Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Камандзір Народнае Дабравольнае Арміі генэрал-маёр Балаховіч.
Пінск, 20 кастрычніка 1920 г.» (Swoboda. 1920. № 85. 24 кастрычніка).
Г этыя жудасныя зьявы ні ў якім выпадку не апраўдваюць дзеяньняў Дабравольнай Арміі, Ня вартыя ўвагі спробы зваліць віну за пагромы на «вольніцу», якая далучылася па дарозе да БулакаБалаховіча. Добра ведама, напрыклад, што калі балахоўцы занялі мястэчка Капаткевічы, дык пагром учыніў і ім кіраваў камандзір рэгулярнага батальёну Георгіеўскага палка капітан Пашкевіч*.
Закідаючы Булаку-Балаховічу адказнасьць за гэтыя пагромы, нельга здымаць віну і з Савінкава, які на судзе выступіў у ролі Панційскага Пілата312, даказваючы, што ён тут ні пры чым**. За-
* Пасьля заняцьця Мазыра грабествы пад формаю рэквізыцый і без усякае формы пашырыліся на шырокі радыюс вакол гораду. Рабіліся таксама налёты на яўрэйскае насяленьне мястэчак. Аб адным з такіх налётаў расказвае на старонках «Сав. Бел.» (№ 244 за 1923 год) адзін з удзельнікаў Балахоўскага паходу:
«...батальён Георгіеўскага палка пад начальствам памоцніка камандзіра палка капітана Пашкевіча зрабіў налёт на мястэчка Капаткевічы. Усё яўрэйскае насяленьне сабралі на пляц. Выстраіўшы яўрэяў у адзін шэраг, капітан Пашкевіч наладзіў такі фокус — паказваючы на кожнага яўрэя па парадку, ён гаварыў: “Этого застрелвть, этого повеснть, этому вырезать... половые органы”. Усё гэта адразу выпаўнялася бандытамі. Усяго такім чынам было забіта 15 чалавек.
Пасьля гэтага капітан Пашкевіч прапанаваў яўрэям унесьці кантрыбуцыю — вялікую суму грошай — і абяцаў болей жыхароў не чапаць. Кантрыбуцыя была ўнесена: частка грашыма, а частка залатымі рэчамі, якія прымаліся на вагу. Атрымаўшы грошы, капітан Пашкевіч з батальёнам учыніў пагром. Білі, забівалі, грабілі, гвалцілі кабет, мужчынам вырэзвалі плоцьныя органы. He шкадавалі нават і дзяцей, якім разьбівалі галовы аб сьцены. Скончыўшы зь мястэчкам, батальён далучыўся да дывізіі» (Баравы М. Па крывавых сьлядох. Б. 36—37).
** «Першы загад, што быў напісаны пад маю дыктоўку, быў пра тое, што кожны воінскі чын, без адрозьненьня ў званьні, будзе расстраляны на месцы за ўчыненьні пагромаў. Другі загад, які таксама быў напісаны па маім патрабаваньні, — дазвол гебраям арганізоўваць сваю ўласную частку якраз для абароны гебрайскага насельніцтва ад пагромаў». (Борнс Савннков перед военной коллегней... С. 106—107.)
бойства мірных і далёкіх ад палітыкі гебраяў застаецца нязмыўнай плямай у гісторыі Дабравольнай Арміі313.
Перад тым як перайсьці дзяржаўную мяжу, ад Дабравольнай Арміі адпала значная яе частка. «Калі Балахоўская армія рассыпалася і рэшты яе ўцякалі ў Полыпчу, частка старых балахоўцаў не захацела пераходзіць у Польшчу, а пад камандаю палкоўніка Таляпт-Келмі схавалася ў Мазырскіх лясох»*, каб адтуль прадаўжаць партызанскую вайну. А тыя, што трапілі ў Польшчу, спачатку былі раззброеныя, а праз пэўны час зноў атрымалі ў рукі сваю зброю. Пад агульнаю камандаю Савінкава і Булака-Балаховіча і, зразумела, зь ціхага дазволу Пілсудзкага яны паасобна—двойкамі або тройкамі — пачалі перакідацца праз савецкую мяжу назад у БССР для партызанскага змаганьня супраць бальшавікоў.
Як сьведчыць Баравы, «бандытызм на абшарах Савецкае Беларусі пачаў прымячацца яшчэ ў лістападзе 1920 г., аднак да сакавіка 1921 г. ён меў выпадковы характар. Усяго да сакавіка 1921 г.
«Загад ад 20 кастрычніка 1920 г.
Выказваю згоду падхарунжаму Цэйтліну на сфармаваньне пры штабе Народнай Дабравольнай Арміі асобнага гебрайскага аддзелу.
