Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
У Чырванца меўся плян, паводле якога ён рыхгаваўся захапіць гарады Чэрыкаў, Чавусы, Крычаў і мястэчкі Прапойск, Хоцімск, Касьцюковічы, Краснапольле. Сьпярша быў зроблены напад на Краснапольле*, які закончыўся дзікім гебрайскім пагромам, бо перад тым местачковыя камсамольцы арганізавалі атрад для змаганьня з Чырванцом і забілі чырванцоўца Кандрата Кажана. (Між іншым, з гэтага самага Краснапольля паходзіў адзін з 26 бакінскіх камісараў Я. Зэвін364 .) Два дні панаваў тут Чырванец, а адыходзячы, спаліў мястэчка. Па дарозе да Цёмнага Лесу ён перахапіў
* Мястэчка Краснапольле мела ў 1931 г. 2272 жыхароў. Зь іх беларусаў было 40,4 %, гебраяў — 58,8 %, іншых — 0,8 %. (Мястэчкі БССР у рэканструкцыйны пэрыяд. 3 матар’ялаў абсьледаваньня, праведзенага Нацкамісіяй ЦВК БССР і яўрсэктарам БАН у сакавіку — красавіку 1931 г. Менск, 1932. 55 б.)
харчовую дапамогу АРА*, што прызначалася савецкай уладай краснапольскім камуністам. Лёгка прадбачыць, што магло чакаць іншыя гарады, пазначаныя ў пляне Чырванца.
Сем год, даўжэй як хто іншы зь беларускіх партызанаў, змагаўся з бальшавікамі Чырванец. Ён быў нязлоўны ня толькі таму, што меў зухаватых дзяцюкоў і добрых коней. Hi адзін карны атрад ня ў стане быў перахапіць ягоны эскадрон. Ведамы выпадак, калі пасьля аднае такое няўдалае пагоні за ім Чырванец праз паштальёна даслаў начальніку Мсьціслаўскае міліцыі грошы й цыдулку: «Купі сваім коням аўса. Чырванец». Чырванец быў нязлоўны таксама таму, што, акрамя падтрымкі з боку насельніцтва, ён меў сваіх агентаў у раённых міліцыях, а паміж імі асабліва дапамагаў яму начальнік мсьціслаўскага крымінальнага вышуку Лапаткін. Гэтыя агенты загадзя папярэджвалі Чырванца аб усіх небясьпеках, што яму пагражалі.
Першым загінуў схоплены чэкістамі Віктар Гарнастаеў. Прадчуваючы, што набліжаецца ягонае выяўленьне, Лапаткін вырашыў бязь сьледзтва і суда забіць яго. Ён, як кажуць, прапанаваў Г арнастаеву, што сядзеў у адзіночнай камэры турмы, сімуляваць хваробу, і тады, маўляў, Лапаткін, пераводзячы яго ў бальніцу, дапаможа яму ўцячы. Даў веры гэтаму Гарнастаеў і, сапраўды, выдаў сябе за хворага, аднак па дарозе Лапаткін забіў яго стрэлам у патыліцу, запэўніўшы потым чэкістаў, што «аніяк ня ў стане быў перамагчы сваю нянавісьць да бандыта». Аднак празь вельмі кароткі час іншыя сьведкі выявілі гэтага подлага пярэваратня, і ён быў самімі бальшавікамі расстраляны.
* АРА (ARA скар. ад англ. American Relief Administration — «Амэрыканская Адміністрацыя Дапамогі». 1919—1923 гг., кіраўнік Г. Гувэр) — арганізацыя, створаная ЗША для аказаньня дапамогі эўрапейскім краінам, якія пацярпелі ў гады Першае сусьветнае вайны. АРА пазьней аказала істотную дапамогу падчас голаду 1921 г. у Паволжы, дзе выратавала ад сьмерці сотні тысяч людзей. Гэта не перашкодзіла потым балыпавіком абвінаваціць АРА ў шпіёнскай дзейнасьці і спыніць ейную працу на тэрыторыі РСФСР і БССР.
Другім трапіў у рукі ЧК пасьля жорсткай сутычкі ля вёскі Перасідзеньне Кузьма Рабцаў. Незадоўга перад тым ён у выніку цяжкага параненьня ў Мсьціслаўскім раёне згубіў руку.
I ўрэшце, на пачатку 1925 г. прыйшла чарга й няўлоўнага Чырванца. У «Справаздачы Калінінскага акруговага выканкаму за тэрмін з жніўня 1924 г. па 1 красавіка 1925 г.» чытаем:
На працягу сьнежня, студзеня й лютага месяцаў амаль уся ўвага міліцыі была зьвернутая на ліквідаваньне рэшткаў старога бандытызму, а таксама і аформленае банды Чырванцова, што апошнім часам дзейнічала на тэрыторыі Мсьціслаўскага раёну й сумежнае часткі Смаленшчыны. У выснаве на пачатку лютага банда Чырванцова, а таксама бандыты Шуп, Гарасічкін, Жук і значная колькасьць саўдзельнікаў і ўкрывальнікаў былі злоўленыя. Па трох крымінальных бандах затрыманыя і ўвязьненыя 53 асобы* .
