контратакі, вызваляючы мястэчкі й вёскі. Так былі адбітыя ў бальшавікоў мястэчка Цімкавічы й навакольныя вёскі. Бальшавікі мелі значныя страты забітымі й параненымі. Акрамя таго, пасьля адозваў Рады Случчыны некаторыя з прымусова мабілізаваных чырвонаармейцаў пачалі здавацца ў палон або далучацца да паўстанцаў, паварочваючы сваю зброю супраць бальшавікоў** . Гераізм паўстанцаў у гэтай няроўнай барацьбе яшчэ не знайшоў нідзе адпаведнага адлюстраваньня. Некаторыя часткі Грозаўскага палка ў баёх каля мястэчка Вызна загінулі поўнасьцю — да аднаго чалавека***. Менавіта тут атрымаў баявое хрышчэньне ваенны гімн паўстанцаў, які стаў пазьней беларускім нацыянальным гімнам: