Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
3	Лочмель Іосіф (1907—1942) — савецкі гісторык, супрацоўнік Інстытуту гісторыі Беларускай Акадэміі навук, выкладчык БДУ. Займаўся праблемамі нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народу ў XIX ст. і польскай акупацыі тэрыторыі Беларусі ў 1919— 1920 гг. Загінуў на фронце падчас Другой сусьветнай вайны.
4	Зюзькоў Андрэй (1904—1938) — беларускі савецкі гісторык. 3 1930 г. у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, быў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзелу, намесьнікам дырэктара. У 1932— 1937 гг. сябра сакратарыяту рэдкалегіі гісторыі Грамадзянскай вайны ў Беларусі. Аўтар прац па гісторыі КП(б)Б, рэвалюцыйнага руху пачатку XX ст., Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. У манаграфіі «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931) зьмясьціў дакумэнты з архіву БНР.
5	Чарвякоў Аляксандар (1892—1937) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч. У 1920—1924 гг. старшыня ЦВК і СНК БССР, з 1924 г. старшыня ЦВК БССР і адзін са старшыняў ЦВК СССР.
6	Тут аўтар трошкі перабольшыў. Згаданыя выданьні цалкам зьнішчаныя не былі, але сапраўды пэўны час захоўваліся ў спэцсховах.
7	Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван) (1882—1942) — беларускі паэт, клясык беларускае літаратуры.
8	Фарботка Язэп (1893—1956) — беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец. Уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух ва Украіне і ў Менску ў 1918—1920 гг. 3 1920 па 1924 г. студыяваў у Віленскім унівэрсытэце, пасьля працаваў там выкладчыкам заалёгіі. У 1932 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю. Займаўся мастацкай фатаграфіяй і дзейнічаў у «Віленскім фатаклюбе» Яна Булгака. Працаваў таксама ў Ваяводзкай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленьні. Пасьля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. Пасьля вызваленьня пасяліўся ў Лодзі, дзе жыў да самай сьмерці.
9	Дубоўка Ўладзімер (1900—1976) — беларускі паэт.
10	Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд) (1922—1978) — беларускі паэт, пасьля вайны жыў на эміграцыі ў Аўстраліі.
11	Вітаўт (1350—1430) — вялікі князь літоўскі ў 1392—1430 гг.
12	Доўнар-Запольскі Мітрафан (1867—1934) — беларускі гісторык, этнограф і эканаміст. Аўтар дасьледаваньняў, прысьвечаных вытокам і гісторыі станаўленьня дзяржаўнасьці, нацыянальнай і культурнай самабытнасьці беларускага народу.
13	Яцьвягі — група заходнебалцкіх плямёнаў, якія ў I — пачатку II тысячагодзьдзя н. э. жылі на тэрыторыі паміж Нёманам на ўсходзе і ракой Нараў Вялікімі Мазурскімі азёрамі на захадзе.
14	Голядзь — балцкае племя, якое ў I — пачатку II тысячагодзьдзя н. э. засяляла басэйн ракі Протва паміж землямі вяцічаў і крывічоў. Пазьней было асыміляванае ўсходнімі славянамі.
15	Уладзімер I Сьвяты (?—1015) — вялікі кіеўскі князь у 980— 1015 гг., пры ім былі хрышчаныя паводле візантыйскага абраду ўсходнеславянскія землі.
16	Рагвалод (?—980) — легендарны полацкі князь, першы зь вядомых гісторыкам.
17	Рагнеда (?—1000) — полацкая князёўна, дачка Рагвалода, сілай узятая замуж кіеўскім князем Уладзімерам. Ад яе пайшла полацкая дынастыя Рурыкавічаў.
18	Ізяслаў Уладзімеравіч (979—1001) — полацкі князь у 986— 1001 гг.
19	Усяслаў Чарадзей (1029—1101) — полацкі князь у 1044— 1101 гг.
20	Барыс Усяславіч (?—1128) — полацкі князь у 1101—1128 гг.
21	Насамрэч князя Герцыке звалі не Усяславам, а Усеваладам.
22	Герсыка (Герцыке) (Gercike) — замак, цэнтар княства, васальнага ад Полацкага. Месьціўся на правым беразе Дзьвіны за 170 км ад Рыгі, побач з сучасным населеным пунктам Ерсіка. Заснаваны для абароны залежных ад Полацку плямёнаў і збору даніны. Упершыню згадваецца ў 1203 г.
23	Вітэлі (Вітэліюс) Эразм (1474—1522) — польскі рэлігійны дзеяч і дыплямат, паходзіў з Кракава. Быў сакратаром караля Аляксандра Ягелёнчыка. У 1503—1518 гг. быў біскупам плоцкім.