Чырванец быў расстраляны. Так закончыліся «воўчыя ночы»365 . Беларускі народ не захаваў пра Чырванца цёплых успамінаў. I сапраўды, калі думаеш праягонае актыўнае антыбальшавіцкае змаганьне, дык адначасна ўстаюць у памяці і засланяюць гэтую барацьбу сотні скрываўленых ценяў замучаных ім нявінных чэсных працаўнікоў.
Трапны назоў даў сваёй п’есе «Воўчыя ночы» ўзвышэнец Васіль Шашалевіч.
Звычайна леў і тыгр аздабляюць сабой дзяржаўныя гербы. Чаму ня воўк? Трапіўшы ў клетку, леў і тыгр спакойна ўкладваюцца на ейнай падлозе ды дзівяцца на людзей, чакаючы ад іх ежы. I толькі адзін воўк безупынку бегае з кута ў кут, сквапна прагну-
* Справаздача Калінінскага Акруговага Спаўняючага Камітэту Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх дэпутатаў Першаму Акруговаму Зьезду Саветаў аб становііпчы акругі і аб сваёй працы за тэрмін з жніўня 1924 г. па 1 красавіка 1925 г. Клімавічы, 1925. Б. 159.
чы волі, сумуючы па лесе. I леў, і тыгр, падпарадкуючыся бізуну, скачуць праз абручы і шпацыруюць на задніх лапах. А хто, калі й дзе бачыў асвоенага ваўка? Паспрабуйце бліжэй падысьці да ягонае клеткі. Воўк адразу ашчэрыцца й пакажа вам свае іклы. Нават калі, працягваючы кавалак мяса, вы добразычліва ўсьміхнецеся яму, ён зірне на вас позіркам, у якім гарыць ніколі ня згасная нянавісьць.
Фыльгур (Рдмдн Ільлін)
У 1923 г. пасьля працяглага змаганьня быў забіты вяліскі гімназіст, сын селяніна Раман Ільлін. Некалькі гадоў толькі адна ягоная мянушка «Фульгур», што на мове рымскіх легіянэраў значыла «маланка», наводзіла жах на балыпавікоў усяго Вяліскага павету. I цяпер, прыглядаючыся да мёртвага цела кволага бязвусага юнака, яны сваім вачам веры не давалі, што гэта і ёсьць страшны, няўлоўны Фульгур. Вытрасаючы ягоныя кішэні, чонавец знайшоў акрываўленую фотакартку дзяўчыны з доўгай касой і таксама акрываўлены томік вершаў. Разгледзеўшы з цынічным камэнтарам фотакартку, ён парваў яе, а потым кінуў у гразь і кніжку:
— У агонь лёрда! Няхай жыве Дзямян Бедны366 !
Другі чонавец, што стаяў побач, з дакорам паківаў галавою й падняў кнігу. Прачытаў зь цяжкасьцю па складох:
— Байран367 . «Чайльд Г арольд»... — і сказаў свайму другу: — Давай, Ваня, скруцім сабачую ножку. Паператонкая.
Нічыпдр Сдпляк
Нічыпар Сапляк — беларус, селянін, ураджэнец вёскі Стралічава Хойніцкага раёну БССР. Ён належаў да маленькае, аднак актыўнае партызанскае групы, што складалася толькі з чатырох самаахвярных змагароў. У Гомельскай газэце «Палеская праўда»368 многа пісалі ў той час пра гэтую групу. Амаль з нумару ў нумар на ейных старонках зьмяшчаліся зацемкі пад загалоўкамі: «Зноў кат Сапляк», «Сьмерць бандыту Сапляку», «Дзякуй таму, хто за-
б’е недабітага балахоўца Сапляка» і г. д. Наўрад ці чытаў гэтую шэрую газэціну Нічыпар Сапляк, аднак сапраўды ён даўся ў знакі бальшавіком Гомельшчыны. Спачатку групу ўзначальваў былы афіцэр. Потым ён і два іншыя загінулі ў няроўнай барацьбе.
