Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Потым бальшавікі прымянілі іншы тактычны ход. Яны аб’явілі поўную амністыю ўсім былым паўстанцам і тагачасным партызанам, калі яны дабравольна зьявяцца ў павятовыя і раённыя цэнтры з пакаяньнем і са зброяй у руках. Некаторыя партызаны паверылі гэтым абяцаным амністыям і зьявіліся. Падыход да іх з боку бальшавікоў быў дваякі, аднак з аднолькавым вынікам. Адны з тых, хто паверыў і пакаяўся, як, напрыклад, дабранскі партызан Лявон Зяньковіч, былі рэпрэсаваныя праз год-два пасьля амністыі. Другіх, як, напрыклад, вяліскага партызана Воранава, чакаў іншы лёс. Сьпярша памочнік начальніка вяліскай ЧК Хадакоў урачыста прадставіў яго мясцовым камуністам, а празь дзень-два конныя чонаўцы канваіравалі яго, пешага, зь Вяліжу ў Віцебск, а па дарозе — каля вёскі Дзятлава — забілі.
Нарэшце, бальшавікі, выкарыстаўшы ў антыпартызанскай барацьбе ўсе сродкі, аб’явілі грашовыя ўзнагароды за дастаўленых ім жывых або мёртвых партызанаў. Няведамыя выпадкі, калі партызаны жывымі траплялі ў пастку здраднікаў. Аднак засьведчаны не адзін выпадак, калі партызанаў (Моніч, Сапляк, Грабянок і іншыя) забівалі прадажнікі.
Натуральна, што калі партызаны мелі сваіх агентаў у савецкіх установах, то й бальшавікі стараліся заслаць сваіх людзей у партызанскае асяродзьдзе. Аднак калі партызанскі агент перадаваў інфармацыю партызанам празь дзясятыя рукі, застаючыся сам вышэй падазронасьці, то савецкі агент у лесе мог перадаць інфармацыю толькі сам непасрэдна або праз давераных асоб, таму яго лёгка было выкрыць. Звычайна такіх раскрытых выведнікаў партызаны расстрэльвалі каля бойкай дарогі, прымацаваўшы на
грудзёх паперку з надпісам: «Правакатар. Сабаку — сабачая сьмерць».
Ад адзінкавых правакатараў бальшавікі перайшлі да масавых правакацыяў. Характэрная ў гэтых адносінах гісторыя вялікага коннага атраду, што паявіўся зімою 1923 г. у Сянькоўскім Бары каля г. Суражу. Перш за ўсё кідалася ў вочы нечаканасьць зьяўленьня такога вялікага атраду — ён быццам зь неба зваліўся. Між тым, паколькі ўсе партызанскія згуртаваньні ня мелі цэнтральных базаў забесыіячэньня і абозаў, а знаходзіліся, так бы мовіць, на падножнай пашы, то і гэты новы атрад павінны былі добра ведаць сяляне ў радыюсе хоць бы 100 кілямэтраў. Па-другое, не магла быць не заўважанай мова байцоў гэтага атраду — яны гаварылі на окаючым паволжскім дыялекце расейскай мовы, а не на беларускай, як мясцовыя партызаны. Па-трэцяе, яны, адкрыта называючы сябе партызанскім атрадам імя Махно, чамусьці не трымаліся ніякай кансьпірацыі, знаёмячы ўсіх са сваім маршрутам і выказваючы надзею, што да іх далучацца ўсе астатнія партызаны.
Няма нічога дзіўнага, што ніхто зь мясцовых партызанаў не прымкнуў да гэтага вялікага атраду, які, удабавак, рухаўся не па зьвярыных сыдежках, а па бальшакох. Затое Віцебскае ГПУ было, напэўна, вельмі зьдзіўленае, калі гэты атрад, пасланы з правакацыйнай мэтай, каля мястэчка Усьвяты разграміў кааператыў, падзяліўшы між сабою ўвесь ягоны небагаты набытак, а потым падпаліў і сам будынак, каб схаваць канцы ў ваду. Пасьля такога пачатку ілжэпартызанскі атрад пачаў граміць усё, што траплялася на ягонай дарозе, зьбіваючы пры тым камуністаў і міліцыянэраў. Дзесьці каля г. Невелю Віцебскае ГПУ ўступіла ў бой з гэтым сваім атрадам і потым само перастраляла ўсіх, хто ўцалеў пасьля бою.
