Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Чэкісты, што ўвесь час трымаліся напагатове, не адбіраючы вачэй ад натоўпу, падхапілі «Ур-р-р-а!» сакратара павяткаму, які зноў схаваўся ў будынку. Сяляне маўчалі, але маўчалі гэтак, што чэкістам здрадзілі нэрвы і яны заляскалі замкамі вінтовак. Нечакана сяляне заварушыліся і ўсе разам пакінулі плошчу. Толькі выйшаўшы з гораду, яны пачалі дзяліцца між сабой сваймі ўражаньнямі. Некаторая частка сялянаў выказвала радасьць, даведаўшыся ўпяршыню аб замене падаткам і вольным гандлем харчразьмеркаваньня. Сакратар губкаму памыліўся, назваўшы сакратара павяткаму «шляпай». Калі б чэкісты й міліцыянэры адкрылі па людзях стральбу, то яна менш уразіла б гэтую частку сялянаў, чым словы сакратара пра НЭП.
Аднак пераважная бальшыня тых сялянаў, што ішлі цяпер да сваіх хатаў, не давала веры доўгаму веку і шчырасьці гэтага дэк-
рэту. Яны кагадзе ўвачавідкі пераканаліся ў хлусьлівасьці «ленінскае канстытуцыі». Яны і пайшлі назад толькі таму, што іхнія выбраньнікі, як ім паведамілі, знаходзіліся ўжо не ў Мсьціслаўлі, а ў гомельскай чэкісцкай катавальні.
Юрчанка старшыняваў у павятовым выканкаме вельмі кароткі час. Яго падпільнавалі і забілі «зялёнаармейцы» — партызаны скрозь ведамага на Магілёўшчыне Цёмнага Лесу334 . Юрчанку вельмі ўрачыста пахавалі ў гарадзкім парку, паставілі над ягонай магілай помнік. У ягоны гонар перайменавалі Спаскую вуліцу. Ягоны партрэт у вялікай чорнай аправе аздабляў кабінет усіх ягоных наступнікаў аж да Другое сусьветнае вайны. Бальшавікі шануюць балыпавікоў. А між тым забойства непаўнацэннага «народнага выбраньніка» Юрчанкі было нічым іншым, як лягічным завяршэньнем Мсьціслаўскае сялянскае дэманстрацыі. Прынамсі, гэтае забойства, як і дэманстрацыю, зусім не прадбачылі ў сваёй гутарцы патэлефоне бальшавіцкія сакратары.
ПДНЬКПЎСКД-БУДДЎСКДЕ ПДЎСТДНЬНЕ
я. к.
беларус, селянін, удзельнік партызанскай барацьбы на Магілёўшчыне, у час паўстаньня меў 28 гадоў (1901 году нар.)
Суцэльная калектывізацыя і спадарожная ёй «ліквідацыя кулацтва як клясы», або раскулачваньне, выклікалі на Беларусі шэраг сялянскіх хваляваньняў, сярод якіх адным з найбольш характэрных зьяўляецца Панькоўска-Будаўскае паўстаньне.
Беларусь. Радань. Панькоўская Буда. 3 давен-даўна тут жывуць працавітыя беларусы. На поўдзень ад Панькоўскае Буды, аж пад самы Гомель, пайшлі вялікія і малыя Буды, або ў перакладзе на сучасную мову — старыя, яшчэ радзіміцкія смалярні. А на поўнач ад Панькоўскае Буды праз усю Смаленшчыну й Віцеб-
шчыну аж да Полацку пайшлі вялікія і малыя, яшчэ крывічамі заснаваныя, Руцні. За савецкія часы Панькоўская Буда сталася цэнтрам аднайменнага сельсавету Касьцюковіцкага раёну Магілёўскае вобласьці БССР.
Жылі ў Панькоўскай Будзе два браты Маруды — Марка і Янка. Паміж іншых 150 гаспадароў сяла яны ўважаліся за найбольш заможных. Старэйшы, Марка, меў на сваім утрыманьні бацькоў, дваіх дзяцей і кульгавага брата. У малодшага Янкі было чацьвёра дзяцей, меншых за шэсьць год. Браты мелі на абодвух адзін вятрак, перададзены ім непрацаздатным бацькам. Заможнасьць гэтых дзьвюх сем’яў тлумачылася тэй працавітасьцю, якую характарызуе прыказка «Хто рана ўстае, таму Бог дае». За гэтую працавітасьць, што зусім не пасавала да іхняга прозьвішча, уся Панькоўская Буда з павагай ставілася да братоў Марудаў.
