• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

    Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

    Юрка Віцьбіч

    Памер: 308с.
    Смаленск 2007
    74.93 МБ
    Перш чым перайсьці да апісаньня баявой дзейнасьці партызанаў, варта спыніцца на іх нацыянальным, сацыяльным і клясавым складзе. Натуральна, што пераважную большасьць партызанаў, як мясцовых, так і перакінутых церазь мяжу, складалі беларусы. Пра іхнюю нацыянальнасьць сьведчаць: месца нараджэньня (тое або іншае паселішча этнаграфічнай Беларусі), прозьвішчы (Моніч, Нілёнак, Ружынскі, Семянюк, Куль, Мялешка і г. д.), імёны (Паўлюк, Лукаш, Люсьцін, Рыгор, Юрка, Міхась, Тодар, Янка, Алесь і г. д.) і мова — часам літаратурная беларуская, часам той ці іншы дыялект беларускай мовы. Беларусаў ня толькі па сваім паходжаньні, але і па сваіх перакананьнях было больш сярод партызанаў, перакінутых церазь мяжу Булак-Балаховічам і Беларускім Палітычным Камітэтам, і менш — сярод мясцовых партызанаў. Прычым чым далей на ўсход этнаграфічнай Беларусі, тым радзей сустракаліся сярод беларускіх партызанаў змагары за незалежнасьць Беларусі, хаця выключэньнем у гэтых адносінах зьяўляецца частка вяліскіх гімназістаў. Акрамя беларусаў, сярод партызанаў былі рускія — Грамабой, Музыкантаў і іншыя, украінцы — Шуп і іншыя, летувісы — Таварас і іншыя. На нацыянальнай глебе сярод паргызанаў Беларусі не заўважалася ніякіх супярэчнасьцяў. У саслоўных і клясавых адносінах склад партызанаў быў вельмі разнастайны. Пра наяўнасьць сярод іх інтэлігентаў сьведчаць псэўданімы, што зьяўляецца характэрнай прыметай ня толькі паэтаў і артыстаў, аднак яшчэ ў значна большай ступені — палітычных барацьбітоў, да якіх і належалі партызаны. Характэрныя для іх такія псэўданімы, як Абярон — ад імя шэкспіраўскага цара лясных духаў, Фульгур — «маланка» на лацінскай мове. АбяронАнушчанка паводле паходжаньня быў селянінам, вывучыўся на
    настаўніка; Фульгур — вяліскі гімназіст, сялянскі сын Раман Ільлін. Перш чым стаць народнымі мсьціўцамі-партызанамі, былі гімназістамі: Таварас, Макуня, Шалепін, Філіпаў, Лясуціс, Адахоўскі, Бароўскі і іншыя; народнымі настаўнікамі: Воранаў, Моніч, Анушчанка. Чырванец і іншыя. Сярод партызанаў было шмат былых афіцэраў царскай арміі, такіх, як Воранаў, Моніч, Ружынскі, Жыгалавы, Музыкантаў, Анушчанка, Чырванец і іншыя. Неабходна адзначыць, што ў партызаны пайшлі многія дзеці сьвятароў: Жыгалавы, Шалепін, Гарнастаеў і іншыя. Бальшыня ж партызанаў была зь сялянаў — заможных, як Семянюк, Скалубовіч, Рабцаў і іншыя; сярэдняга дастатку, як Нілёнак, Сапляк і іншыя; і беднякі, як Марк Сінічынскі. Нягледзячы на спробы бальшавікоў распаліць пры дапамозе адозваў сярод партызанаў «клясавую барацьбу», яе не было. Разам змагаліся й паміралі дваранін, сын памешчыка Чырванец і патомны бядняк Марк Сінічынскі. Нягледзячы натакі неаднастайны нацыянальны, сацыяльны і клясавы склад партызанаў, іх аб’ядноўвала адна агульная мэта — барацьба з балылавікамі.
    Прыродным саюзьнікам беларускіх партызанаў была геаграфія краіны — яе пушчы й лясы, балоты, шматлікія рэкі й рэчкі, мноства азёраў з вузкімі перашыйкамі паміж імі. Найбольшыя пушчы Беларусі, такія, як Белавеская, Налібоцкая, Аўгустоўская, Рудніцкая, адышлі, праўда, да Полыпчы, аднак ва Ўсходняй падсавецкай Беларусі засталіся такія суцэльныя лясныя масівы, як Вокаўскі Лес або Бельскае Палесьсе, Любашанская і Акуліцкая пушчы, Бранскі Лес, барысаўскія й вяліскія лясы, Сямічоўскі й Сянькоўскі бары, Цёмны Лес і шмат іншых. Гэтых лясоў было столькі, што, амаль не выходзячы зь іх, можна было перасекчы ўсю Беларусь з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход. Некаторыя зь іх былі такія густыя, што нават у ясны дзень у іх было цёмна. Такія балоты, як Верацейскае, Грычын, Жакаўскі Мох і іншыя, займаюць сотні квадратных кілямэтраў і багатыя на багны, якія паглынаюць усё жывое, што выпадкова туды трапіць. Балотная расьліннасьць — трысьнёг, чарот—па сваёй гушчыні й
    вышыні нагадвае маньчжурскі гаалян, дзе можа схавацца верхнік разам з канём. Па зьвярыных сьцежках, што агінаюць «чортавыя вокны», прабіраліся партызаны да сваіх лягераў, дзе разьмяшчаліся ў добра прыстасаваных да жыцьця, дагледжаных зямлянках.
    Ведамы выпадак, калі ў г. Сураж Віцебскай губэрні ноччу да мясцовага доктара зьявіліся партызаны і прапанавалі паехаць разам зь імі ў лес, абяцаючы, што праз пэўны час даставяць яго назад. Доктара павезьлі, завязаўшы яму вочы. Калі празь пяцьшэсьць гадзін язды зьнялі ў яго з вачэй павязку, доктар убачыў, што стаіць у даволі глыбокай і вялікай зямлянцы. На покуці перад іконамі цеплілася лампада, на сьценах віселі дываны, мапы, карціны, зброя, музычныя інструмэнты. Усюды ляжалі кнігі, часапісы й газэты. Доктар аказаў мэдыцынскую дапамогу хвораму партызану і ў наступную ноч гэтым жа шляхам быў дастаўлены назад, у Сураж. Менавіта такім чынам вясковы сьвятар Вяліскага павету быў прывезены ў іншую, ня менш камфартабэльную зямлянку, каб прычасьціць перад сьмерцю цяжка параненага партызана.
    У чым заключалася баявая практыка партызанаў? Перш за ўсё, у фізычным зьнішчэньні камуністаў. На чырвоны тэрор яны адказалі зялёным тэрорам. Hi адзін сельскі камуніст не рашаўся паказацца на вясковай вуліцы безь вінтоўкі, аднак вельмі часта ён не пасьпяваў нават зьняць яе з пляча. Аднак нельга гаварыць пра пагалоўнае забойства ўсіх бальшавікоў. Часам замест расстрэлу прымянялася фізычнае пакараньне шомпаламі. Затое без усякага суда й літасьці забівалі асабліва ненавісных сялянам харчкамісараў і харчармейцаў. Ведамы страшэнны выпадак, калі забітаму суражскаму харчкамісару Сьцяпану Пасьцегіну партызаны выразалі машонку й паслапі яе ў Сураж з тлумачэньнем, цгго «падатак на яйкі выкананы». Зялёны тэрор паралізаваў дзейнасьць сельскіх камуністаў, ён ня толькі прыпыніў рост партыі, аднак выклікаў нават рэзкае зьмяншэньне яе членаў. У Вяліжы на Лідавай Гары, перайменаванай у Гару Камунараў, былі заложаныя могілкі для забітых партызанамі камуністаў і камсамольцаў. Ужо ў 1929 г. тут было некалькі сотняў магіл.
    У самы разгар партызанскай барацьбы кожную ноч дзе-небудзь на небе шугала полымя. Таму невыпадкова, што калі латыскія стралкі вялі ноччу на расстрэл вяліскага партызана гімназіста Адахоўскага, то ён упаўголасу напяваў ведамую песьню паўднёваафрыканскіх нязломных бураў346 :
    Трансвааль, Трансвааль, краіна мая, ты ўся гарыш у агні...
    Гарэлі будынкі сельсаветаў і павятвыканкамаў разам з усімі актамі й пячаткамі; гарэлі склады здадзеных у лік харчразьвёрсткі хлеба, бульбы, ільну, сена; гарэлі крамы, пошты, масты, ільназаводы, сыраварні; гарэў лес, падрыхтаваны для вясновага сплаву па рэках. Спачатку партызаны (Воранаў, «Барон Кіш», Музыкантаў, Таварас і іншыя), перш чым падпаліць склад альбо краму, раздавалі ўсё, што там было, насельніцтву, аднак бальшавіцкія рэпрэсіі супраць сялян у адказ на партызанскія дзеяньні прымусілі адмовіцца ў далейшым ад такой раздачы.
    Асаблівую ўвагу ўдзялялі партызаны транспарту й сувязі. Так, партызан Моніч на станцыі Прыяміна Маскоўска-Брэсцкай чыгункі затрымаў цягнік. Партызан Воранаў на рацэ Усьвячы затрымаў і патапіў буксірны параход «Камуніст», а разам зь ім і дзьве баржы з хлебам, якія той вёў на буксіры. Партызан Чырванец, акрамя спаленага ім на рацэ Сож пасажырскага параходу, затрымліваў пошту, зьнішчаў усю карэспандэнцыю, пераразаў тэлеграфныя й тэлефонныя правады. Партызан Грамабой каля станцыі Заходняя Дзьвіна Маскоўска-Відзаўскай чыгункі спусьціў пад адкос ваенны эшалон.
    Ліквідаваўшы свае зьнешнія франты, балыпавікі перакінулі большыя сілы на ўнутраны партызанскі фронт. Аднак калі на зьнешніх франтох вырашальную ролю адыгралі мабілізаваныя ў Чырвоную Армію, то на ўнутраным фронце іхняя роля сышла на нішто. Бальшавікі (і не без падстаў) не давяралі мабілізаваным. Гэтыя мабілізаваныя ў мінулым ужо неаднойчы адмаўляліся ўдзельнічаць у падаўленьні паўстаньняў і ў барацьбе з партыза-
    намі. Больш таго — ведамы шэраг выпадкаў, калі яны пераходзілі на бок паўстанцаў і партызанаў. Таму для ўнутранага фронту бальшавікі стварылі іншыя вайсковыя, або, дакладней, вайскова-палітычныя падразьдзяленьні: роты, батальёны й палкі ЧК, інтэрнацыянальныя войскі, уключаючы сюды, перш за ўсё, латыскіх стралкоў, часткі асобага назначэньня (ЧОН), што фармаваліся выключна зь мясцовых камуністаў і камсамольцаў, экспэдыцыйныя карныя аддзелы (ЭКО), якія складаліся з самых адборных галаварэзаў, камітэты па барацьбе з дэзэртырствам (Камдэзы), міліцыю і г. д. Аднак, нават маючы такія шматлікія спэцыяльныя часткі, бальшавікам прыходзілася неаднойчы мяняць сваю тактыку на ўнутраным фронце.
    Ранейшая адкрытая барацьба з партызанамі аказалася безвыніковай. Бальшавікі ўсё ж ня мелі дастаткова сіл, каб, ідучы ўзброеным ланцугом, «прачасаць» усе бязьмежныя лясы й балоты. Акрамя таго, падчас такой акцыі адзін або два добра замаскаваныя партызаны-снайперы маглі зьнішчыць поўнасьцю або часткова антыпартызанскі атрад, што неаднойчы і здаралася. Самае ж галоўнае партызаны мелі сваю агентуру ў савецкіх установах і карысталіся падтрымкай з боку насельніцтва. He пасьпяваў той або іншы антыпартызанскі атрад вырушыць з гораду, як партызаны ўжо зналі ягоны маршрут і, ачышчаючы яму шлях для руху наперад, нечакана нападалі з тылу або з флангаў. Ня будзе перабольшаньнем сказаць, што пры такой тактыцы на аднаго забітага партызана прыходзілася ня менш як дзесяць забітых бальшавікоў.
    Бальшавікам прыйшлося памяняць гэтую сваю першапачатковую тактыку. Галоўны свой удар яны накіравалі цяпер ня супраць партызанаў, а супраць насельніцтва. Пры гэтым яны арыштоўвалі, ссылалі й расстрэльвалі ня толькі пагалоўна ўсіх сямейнікаў і сваякоў партызанаў, аднак і жыхароў усіх вёсак, каля якіх тая ці іншая партызанская акцыя мела месца. Так, напрыклад, была поўнасьцю выселена ў Сібір вёска Вароніна Вяліскага павету, адкуль паходзілі партызаны Нілёнкі. Былі расстраляныя сем’і жыхароў вёскі Верхнія Секачы Будніцкай воласьці Вяліскага па-
    вету, каля якой знайшлі забітага вяліскага харчкамісара Кузьняцова. Новая антыпартызанская тактыка толькі часткова аказалася пасьпяховай. Зразумела, тая частка сялянаў, што перад тым толькі ўскосна была зьвязаная з партызанамі, цяпер пазьбягала ўсялякага дачыненьня зь імі, аднак затое самі партызаны пачалі жорстка помсьціць за сваіх родных і сяброў, значна павялічыўшы сваю акгыўнасьць.