Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
* * *
У газэце «Голос Народа» (Нямеччына, Мюнхэн) у № 12 (62) надрукаваны артыкул «Белорусскне партнзаны (Нз прошлого антнбольшевнстской борьбы)» з паясьненьнем: «по матерналам Я. Монсеенко н С. Полякова». Прыемна, што расейская эміграцыйная прэса адзначае гераічнае змаганьне беларускіх партызанаў з расейскім бальшавізмам, аднак, разам з тым, надзвычай прыкра, што вышэйназваныя аўтары сьвядома або несьвядома перакручваюць сапраўднасьць, уводзячы гэтым у зман і рэдактараў, і грамадзкасьць. Іхні артыкул амаль цалкам не адпавядае праўдзе...
Адзінай гістарычнай асобай, што прыгадваецца ў артыкуле, зьяўляецца агульнавядомы партызан з Магілёўшчыны Чырванец, аднак не адпавядае праўдзе сьцьверджаньне, што ён «не чапаў насельніцтва, а нападаў толькі на чэкістаў». Ніхто зь беларускіх партызанаў не праліў столькі крыві мірнага насельніцтва, як Чырванец. Гэта асабліва кідаецца ў вочы, калі параўнаць яго з такімі нашымі «палітычнымі» партызанамі, як Лукаш Семянюк і Юрка
Моніч (Барысаўшчына), браты Жыгалавы (Смаленшчына), палкоўнік Дзяркач-Адамовіч («Зялёны Дуб»), Паўлюк Нілёнак (Віцебшчына), Прымачок (Магілёўшчына), Паўлюк Калечыц (Койданаўшчына), Сапляк (Гомельшчына), Жылінскі (Ігуменшчына) і шмат, шмат іншых. Таму калі думаеш пра тое станоўчае, што зрабіў Чырванец, дык адначасна ў памяці ўстаюць і сабой гэтае станоўчае засланяюць сотні акрываўленых ценяў закатаваных ім сумленных мірных працаўнікоў. He адпавядае сапраўднасьці таксама ўпамінак пра тое, што калі чэкісты канваіравалі схопленага імі Чырванца ў Клімавічы (люты 1925 г.), дык партызаны спрабавалі вызваліць яго. He было ўжо тады каму вызваляць.
Вымыслам аўтараў зьяўляецца аддзел «Бацькі-атамана», які, паводле іхніх словаў, дзейнічаў каля Чавусаў. Ня кажучы ўжо пра тое, што беларусам, якія паходзяць з Чавусаў, нічога рашуча ня ведама аб гэтым аддзеле, дык трэба зазначыць, што вакол гэтага гораду, радыюсам прынамсі ў сто кілямэтраў, няма такіх «непраходных балотаў», што прыгадваюцца ў артыкуле, празь якія трэба прабірацца толькі «з дапамогай пераносных мастоў». Такія балоты, сапраўды, ёсьць ва Ўсходняй Беларусі (Верацейскае, Грычын, Жакаўскі Мох і іншыя), аднак толькі не ў ваколіцах Чавусаў. Што дагоднасьці «Бацькі-атамана», нададзенай аўтарамі кіраўніку міфічнага аддзелу, дык такую годнасьць паміж партызанамі Беларусі, незалежна ад раёну іхняе дзейнасьці, меў толькі зусім не міфічны генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч.
Прыдумкай аўтараў зьяўляецца і тое, што «параўнальна зь іншымі тэрыторыямі — Украінай, Кубаньню, — Беларусь пацярпела нязьмерна менш, бо яе насельніцтва ніколі не было заможным, як на багатым Поўдні». Ддя ўсяго СССР не існавала адзінага крытэрыю для вызначэньня кулака. Бядняк на Ўкраіне або на Кубані мог бы лічыцца кулаком на Беларусі. Таму ў працэнтных адносінах беларускае сялянства пацярпела ад бальшавікоў ня менш, чым украінскае або кубанскае.
Вымыслам аўтараў зьяўляецца большая частка артыкулу, прысьвечанага партызанскаму аддзелу «Белая Сьвітка», на якім
таму варта затрымацца падрабязьней. Дзеля аб’ектыўнасьці прывядзем гэты тэкст поўнасьцю:
Нельга, нарэшце, не сказаць пра партызанскі атрад «Белая Сьвітка». На працягу амаль 15 гадоў, амаль да 1934 году, гэты шматлікі атрад (каля 700 чалавек) змагаўся супраць бальшавізму. Усе спробы чэкістаў выявіць месцазнаходжаньне партызанаў аказваліся безвыніковымі да той пары, пакуль сярод саміх паўстанцаў не знайшоўся здраднік. Памочнік начальніка «Штабу рэвалюцыйнай барацьбы з савецкай уладай» (так называў сябе атрад) Мікалай Уневіч, ахоплены пачуцьцём асабістай помсты, зьявіўся ў Віцебскае ГПУ і перадаў усе пляны разьмяшчэньня партызанаў.
