Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
— Сьцягніце з гэтых «будаўнікоў сацыялізму» порткі ды ўсыпце кожнаму па пяцьдзясят шомпалаў. Насіце — не губляйце, Моніча не забывайце, — дадаў ён, зьвяртаючыся да бальшавікоў.
А потым, зірнуўшы на ўзгорак, сказаў тым, што ліпелі на схіле:
— Ахвяруйце ў нашую зялёную касу! Хто колькі можа...
I ўсьлед крыкнуў партызанам:
— Абдзярыце іх як ліпку! Бяз грошай хочуць спэктакль глядзець?!
Добрасумленнае выкананьне ўсіх гэтых загадаў заняло ня болып як гадзіну часу. Бальшавікі, сьцяўшы зубы, перанесьлі экзэкуцыю, хаця некаторыя зь іх пасьля яе не маглі падняцца зь зямлі. Hi адзін бальшавік на гэты раз ня быў забіты. Савецкая прэса паведаміла пра партызанскі налёт, аднак, па прычынах ведамых, змаўчала пра лупцоўку.
Партызанскі налёт на міжнародны цягнік з абразай «дзеяньнем» малікаў360 і грамык361 таго часу давёў чэкістаў Масквы да шаленства. Яшчэ раней, чым партызаны й насельніцтва блізкіх да станцыі Прыяміна вёсак, пацярпелі барысаўскія чэкісты, якіх Масква зьняла з пасадаў і аддала пад суд затое, што «ня справіліся зь ліквідацыяй бандытызму». 3 Масквы на станцыю Прыяміна прыбыў спэцыяльны вялікі чэкісцкі атрад Лісоўскага. Бальшавіцкая помста абрушылася, у першую чаргу, на мірнае сялянства.
У адзін із дзён траўня 1921 г. Барысаўская гарадзкая міліцыя загадала жыхаром шэрагу вуліц, што вялі ад ускраіны гораду да турмы, не выходзіць са сваіх дамоў і зачыніць усе вокны, дзьверы і брамы. Празь некаторы час па гэтых вуліцах пад узмоцненым чэкісцкім канвоем прайшоў тысячны сялянскі натоўп. Тут былі багатыя й бедныя, старыя й дзеці, мужчыны й жанчыны, хлопцы — кроў з малаком — і няшчасныя калекі. Тут былі поўнасьцю ўсе жыхары роднае вёскі Моніча Вялікія Жаберычы, вёскі Кругліца, адкуль паходзіў Грабянок, і разам са сваёй вёскай Перасяка Двор ішоў схоплены Мавідовіч, з апухлым ад пабояў тварам і скручанымі за сьпінай рукамі. Тут ішлі таксама сяляне з васьмі вёсак, найбліжэйшых да станцыі Прыяміна.
Зь вялікай апэратыўнасьцю атрад Лісоўскага арыштаваў мірных жыхароў, аднак барацьбе з Монічам ня бачылася канца. Гэта натуральна, бо вырас ён у барысаўскіх лясох, а не на Арбаце, Плюшчысе, Кароўім Бродзе або на якой-небудзь іншай маскоўскай вуліцы, дзе выгадаваліся прыехаўшыя на Беларусь чэкісты. Партызаны як бы скрозь зямлю правальваліся, болыіі таго, яны раптоўна зьяўляліся ноччу ў вёсках і зьнішчалі напаўсонных
чэкістаў. Ведамы выпадак, калі, рызыкуючы быць пазнаным, Грабянок зьявіўся ў Халопеніцкае раённае аддзяленьне міліцыі і, адрэкамэндаваўшыся чэкістам з атраду Лісоўскага, загадаў аддаць яму ўсю зброю, што яны і зрабілі.
Тымчасам надзвычайная тройка ЧК судзіла ў Барысаве сялян як саўдзельнікаў партызанаў. Штоночы на Батарэі, ужо палітыя крывёю паўстанцаў, прыводзілі на расстрэл групы сялянаў. Усяго было расстраляна каля трохсот чалавек. Адначасна ЧК павесіла аб’яву пра ўзнагароду тым, хто заб’е Моніча і Грабянка, і пра яшчэ болыпую ўзнагароду тым, хто схопіць іх жывымі. Апошняе адпадала: вельмі дасьведчанымі партызанамі былі Моніч і Грабянок, каб жывымі дацца ў рукі. Першы загінуў Грабянок — яго падпільнаваў і застрэліў Мікалай Літовец. А празь некаторы час сын лясьніка зь вёскі Радзіца забіў Моніча, калі той спаў у гумне вёскі Малыя Жаберычы362 .
Перш чым закапаць Моніча ў нікому ня ведамай магіле, чэкісты доўга зьдзекваліся над ягоным целам. Казалі, што ў гады Другое сусьветнае вайны сяляне ў літаральным сэнсе гэтага слова разарвалі на кавалкі забойцу Моніча. Цяпер цяжка праверыць гэты факт, аднак зь вялікай доляй верагоднасьці можна меркаваць, што гэта так.
