• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

    Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

    Юрка Віцьбіч

    Памер: 308с.
    Смаленск 2007
    74.93 МБ
    Врагу не сдаётся наш гордый «Варяг», Поіцады ннкто не желает...
    He зьвяртаючы на яго ўвагі, камсамолкі ішлі й гаварылі пра партызанаў. Раптам адна з дрыжыкамі ў голасе заўважыла:
    — А ўсё ж мне хацелася 6 убачыць гэтага самага Грамабоя.
    I на іхні вялікі жах, кавалерыст, на якім замест галіфэ былі шырачэзныя штаны-клёш, сказаў:
    — Ну, што ж, паглядзіце на альбатроса-матроса.
    Камсамолкі зьбялелі, у іх падкасіліся ногі, а Грамабой ссунуў бесказырку на патыліцу й нясьпешліва паехаў далей, напяваючы пра гераічнага «Варяга»:
    He думалн, братцы, мы с вамн вчера, Что нынче умрём под волнамн...
    He пад хвалямі загінуў Грамабой. Дзесьці ў глухіх бельскіх лясох звалілася назаўсёды зь ягонае кучаравае галавы бесказырка369. Аднак затое назаўсёды расьпісаўся ён на картах грамадзянскай вайны, і засталася пра яго ў народзе харошая памяць.
    Браніслаў Таварас
    У крыві і сьлязах патапілі бальшавікі Вяліскае народнае паўстаньне. У самым агні гэтага паўстаньня можна было бачыць сьветла-шэрыя шынялі вяліскіх гімназістаў. Шмат іх загінула, аднак яшчэ больш пайшло ў лясы, каб адтуль працягваць змаганьне з ворагамі Бацькаўшчыны. Нельга ня ўспомніць іх са зьдзіўленьнем і ўдзячнасьцю. I адным зь першых прыпамінаецца летувіс, сын фэльчара Браніслаў Таварас.
    На пачатку чэрвеня 1920 г. у Вяліскім тэатры давалі канцэрт для чырвонаармейцаў. За раялем, на бліскучай паверхні якога віднелася выцарапанае цьвіком кароткае лаянкавае слова, сядзеў ведамы ўсёй краіне сівы кампазытар — бежанец з галоднага й халоднага Петраграду. 3 клявішаў абадралі сланёвую косьць, аднак дастаткова было толькі музыканту дакрануцца да іх, каб у залю,
    як марскі прыбой, уварваўся трагічны й мужны Бэтговэн370.3 геніяльнай сілай клікаў ён зноў чалавецтва ад пакут да радасьці.
    Нечакана музыку перарвалі крыкі:
    — Даёшь «Волгу»! «Яблочко»! Отколн «Барыню»!
    Толькі адна дзяўчына, што сядзела ў самым куце залі, слухала музыку маўкліва, з захапленьнем. Ніхто не зьвяртаў на яе ўвагі. I калі кампазытар з запалымі ад недаяданьня вачыма паслухмяна зайграў «Барыню», дзяўчына незаўважна выйшла з тэатру. Праз колькі хвілін у залю ўварваліся чэкісты. Адзін зь іх, стукнуўшы кулаком па раялі, аж той азваўся стогнам, закрычаў:
    — Таварышы! Недзе тут знаходзіцца абнаглелы гад Таварас. Сьмерць гэтаму агіднаму забойцу нашых камунараў!
    А ў гэты час за горадам ішоў, не сьпяшаючыся, кірункам да лесу, высокі прыгожы юнак. Гэта й быў Браніслаў Таварас, які толькі што скінуў зь сябе ў прыдарожным хмызьняку жаноцкую адзежу. А яшчэ празь некалькі гадзін за дваццаць кілямэтраў ад Вяліжу гарэла падпаленая ягоным аддзелам камуна.
    Браніслаў Таварас загінуў зімою 1921 г. Зямлянку, у якой ён быў адзін, нечакана акружылі тры дзясяткі міліцыянэраў. Каля дзьвюх гадзін цягнуўся няроўны бой, пакуль у Тавараса не застаўся толькі адзін патрон. I тады ён разьвітаўся з жыцьцём, паміраючы за Бацькаўшчыну, за Эўропу, за Бэтховена.
    МІКАЛАЙ Зацерын
    Стары драгун, вусаты вахмістр Мікалай Зацерын. Зь беларускіх драгунаў і ўланаў царскай арміі ён арганізаваў невялікі, але добра абмундзіраваны, узброены й дысцыплінаваны конны аддзел. Пакрытыя шрамамі ад ранаў, з ордэнамі на грудзёх, заліхвацкія рубакі й меткія стралкі, яны мелі шматгадовы баявы вопыт.