Калі аград Віцебскага ГПУ да канца заставаўся бальшавіцкім і атрымаў кару толькі за крымінальны ўхіл, пасягнуўшы на дзяржаўную маёмасьць, то атрад Слуцкага ГПУ з самага пачатку быў антыбальшавіцкім. Гэты атрад, на чале якогастаяў Іван Шантыр
і які дзейнічаў на пачатку 1923 г., быў сфармаваны амаль выключна з мабілізаваных мясцовых сялянаў. Пры першым сутыкненьні з партызанамі гэты атрад меў вялікія страты забітымі, ня маючы, аднак, ніводнага параненага. Ніхто з слуцкіх гэпэвушнікаў не зьвярнуў увагі на тое, што пры гэтым сутыкненьні атрад страціў забітымі ўсіх камуністаў, камсамольцаў і ўсіх іхніх прыхільнікаў. He было таксама прывезена ніводнага забітага або параненага партызана. Калі на наступны дзень атрад, добра наладаваны боепрыпасамі і прадуктамі, накіраваўся ў чарговы тыднёвы паход супраць партызанаў, то замест барацьбы зь імі ён пачаў сыстэматычнае пагалоўнае зьнішчэньне ўсіх вясковых камуністаў і камсамольцаў. Больш у Слуцак гэты атрад не вярнуўся.
Дасьледуючы партызанскую антыбальшавіцкую барацьбу і адзначаючы ўсё станоўчае ў ёй, нелыа абмінуць тое адмоўнае, што яна таксама мела. Гэтым адмоўным зьяўляецца, у першую чаргу, антысэмітызм. Аднак адразу трэба падкрэсьліць, што агульначалавечы погляд на антысэмітызм як на ганебную і злачынную зьяву зусім не супадае з бальшавіцкім вызначэньнем антысэмітызму як зьявы, «народжанай клясавым эксплюататарскім ладам, якая служыць у руках гэтага ладу адным са сродкаў барацьбы з рэвалюцыйным рухам мас»*. Адпаведна гэтаму хісткаму азначэньню, бальшавікі, сьвядома не ўспамінаючы, напрыклад, пра дарадніка амэрыканскіх прэзыдэнтаў Бэрнарда Боруха347 або пра лорда Дызраэлі348 , могуць аб’явіць антысэміцкімі актамі суды над савецкім шпіёнам Фуксам349 і сужэнствам Розэнбэрг350 . Адпаведна гэтаму ж «навуковаму» азначэньню, бальшавікі ў пэрыяд грамадзянскай вайны кожны выпадак забойства гебрая ў сваёй прэсе рэгістравалі як факт антысэмітызму, імкнучыся настроіць сусьветную грамадзкую думку супраць партызанаў. Тут неабходна зрабіць адну вельмі істотную папраўку. Забойства беларускімі партызанамі гебрая затое, што ён бальшавік, камсамолец, чэкіст,
* Болыпая Советская Энцнклопедня. Т. 2. Антнсемнтазм. 1950.
С. 512—513.
чонавец, камісар і г. д., не зьяўляецца антысэмітызмам. Бальшавікгебрай нічым ня лепшы і ня горшы за бальшавіка-беларуса. Забойства ж беларускімі партызанамі чалавека толькі за тое, што ён па сваёй нацыянальнасьці гебрай, — гнюсны антысэміцкі акт.
Можна прывесьці шэраг прыкладаў, якія сьведчаць пра тое, што антысэмітызм ня быў уласьцівы значнай частцы партызанаў. Паказальнае ў гэтых адносінах маленькае, амаль поўнасьцю гебрайскае мястэчка Ільліно Вяліскага павету. Некалькі гадоў яно знаходзілася ў цесным партызанскім акружэньні, не адзін раз партызаны займалі яго — ні адзін ільлінскі гебрай ня быў забіты партызанамі. Ня менш паказальна й тое, што мясцовы каваль зь сяла Бабовая Лука Сяртэйскай воласьці гебрай Левітан быў рэпрэсаваны бальшавікамі «за сувязь з бандытамі, якая праявілася ў тым, што ён дабравольна й бяз платы падкоўваў партызанскіх коней і адмовіўся, нягледзячы на загад павятовых бальшавікоў, падкаваць іх так, каб яны ахрамелі. He было падстаў абвінавачваць у антысэмітызьме партызанаў зь вяліскіх гімназістаў і стракапытаўцаў. Нават савецкія крыніцы вымушаныя прызнаць такія факты, як, напрыклад, той, што «ў паўстаньні ў Старобінскай воласьці, Слуцкага павету, 14 сакавіка [1920 г.] кулацтву многа памагае яўрэйская буржуазія»*.