Калі ў 1929 г. Панькоўскую Буду, як і ўсе іншыя Буды і Рудні, ахапіла пошасьць суцэльнае калектывізацыі, да братоў Марудаў увечары нечакана завіталі старшыня й сакратар тутэйшага сельсавету. Яны запрапанавалі ім заўтра, яшчэ досьвіткам, пакінуўшы ўсю маёмасьць і забраўшы з сабою толькі пілы ды сякеры, зьявіцца разам зь сем’ямі на бліжэйшую чыгуначную станцыю Бялінкавічы, скуль цягнік завязе іх да Сібіру.
Пачуўшы гэтае, мужчыны насупіліся, завойкалі старыя, загаласілі маладзіцы, а ў адказ ім, хаця нічога і не разумеючы, плачма заплакалі дзеці. Маруды спрабавалі даводзіць, што, працуючы ці на млыне, ці на ральлі, яны ніколі ня мелі наймітаў, заўсёды спраўляліся самі, а значыцца, паводле савецкіх законаў не зьяўляюцца кулакамі. У адказ старшыня і сакратар заўважылі, што калі ўсюды ёсьць кулакі, яны мусяць быць і ў Панькоўскай Будзе. Адыходзячы, яны ў рашучы спосаб загадалі пакінуць досьвіткам сяло і зьявіцца на станцыю.
Вестка аб прызначаным на заўтра высяленьні маланкай абляцела ўсіх аднавяскоўцаў і абурыла іх. Некаторыя зь сялянаў пайшлі ў сельсавет, каб абараніць Марудаў. Старшыня абазваў іх падкулачнікамі і прыстрашыў перавесьці за гэтыя захады на індывіду-
альны сельскагаспадарчы падатак335. Другія пачалі складаць за братоў агульнае хадайніцтва ў раён і вобласьць. Яны адзначылі ў хадайніцтве, што добра ведаюць Марудаў як сумленных працаўнікоў, ручаюцца за іх усёй сялянскай грамадой і просяць уладу, як канчалася хадайніцтва, «паймець ласку да старых, убогіх і дзяцей». Бяз малага ўсё сяло падпісала хадайніцтва, пакрыўшы яго каравымі сялянскімі подпісамі, а часам, з прычыны няпісьменнасьці, і крыжыкамі. Потым яны прыйшлі да братоў і сказалі:
— Няхай заўтра Янка з гэтай заявай падасца ў Касьцюковічы да раённых уладаў, а другую адтуль пашле поштай у Магілёў да абласных уладаў. А ты, Марка, пільнуй сваю гаспадарку! Якія ж вы кулакі? Вось пан Цярэшчанка аднаго лесу меў бадай што дзесяць тысяч дзесяцінаў, а ў вас толькі вятрак, які ад ветру ва ўсе бакі хіліцца. He дамо вас у крыўду!
Досьвіткам Янка Маруда пайшоў з хадайніцтвам аднавяскоўцаў у Касьцюковічы. Ён і ня меў наўвеце, што напярэдадні старшыня сельсавету, даведаўшыся наконт хадайніцтва, паведаміў аб ім па тэлефоне дваццаціпяцітысячніка336 , а той папрасіў раённую міліцыю затрымаць Янку яшчэ па дарозе ў Касьцюковічы за непаслушэнства ўладам і пад канвоем прывесьці ў Паныкоўскую Буду. Ужо да Касьцюковічаў заставалася ня больш як два кілямэтры, калі міліцыянэр, што выехаў адтуль, затрымаў Янку Маруду й загадаў яму ісьці назад. Празь некалькі гадзін стомлены, запылены, пешы, ён уваходзіў у роднае сяло, падганяны міліцыянэрам. I перпіы сустрэчны дзед, спачувальна паглядзеўшы на пешага, крыкнуў коннаму:
— Эй, работніцка-сялянскі! Ты б яшчэ пятлю на ягоную мужыцкую шыю накінуў!
Міліцыянэр замахнуўся на дзеда нагайкай.
У сваёй хаце Янка Маруда пабачыў старшыню сельсавету і дваццаціпяцітысячніка, які адразу паскудна вылаяў яго. Яны патрабавалі хадайніцтва, пэўне, жадаючы даведацца, хто яго падпісаў увогуле і хто періпы.
— Няма ў мяне ніякіх хадайніцтваў, — сказаў Янка.
Яго старанна абшукалі і сапраўды ніякіх папераў не знайшлі. Ідучы назад, ён, падпільнаваўшы мамэнт, калі міліцыянэр, пакінуўшы яго без увагі, пачаў скручваць цыгарку, кінуў няўпрыцем паперку ў прыдарожную канаву. Разьюшаны старшыня дапытваўся:
— Арцём Лаўрыненка пісаў?
— Я ўчора яго ў вочы ня бачыў, — адказаў Янка.
Старшыня штурхануў яго кулаком у грудзі і, адыходзячы, загадаў:
— Рыхтуйся! Заўтра мы цябе з братам нарэшце пасадзім на фурманкі. Цэлай кумпаніяй прыйдзем выпраўляць.