24	Скарына Францішак (каля 1490 — каля 1551) — старажытнабеларускі гуманіст і асьветнік, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.
25	Астрожскі Канстанцін (каля 1460 — 1530) — вялікі гетман літоўскі, камандаваў войскам Вялікага княства Літоўскага ў бітве пад Воршай у 1514 г.
26	Іван IV Грозны (Жахлівы) (1530—1584) — расейскі цару 1547— 1584 гг. (у 1533—1547 гг. вялікі князь «усяе Русі»).
27	Сматрыцкі Мялеці (1577—1633) — беларуска-ўкраінскі пісьменьнік-палеміст, грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. 3 1620 г. праваслаўны арцыбіскуп полацкі, біскуп віцебскі і магілёўскі. У 1618 г. надрукаваў «Грамматнкн словенскня правнльная сннтагма...».
28	Насамрэч канчатковая ліквідацыя сумеснай дзяржаўнасьці Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага адбылася не праз адно, а больш чым праз два стагодзьдзі пасьля Люблінскай уніі — у 1795 годзе.
29	Налівайка Севярын (?—1597) — кіраўнік сялянска-казацкага паўстаньня 1594—1596 гг. ва Ўкраіне і ў Беларусі.
30	Гаркуша Ільля — палкоўнік Войска Запароскага, паходзіў з Быхава. У 1648 г. прыйшоў з атрадам з Украіны ў Беларусь, браў удзел у няўдалай асадзе Старога Быхава. У 1651 г. з атрадам у 15 тыс. чалавек ваяваў у раёне Прыпяці, быў разьбіты войскам ВКЛ. У сакавіку 1654 г., магчыма, быў паслом Б. Хмяльніцкага ў Маскве.
31	Галота Ільля (?—1649) — палкоўнік Войска Запароскага, вясной 1649 г. накіраваны Б. Хмяльніцкім зь 10-тысячным атрадам на дапамогу паўстанцам у Беларусь. Рухаўся з атрадам уверх па Прыпяці, рабуючы шляхецкія маёнткі. Атрымаў некалькі перамог над войскам ВКЛ. Загінуў у бітве каля мястэчка Загальле (цяпер Хойніцкі раён).
32	Нябаба Антон — адзін з кіраўнікоў казацка-сялянскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі падчас антыфэадальнай вайны 1648—1651 гг. Летам 1648 г. дзейнічаў на тэрыторыі ўздоўж ракі Прыпяць, граміў маёнткі шляхты і каталіцкага духавенства. У верасьні 1648 г. далучыўся да паўстаньня гараджанаў Пінску, разам зь імі абараняў горад. Далейшы лёс невядомы.
33	Падабайла (Падбайла, Пабадайла) Сьцяпан (?—1654) — казацкі палкоўнік, кіраваў казацкімі атрадамі ў Беларусі падчас антыфэадальнай вайны 1648—1651 гг. Браў удзел у штурме Старога Быхава, абараняў т. зв. Лоеўскія пераправы. У 1649 г. захапіў Гомель і асадзіў Чачэрск. Пацярпеў паразу ў Лоеўскай бітве ў 1651 г. Падчас вайны 1654—1667 гг. загінуў пад Гомелем.
34	Галавацкі Я. (?—1648 (1649)) — палкоўнік Войска Запароскага, у 1648 г. накіраваны Б. Хмяльніцкім зь некалькімі запароскімі палкамі ў Беларусь, заняў зь імі Старадуб, Гомель і некалькі іншых замкаў. Летам 1648 г. зрабіў няўдалы паход на Рэчыцу, быў схоплены і пасаджаны на кол.
35	Маецца на ўвазе забойства полацкага ўніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча (1580—1623).
36	Урбан VIII (1568—1644) — папа рымскі з 1623 па 1644 г.
37	Сыгізмунд (Жыгімонт) III Ваза (1566—1632) — кароль Рэчы Паспалітай у 1587—1632 гг.
38	Каніскі Георгі (1717—1795) — праваслаўны дзеяч у Рэчы Паспалітай, пісьменьнік, з 1754 г. біскуп Беларускі. Падтрымліваў расейскую палітыку, скіраваную на падзелы Рэчы Паспалітай.
39	Кацярына II (1729—1796) — расейская імпэратрыца ў 1762— 1796 гг.
40	Герцэн Аляксандар (1812—1870) — расейскі пісьменьнік і філёзаф, рэвалюцыянэр. У 1857—1867 гг. выдаваў у Эўропе рэвалюцыйна-дэмакратычную газэту «Колокол».