Тады гэтае змаганьне, што сталася яшчэ больш няроўным, працягваў значны час адзін Нічыпар Сапляк. Сярод белага дня зьявіўся ён у вёску Астрагляды, зайшоў у памяшканьне аднайменнага тутэйшага сельсавету і забіў ягонага старшыню камуніста, ад якога стогнам стагналі аколішнія сяляне. Шмат крыўды ўчыніў сялянам «селькор» — савецкі вясковы карэспандэнт — Стралічаўскага сельсавету, друкуючы ў мясцовых газэтах данос за даносам, якім адразу наступнічалі арышт і турма. У 1928 г. на Вялікдзень, калі моладзь, а зь ёю й камсамолец-карэспандэнт гулялі на вуліцы, у вёску нечакана ўехаў Сапляк. Ён зьвярнуўся да моладзі з традыцыйным павіншаваньнем «Хрыстос Уваскрос!» і адразу ж, не зьлязаючы з каня, застрэліў карэспандэнта, сказаўшы: «Трымай, сабака!».
Чатыры, а мо’ пяць разоў Сапляк затрымліваў пошту паміж Брагінам і Хойнікамі. He забіваючы паіптальёнаў, ён спальваў баул зь дзяржаўнай карэспандэнцыяй. Звычайна ён паяўляўся ў поўнай міліцэйскай форме, зьбіваючы з панталыку тых, хто ня ведаў яго асабіста. Аднойчы ён зьявіўся ў самае мястэчка Хойнікі на пільню й забраў усё зь ейнае касы. 3 такім жа посьпехам ён наведаў аддзел дзяржаўнага банку ў мястэчку Брагін, пакінуўшы цыдулку: «Мужыцкія грошы на змаганьне з бальшавіцкімі гадамі цалкам атрымаў балаховец Нічыпар Сапляк».
Нарэшце раённае ГПУ накіравала на барацьбу з партызанам Нічыпарам Сапляком адмысловы атрад. Яно ж усюды абвясьціла аб вялікай грашовай узнагародзе за ягонае забойства. Сапляк вымушаны быў пакінуць і амаль падпарадкаваны яму аднаму перад гэтым раён, і сваю асабістую рэзідэнцыю — вёску Чахі. Увосень 1928 г. ён перахоўваўся ў непраходных балотах каля вёскі Паганае. Аднак лёс апопіняга самотнага партызана быў вырашаны.
Сюды ў балаты Сапляку прыносіў за грошы ежу адзін вясковы хлапец. Гэты хлапец выдаваў сябе ў вачох партызана за па-
крыўджанага савецкай уладай, а ў сапраўднасьці зьяўляўся правакатарам. Аднойчы, нясучы Сапляку бліны, хлапец, убачыўшы яго, нечакана ўдарыў, як у бубен, у бляшаныя талеркі і адразу ж ніцма паваліўся на зямлю. Сапляк усё зразумеў і рынуўся ўцякаць. Аднак сыгнал правакатара быў пачуты прыведзеным ім у балаты атрадам, і восем куль затрымалі Сапляка.
Наколькі Сапляк быў фізычна моцны, сьведчыць тое, што нават восем куль яго не забілі, а цяжка паранілі. Яго прывезьлі ў Хойнікі і крыху падлячылі ў местачковай бальніцы, каб ён меў магчымасьць хаця б сядзець у часе суда, што прыгаварыў яго да сьмерці. Гэты прысуд Сапляк выслухаў спакойна і аб дараваньні не прасіў На расстрэл яго цягнулі па зямлі, бо пасьля ранаў ён яшчэ не хадзіў. Перш чым яго дабілі, Нічыпар Сапляк пасьпеў пабожна перахрысьціцца.
Каля будынку Хойніцкага райвыканкаму знаходзіўся сьметнік. Разгробшы сьмецьце і выкапаўшы пад ім яму, бальшавікі закапалі ў ёй аднаго з апошніх беларускіх антыбальшавіцкіх партызанаў — Нічыпара Сапляка, накідаўшы на ягоную магілу зноў сьмецьце. Правакатар атрымаў ад ГПУ ўзнагароду.
Грдмдбпй
Востры на язык і быстры на руку матрос Грамабой. Сваю мянушку агрымаў ад роднага, авеянага славай крэйсэра «Грамабой», імя якога залатымі літарамі гарэла на хвацка заламанай матроскай бесказырцы. I ён поўнасыцо апраўдаў гэтае слаўнае імя. Пранёсься Грамабой празь некалькі паветаў і пакінуў яркі сьлед у гісторыі грамадзянскай вайны. Пра ягоную сьмеласьць успаміналі шэптам старыя.
У адзін зь ліпеньскіх вечароў 1919 г. па ходніку аднэй з вуліц мястэчка Ўсьвяты Вяліскага павету ішлі дзьве камсамолкі. Усьлед за імі ехаў па бруку кавалерыст з арліным профілем і выразнымі чорнымі вачыма. Ссунуўшы набок бесказырку, ён хрыплым тэнарам вёў: