Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Закапалі яго на крутым беразе ручая Каневец. Вясною шумны паўнаводны Каневец вымыў цела і працягнуў яго па вадзе некалькі кілямэтраў. Нават мёртвы не супакоіўся Паўлюк Нілёнак і зьдзейсьніў яшчэ адзін свой імклівы рэйд.
С. Клімковіч у газэце «Голас Радзімы» (№ 613, 1962)375 сьцьвярджае: «Самі сяляне абясшкодзілі галаварэза. Родны брат Нілёнка, напаіўшы яго да няпрытомнасьці, зьвязаў, завёз у павет і здаў савецкім уладам».
А ў сапраўднасьці аднавясковец Паўлюка Нілёнка Ігнат Шманцар ня вытрываў чэкісцкіх нялюдзкіх катаваньняў і дапамог ім схапіць партызана. Аднак усё роўна: уся вялікая вёска Вароніна, зь якое паходзілі Нілёнкі, была пазьней цалкам сасланая ў Сібір, і ніхто з варонінцаў, разам з Ігнатам Шманцарам, адтуль да родных хатаў не вярнуўся.
Прымйчпк
I	. к.
беларус, селянін, удзельнік партызанскага змаганьня на Магілёўшчыне
Беларус, селянін, ураджэнец вёскі Мокрае Касьцюковіцкага раёну БССР. Меў конны аддзел, у якім было дваццаць дзевяць чалавек. Дзейнічаў у канцы 1922 г. і на пачатку 1923 г. 3 антыбальшавіцкіх актаў яго аддзелу найбольш ведамае забойства камуніста — дырэкгара Бароўскага лесапільнага заводу.
Шйввлін
A. Р.
беларус, работнік, сьведка партызанскага змаганьня на Війебшчыне й Смаленшчыне
Беларус, селянін, удзельнічаў у Парэцкім паўстаньні, а потым — як партызан у Парэцкім павеце. Меў аддзел, што істотна адрозьніваўся ад аддзелу братоў Жыгалавых, зь якім дзейнічалі адначасна. Калі жыгалаўцам бандытызм ня быў уласьцівы, то шаволінцы звычна займаліся грабяжом мірнага насельніцтва. Шаволін быў выключна трапным стралком. Ім і ягоным аддзелам у розны час было забіта каля двух дзясяткаў міліцыянэраў. Шаволін загінуўубаіў 1929 г.
Сйвіцкі
I	. к.
беларус, селянін, удзельнік партызанскага змаганьня на Магілёўшчыне
Беларус, селянін, ураджэнец вёскі Калодліва Касьцюковіцкага раёну БССР. Змагаўся адзін з 1927 па 1936г.,неўваходзячыні ў адзін партызанскі аддзел. Пра ягоную сьмеласьць сьведчыць
тое, што ён аднойчы прымусіў уцячы пятнаццаць міліцыянэраў, пасланых злавіць яго. Яму прыпісваецца акцыя, калі ў 1934 г. у вёсцы Брацькавічы Касьцюковійкага раёну ён кінуў у акно гранату й забіў старшыню Брацькавіцкага сельсавету, старшыню калгасу «Чырвоны Маяк» і мясцовага селькора. Рэзыдэнцыяй Савіцкага быў Цярэшчанкаў Лес (8925 га), што раскінуўся каля вёсак Панькоўская Буда, Панькі, Халычычы, Белая Дубрава.
Рнжынскі
I	. л.
беларус, настаўнік, сьведка партызанскага змаганьня на Лепельшчыне
Беларус, настаўнік, былы афіцэр царскай арміі. Дзейнічаў у абсягу мястэчкаў Бешанковічы, Чашнікі, Сянно аж да 1927 г. Меў коны аддзел.
Сьцяпан Тарасзвіч (Дсмплак)
I	. ю.
беларус, паэта, сьведка партызанскага змаганьня на Барысаўшчыне й Лепельшчыне
Беларус, селянін, ураджэнец вёскі Кадоўбішчы каля Асецкага возера. 3 1918 па 1920 г. быў у частках Булака-Балаховіча. У 1927 г. паявіўся як адзінец у лясох каля сваёй роднае вёскі. У 1929 г. забіў старшыню сельсавету мястэчка Беразіно, на пачатку 1930 г. — начальніка крымінальнага вышуку Бягомельскага раёну Логвінава. Дзейнічаў у той час Тарасэвіч у абсягу мястэчкаў Бягомелю, Плешчаніц, Зэмбіна. Гнаны карнымі атрадамі, ён сімуляваў самазабойства. Зараней набыў у Барысаве на вуліцы Папаніна ў цыганоў падроблены пашпарт на другое імя, пакінуў усё сваё адзеньне на беразе Бярэзіны з запіскай: «Апрыкрала такое жыцьцё. Тарасэвіч», пераапрануўся ў новае адзеньне і зьехаў у Сібір. Там ён
прабыў гадоў пяць-шэсьць і вярнуўся назад. У 1940 г. падпаліў у вёсцы Валокі калгасны клюб. У гэтым жа годзе забіў у вёсцы Ленч фэльчара — «сексота» НКВД. Падчас Другое сусьветнае вайны Тарасэвіч выйшаў зь лесу і служыў у нямецкай паліцыі. У канцы 1941 г. яго забілі савецкія партызаны.
