Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
Свой аддзел Лукаш Семянюк сфармаваў пераважна з тых навабранцаў Чырвонае арміі, якія ў 1919 г., пакліканыя ў Барысаў, каб абараняць савецкую ўладу, паднялі супраць яе паўстаньне. Іхнія сваякі пакутвалі за іх ад карных аддзелаў, ды нарэшце й кожны зь іх быў двойчы завочна прысуджаны ЧК да расстрэлу — як дэзэртыр і як паўстанец. Яны добра валодалі зброяй, з маленства ведалі ўсе сьцежкі, усе ваўкаўні, усе бярлогі ў непралазных хваёвых лясох Барысаўшчыны. Г эта была іхняя радзіма—Беларусь. Бальшавікі называлі іх бандытамі, шляхоцкімі недасекамі, папоўскімі недабіткамі, самі ж яны менавалі сябе «зялёнымі, лесавікамі, балахоўцамі, партызанамі», а народ, усё болей і болей прыгнечаны бальшавікамі, ставіўся да іх з вылучнай спагадай і, заўсёды і ва ўсім падтрымліваючы іх, не называў інакш, як «нашыя хлопцы, семянкоўцы».
Аддзел Семянюка складаўся прыблізна з 50 чалавек і ня меў сталага складу байцоў. Адны гінулі ў часе зацятага бою, другія,
трапляючы параненымі ў савецкую катавальню, паміралі там жахлівай сьмерцю, але на іхнія месцы прыходзілі новыя змагары. Аднак правакатару цяжка было патрапіць у аддзел. За кожнага новага ручаліся сваёй галавою два-тры старыя семянкоўцы, што добра ведалі яго раней, а потым з пралітай разам крывёю прыходзілі да навічкоў давер і пашана. Калі фронт патрабуе ад рэгулярнае арміі жалезнае дысцыпліны, дык тым больпі яна патрэбная ў партызанскім аддзеле. На фронце ўсё ж ёсьць больш-менш простая лінія фронту й тыл, што цягнецца на сотні або й на тысячы кілямэтраў. Для партызана часам, крый Божа, фронтам зьяўляецца вогненнае варожае акружэньне, якое ахапіла ягоны аддзел, а тылам — сьпіна таварыша на адлегласьці аднаго-двух дзясяткаў крокаў Таму загад Семянюка зьяўляўся непарушальным законам. Бліжэйшымі сябрамі, якія меліся яго замяніць у выпадку чаго-небудзь благога, былі Скалубовіч Люсьцін, Шаблінскі Мяфод, Буры Стах, Казлоўскі Міхал. Зь іх складаўся і штаб, пасьля нарады зь якім Семянюк распачынаў чарговае мерапрыемства.
На працягу 1919 году Семянюк зьяўляўся фактычным гаспадаром Халопеніцкае і Красналуцкае валасьцей Барысаўскага павету. Маючы пяцьдзясят партызанаў, ён цалкам ачысьціў ад савецкіх і партыйных устаноў тэрыторыю, ня меншую па сваёй велічыні як Статэн Ісланд354 , адзін з абтокаў Нью-Ёрку. I гэтая тэрыторыя сапраўды сталася зялёна-армейскім абтокам сярод чырвонага мора. Харчовыя камісары езьдзілі сюды толькі пад аховай харчовых атрадаў, аднак назад часта замест хлеба везьлі толькі трупы чырвонаармейцаў. Той жа лёс насьцігаў і карныя атрады Барысаўскае ЧК. Семянюк заўсёды ведаў ад свае гарадзкое агентуры, калі накіроўваецца супраць яго такі атрад, і сустракаў яго на загадзя абраным і зручным для сябе месцы гранатамі й кулямі. Звычайна пасьля такіх экспэдыцыяў на партызанскі фронт нікчэмны барысаўскі духавы аркестр, ідучы наперадзе доўгіх пахавальных працэсій і перакручваючы пры гэтым на свой лад жалобны марш Шапэна355 , меў ладне працы.
Дзейнасьць Семянюка паступова пашыралася й на сумежныя зь ягонай тэрыторыяй воласьці356. На адзін з чэрвеньскіх дзён 1919 г. старшыня валвыканкаму Зачысьцеўскай воласьці Потас прызначыў агульнаваласны сялянскі сход, разаслаўшы напярэдадні абвесткі. Яго пры гэтым зусім не цікавіла, якое значэньне мае ў сялянскім жыцьці чэрвень. На гэтых абвестках, якія канчаліся пагрозамі за ўхіленьне ад сходу, стаяла адно пытаньне, што падлягала разгляду на сходзе, а менавіта: «Выкананьне харчразьвёрсткі». Пакідаючы без увагі пагрозы, на сход зьявілася чацьвёртая частка тых, каму яны былі дасланыя, дый то больш з найбліжэйшых вёсак. Пачакаўшы яшчэ дзьве-тры гадзіны звыш вызначанага часу, Потас сьпярша вылаяўся, потым выцягнуў на паляну перад будынкам валвыканкаму стол і ўзьлез на яго, як на трыбуну. Каля стала разьмясьцілася ягоная асабістая гвардыя — камбедаўцы — сябры камітэтаў беднаты. А далей шчыльным хмурным натоўпам стаялі сяляне.
