• Часопісы
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

    Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

    Юрка Віцьбіч

    Памер: 308с.
    Смаленск 2007
    74.93 МБ
    Можна таксама сумнявацца ў праўдзівасьці выказваньняў Барыса Савінкава як перад Юзафам Пілсудзкім263 , так і перад старшынёй Рэвалюцыйнага трыбуналу Ульрыхам264. Савінкаў быў дастаткова разумны і асьцярожны, каб нават перад пагрозай сьмерці вылажыць усе свае эсэраўскія сакрэты на балыпавіцкі стол.
    Пра думку бальшавікоў адносна Булака-Балаховіча гаварыць няма сэнсу — для іх ён сторазовы бандыт, хаця бандытамі яны назавуць адначасна і Радзянку, і Савінкава, і Пілсудзкага, і Галавіна, і Акінчыца, і ўсіх тых, хто наагул іх ненавідзеў і змагаўся зь імі. Усё ж ня лішне прыгадаць, што нават і па сёньняшні дзень бальшавікі, забываючыся часам на Радзянку, Савінкава, Пілсудзкага і іншых, ніяк ня могуць забыцца пра Булака-Балаховіча.
    * Головйн Н. Н. Росснйская контр-революцня в 1917—1918 годах. Прнложенне к «Нллюстрнрованной Росснн» на 1937 год. Эстоння. Ч. III. Кн. 6. С. 87—88.
    Успомнім сэсію Агульнага Зьезду Задзіночаных Нацыяў265 у Парыжы, якая адбылася ў сьнежні 1951 году.
    «Вышынскі266 , пырскаючы ад злосьці сьлінай, калоцячы па стале кулаком, абрынуў на галовы сваіх заходніх калег із Задзіночаных Нацыяў цэлы паток дзікіх выдумак, зьмешаных з грубай лаянкай у адрас усіх эмігрантаў. Вышынскі тады крычаў (іл. «Праўду» ад 21 і 22 сьнежня 1951 г.): “Нам ужо ведамыя спробы “вызваліць” наш народ. Г этыя спробы былі зроблены ўпяршыню на наступны ж дзень пасьля таго, як перамагла Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. Вы бачылі тады сваю задачу ў тым, каб таксама “вызваляць” рускіх рабочых і сялян ад савецкай улады, і з гэтаю мэтаю пачалі сваю ўзброеную інтэрвэнцыю ў Савецкую Расію і лілі залатою ракою свае долары ў кішэні белагвардзейскіх генэралаўдлятаго, каб памагчы... Каму? Булаку-Балаховічу, Юдзенічу, Дзянікіну267 , Калчаку268 , Краснову269 , Чайкоўскаму270 , меншавікам, бела-эсэрам, дывэрсантам, тэрарыстам!”»*
    Пераказаўшы думку адных адносна Булака-Балаховіча, неабходна падаць таксама меркаваньні і другіх, каторыя ўвесь час або эпізадычна ішлі разам з Булаком-Балаховічам і ўскладалі на яго пэўныя надзеі. Аднак раней трэба, хоць бы й коратка, пазнаёміцца зь біяграфіяй Булака-Балаховіча за пэрыяд, што папярэднічаў узьнікненьню Асобнага Дабравольнага Аддзелу.
    Калі рэвалюцыя 1905 году ахапіла Беларусь, самы чынны ўдзел у ёй прыняла беларуская сялянская галота. Інакш і не магло стацца. Досыць успомніць тут ведамую ў Наддзьвіньні народную песьню:
    Мы, братка, — плытагоны.
    Плывуць нашы загоны... Адна шапка на трох, Адны порткі на двох,
    альбо іншую, ня менш характэрную:
    * Градобоев Н. Поболыпе дела, господа! II Новое Русское Слово. 1952. 15 января.
    Ад начы да начы Мы ідзем — асначы, А ўначы, як прывалім, — Усе маёнткі падпалім.
    Пакутуючы ад малазямельля, беларускія сяляне пачалі зь віламі й косамі ў руках захопліваць вялікія і шматлікія маёнткі абшарнікаў, якія належалі пераважна палякам і расейцам.
    Булак-Балаховіч Станіслаў Нікадзімавіч нарадзіўся каля 1875 г. на Ковеншчыне ў сям’і фальварковага арандатара271. Зьвестак пра яго дзяцінства і юнацтва няма272. Аднак ведама, што зусім маладога ў той час агранома Булака-Балаховіча сяляне Дзісьненшчыны абралі сваім рэвалюцыйным судзьдзём. I Булак-Балаховіч гэтак добра палагоджваў іхнія шматвяковыя спрэчкі з абшарнікамі, гэтак добра браў іх заўсёды і ўсюды пад сваю абарону, што сівабародыя дзядзькі далі яму, амаль што юнаку, мянушку «Бацька», якая замацавалася за ім на ўсё жыцьцё*.