Чырвднец (Чырвонцдн)
У. н.
беларус, настаўнік, жыхар г. Чэрыкава. Меў у той час 35 гадоў (1886 году нар.)
А. П.
беларус, былы член ВКП(б), выключаны зь яе ў 1926 г. Меўутой час26гадоў(1895годунар.)
Пад прозьвішчам Чырванец — скарочанае ад Чырвонцаў — дзейнічаў шырака ведамы ва ўсходняй частцы Беларусі партызан. Нарадзіўся Сьвятаслаў Чырвонцаў у сям’і буйнога абшарні-
ка Мсьціслаўскага павету Магілёўскае губэрні. Першая сусьветная вайна не дазволіла яму скончыць тэхналягічны інстытут у Пецярбургу, пасьля адмысловай падрыхтоўкі ён трапіў на фронт як паручнік царскае арміі. Служыў у драгунах, быў тройчы паранены, за сваё геройства ўзнагароджаны афіцэрскім Георгіеўскім крыжам.
У 1918 г. вясковая галеча забіла бацьку Чырванца, спаліла і ягоную сядзібу. Аднак нідзе й ніколі сам Сьвятаслаў Чырванец ня помсьціўся сялянам. Ён не падаўся ні да Дзянікіна на поўдзень, ні да Юдзеніча на поўнач, погляды якіх не падзяляў, а, вярнуўшыся на родную Магілёўшчыну, пэўны час настаўнічаў, арганізаваў конны партызанскі аддзел, які моцна даўся ў знакі камуністам. I зь цягам самага кароткага часу Чырванец стаўся адным з найболып знаных партызанаў на Беларусі.
Нягледзячы на адносна вялікую колькасьць зьвестак пра Чырванца, параўнальна зь іншымі партызанамі Беларусі, нялёгка вызначыць, чым ён кіраваўся падчас сваёй дзейнасьці, што было ягоным унутраным рухавіком. Беларускі драматург Васіль Шашалевіч363 , які, трэба думаць, асабіста добра знаў Чырванца і прысьвяціў яму п’есу «Воўчыя ночы», укладае ў вусны свайму галоўнаму герою такія словы: «Усюды, дзе ступіць нашая нага, агонь сялянскіх паўстаньняў будзе палыхаць да самага неба. I гэта будзе сялянская рэвалюцыя супраць бальшавікоў, рэвалюцыя, якой яшчэ ня бачыў сьвет. Крывавай бурай мы пранясемся над краем. Сяляне вогненнай саранчой наляцяць на гарады і праглынуць іх»*.
He беручы пад увагу спэцыфічную тэатральную мову, зусім не ўласьцівую жывому Чырванцу, трэба ўсё ж такі зазначыць, што ў гэтым маналёгу амаль цалкам перададзена ягоная сутнасьць. Няма ніякага сумніву, што Чырванец люта ненавідзеў бальшавікоў і бязьлітасна распраўляўся зь імі. У гэтых адносінах ён кары-
* Шашалевіч Васіль. Воўчыя ночы. (Драматычныя абразы. Воўчае логава.) // Узвышша. 1929. № 7. Б. 45.
стаўся сымпатыяй усіх, хто ненавідзеў бальшавізм. Адпавядае сапраўднасьці й тое, што ён крывавай бурай пранёсься па вялікай тэрыторыі. Аднак, налятаючы калі не на гарады, то на мястэчкі, ён зьнішчаў ня толькі бальшавікоў, але й мірнае насельніцтва. Калі ж улічыць, што мястэчкі Беларусі насялялі амаль выключна гебраі, то налёты на іх Чырванца, пры падтрымцы пэўнай часткі сялянства, непазьбежна выліваліся ў старыя, традыцыйныя яшчэ для Расейскай імпэрыі, гебрайскія пагромы. Антыбальшавіцкая ідэалёгія і заганная тактыка зрабілі Чырванца ў пэўнай ступені партызанам, а ў пэўнай — бандытам. Праўда, ён значна адрозьніваўся ад шырака ведамага ўсёй дарэвалюцыйнай Магілёўскай губэрні крымінальнага злачынца Кабзара, які абрабаваў дзясяткі банкаў і цэркваў. Аднак Чырванец адрозьніваўся таксама ад такіх палітычных партызанаў Беларусі, як Семянюк, Моніч, Воранаў, Жыгалавы, Нілёнак, Таварас і іншыя. Каб ня быць галаслоўнымі, пяройдзем да больш падрабязнага разгляду дзейнасьці Чырванца, аднак перш коратка спынімся на характарыстыцы тэрыторыі, дзе гэтая дзейнасьць працякала.