Зімою 1934 году ў маленькім гарадку Вялічцы разыграўся апошні акт трагэдыі доблесных патрыётаў. Чэкісты акружылі атрад і перабілі яго амаль напалову. Многія дорага прадалі сваё жыцьцё, зьберагаючы апошні выстрал для сябе. Тых партызанаў, што засталіся ў жывых (усяго 316 чалавек), большасьць зь якіх была параненая, узялі ў палон. I «Белая Сьвітка» перастала існаваць.
Параненых адправілі ў шпіталі. Іх старанна даглядалі, каб вылечыць, а потым «падрыхтаваць» да спэцыяльнай сэсіі Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР. У студзені 1934 г. усім падсудным быў вынесены сьмяротны прыгавор.
27 студзеня ў дзьве гадзіны ночы ў горадзе Вялічцы, на пустэчы за могілкаваю царквою, прыгавор быў выкананы. Кіраўнік атраду Фёдар Іванавіч Сыч, ягоныя памочнікі Каліненка, Вайцяхоўскі, Красінец, Турэк і іншыя доблесныя патрыёты загінулі.
Перш за ўсё, трэба зазначыць, што пад горадам Вялічкай аўтары, пэўне, разумеюць горад Вяліж Смаленскае вобласьці (у мінулым — Віцебскае губэрні), які здаўна належыць да этнаграфіч-
нае Беларусі і ў якім яны [аўтары артыкулу. — Рэд.] абодва выпадкова апынуліся ў часы Другое сусьветнае вайны й не пасьпелі нават запомніць ягоную назву. Увогуле на тэрыторыі этнаграфічнае Беларусі няма ні гарадоў, ні мястэчкаў з гэткай ці падобнай назвай, калі не лічыць рэчку Вяліжку, што ў г. Вяліжы ўцякае ў Заходнюю Дзьвіну. Горад Вялічка, славуты сваімі салянымі капальнямі, знаходзіцца ў Паўднёвай Польшчы, на адлегласьці 1500 кілямэтраў ад Вяліжу.
Аднак гэтае менш істотна ў параўнаньні з наступным. Ніхто зь вяліжанаў, хто жыў у той час у Вяліжы, а цяпер знаходзіцца на эміграцыі, ня ведае пра існаваньне калісьці аддзелу «Белая Сьвітка», як ня ведама ім таксама нічога наконт зацятага бою, які нібы адбыўся ў іхнім горадзе ў 1934 г. паміж гэтым аддзелам і чэкістамі. Упяршыню чуюць яны і аб расстрэле «27 студзеня а другой гадзіне ўначы» 316 партызанаў з гэтага аддзелу. Затое яны да скону жыцьця свайго не забудуць, што «за магільнай сьвятыняй», гэта значыць на Пакроўскім Полі, якое атрымала, між іншым, сваю назву ад гэтае сьвятыні, бальшавікамі расстраляныя, пачынаючы ад Вяліскага паўстаньня 1918 г. і амаль да Другое сусьветнае вайны, каля 1000 паўстанцаў і партызанаў.
Заслугоўваюць далей увагі імёны асобаў, якія, паводле волі аўтараў, кіравалі «Белай Сьвіткай» і былі ў 1934 г. расстраляныя. Імя Хведара Сыча нікому зь вяліжанаў ня ведамае. Затое ведамы — Вайцяхоўскі, Красінец і Турык (а не «Турэк», як у аўтараў). Абодва — Вайцяхоўскі і Красінец — зусім не загінулі ў 1934 г., а былі арыштаваныя ў лютым 1942 г. часткай Чырвонае арміі, якая захапіла прадмесьце Вяліжу — Віцебскую Слабаду. Нам нічога ня ведама аб іхнім далейшым лёсе, аднак добра ведама, што яны былі арыштаваныя па справах, якія ня маюць аніякага дачыненьня да беларускіх антыбальшавіцкіх партызанаў. Першы абвінавачваўся ў тым, што пры адступленьні балыпавікоў у чэрвені 1941 г. забіў камсамольца, які, згодна са сталінскім загадам пра «голую зямлю», хацеў падпаліць дом Вайцяхоўскага. Другога — Красінца — арыштавалі як супрацоўніка нямецкага
СД. Турык і чатыры іншыя антыбальшавікі (Шаганаў, Крупскі, Морман, Брандт) расстраляныя чэкістамі напярэдадні Вяліскага паўстаньня ў чэрвені 1918 г.