    Бацькам называлі яго коньнікі створанага ім у часе Першае сусьветнае вайны коннага дывэрсійнага аддзелу. Булак-Балаховіч ня быў вайскоўцам па сваім фаху, аднак пазыцыйная вайна была яму не да спадобы, і ён, з дазволу начальства, арганізаваў гэты дабравольны конны дывэрсійны аддзел, які складаўся вылучна зь беларусаў і дзейнічаў па той бок лініі фронту ў раёне Дзьвінску — найбліжэйшым тыле немцаў. Пра дзейнасьць гэтага аддзелу сьведчаць перахопленыя разьведкай расейскай арміі рапарты, у якіх немцы называюць камандзіра дывэрсійнага аддзелу не інакш, як ферфлуцчте Ватер — «пракляты бацька»** .
    Бацькам называлі яго драгуны коннага палка, якім ён пазьней камандаваў у арміі Юдзеніча і які таксама моцна даўся ў знакі бальшавіцкім захопнікам. Адзінае, што лучыла Булака-Балаховіча і Юдзеніча, — гэта сумесная барацьба з агульным ворагам —
    * Асобы Атрад БНР у Эстыі II На Чужыне. 1920. № 1. Б. 7.
    ** Віцьбіч Юрка. Ой жа сынкі былі ў Бацькі Булака // Шыпшына.
    1948. №6. Б. 49.
    і толькі. Беларус па сваім паходжаньні273 , Юдзеніч быў зацятым расейскім манархістам па сваіх перакананьнях. Булаку-Балаховічу было зь ім не па дарозе. Булак-Балаховіч быў «Бацькам», а не «Отцом».
    На самым пачатку грамадзянскай вайны аддзел Булака-Балаховіча знаходзіўся ў горадзе Луга й наклікаў на сябе гнеў савецкай улады. Перш за ўсё трэба адзначыць, што балахоўцы нават сваім зьнешнім выглядам істотна адрозьніваліся ад чырвонаармейцаў разьмешчаных у Лужскім павеце двух палкоў: артылерыйскага і Ізборскага пяхотнага.
    «Кавалерысты-салдаты, — успамінае пра балахоўцаў НеаСільвестар274 , — зьвярталі на сябе ўвагу ня толькі заўсёды дагледжанай формай і казацкімі шапкамі з жоўтым верхам, аднак й дысцыплінаванасьцю, што ў тыя часы было ўжо рэдка. Амаль усе яны — маладыя людзі, і шмат хто зь іх быў падобны да юнкера»*.
    Яшчэ больш адрозьніваліся балахоўцы ад чырвонаармейцаў сваімі дзеяньнямі. Варта было толькі зьявіцца балахоўцам у вёсках павету, каб згодна з балыпавіцкім загадам пакараць насельніцтва за супраціў харчовым загараджальным атрадам, як у гэтых вёсках успыхвалі бунты супраць савецкай улады, «прычым найчасьцей атрымлівалася так, што забітымі аказваліся камуністы або члены камбедаў»**.
    У самім горадзе балахоўцы прытрымліваліся той жа тактыкі. Калі Булаку-Балаховічу сказалі, што ў рэшце рэшт старшыня Лужскага савету Сандзон пачне арыштоўваць асобных балахоўцаў, той адказаў: «Няхай толькі паспрабуе — разьнясём усю міліцыю па цаглінцы, а самога старшыню павесім на ліхтары!»**
    Начальнік Петраградзкай ЧК Урыцкі275 загадаў арыштаваць, а ў крайнім выпадку забіць Булака-Балаховіча й расфармаваць
    * Нео-Сйльвестр Г. Батько Булак-Балаховнч. С. 117.
    ** Тамсама. Б. 118.
    ягоны аддзел. Але чырвонаармейцы Ізборскага палка адмовіліся арыштоўваць Булака-Балаховіча і абяззбройваць ягоных байцоў. Пасьля мітынгу, на якім выступаў Булак-Балаховіч, артылерысты аб’явілі сябе нэўтральнымі. Чэкісты, пасланыя зьнішчыць Булака-Балаховіча, спазьніліся. Каля вёскі Тарошына балахоўцы з музыкай перайшлі савецка-нямецкую дэмаркацыйную лінію. А на разьвітаньне Булак-Балаховіч урачыста паабяцаў хутка вярнуцца й разьлічыцца з бальшавікамі*276.
