Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
56	У інфармацыйным лісьце інфармацыйна-інструктарскага пададдзелу аддзелу кіраваньня Віцебскага губэрнскага выканкаму ад 14 сьнежня 1918 г. адзначалася: «Маса паўстанцаў складалася зь вясковых кулакоў, афіцэраў і духавенства. Агітацыя зыходзіла ад афіцэраў і духавенства. Сувязі з замежнымі імпэрыялістамі і субсыдыяваньня імі не назіралася. Паўстанцы патрабавалі зьвяржэньня Савецкае ўлады і аднаўленьня манархіі. У арганізацыі паўстаньня не было парадку. Тэхнічныя сродкі былі ўзятыя з тых, што засталіся ад расфармаваньня вайсковых частак 17-га корпусу і схаваныя да гэтай пары ў вясковых кулакоў» (Борьба за Советскую власть в Белорусслн 1918—1920 гг. Сб. документов н матерналов: В 2 т. Т. 1 (Февр. 1918 г. — февр. 1919 г.). Мннск, 1968. С. 380).
У той жа час у зводцы асьведамляльнага аддзелу Маскоўскага акруговага ваенкамату за 10 сьнежня 1918 г. коратка згадвалася: «Пасьля ліквідацыі паўстаньняўу Вяліскім павеце высьветлілася, што га-
лоўны штаб белагвардзейцаў знаходзіцца ў Пскове пад камандай генэрала Краснова» (Тамсама. С. 368).
57	Сучасныя дасьледнікі падаюць іншыя зьвесткі. Так, у кнізе «Памяць» Гарадоцкагараёну сьцьвярджаецца наступнае: «311 па 17 лістапада 1918 г. амаль уся Віцебская губэрня была ахоплена паўстаньнем, якое выбухнула ў Вяліскім павеце і перакінулася ў нашы мясьціны. Узначальвалі яго выхадцы зь мясцовых сьвятароў, афіцэры, сяляне. Гэта ўзброенае выступленьне было выклікана ўвядзеньнем хлебнай манаполіі, харчразьвёрсткай. Паўстанцы таксама выступілі за аднаўленьне Ўстаноўчага сходу. Акрамя сялян у паўстаньні ўдзельнічалі сьвятары, настаўнікі, гімназісты, стараверы, жыхары латыскіх вёсак. 15 лістапада паўстанцы захапілі Вяліж. Колькасьць узброеных сялянаў складала каля 1 тыс. чалавек. Падаўлена Вяліскае паўстаньне 23 лістапада, але асобныя групы працягвалі супраціўленьне да 1925 г.» (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гарадоцкага р-на. Мінск, 2004. С. 181).
58	Плошча Бэльгіі складае 30 528 км2, а амэрыканскага штату Масачусэтс — 27 360 км2.
59	Брачыслаў Ізяславіч (990-я — 1044) — полацкі князь у 1003— 1044 гг.
60	Пац Станіслаў (1525—1588) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, падстолі ВКЛ з 1552 г., ваявода віцебскі з 1566 г.
61	Гваніні (Gwagninus) Аляксандар (1538—1614) — італьянскі вайсковец, які служыў у войску Стэфана Баторыя і Жыгімонта III. Быў камэндантам Віцебску. Пакінуў пасьля сябе некалькі гісторыкагеаграфічных твораў.
62	Гайдэнштайн (Heidenstein) Рэйнгольд (1556—1620) -— нямецка-польскі гісторык XVI ст., сакратар Стэфана Баторыя і Жыгімонта III Вазы. Напісаў некалькі гістарычных твораў, у якіх апісвалася і гісторыя Вялікага княства Літоўскага.
63	Стэфан Баторы (1533—1586) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі ў 1576—1586 гг.
64	Аляксандар I (1777—1825) — расейскі імпэратар у 1801— 1925 гг.
65	Сапуноў Аляксей Парфенавіч (1851—1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец. Пры жыцьці выдадзены 72 яго працы,
сярод якіх зборнікі гістарычных матэрыялаў, актаў і дакумэнтаў, навуковыя дасьледаваньні і ўступныя артыкулы да гістарычных зборнікаў, артыкулы і творы, разьлічаныя на шырокае кола чытачоў.
66	Шлюбскі Аляксандар (1897—1941) — беларускі літаратуразнаўца, этнограф, фальклярыст, бібліёграф. Паходзіў зь вёскі Межава Полацкага павету Віцебскай губэрні (цяпер Расонскі раён Віцебскай вобласьці).
67	Керзін Міхаіл (1883—1979) — беларускі скулытгар, працаваў у розных жанрах. Браў удзел у аздабленьні будынку Дому Ўраду ў Менску. Паходзіў зь Пецярбургу, у 1918—1923 гг. выкладаў у Вяліскай мастацкай школе.
68	Эндэ Міхаіл (1888—1932) — беларускі жывапісец і графік. Ілюстраваў і афармляў кнігі. У пачатку 1920-х гг. выкладаў у Вяліскай гімназіі, у 1923—1930 гг. — у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. 3 1931 г. жыў у Маскве.
69	Волкаў Валянцін (1881—1964) — беларускі мастак. Працаваў у жанры тэматычнай карціны, пісаў пэйзажы і натурморты. Аўтар малюнкаў гербу БССР 1926 і 1938 гг. Паходзіў зь Яльца Ліпецкай вобласьці, у 1919—1923 гг. выкладаў у Вяліскай мастацкай школе.
70	Волкаў Анатоль (1908—1985) — беларускі графік, сын Валянціна Волкава. Працаваў у галіне выяўленчай сатыры, кніжнай і станковай графікі, жывапісу.
71	Хрусталёў Уладзімер (1896—1954) — беларускі мастак. Пісаў жанравыя кампазыцыйныя партрэты, пэйзажы. Паходзіў з Санкт-Пецярбургу, у 1919—1922 гг. выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Вяліжы.
72	Даркевіч Пятро (1898—1937) — беларускі гісторык мастацтва. Паходзіў зь вёскі Міхалава недалёка ад Вяліжу. Дасьледаваў праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, з 1927 г. выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме.
73	Даркевіч Хрыстафор (1900—1937) — беларускі мастак. Скончыў Пецярбурскі вышэйшы мастацка-тэхналягічны інстытут, з 1931 г. выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме.
74	Фогт Фёдар (1889—1939) — беларускі графік і жывапісец. Працаваў таксама ў галіне кніжнай ілюстрацыі. У 1928—1939 гг. выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы.
75	Бембель Андрэй (1905—1986) — беларускі скульптар. Працаваў у галіне манумэнтальнай і станковай скульптуры. Паходзіў зь Вяліжу.
76	Прышчэпаў Зьміцер (1896—1940) — дзяржаўны і грамадзкі дзеяч БССР. У 1924—1929 гг. наркам земляробства БССР, затым намесьнік старшыні Дзяржпляну БССР. Паходзіў зь вёскі Калодніца цяперашняга Крупскага раёну Менскай вобласьці, аднак у пачатку 1920-х гг. адзін час быў старшынём Вяліскага павятовага рэўкаму.
77	Маецца на ўвазе вядомая палітыка хутарызацыі, прыхільнікам якой быў Прышчэпаў. Перад пачаткам яе правядзеньня ён наведаў Данію і Нямеччыну, таму ў аснову сваёй палітыкі паклаў іх досьвед.
78	Першая гільдыя была найвышэйшай для купецкага саслоўя. Яе ўладальнікі былі адной зь нешматлікіх катэгорыяў сярод габрэйскага насельніцтва, што мелі права жыць па-за мяжой габрэйскай аселасьці.
79	Халасты залп крэйсэра «Аўрора» ў Петраградзе ноччу з 24 на 25 кастрычніка 1917 году стаў сыгналам да ажыцьцяўленьня бальшавікамі дзяржаўнага перавароту і прыходу да ўлады.
80	Маецца на ўвазе тое, што большая частка Беларусі, у тым ліку і Менск, дзе месьцілася Рада БНР, у лістападзе 1918 г. яшчэ знаходзілася пад германскай акупацыяй.
81	Гэты сьпіс дакладна насіў назву «Віцебскі Беларускі Народны Саюз і Саюз праваслаўных і аднаверных прыходаў Полацкае епархіі», ён ішоў на выбары пад нумарам 6 і ўключаў наступныя прозьвішчы: Палонскі Г. А., Баўтута Б. Ф., Бялыніцкі-Біруля Б. А., Літвінаў Ф. П., Сакалоў М. X., Сухараў A. С., Грыгаровіч Ф. I., Зайцаў Т. Г, Старавойтаў A. С., Падхілка Ф. С.
82	Стукаліч Уладзімер Казіміравіч (1856—1918) — беларуска-расейскі літаратуразнаўца, гісторык, юрыст. У маладосьці падтрымліваў сувязі з народнікамі, у 1889 г. быў зьняволены на 4 месяцы, пасьля аддадзены пад нагляд паліцыі. Зьяўляўся сябром Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, выступаў за адкрыцьцё ў Віцебску ўнівэрсытэту. У 1891 г. выдаў кнігу «Белоруссня н Лнтва», якая пасьля вытрымала яшчэ два выданьні. Дасьледаваў аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе», творчасьць М. Нікіфароўскага, А. Сапунова. Памёр у Віцебску 18 кастрычніка 1918 г., г. зн. яшчэ перад Вяліскім паўстаньнем.
83	Тут Віцьбіч памыліўся: у кнізе «Кастрычнік на Беларусі» пра расстрэл кіраўнікоў Віцебскага саюзу беларускага народу нічога ня кажацца.
84	Шарамецьеў Мацьвей — маскоўскі ваявода, у склад войска якога ўваходзілі палкі князя Празароўскага, што асаджалі Вяліж падчас літоўска-маскоўскай вайны 1632 г. Маскоўцам тады не ўдалося захапіць сам горад, але пасад і навакольныя вёскі былі імі дашчэнту зьнішчаныя.
85	Маецца на ўвазе — на падаўленьне паўстаньня чэхаў і славакаў — ваеннапалонных былой аўстрыйскай арміі, якое адбывалася ў траўні — жніўні 1918 г. у Паволжы, на Ўрале і ў Сібіры.
86	Тут відавочная недакладнасьць. Харчпадатак як цьвёрда фіксаваны натуральны сялянскі падатак быў уведзены толькі 11 сакавіка 1921 г. дэкрэтам УЦВК РСФСР замест ранейшай харчразьвёрсткі. Г эта ўспрымалася сялянамі як відавочная палёгка, бо ўстанаўліваўся фіксаваны (прыкладна 20 %) падатак на карысьць дзяржавы, у той час як пры харчразьвёрстцы забіралася прадукцыя на выбар яе зьбіральнікаў. Відавочна, у дадзеным выпадку маецца на ўвазе не харчпадатак, а харчразьвёрстка.
87	Ленін (сапр. Ульянаў) Уладзімер Ільліч (1870—1924) — арганізатар і правадыр бальшавіцкай партыі, у 1917—1924 гг. — старшыня Савету народных камісараў РСФСР, пасьля СССР.
88	Троцкі (сапр. Бранштэйн) Лейба Давыдавіч (1879—1940) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў і арганізатараў кастрычніцкага перавароту 1917 г., у 1918—1925 гг. наркам вайсковых спраў Савецкай Расеі.
89	На самай справе існавалі не камітэты, а камісіі па барацьбе з дэзэртырствам. Цэнтральная часовая камісія па барацьбе з дэзэртырствам была створаная ў сьнежні 1918 г., і ў яе ўваходзілі прадстаўнікі Усерасейскага Генэральнага штабу, Усерасейскага бюро ваенных камісараў і НКВД. На месцах утвараліся губэрнскія камісіі, якім 29 сакавіка 1919 г. было дадзена права разглядаць справы аб дэзэртырстве і накладаць спагнаньні (ад умоўнага пазбаўленьня волі да расстрэлу). Акрамя таго, камісіі мелі права канфіскоўваць маёмасьць дэзэртыраў і пазбаўляць іх зямельнага надзелу (цалкам або часткова).
90	Яжоў Мікалай Іванавіч (1895—1940) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1936—1938 гг. наркам унутраных спраў СССР.
91	Уладзімер II Манамах (1053—1125) — князь смаленскі (з 1067 г.), чарнігаўскі (з 1078 г.), пераяслаўскі (з 1093 г.), вялікі князь кіеўскі (з 1113 г.).
92	Аляксей Міхайлавіч (1629 -1676) — расейскі цар у 1645— 1676 гг.
93	Карл XII (1682—1718) — кароль Швэцыі ў 1697—1718 гг.
94	Пётар I Вялікі (1672—1725) — расейскі цар у 1682—1721, імпэратар у 1721—1725 гг.
95	Напалеон I Банапарт (1769—1821) — францускі імпэратар у 1804—1814 гг. іўсакавіку — чэрвені 1815 г.
96	Фузыя крэмневая стрэльба, якая ў свой час замяніла мушкет. 3 канца XVII да XIX ст. знаходзілася на ўзбраеньні эўрапейскіх арміяў.
97	Маркс (Marx) Карл (1818—1883) — нямецкі філёзаф і эканаміст, пачынальнік марксізму.
98	Казімір Ягелёнчык (1427—1492) — вялікі князь літоўскі ў 1440—1492 гг., кароль польскі ў 1447—1492 гг.
99	Навіцкі Міхал (?—1931?), праваслаўны сьвятар, пратаярэй Менскай япархіі, рэлігійны і грамадзкі дзеяч. Выконваў сьвятарскія абавязкі ў г. Вяліж Віцебскай губ. Выкладаў Закон Божы ў 5-й Вяліскай школе. У 1920-я гг. браў удзел у арганізацыі Беларускай аўгакефальнай праваслаўнай царквы. Удзельнічаў у зьезьдзе прадстаўнікоў беларускай праваслаўнай ярархіі, духавенства і вернікаў (Менск, 9— 10 жніўня 1927 г.). У ліку сямі праваслаўных сьвятароў падпісаў адозву, якая праклямавала жыцьцёвасьць ідэі аўтакефальнасьці Беларускае праваслаўнае царквы. Перасьледаваўся савецкімі ўладамі. Сьведчаньне пра сьмерць Навіцкага ў 1931 г. на Салаўках падае толькі Юрка Віцьбіч.