Потас пачаў зь міжнароднага становішча, як гэта звычайна робіцца на савецкіх сходах. Доўга і нудна гаварыў наконт Антанты, белапольскіх паноў, японскіх самураяў і, вылаяўшы іх усіх, з той жа лаянкай абваліўся на тутэйшых сялянаў якія, маўляў, усяляк абцяжарваюць нутранае становішча, бо ўхіляюцца ад харчразьвёрсткі й тым самым не жадаюць абараняць «сваёй першай у сьвеце работніцка-сялянскай дзяржавы».
Нечакана Потас перарваў на паўслове сваю прамову і зьбялеў. Сяляне пачулі цокат конскіх падковаў, а іхні старшыня, што стаяў вышэй за ўсіх, бачыў, як з двух канцоў у Зачысьце ўязджаюць коньнікі. Потас не пасьпеў нават саскочыць са стала, калі заўважыў, што да яго праз натоўп, які адразу з павагай рассунуўся, ідзе мядзьведжай хадою шыракаплечы і грузны мужчына, у якім ён адразу пазнаў Семянюка.
— А што ж ты мне, Потас, абвесткі не прыслаў? Хіба ж я не мужык? Ну, дык атрымай ад мяне харчразьвёрстку.
Пачуўся кароткі рэвальвэрны стрэл, і забіты старшыня зваліўся са стала.
— А вось гэтым сацыялістычным галубкам, — паказаў Семянюк сваім семянкоўцам на камбедаўцаў, — кожнаму ўсыпаць па сорак дзевяць шомпалаў Па аднаму шомпалу за кожны год жыцьця нашага дарагога Уладзімера Ільліча Леніна. А калі ня возьмецеся за розум, дык на Кузьму-Дзямяна па шэсьцьдзесят пяць карламарксавых атрымаеце. Я вас, сукіных сыноў, навучу палітграмаце!
Пасьля гэтага Семянюк зь дзіўнымі для ягонае вагі спрытам і хуткасьцю ўскочыў на стол, які нават затрашчаў і захістаўся пад ім, і сваім гучным, чутным за некалькі кілямэтраў голасам зьвярнуўся да сялянаў:
— Дзядзькі! Хлебаробы! Разыходзьцеся хутчэй пахатах. Нам, мужыкам, цяпер кожная хвіліна што той зімовы тыдзень. Хто яшчэ ня скончыў, дык няхай сьпяшаецца сеяць грэчку і проса. Барануйце і абворвайце бульбу! Касавіцу пачынайце! Вы тут, на сходзе, а там бяз вас пчолы пачалі на раі дзяліцца. I пашчасьліў вам Божа! Жывіце і працуйце ў сваёй зялёнай мужыцкай дзяржаве! Падаткаў нікуды не давайце! Пакуль жыву я, Лукаш Семянюк, у крыўду вас ня дам. Заглянула сонца і ў нашае мужыцкае ваконца! Дык па хатах, дзядзькі!
Сяляне ўдзячнымі словамі адказалі на прамову Семянюка і пацягнуліся да родных вёсак. За імі ззаду вялізным вогнішчам гарэлі акты валвыканкаму і чуліся крыкі камбедаўцаў. А потым даляцела да сялянаў каманда: «На коней! Ма-а-а-рш!» — і ўсё больш і больш аддалены цокат конскіх падковаў, які гучаў усё цішэй і цішэй, пакуль зусім не заглохнуў у барысаўскіх лясох.