    Яшчэ пры немцах на тэрыторыі Эстоніі пачала фармавацца Паўночная армія Юдзеніча. Булак-Балаховіч спачатку ўвайшоў у ейны склад, аднак даволі хутка, пасьля непаразуменьняў з камандуючым, выйшаў зь яе, заняўшы самастойны ўчастак эстонскабальшавіцкага фронту каля Гдоўскага возера.
    7 лістапада 1918 г., у дзень першых угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Булак-Балаховіч зрабіў налёт на Талабайскія астравы Гдоўскага возера. Тут ён схапіў і павесіў бальшавіцкіх кіраўнікоў — Заліту, Бялова й Галахава. Праз тыдзень частка балахоўцаў прыняла ўдзел у Вяліскім паўстаньні (зазначым: ад Гдоўскага возерадаВяліжукаляЗООкілямэтраў)**. 15траўня 1919 г.277 аддзел Булака-Балаховіча, пераправіўшыся на лодках праз Гдоўскае возера, нечакана для бальшавікоў заняў горад Гдоў***. Гэтая дывэрсія памагла эстонскім часткам пад камандаваньнем палкоўніка Лайдэнэра278 25 траўня заняць Пскоў, a 29 траўня да іх далучыўся і аддзел Булака-Балаховіча.
    Тэрор, распачаты Булаком-Балаховічам у Пскове супраць бальшавікоў і тых, хто спачуваў ім, нічым не адрозьніваўся ад тагачаснага бальшавіцкага тэрору279. У сувязі з гэтым 19 ліпеня ў Пскоў спэцыяльна прыехаў прэм’ер-міністар Паўночна-Заходняга Ўраду Ліянозаў280, якому Булак-Балаховіч заявіў: «Камуністаў
    * Нео-Сйльвестр Г. Батько Булак-Балаховнч. Б. 120—121.
    ** Беларус. Бацька Булак-Балаховіч Н Голас Беларуса. 1948. № 3.
    Б. 5.
    *** Тамсама. Б. 5—6.
    я вешаю неадкладна, за дзесяць месяцаў павесіў 180»*. 26 жніўня Пскоў зноў быў заняты бальшавікамі, якія адразу абвалілі свой камуністычны тэрор на галовы людзей, што сустракалі БулакаБалаховіча хлебам-сольлю і словамі: «Ты, бацька-атаман, асядлаў бальшавікоў». Булак-Балаховіч адступіў да граніцы Эстоніі. Непаразуменьні між ім і Юдзенічам дасягнулі ў гэты час выключнага напружаньня. Нават былі выпадкі ўзброеных сутычак паміж іхнімі вайсковымі часткамі. Наўрад ці гэтая канфрантацыя была выкліканая выключна партызанскім характарам самога Булака-Балаховіча. Прычыны канфліктаў былі зусім іншыя.
    Рада Беларускай Народнай Рэспублікі мела ў прыбалтыцкіх рэспубліках, як і ў іншых краінах, прызнаўшых яе de facto або de jure, свае ваенна-дыпляматычныя місіі**. Шэфамтакой місіі БНР у Латвіі і Эстоніі быў палкоўнік Кастусь Езавітаў281, які атрымаў улістападзе 1919 г. наступны дакумэнт на беларускай мове:
    Атаман Дабравольнага Народнага Аддзелу 14 лістапада 1919 году №734 Дзеючая Армія
    Старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі праз Шэфа Ваенна-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Езавітава
    Зьяўляючыся грамадзянінам Беларускай Народнай Рэспублікі, лічу неабходным, каб маё войска было вы-
    * Беларус. Бацька Булак-Балаховіч. Б. 6.
    ** Сувэрэннасыдь Беларусі прызналі de jure Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Грузія. De facto — Германія, Аўстрыя, Турцыя, Чэхаславакія.
    карыстана для абароны цэласнасьці й непадзельнасьці маёй Айчыны, а таму прашу мой Урад залічыць мяне й мой аддзел на Беларускую Службу.
    Генэрал-маёр Булак-Балаховіч*282
    Чым была выклікана такая заява? Перш за ўсё, трэба адзначыць, што Булак-Балаховіч быў беларусам па нацыянальнасьці. Нават больш — ён быў беларускім (хоць і трэцярадным) паэтам, засьведчаным у трохтомнай працы акадэміка Я. Ф. Карскага «Беларусы»** . I хаця «ў час вайны маўчаць музы», аднак амаль адначасна з вышэйпададзеным дакумэнтам Булак-Балаховіч напісаў верш на беларускай мове:
    Покліч Бацькі
    Празь цёмныя хмары на чуждай старонцэ Зірнула на нас цёпла-роднае сонцэ, I гоман пачуў я з радной стараны: Свабода калоціцца ў нашэ ваконцэ, За Бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!