41	Мікалай I (1796—1855) — расейскі імпэратар у 1825—1855 гт.
42	Якуб Колас (сапр. Міцкевіч Канстанцін) (1882—1956) — клясык беларускае літаратуры, актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху.
43	Словы «3 двух бакоў айцы дубінай заганялі нас у рай...» узятыя з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».
44	Беларуская губэрня існавала ў 1796—1802 гг.
45	Аляксандар II (1818—1881) — расейскі імпэратар у 1855— 1881 гг.
46	Назімаў Уладзімер (1802—1874) — расейскі дзяржаўны дзеяч, з 1855 г. віленскі ваенны губэрнатар і гарадзенскі, ковенскі і менскі генэрал-губэрнатар. Зь яго ініцыятывы памешчыкі Віленскай, Гарадзенскай і Ковенскай губэрняў паслалі прашэньне імпэратару Аляксандру II аб вызваленьні іх сялянаў ад прыгоннай залежнасьці.
47	Грынявіцкі Ігнат(каля 1856— 1881) — рэвалюцыянэр-нарадаволец беларускага паходжаньня, забойца імпэратара Аляксандра II 1 сакавіка 1881 г.
48	Каліноўскі Кастусь (1838—1864) — беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, кіраваў паўстаньнем 1863—1864 гт. на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
49	На самай справе I Усебеларускі зьезд распачаў сваю працу 5 сьнежня 1917 г. Віцьбіч прыводзіць дату 15 сьнежня з увагі на тое, што менавіта ў гэты дзень зьезд сабраўся ў поўным складзе. Але яшчэ да гэтага, 5—7 сьнежня, адбылося 11 паседжаньняў Рады Зьезду, a вечарам 7 сьнежня быў урачыста адкрыты і сам зьезд (гл.: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага, 1998. С. 15—37).
50	Правільней будзе сказаць, што Усерасейскі Устаноўчы сход напаткаў лёс I Усебеларускага сходу, а не наадварот. Усерасейскі Устаноўчы сход сабраўся толькі 5 (18) студзеня 1918 г. у Маскве (г. зн. пазьней за Ўсебеларускі сход), але прапрацаваў усяго адзін дзень: 6 (19) студзеня бальшавікі яго зачынілі і прынялі дэкрэт аб роспуску.
51	Маецца на ўвазе паседжаньне не 19, a 9 сакавіка 1918 г., на якім была прынятая II Устаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі.
52	Арну (Amould) Артур (1833—1895) — францускі пісьменьнікраманіст і публіцыст, удзельнік Парыскае камуны і яе гісторык. Аўтар працаў «Мерцьвякі Камуны» і «Народная гісторыя Камуны».
53	Парыская Камуна — першая пралетарская рэвалюцыя і першы ўрад рабочай клясы, які праіснаваў у Парыжы 72 дні, з 18 сака-
віка да 28 траўня 1871 г. Жорстка падаўленая ўрадавымі войскамі (агульная колькасьць расстраляных, сасланых на катаргу, зьняволеных у турмы даходзіць да 70 тыс. чалавек, а разам з тымі, хто пакінуў Францыю ў выніку перасьледу, — 100 тыс.).
54	Тут маецца на ўвазе сам Юрка Віцьбіч (Юры Стукаліч — Ю. С.).
55	Калечыц Павал (1893—1921) — беларускі дзеяч. Нарадзіўся ў Койданаве. У 1917—1919 гг. быў начальнікам міліцыі Койданаўскае воласьці. У жніўні 1919 г. арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі. За яго паручыўся койданаўскі ксёндз, таму хутка Калечыц быў вызвалены і перайшоў на бок палякаў — узначаліў польскую дэфэнзіву ў мяст. Койданаве. У ліпені 1920 г. — кіраўнік Койданаўскай Народнай Рэспублікі. Згодна са сьведчаньнямі аднаго з паплечнікаў Барыса Савінкава, палкоўніка Арлова, пасьля падаўленьня Койданаўскага паўстаньня бальшавікамі супрацоўнічаў з С. Булак-Балаховічам і Беларускім палітычным камітэтам. Пасьля Рыскага мірнага дагавору арганізоўваў у памежнай паласе беларускія камітэты, у прыватнасьці, у Стоўпцах, Рубяжэвічах і Ракаве, якія дзейнічалі ў паразуменьні з польскай паліцыяй і павінны былі сярод іншага мець выведвальныя функцыі (Борнс Савннков на Лубянке: Документы. М., 2001. С. 263—264,275—276, 280,281). Быў схоплены невядомымі на стаўпецкім кірмашы, перапраўлены на савецкую тэрыторыю і перададзены Менскай ЧК. Расстраляны.