Калі антыбальшавіцкае змаганьне Моніча, Семянюка, Воранава і іншых распасьціралася на адзін-два-тры раёны, дык Чырванец дзейнічаў на тэрыторыі, якая ахоплівала раёны: Чэрыкаўскі, Горы-Горацкі, Дрыбінскі, Расьнянскі, Мсьціслаўскі, Чавускі, Крычаўскі, Хіславіцкі, Шумяціцкі, Прапойскі, Хоцімскі, Касьцюковіцкі, Краснапольскі і Кармянскі. Ягонай рэзыдэнцыяй зьяўляліся бадай сумежныя вялікія лясы — Цёмны, Ліменшчына, Вепрынскі й Гронаўскі, што разьлегліся на дзясяткі кілямэтраў. Драбнейшыя бары, дубровы і гаі злучалі ўсе гэтыя лясы зь яшчэ большым ад іх Бранскім лясным масывам.
У Цёмным Лесе аддзел Чырванца зьявіўся каля 1921 г. Да яго тут было некалькі больш дробных партызанскіх аддзелаў, аднак яны ўсе разам не адыгралі такой ролі, як новае збройнае аб’яднаньне.
Аддзел Чырванца, які ён называў эскадронам, налічваў блізу 60 барацьбітоў, а ў часе вялікіх апэрацыяў да яго самохаць далу-
чаліся сотні тутэйшых сялянаў. Чырванцоўцы былі вельмі добра ўзброеныя, маючы, акрамя вінтовак, рэвальвэраў, гранатаў і шашак, яшчэ два кулямёты. А ў дадатак іхнія заўсёды добра дагледжаныя кавалерыйскія коні дазвалялі ім хутка зьмяніць месца побыту і доўгі час быць няўлоўнымі. У гэтых адносінах Чырванец нагадваў вяліскага партызана Нілёнка. Бліжэйшымі памочнікамі Чырванца былі Віктар Гарнастаеў, сын сьвятара зь сяла Рай Смаленскага павету, і Кузьма Рабцаў — унтэр-афіцэр царскае арміі, селянін зь вёскі Віхраны Мсьціслаўскага павету, дзе Віхра ўпадае ў Сож. А з шараговых чырванцоўцаў найбольш ведамыя Кандрат Кажан, Піліп Кот і Цімох Багор.
Чырванец меў вялікі сьпіс зь пералікам імёнаў камуністаў, камсамольцаў, камісараў, чэкістаў, старшынь камунаў і саўгасаў і г. д. па ўсіх раёнах, якія ён кантраляваў. Зьнішчыўшы таго або іншага камуніста, ён выкрэсьліваў ягонае імя са свайго сьпісу і ўкладаў яму ў рукі паперку з такім тэкстам:
Дадзеная камісару (імя) у тым, што ён камандыруецца народным мсьціўцам Чырванцам на той сьвет, пакараны ім за свае злачынствы (ішоў пералік злачынстваў) перад працоўным народам.
Чырванец забіваў не адразу. Схопленаму ім бальшавіку ён спачатку выбіваў зубы, выколваў вочы, адразаў вушы й нос, выразаў на сьпіне і грудзёх зоркі і г. д. Жахлівы тады быў час, аднак сярод людзкіх пачвар Чырванец, безумоўна, займае адно зь першых месцаў. Чырванец сыстэматычна перарэзваў ўсе тэлеграфныя й тэлефонныя драты. He пасьпеюць злучыць іх у адным месцы, як яны адразу пераціналіся ў другім або ў некалькіх адразу. Факгычна тэлеграф і тэлефон за ягоныя часы амаль ня дзейнічалі. Пошта рэдка даходзіла да адрасатаў, перахопленая па дарозе Чырванцом. Аднак паштальёнаў ён не чапаў, дасылаючы зь імі свае пагрозы раённым уладам. Газэты адбіраліся ў першую чаргу. Савецкая прапаганда ўплывала на партызанаў толькі ў тым сэнсе, што рас-
пальвала іхнюю нянавісьць да Саветаў. Іх цікавіла вылучна тое, што робіцца на франтох і граніцах. А пасьля прачытаньня газэты ўжываліся на цыгаркі.
Чырванец спаліў бадай усе будынкі савецкіх установаў. Зьнішчаліся таксама дашчэнту сховішчы збожжа й бульбы, ільну й сена, млыны й масты, цагельні й смалакурні, бровары й тартакі. Пры ім заўжды ўночы недзе на небе палыхала зарыва, а часам і некалькі. Калі Чырванец падпальваў такі будынак, дык яго зусім не цікавіла, ці далёка ад гэтага будынку стаіць сялянская хата і ці ня дзьме ў гэты час вецер, таму нярэдка з ласкі Чырванца выгаралі цэлыя вёскі. Ён падпальваў таксама на румох дровы й бярвеньне, прызначаныя для сплаву па Сажы і ягоных прытоках. На тым жа Сажы, ля мястэчка Карма, Чырванец затрымаў і спаліў пасажырскі параход «Парыская Камуна», што ішоў з Гомелю ў Прапойск. Аднак калі на рацэ Усьвячы вяліскі партызан Воранаў, патапіўшы захоплены ім буксірна-пасажырскі параход, адпусьціў усю каманду й нешматлікіх пасажыраў, дык Чырванец забіў усіх гебраяў, якія былі на параходзе.