Аднак можна прывесьці таксама шэраг фактаў, якія сьведчаць, што пэўнай частцы партызанаў антысэмітызм быў уласьцівы. Характэрныя ў гэтым пляне неадзінкавыя выпадкі забойства балаголаў351 (на гасьцінцы паміж Вяліжам і Віцебскам, у Сянькоўскім Бары), хаця апошніх заўсёды цікавіла не палітыка, а кавалак хлеба для сваёй сям’і. Ведамыя выпадкі на Гомельшчыне, калі партызаны прысуджалі камсамольца-беларуса да цялеснай кары, а камсамольца-гебрая расстрэльвалі. I хаця потым самі бальшавікі расстрэльвалі такога камсамольца-беларуса, вінавацячы яго ў «здрадзе», аднак партызаны ў такім выпадку, без усякага сумненьня, праявілі антысэмітызм. Зь беларускіх партызанаў анты-
* Шчарбакоў В. К. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя. Мінск, 1930. Б. 92.
сэмітызм быў найбольш уласьцівы Чырванцу. Заняўшы мястэчка Краснапольле, ён учыніўтам страшэнны гебрайскі пагром.
Другой адмоўнай зьявай у гісторыі партызанскай антыбальшавіцкай барацьбы былі крымінальныя злачынствы. Калі партызан забіраў усе грошы з касы савецкай установы, паралізуючы тым самым дзейнасьць гэтай установы і зьвязаных зь ёю, то такая акцыя, безумоўна, належала да палітычнай барацьбы. Калі ж партызан зьяўляўся ноччу да мірнага жыхара, нават да свайго палітычнага аднадумца, і, пагражаючы зброяй, патрабаваў залатыя рэчы, то такі ўчынак ва ўсіх краінах (нават у СССР, дзе так званая канфіскацыя золата і срэбра ў прыватных асобаў была манаполіяй дзяржавы) лічыўся крымінальным злачынствам. У першыя гады партызанскай барацьбы колькасьць крымінальных злачынстваў сярод партызанаў была нязначная — яны адчувалі ідэйнасьць сваёй барацьбы й самі змагаліся з фактамі, якія маглі яе, a значыць, і іх асабіста дыскрэдытаваць у вачох насельніцтва. Затое ў апошнія гады партызанскай барацьбы працэнт крымінальных злачынстваў значна вырас, што выклікалася агульнай дэмаралізацыяй партызанаў, якія страцілі ў баёх сваё кіраўніцтва, а таксама й тым клінам, што з дапамогай рэпрэсіяў бальшавікі ўбілі паміж насельніцтвам і партызанамі. Акрамя таго, трэба ўлічваць: адначасна з партызанамі дзейнічалі проста бандыты, якія ня ставілі перад сабою ніякіх палітычных мэтаў.
Хаця партызаны спачатку часта атакоўвалі балыпавікоў і не адзін раз адольвалі іх, усё ж перамагчы, у канчатковым выніку, мог толькі бальшавізм, толькі дзяржава. Пазбаўленыя забесьпячэньня боепрыпасамі звонку, пасіупова ўсё болып і больш ізаляваныя ад сялянства, якое раней дзялілася зь імі харчамі, партызаны ўжо не маглі разьлічваць нават на часовыя, дробныя перамогі. Магчыма, тым больш гераічнае іхняе змаганьне. У барацьбе з партызанамі бальшавікі аб’яўлялі цэлыя паветы ў стане аблогі (аднак гэта толькі выклікала часовае перасяленьне партызанаў з адных паветаў у другія), прад’яўлялі ўльтыматумы насельніцтву. Нават у перанасычаных бальшавіцкімі атрадамі раёнах, як, напрыклад, Вяліскім, улады зьвярталіся да такіх надзвычайных ме-
раў. Так, начальнік аднаго з бальшавіцкіх атрадаў у Вяліжы латыш Даўбэ, калі ўсе месьцічы ў абавязковым парадку сабраліся на «мітынг пратэсту» супраць ультыматыму «капіталіста» Керзана352 , аб’явіў свой ультыматум: «Калі да канца гэтага месяца бандыты не складуць зброю, я расстраляю кожнага дзясятага з вас».
Крывавы Рэўваентрыбунал 15-й арміі, якая расстраляла тысячы партызанаў разам зь іхнімі сямейнікамі, атрады ВЧК—ГПУ — НКВД, інтэрнацыянальныя атрады (латышы, эстонцы, мадзяры, кітайцы і іншыя), ЧОН, ЭКО, «рабоча-сялянская» міліцыя і г. д. не маглі ня выклікаць спад партызанскай барацьбы. Аднак яшчэ болыпы ўдар нанёс ёй НЭП, часова задавольніўшы значную частку сялянства, якое спыніла падтрымку партызанаў. Яшчэ ў 19301935-1940 гг. дзе-нідзе будуць сустракацца ў беларускіх лясох партызаны. Некаторыя зь іх, як барысаўскі партызан Тарасэвіч, дажывуць да Другое сусьветнае вайны. Аднак гэта, хутчэй, ужо не партызаны, а эмігранты.