Калі нават пакінуць без увагі гэтыя шчырыя сьведчаньні вяліжанаў, зусім не зацікаўленых у скажэньні праўды, дык нават і павярхоўна знаёмы з савецкай рэчаіснасьцю прыме за жарт сьцьверджаньне, што ў 1934 г. (другая сталінская пяцігодка) меліся дзе-небудзь партызанскія аддзелы ў... 700 чалавек, гэта значыць колькасьцю байцоў, роўнай батальёну ваеннага часу. Шмат партызанскіх аддзелаў змагалася калісьці (да 1925—1926 гг.) у Вяліскім павеце, аднак такога вялікага сярод іх не было. Прыгадваюццатут слаўныя імёны кіраўнікоў гераічных партызанскіх аддзелаў, як Грамабой, «Барон Кіш», Воранаў, Таварас, Зацерын, Музыкантаў, Нілёнак і іншыя. Аднак ні адзін з гэтых аддзелаў не налічваў больш за 40—50 партызанаў. На жаль, усё гэтае ня ведама аўтарам артыкулу. Што да самой рамантычнай назвы «Белая Сьвітка», дык, верагодна, аўтары пазычылі яе з аднаго твора генэрала Краснова, дзе яна, сапраўды, упамінаецца.
Некалькі слоў пра помнік на брацкіх могілках расстраляных бальшавікамі вяліжанаў.
Па-першае, ён быў пастаўлены не «сваякамі» ўдзельнікаў «Белае Сьвіткі», а беларускім пісьменьнікам-узвышэнцам, які ўдзельнічаў у Вяліскім паўстаньні 1918 году і, паводле ягоных словаў, ужо тут, на эміграцыі, у 1952 годзе даведаўся пра «Белую Сьвітку»353 . (Зазначым, між іншым, што адзін з аўтараў памянёнага артыкулу адмовіўся даць каня, каб перавезьці крыж з цэнтру гораду на Пакроўскае Поле, і ён быў перанесены туды—тры кілямэтры — на руках групай патрыётаў).
Па-другое, гэты помнік быў не «гранітным крыжам», а з мэталю, перад вайной яго скінулі бальшавікі са зганьбаванага імі вяліскага касьцёлу Найвышэйшых Апосталаў Пятра і Паўла.
Па-трэцяе, на крыжы быў ня той надпіс, які прыгадваецца ў артыкуле двух аўтараў, а наступны:
Тут балыпавікамі былі па-зьвярынаму забітыя і бяз трунаў закапаныя каля тысячы найлепшых сыноў беларускага народу. Яны загінулі ў змаганьні за нашыя шчасьце і волю. Вечная ім памяць і слава.
«Няма большай любові, калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх». (Іоан, 15, 13)
Затое канец артыкулу цалкам супадае з праўдай, а менавіта: «Цяпер, зразумела, гэтага крыжа ўжо няма. Аднак надпіс быў зроблены ня толькі на ім, а і ў сэрцах усіх верных патрыётаў Беларусі —непрымірымых ворагаў бальшавізму».
Да гэтага добрага канца трэба дадаць толькі адзін сказ. Змаганьне беларускіх партызанаў з расейскім бальшавізмам настолькі гераічнае і зьмястоўнае, што для адлюстраваньня яго зусім ня трэба карыстацца вымысламі, якія зьневажаюць Сьвятую Памяць загінуўшых партызанаў і падрываюць давер да іхняга змаганьня ў вачох суродзічаў і чужынцаў
НАЙБПЛЬШ ВЕДЙМЫЯ ПАРТЫЗАНЫ
Дакумэнты. Успаміны сьведкаў і ўдзельнікаў партызанскага змаганьня. Народныя легенды
Лукдш Семянюк
п. п.
беларус, пры Саветах спачатку служачы Барысаўскага ваенкамату, потым быў рэпрэсаваны, 5 гадоў прабыў у канцэнтрацыйным лягеры, асабіста ведаў Семянюка, меў у той час 25 гадоў (1894 году нар.)
А. Ш.
беларус, селянін, ураджэнец Крупецкага раёну БССР, асабіста знаў Семянюка, меў у той час 25 гадоў (1894 году нар.)
м. л.
беларус, селянін, ураджэнец Барысаўскага раёну БССР, быў у аддзеле Семянюка, меў у той час 29 гадоў (1890 году нар.)
Калі прыгадваеш тых славутых беларускіх партызанаў, якія найбольш даліся бальшавіком у знакі, дык адразу ўстае перад вачыма магутная постаць Лукаша Семянюка — аднаго з найболып актыўных партызанаў часоў грамадзянскай вайны. Ад бацькоў і дзядоў селянін, ён паходзіў зь мястэчка Халопенічы Барысаўскага павету Менскае губэрні. Плячысты, высокага росту, хадзіў крыху раскачваючыся, па-мядзьведжаму, што ўласьціва моцным людзям. Асьвету меў ніжэйшую, магчыма, скончыў царкоўна-парафіяльную або земскую школу. Аднак гэта зусім не перашкаджала яму лёгка чытаць вайсковыя карты, мець выдатныя арганізацыйныя здольнасьці й неаднойчы выказваць багаты прыродны розум. Хіба трэба яшчэ дадаць, што як стары кадравы жаўнер царскае арміі, які праслужыў у ёй дзесяць мірных і ваенных гадоў, ён валодаў вялікім баявым дазнаньнем.