I заўтра, на трэці дзень высяленьня, да хатаў братоў разам са старшынёй, сакратаром і дваццаціпяцітысячнікам прыйшоў увесь тутэйшы беспартыйны актыў. Аднак іх сустрэла грамада абураных сялянаў, якія шчыльнай сьцяной стаялі вакол Марудавых хатаў.
— Гэй, Кузьма! — крычалі яны актывістам. — Што? Прапіў хату, дык цяпер млын хочаш прапіць? Бач, і Сідар тут! Тэй самы, што дзіця сваё ў жонкі скраў ды ў карты прагуляў! А ты, Хведар, па суседзкіх клецях больш не шпацыруеш?
Актывісты паспрабавалі прарвацца да хатаў, аднак на іхнія галовы і сьпіны бяз жалю абваліліся цяжкія мужыцкія кулакі. Пачухваючы зьбітыя месцы, яны накіраваліся да будынку сельсавету, а ўслед ім крычалі:
— He дамо нашых Марудаў!
На чацьвёрты дзень высяленьня раніцою ў Панькоўскую Буду ўварваўся наўгалёп вялікі зводны конны аддзел міліцыі з Касьцюковічаў і Хоцімску. Яшчэ перад самым сялом на ўзгорку яны паставілі кулямёт і выпусьцілі зь яго ўгору чаргу куляў. Звальваючы сялянаў з ног сваймі коньмі, зьбіваючы іх направа й налева з усяго размаху нагайкамі, яны прарваліся да хатаў Марудаў. За імі да гэтых хатаў пад’ехалі на фурманках актывісты. 3 хатаў вывалаклі пад рукі жанчынаў, выгналі, падштурхоўваючы ў сьпіны, старых, пасадзілі іх на фурманкі, амаль кідаючы туды ж дзяцей.
Спакойныя, нібы скамянелыя, твары былі ў Маркі і Янкі, аднак Бог адзін ведае, як чуліся яны ў гэты час. I вось яны ўжо едуць па вясковай вуліцы ў кірунку да станцыі. Вакол іх у два рады гарцуюць міліцыянэры, адганяючы нагайкамі сялянаў. Старая Ігнаціха прыціскае да грудзей пачарнелы ад часу абраз. Ейны сівабароды сямідзесяціпяцігадовы Ігнат, трымаючы ў руцэ торбачку зь беларускай зямлёй, прыўзьнімаецца над фурманкай, хрысьціцца і кланяецца на ўсе чатыры бакі грамадзе, як з даўніх часоў хрысьціліся і кланяліся ўсе тыя, якіх везьлі на кару. Старэчым голасам ён крычыць:
— Бывайце, хрысьціяне! Даруйце, дзеля Хрыста, калі часам каго-небудзь пакрыўдзіў. He дазволіў Бог спачыць пасьля крывавых мазалёў на родным могільніку. Хай будзе Ягоная сьвятая воля. Ведаю, што не вінавайцы вы нашых пакутаў.
— Бачыць Бог: не вінавайцы! — адказваюць згібелыя ад шматлікіх год і цяжкое працы дзяды. — Даруй нам, Ігнат! Даруй!
Адна маладзіца, праскочыўшы праз ланцуг міліцыянэраў і не зьвяртаючы ўвагі на іхнюю брудную лаянку і ўдары нагайкай, падае Янкавай Агаце збан і скрутак:
— Вось толькі што надаіла. Дзятву напоіш сырадоем. I блінцы прыпяканыя вазьмі.
А вось і ўзгорак, на якім па-ранейшаму стаіць тупарылы кулямёт і за якім назаўсёды схаваецца роднае сяло.
— Бывайце, Марка і Янка! Пашчасьліў вам Божа! — крычаць аднавяскоўцы.
I Марка і Янка абарочваюцца і бяз словаў нізка да самае сырое зямлі ў апошні раз кланяюцца роднай Панькоўскай Будзе.
Прайшло ладне часу. Сяло Панькоўская Буда ўжо даўно згубіла сваю старую радзіміцкую прыгожую назву і менавалася калгасам імя Сяргея Міронавіча Кірава337 . Здавалася, ніколі ў мінулым не існавала ні прымусовае калектывізацыі, ні паўстаньня, а нават калі яны й меліся раней, дык раны ад іх нібы даўно ўжо загаіліся ў сялянскіх душах. Даўно зьніклі ў лясох да скону жыцьця, да апошняе кулі зацятыя ворагі бальшавікоў — партызаны. Яны
зьніклі, аднак у 1937 г. на шмат якіх хвоях і ялінах бліжэйшага лесу зьявіліся лістоўкі з заклікам: «Бі прыгнятальнікаў сялянства — бальшавікоў!».