    У траўні 1923 г. у Вяліжы знаходзіўся вялікі экспэдыцыйнакарны атрад і некалькі частак Чырвонай арміі. Пасьля працяілага змаганьня, карыстаючыся колькаснай перавагай, ім удалося акружыць шэраг партызанскіх аддзелаў, у тым ліку і Зацерына.
    Радасьць тутэйшых камуністаў была бязьмежная, і таму яны зь нявыказным захапленьнем віталі атрад, што ішоў у цудоўны травенеўскі дзень праз горад. Наперадзе гэтага атраду лунаў вялікі чырвоны сьцяг. Побач ехаў барадаты спакойны камандзір. На карабінах віднеліся чырвоныя стужкі, і пелі байцы, хоць і ня надта дружна, рэвалюцыйную песьню.
    Атрад праехаў паўз будынак ЧК і падаўся з гораду. Яшчэ Вяліж быў відзён, як на далані, калі камандзір сарваў зь сябе бараду і, стаўшыся зноў вусатым Зацерыным, усьміхаючыся, крыкнуў:
    — Ну, хлопцы, выйшлі з акружэньня, рві цяпер чырвонае рызьзё. Мы яшчэ паказычым бальшавікоў сваімі клінкамі!
    Абярпнднцы
    МДКННЯ. ФІЛІПЙЎ, ШйЛЕПІН
    14 сакавіка 1921 году ў Віцебску рэвалюцыйны ваенны трыбунал 15-й арміі судзіў вяліскіх гімназістаў з партызанскага аддзелу Абярона (Анушчанкі). Той, хто любіць францускі й нямецкі сярэднявечны эпас, той, хто любіць Шэкспіра371 й Віланда372 , той знаёмы і з Абяронам373 — царом лясных духаў. Менавіта пад гэтым імем дзейнічаў на вялізнай тэрыторыі трох лясных паветаў — Вяліскага, Парэцкага й Бельскага — Анушчанка374 .
    3 выключнай годнасьцю і ўпэўненасьцю трымаліся на суцзе гімназісты-абяронаўцы Макуня й Філіпаў. Аднак асабліва запомнілася апошняе слова гімназіста Леаніда Шалепіна. Зірнуўшы на перапоўненую залю, Леанід адчуў, як у яго сьціснуліся кулакі. Цяпер яму хацелася сказаць прачулае слова змучаным сялянам, што дзяліліся з абяронаўцамі апошнім кавалкам хлеба. Хацелася прыціснуць да грудзей свайго бацьку—сьвятара, у якога больш нікога не заставалася на сьвеце. Дый самому хацелася жыць. Яму ж было толькі 22 гады, а па вуліцах беглі вясновыя ручаі. Аднак яшчэ раз зірнуўшы ў залю, ён сказаў:
    — У апошнім слове абвінавачаны звычайна просіць памілаваньня. Аднак я так ненавіджу вас, што не магу прынізіцца нават
    да маленькай просьбы. Хвіліну перад тым я чуў, што гэтаму рэўваентрыбуналу рэкамэндуюць падумаць пра маё перавыхаваньне. Гэты грамадзянін спадзяецца мяне, абяронаўца, ператварыць у дрэсіраванага пінчара. Якая бязілузьдзіца! Шкадую, што ў мяне няма гранаты, — самы раз было б яе цяпер выкарыстаць. Няхай мне даруе Ўсявышні, а ня вы. Некалі біблейскі прарок сьцьвярджаў, што жывы сабака лепшы за мёртвага ільва. He! Тысяча разоў не! Мёртвы леў непараўнальна вышэй за жывога бальшавіцкага сабаку.
    Разьюшаныя чэкісты пацягнулі Шалепіна із залі, аднак ён яіпчэ пасьпеў крыкнуць: «Няхай жыве Незалежная Беларусь!».
    МйРК СІНІЧЫНЕКІ
    Яго заўсёды называлі не сапраўдным прозьвішчам, а мянушкай — па назве вёскі Сінічына Чэпельскай воласьці Вяліскага павету, дзе ён жыў жыцьцём земляроба. Калі вяліскія партызаны звычайна аб’ядноўваліся ў аддзелы, дык Марк Сінічынскі дзейнічаў адзін, нагадваючы гэтым старога зубра-адзінца. Загартаваны ў баёх Першае сусьветнае вайны, прапахнуўшы да касьцей ружэйным маслам франтавы салдат, ён нават між самых храбрых партызанаў вылучаўся сваёй сьмеласьцю. Сярод белага дня ён кінуў гранату ў акно Чэпельскага валаснога ваеннага камісарыяту, а праз гадзіну, затаіўшыся ў прыдарожным алешніку, меткім агнём прымусіў разьбегчыся пяцёх міліцыянэраў, якія хацелі ўзяць яго жывым. Асабліва ненавідзеў Марк харчовых камісараў: ён жа належаў да патомных хлебаробаў.