Бенгер
м. л.
беларус, селянін, удзельнік партызанскага змаганьня на Барысаўшчыне
Латыш Бенгер сваю кар’еру пачаў з пасады Барысаўскага ваеннага камісара і вылучаўся асаблівай жорсткасьцю, уласнаручна расстрэльваў на Батарэях паўстанцаў і партызанаў. Празь некаторы час за нейкае сур’ёзнае парушэньне партыйнай дысцыпліны, як камуніст, ён атрымаў строгую вымову з папярэджаньнем, быў зьняты з пасады павятовага ваеннага камісара й пераведзены на трэцярадную пасаду ў мястэчка Халопенічы. Тут празь месяцдругі, калі з Барысава прыехалі чэкісты арыштоўваць яго (за што — няведама), ён уцёк ад іх у лес. У аддзеле Бенгера было часамі да двухсот чалавек. Нялішне зазначыць, што ніхто так ня зьдзекваўся над схопленымі камуністамі й чэкістамі, як на працягу шэрагу гадоў Бенгер. Нарэшце ён зьнік (кажуць, што ўцёк у Латвію), і яго не злавілі.
Вардндў
ю. с.
беларус, літаратар, сьведка і ўдзельнік партызанскага змаганьня на Віцебшчыне і на Смаленшчыне
Па нацыянальнасьці беларус, паводле сацыяльнага становішча — настаўнік, былы афіцэр царскай арміі. Меў невялікую
збройную групу (15—20 чалавек), якая складалася выключна з інтэлігентаў. Перш чым спаліць кааператыўную краму або дзяржаўны склад, раздаваў тое, што было ў іх, мясцовым сялянам, аднак наступныя рэпрэсіі да гэтых сялянаў прымусілі яго ад такой раздачы адмовіцца. Ён расстраляў многіх сельскіх камуністаў і камбедаўцаў. На рацэ Усьвячы затрымаў буксірны пасажырскі параход «Камуніст», што вёў дзьве баржы з хлебам зь мястэчка Ўсьвяты ў Віцебск. Воранаў затапіў параход і баржы, аднак каманду й нешматлікіх пасажыраў адпусьціў
Паверыўшы аб’яўленай савецкай амністыі паўстанцам і партызанам, добраахвотна зьявіўся ў вяліскую ЧК. Пры канваіраваньні яго, пешага, двума коннымі чонаўцамі быў забіты імі каля вёскі Дзятлава Будніцкай воласьці.
ЖЫГАЛАВЫ
A. Р.
беларус, работнік, сьведка партызанскага змаганьня на Віцебшчыне і на Смаленшчыне
Зьвесткі пра Жыгалавых — у разьдзеле «Парэцкае паўстаньне. Жыгалаўшчына».
Сьцяпдн Кырыльчык
А. Б.
беларус, доктар, сьведка партызанскага змаганьня на Случчыне
Беларус, ураджэнец мястэчка Капыль, дзейнічаў на Капыльшчыне ў 1920—1922 гг., меў у той час каля 20—22 гадоў. Аднойчы яго захапілі некалькі міліцыянэраў, аднак ён уцёк ад іх, кінуўшы зьвязку гранатаў. Пасьля гэтага эпізоду ўсякі сьлед ягоны зьнікае.
«Бдрпн Кіш». Мнзыкднтды. Пышкін
Г эта імёны шырака ведамых у свой час партызанаў, што дзейнічалі ў Вяліскім павеце Віцебскай губэрні і ў Парэцкім і Бельскім паветах Смаленскай губэрні (1918—1925 гг.). На жаль, памяць не захавала падрабязных зьвестак пра іхнюю дзейнасьць376 . Аднак усё роўна іхнія імёны, якія сяляне вымаўлялі зь любоўю, а бальшавікі — зь нянавісьцю, не павінны быць страчаныя.
Пддбярззны
Я. К.
беларус, настаўнік, сьведка партызанскага змаганьня на Бабруйшчыне
Беларус, паходзіць зь мястэчка Глусак, дзе быў памочнікам валаснога пісара. Яшчэ ў 1919 г. ягоны аддзел нападаў на бальшавіцкія абозы, што пастаўлялі фронту боепрыпасы і правіянт. Дзейнічаў увесь час у Рагачоўскім раёне. У 1923 г. судзілі ў Менску й расстралялі.
Міхдл Хмялеыскі
А. Б.
беларус, доктар, сьведка партызанскага змаганьня на Случчыне
Беларус, ураджэнец мястэчка Капыль, меў аддзел лікам да ста чалавек, сфармаваны з моладзі мястэчкаў Капыль і Цімкавічы. Зь ягонага аддзелу найбольш ведамыя Мікалай Гемла, Шкілевіч, Коршун. У 1920 г. Хмялеўскі разам з усім сваім аддзелам уліўся ў склад Рускай (Беларускай) Дабравольнай Арміі Булака-Балаховіча. Назад на Бацькаўпічыну ніхто зь ягонага аддзелу не вярнуўся.
МДЙСЕЕЫ
я. к.
беларус, настаўнік, сьведка партызанскага змаганьня на Бабруйшчыне
Беларус, сын кіраўніка Бабруйскага павятовага казначэйства, капітан царскае арміі. Дзейнічаў у раёне мястэчка Глусак. Зь ягонага аддзелу найбольш ведамыя: Майсееў малодшы—брат, Ралько — настаўнік, закончыў Бабруйскую настаўніцкую сэмінарыю, Клецкі — зь сяла Молкава Лескавіцкай воласьці, закончыў Бабруйскую гімназію. Дзейнасьць гэтага аддзелу знайшла шырокае адлюстраваньне ў менскіх і магілёўскіх газэтах. Сам Майсееў, трапіўшы ў акружэньне, закончыў жыцьцё самагубствам. Ралько ўцёк у Полыдчу. Лёс Майсеева малодшага й Клецкага няведамы. У 1924 г. былі асуджаныя й расстраляныя астаткі аддзелу Майсеева.
КЫДЗЕЛКА
в. н.
беларус, настаўнік, сьведка партызанскага змаганьня на Случчыне
Беларус, селянін, ураджэнец Труханаўскага сельсавету Слуцкага раёну БССР. 3 1918 па 1920 г. арганізаваны ім партызанскі аддзел змагаўся чаргова супраць немцаў, палякаў і бальшавікоў. 3 1920 па 1932 г. дзейнічаў як партызан-адзінец. У 1932 г. яго судзілі й саслалі бяз права перапіскі ў аддалены сібірскі канцлягер. У 1941 г. быў прывезены ў Менскую турму для перагляду справы і вызвалены немцамі. Пры немцах арганізаваў па сваёй ініцыятыве аддзел, што змагаўся з савецкімі партызанамі. У 1943 г., правакаваны, трапіў у акружэньне й загінуў. Апошнія ягоныя словы, зьвернутыя да паплечніка:
— Трымайся, Беразоўскі. Бі сталінскіх гадаў. Зямля нашая будзе жыць, як і жыла!
Жылінскі
Пра яго савецкая прэса зазначае: «Таксама лёгка Савецкая ўлада справілася і з падасланымі Польшчай белабандытамі, якія зьвілі былі значнае гняздо ў Чэрвені на чале з вайсковым камісарам Жылінскім»*.
КІСЯЛЁК
Ён успамінаецца ў савецкім часапісе, менавіта: «Слабада Давыдаўка была акружаная шляхецкімі пасёлкамі, адкуль часта выходзілі банды пад кіраўніцтвам Кісялька»** 377.
* Касьпяровіч Я. Чэрвеньшчына (Нататкі да тэматычнага апісаньня раёну) II Наш Край. 1930. № 5—6. Б. 38—44.
** Старавойтаў М. С. Слабада Давыдаўка Азарыцкага раёну Мазырскай акругі П Наш Край. 1929. № 11. Б. 29—35.
ЗАЎВйГІ
1	Агурскі Самуіл (1884—1947) — савецкі гісторык і публіцыст. У 1920—1930-я гг. працаваў на кіраўнічых пасадах спачатку ў Інстытуце гісторыі партыі (Гістпарце) пры ЦК КП(б)Б, а пасьля—у Гістпарце пры Маскоўскім камітэце ВКП(б). У «Нарысах па гісторыі рэвалюцыйнага руху на Беларусі (1863—1917)» (1928) зрабіў спробу сыстэматызаваць гісторыю рознанацыянальнага рэвалюцыйнага руху. Адным зь першых распачаў барацьбу супраць т. зв. беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя абвінавачаньні Агурскага паўплывалі на трагічныя лёсы У. Ігнатоўскага, 3. Жылуновіча і інш.
2	Лялевіч Г. (сапр. Калмансон Лабары) (1901—1937) — савецкі гісторык, паэт і крытык. Працаваў у Маскве рэдактарам часопісу «На посту»; быў кіраўніком Усерасейскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў. Адзін з праваднікоў партыйнай крытыкі, дагматычна ацэньваў творчасьць С. Ясеніна, Дз. Фурманава, А. Фадзеева. Дасьледаваў рэвалюцыйны рух і грамадзянскую вайну ў Расеі. Арыштаваны і расстраляны як трацкіст.