Камандзір Народнай Дабравольнай Арміі Генэрал-маёр Балаховіч.
Пінск, 20, X. 1920» (Swoboda. 1920. № 85. 24.X.1920.)
«На местачковай плошчы гнілыя ходнікі, конскі гной і пыл. Бабы ў белых хустках, мужыкі ў белых кажухох. Гебраяў амаль не відаць. Яны ўцяклі ў лясы разам са старымі, жонкамі і дзецьмі, з каровамі й хатнім скарбам. У іхніх вачох мы не вызваліцелі, а пагромшчыкі і забойцы. На іхнім месцы я б таксама ўцёк.
Пагромы, рабункі і гвалты забароненыя самым строгім загадам. За непаслушэнства — кара сьмерцю. Але я ведаю, што ўчора ў другім эскадроне гулялі ў карты на гадзіньнікі і пярсьцёнкі; што ротмістар Жгун абрабаваў гебрайскую крамку; што сярод уланаў зьявілася аднекуль валюта — ці не амэрыканскія даляры; што ў лесе знайшлі зьнявечанае жаночае цела. Расстрэльваць? Дваіх я ўжо расстраляў. Аднак нельга ж расстраляць палову палка...» (Ропшйн В. (Савйнков Б.) Конь вороной. Парнж, 1924. С. 12.)
* Баравы М. Па крывавых сьлядох. Б. 37.
зарэгістравана 40 выпадкаў налётаў і пагромаў, у гэтай лічбе 29 выпадкаў прыходзіцца на долю балахоўцаў інто засталіся ў межах БССР, рэшта ж — на розных дэзэртыраў і банды рабаўнікоў бязь яснае палітычнае афарбоўкі»*.
Гісторыя Асобнага Дабравольнага Народнага Аддзелу БНР, як і Беларускай Дабравольнай Арміі, непасрэдна і цесна зьвязана з асобаю Станіслава Булака-Балаховіча. Разгледзеўшы ўсё станоўчае і жыцьцёвае, што да гэтага часу пасьля доўгіх поіпукаў можна было знайсьці, нельга ня даць і яму самаму слова сказаць. Нашае пакаленьне зьяўляецца сьведкам, як у СССР урачыста ставяцца помнікі тыранам і адначасна выкідаюць на сьметнік усіх ворагаў балыпавізму. Тая ж частка нашага пакаленьня, што апынулася за межамі СССР і мае шчасьце не прысутнічаць на ўрачыстасьцях для тыранаў, можа ня слухаць абвінавачаньні блізкіх нам людзей, якія бачаць на руках Булака-Балаховіча кроў вінаватых, аднак яно, нашае пакаленьне, ня можа ня бачыць на ягоных руках крыві нявінных сваіх суродзічаў сваякоў, сяброў і знаёмых. Вельмі мала часу аддзяляе нас ад паходаў Булака-Балаховіча, вельмі мала фактаў маем мы, каб судзіць яго. Гэта можа зрабіць толькі будучы гісторык, а не ягоны сучасьнік.
3	кім толькі не раўнялі Булака-Балаховіча. Адны — зь Севярынам Налівайкам**, другія — з генэралам Жаліхоўскім314 ***, трэція — з генэралам Галлерам3'5 ****, чацьвёртыя — зь Неста-
* Баравы М. Па крывавых сьлядох. Б. 37.
** Беларус. Бацька Булак-Балаховіч Н Голас Беларуса. 1948. № 3. Б. 5.
*** Чарвякоў A. За Савецкую Беларусь. Б. 131.
**** «Аб Вас ведае ўжо ўся беларуская, латыская і нямецкая прэса. Усе спатыкаюць вельмі прыхільна. Хутка будзе трубіць француская, ангельская і амэрыканская. Крокі ўжо зроблены. Моцна трымайцеся, як бы цяжка ні было. Ваш атрад павінен прыйсьці на бацькаўшчыну з такім жа трыумфам, як атрад Галлера ў Польшчу. Прывет ад сэрца. Генэрал-маёр Вэнт П. Вайсковы райца Вайскова-Дыпляматычнай місіі Б.Н.Р. у Эстоніі і Латвіі». (Зюзькоў А. Крывавы шлях... Б. 69).