    Аднойчы сяляне Чэпельскае воласьці везьлі ў Вяліж здаваць у лік харчразьвёрсткі сена. Амаль на кілямэтар расьцягнуўся скрыпучы абоз зь пяцідзесяці вазоў. Нечакана каля вёскі Градзякі насустрач ім выйшаў з гаю Марк і загадаў зваліць усё сена ў адну кучу. Сяляне паслухаліся, і Марк падпаліў сена. Полымя ўскінулася вышэй лесу, а дым быў відаць у горадзе, за пятнаццаць кілямэтраў.
    — Ну, а цяпер, дзядзькі, запальвайце піпкі, пакуль агонь не пагас, — прапанаваў Марк, выцягваючы кісет і люльку. — Няхай бальшавіцкія крывасмокі ў горадзе дзівяцца, як нашае дабро гарыць. Мужыкі касілі — мужыкі і спалілі.
    Жывым ён у рукі ня даўся. Ягонае вялікае мёртвае цела ў старым салдацкім шынялі, прабітым кулямі, было прывезена ў горад і два дні ляжала ў двары ЧК. Камсамольцы ўсунулі яму ў рот акурак і кідалі камы гразі на адкрыты мёртвы твар Марка Сінічынскага. А загрубелыя ад работы паўпудовыя мужыцкія кулакі так і засталіся сьціснутымі ад нянавісьці.
    НІЛЁНДК Пяўлюк. НІЛЁНДК Івдн
    У Маклакоўскай воласьці Вяліскага павету Віцебскае губэрні зь незапомных часоў існавала вёска Вароніна. Яе жыхары славіліся на ўвесь павет як найлепшыя сплаўшчыкі й цымбалісты. Хто ведае быстрацечную й парожыстую Дзьвіну, той пагодзіцца, што сплаў лесу па ёй патрабуе вялікага ўмельства. I па цымбалах ня ўсякі можа ўдарыць кляновай палачкай так, каб і яны, і людзі вакол іх і сьмяяліся, і плакалі. Пад Саветамі Вароніна абязьлюдзела. Вецер расшкуматаў саламяныя стрэхі хатаў і паваліў над калодзежамі скрыпучыя асьверы. На першы пагляд здавалася, што варонінцы вымерлі ад халеры або чумы, аднак ёсьць на сьвеце яшчэ страшнейшае зло — бальшавізм. Усіх варонінцаў — ад старых да немаўлятак — савецкая ўлада саслала ў Сібір, бо яны прыходзіліся родзічамі і сваякамі братам Нілёнкам.
    Жылі два браты — Іван і Паўлюк Нілёнкі* . Прыгожыя, рослыя, яны вылучаліся між сваіх раўналеткаў, можа, толькі тым, што яшчэ болыв за іншых працавалі на полі і болыіі за іншых ненавідзелі бальшавізм. Пасьля падаўленьня Вяліскага паўстаньня Нілёнкі пайшлі ў лес, дзе арганізавалі партызанскі аддзел. Івана
    * Вобраз Паўла Нілёнка адлюстраваўся ў аповесьці беларускага пісьменьніка Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» (Полымя Рэвалюцыі. 1933. № 2—3. Б. 147—199).
    неўзабаве забілі, а Паўлюк змагаўся яшчэ некалькі гадоў. I байцоў ягонага аддзелу яднала такое сардэчнае сяброўства, што народ усіх іх з душэўнай цяплынёю называў Нілёнкамі.
    Бадай ніхто зь вяліскіх партызанаў не вылучаўся такой рухомасьцю, як Нілёнак. Калі ўранку ён паліў камуну пад Вяліжам, дык у той жа дзень вечарам граміў валасны выканаўчы камітэт ужо за сорак кілямэтраў ад Вяліжу, пад мястэчкам Усьвяты. А на наступны дзень, пакрыўшы адлегласьць яшчэ на дзясяткі кілямэтраў, расстрэльваў суражскіх камісараў. Сяляне папярэджвалі Нілёнка пра небясьпеку й кармілі хлебам. Выпадкам чэкісты, заскочыўшы ў тую ці іншую вёску, зь якой толькі што выехаў Нілёнак, пыталіся ў першай сустрэчнай бабулі, куды накіраваліся партызаны. А тая, паказваючы кульбай зусім у працілеглы бок, адказвала:
    — Ву-у-унь туды, дабрадзей ты мой, — і шэптам дабаўляла: — Каб цябе пярун забіў, такога дабрадзея...
    Толькі ў ліпені 1925 г. пашчасьціла чэкістам злавіць Паўла Нілёнка. Спакойна трымаўся ён на судзе, а потым таксама спакойна ішоў да месца расстрэлу. У гэты час сьвітала, і ён сказаў свайму другу, што ішоў зь ім побач:
    — Э-эх, братка ты мой, пакасіць бы цяпер па pace...