Нядоўга глядзела сонца ў мужыцкае аконца! Нядоўга пражыў пасьля гэтага й Лукаш Семянюк. Ад захаду сунуліся палякі і спыніліся ў жніўні 1919 году наўсьцяж ракі Бярозы, не дайшоўшы якіх з дваццаць кілямэтраў да семянкоўскае мужыцкае дзяржавы. Савецкая 16-я армія стала фронтам на другім беразе ракі, а ейныя роты і зьвязы рассыпаліся па ўсіх, без вылучэньня, вёсках Барысаўшчыны, якая сталася бліжэйшым тылам. Аддзел Семянюка, каб пазьбегнуць няроўнага змаганьня, усё глыбей і глыбей зашы-
ваўся ў лясы. (Калі годам пазьней Слуцкая Дывізія БНР цэлы месяц стрымлівала націск 16-й Чырвонай арміі, дык яна ўсё ж налічвала дзесяць тысяч жаўнераў, а не 50.) Аддзел тымчасам апынуўся паміж двума жарнавікамі. Спроба праламаць савецкі фронт і перайсьці церазь Бярозу на бок палякаў сталася б для яго самагубствам, і нечаканая акалічнасьць выратавала семянкоўцаў
У канцы жніўня адна дывізія польскае арміі прарвала каля Барысава савецкі фронт і, пераправіўшыся на другі бок Бярозы, заняла ягонае прадмесьце Стары Барысаў. Гэты прарыў зьявіўся настолькі небясьпечным для ўсяе лініі савецкага фронту, што, як паведамляе савецкі гісторык I. Лочмель, «таварыш Арджанікідзэ357 вырашыў сам асабіста накіравацца ў пешую выведку»* . (Пазьней шмат было напісана хвалебных одаў і намалявана малюнкаў наконт выведкі Арджанікідзэ, які адважыўся часова пакінуць палявы штаб 16-й арміі, што знаходзіўся на станцыі Прыяміна, за дваццаць кілямэтраў ад Барысава, аднак справа, нарэшце, ня ў гэтым.) Бальшавіцкай арміі пашчасьціла залатаць дзюру на фронце, адкінуўпіы палякаў зноў на другі бераг Бярозы. Аднак перад гэтым аддзел Семянюка каля вёскі Ігрышча пасьпеў далучыцца да польскіх уланаў і разам зь імі пачаў пераправу.
Першымі перапраўляліся на другі бок Бярозы ўланы, іхнім ар’ергардам быў аддзел Семянюка, ар’ергардам жа свайго аддзелу — камандзір Лукаш Семянюк. Ён заўсёды першым наступаў і апошнім адступаў. Ужо ўсе семянкоўцы пад шквальным варожым агнём пераплылі Бярозу, ужо пераплываў яе і Семянюк, калі бальшавіцкая куля абарвала ягонае жыцьцё. Ён нават ня ўскрыкнуў — сьмерць была імгненнай.
Ніхто не хаваў Лукаша Семянюка, выконваючы над ягонай труной жалобныя маршы Шапэна і Моцарта358 . Толькі родная Бяроза далікатна змыла зь яго кроў. Ніхто не напісаў прысьвечаных Лукашу Семянюку одаў і малюнкаў Толькі простыя людзі складалі аб ім забароненыя прачулыя песьні. Аднак жа прыйдзе,
* Лочмель М. Ф. Очерк нсторнн борьбы... С. 27.
без усякага сумніву, прыйдзе той дзень, калі назаўсёды загпяне сонца ў мужыцкае аконца, і тады незалежны беларускі народ, прыгадваючы ўсіх змагароў за сваю волю і шчасьце, скажа на поўны голас: «Дзякуй, Лукаш Семянюк! Чэсьць і слава семянкоўцам!».
Гепргій (Шрка) Мпніч
А. Ш.
беларус, селянін, ураджэнец Крупецкага раёну БССР, асабіста знаў Моніча, меў у той час 25 гадоў (1894 году нар.)
Моніч — адзін з найбольш ведамых антыбалынавіцкіх партызанаў Беларусі359 , дзейнасьць якога адлюстравана ў мастацкай літаратуры. Паводле нацыянальнасьці — беларус, паводле паходжаньня — сялянскі сын вёскі Вялікія Жаберычы Крупецкага раёну БССР.
Перш чым стаць партызанам, ён быў настаўнікам, а потым афіцэрам царскай арміі. Моніч дзейнічаў, галоўным чынам, у Халопеніцкім, Крупецкім і Барысаўскім раёнах. Найбліжэйшымі ягонымі паплечнікамі былі Васіль Грабянок зь вёскі Кругліца і Рыгор Мавідовіч зь вёскі Перасяка Двор Халопеніцкага раёну.
Праславіліся тады імёны беларускіх партызанскіх атаманаў Крука і Дзяргача* . Моніч меў зь імі сувязь, аднак трымаўся асобна. Быў сьмелы й вельмі цаніў незалежнасьць, каб нечым сябе зьвязваць. Са сваім аддзелам Моніч перасякаў паветы, прасьлізгваў празь межы губэрні, гуляў у шахматы са сьмерцю. Людзі ягоныя былі верныя — выбраныя адзінкі з сотняў, таму аддзел Моніча зь пяцідзесяці душ складаў моцную, гатовую да ўсяго садружнасьць. Партызаны былі ўзброены лёгка, аднак добра. Толькі частка зь іх мела кавалерыйскія вінтоўкі, усе астатнія — пісталеты