рам Махно316 * або з Тарасам Бульбай317: «Як мне пісаў адзін з паплечнікаў генэрала-партызана, Бацька, які ўважліва сачыў за палітычнымі падзеямі, часта гаварыў пра будучае непазьбежнае вырашальнае супрацьстаяньне хрысьціянскіх народаў зь бязбожнымі падпалывчыкамі сусьветнае рэвалюцыі: “Я знаю, некаторыя з вас пасьмейваліся з майго захапленьня Тарасам Бульбай, які быў сапраўдным тыпам сярэднявечча, — гаварыў Булак-Балаховіч, — аднак я любіў яго не за гэта, а за ўпартую варожасьць да непрыяцеля, за стойкасьць у хрысьціянскай веры, свабодалюбства і адданасьць сваім таварышам. Ён і загінуў страшнай сьмерцю за гэтыя ідэалы. Я перакананы, што хутка надыдзе жудасны час, які па сіле чалавеканенавісьніцтва, жорсткасьці, варожасьці да хрысьціян і наагул усіх, хто верыць у Бога, пераўзыдзе ня толькі сярэднявечча, аднак і жудасную эпоху асырыйскіх і эгіпецкіх цароў-
Так, спадары, неўзабаве нам яшчэ прыйдзецца адказваць на пытаньне: “Верыш у Хрыста?”, прычым сьцьвярджальны адказ запатрабуе тэрміновай абароны са зброяй у руках хрысьціянскай цывілізацыі! Паверце мне, пытаньне будзе пастаўлена менавіта так: або перамагчы, або гібець у нэндзы, як нявольнікі, і лізаць пяткі бальшавіцкаму хаму!”»**
Пасьля Рыскага дагавору між Польшчай і Саветамі Булак-Балаховіч, на першы пагляд, апынуўся па-за змаганьнем супраць бальшавізму.
«Бацька спрабаваў са сваім аддзелам зрабіць пераварот, або ваенны путч, як тады гаварылі: ён хацеў арыштаваць камандуючага арміяй генэрала Юдзеніча, аднак ягоны апошні “буйны набег” ня ўдаўся, і Бацька з астаткамі свайго палка пакінуў Эстонію і ў чыне генэрал-маёра пераправіўся ў Польшчу. Там ён арганізаваў для сваіх “хлопцаў” вялікія лясныя работы. Як некалі ў старажытным Рыме Цынцыят пасьля выратаваньня Айчыны перамяніў
* Акінчыц Ф. Спэкулянты беларускай душой. Б. 15.
** Нео-Сшіьвестр Г. Батько Булак-Балаховнч. С. 127.
меч на плуг, так і Бацька, хоць і ня выратаваў Бацькаўпічыну, аднак, павесіўшы зброю на сьцяну, узяўся за сякеру й пілу318.
Празь некаторы час Бацька набыў пад Варшаваю невялікі маёнтак і, запісаны ў рэзэрве польскай арміі ў чыне генэрала, жыў мірна, як хутаранін, займаўся сельскай гаспадаркай»*319.
У сапраўднасьці, за кулісамі, ён яшчэ доўгі час, спачатку разам з Савінкавым, а пазьней сам, арганізоўваў на тэрыторыі Польшчы партызанскія атрады, якія пасьля перакідаў празь мяжу ў Савецкі Саюз320 . Адначасна ён дамогся ад польскіх уладаў абяцаньня, згодна зь якім былыя балахоўцы атрымлівалі некаторыя прывілеі параўнальна зь іншымі эмігрантамі321.
У 1937 г. Булак-Балаховіч выехаў у Гішпанію. Там ён прымаў актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне на баку генэрала Франка322 . За гераізм у баёх пад Мадрыдам атрымаў гішпанскія ваенныя ўзнагароды.
«Пасьля разгрому Польшчы ў 1939 г. Бацька Булак жыў у падпольлі Варшавы, дзе, як гаварылі, ён адыгрываў пэўную ролю, магчыма, меў нелегальную арганізацыю. Той жа самы паплечнік Бацькі пісаў мне, што ў 1940 г. бачыў Булака-Балаховіча ў прадмесьці Варшавы — Празе. Ён не адразу пазнаў генэрала-партызана, бо той быў “закансьпіраваны” — у нехлямяжай вопратцы і зь вялікімі рагавымі акулярамі на носе. <...>
А празь некалькі месяцаў пасьля гэтае сустрэчы Бацька быў забіты там жа, у Празе. Менавіта хто забіў яго — немцы ці бальшавікі — сказаць цяжка. Падрабязнасьці гэтага забойства вельмі нешматлікія. Некаторыя сьведкі расказваюць, што пад вечар, калі генэрал ішоў па ходніку, яго нагнаў амаль супраць Віленскага вакзалу нейкі чорны аўтамабіль, дзе сядзела чатырох або пяцёх мужчын у цывільным. Як па камандзе, усе выстралілі з рэвальвэраў (нехта сьцьвярджаў, што стралялі з наганаў) у сьпіну Булака-Балаховіча, які як сноп паваліўся на зямлю. Пачалася паніка, падчас яе забойцы зьніклі.