Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
100	Філярэт (1880—1937) — беларускі праваслаўны дзеяч, япіскап Бабруйскі, архіярэй Менскае япархіі. Адзін з ініцыятараў абвяіпчэньня аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы. Выконваў абавязкі вікарыя пры мітрапаліту Мэльхісадэку, пасьля стаў ягоным наступнікам.
101	Мэльхісадэк (1878—1931) — беларускі праваслаўны дзеяч, у 1922—1925 гг. мітрапаліт Менскі і Беларускі. Падтрымліваў ідэю аўтакефаліі праваслаўнай царквы ў Беларусі.
102	Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) — адміністрацыйна незалежная ад іншых цэркваў праваслаўная царква беларускага народу. Была ўтвораная ў 1927 г., але не атрымала разьвіцьця з прычыны рэпрэсіяў з боку Савецкае ўлады, а таксама вострай унутрыцаркоўнай барацьбы. Пасьля адрадзілася падчас Другой сусьветнай вайны, а затым дзейнічала ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі.
103	Рава-Руска — мястэчка ва Усходняй Галіччыне (цяпер горад у Львоўскай вобласьці Ўкраіны), каля якога падчас Першай сусьветнай вайны ішлі жорсткія баі паміж расейскай і аўстрыйскай арміямі.
104	Баі пад Плеўнай праходзілі паміж расейска-румынскай і турэцкай арміямі падчас расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. з 8 ліпеня па 28 лістапада 1877 г. Зь 1 верасьня 1877 г. была распачатая блякада Плеўны расейскімі войскамі, якая завяршылася посьпехам. Падзеньне Плеўны мела для расейцаў вялікае значэньне, бо вызваліла амаль 100-тысячную групоўку войскаў для наступу на Балканы.
105	Баграціёнавы флешы — сыстэма ўмацаваньняў — галоўны агнявы пункт расейскай пазыцыі на левым фланзе падчас Барадзінскай бітвы паміж расейскай і францускай арміямі 26 жніўня 1812 г. Французы здолелі іх узяць толькі пасьля правядзеньня чатырох атак, якія суправаджаліся вялікімі ахвярамі з абодвух бакоў.
106	Вэрдэнская апэрацыя — сукупнасьць баявых дзеяньняў германскіх і францускіх войскаў за Вэрдэнскі ўмацаваны раён, праводзілася з 21 лютага па 18 сьнежня 1916 г. падчас Першай сусьветнай вайны. Падчас яе было вельмі шмат ахвяраў, таму сучасьнікі назвалі яе «Вэрдэнскай бойняй» ці «Вэрдэнскай мясарубкай».
107	Булак-Балаховіч Станіслаў (1883—1940) — генэрал-маёр, кіраўнік вайсковых фармаваньняў пад беларускім сьцягам падчас савецка-польскай вайны 1920 г. Пасьля паразы сваёй ваеннай акцыі жыў у Варшаве, займаўся палітычнай дзейнасьцю. Выступаў з палітычнымі заявамі супраць беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Супрацоўнічаў зь беларускімі палянафіламі.
108	Прастрэленая ў Карпатах — г. зн. на аўстрыйскім фронце падчас Першай сусьветнай вайны.
109	Таропецкая (Таропецка-Холмская) наступальная апэрацыя — праводзілася савецкімі войскамі з 9 студзеня па 6 лютага 1942 г. на канцавым этапе Маскоўскае бітвы 1941—1942 гг. Савецкае
камандаваньне ставіла задачу сіламі дзьвюх ударных арміяў разграміць на стыку нямецкіх групаў арміяў «Поўнач» і «Цэнтар» групоўку праціўніка ў вазёрным раёне на захад ад гораду Асташкаў, абысьці варожую ржэўска-вяземскую групоўку з паўночнага захаду і ва ўзаемадзеяньні з войскамі Калінінскага і Заходняга франтоў акружыць і зьнішчыць яе. У выніку, хоць цалкам усіх пастаўленых задачаў выканаць не ўдалося, савецкія войскі прасунуліся на 250 км на ўсход, а ў лініі нямецкага фронту паміж Вяліжам і Усьвятамі ўтварыўся 40-кілямэтровы пралом — т. зв. Віцебскія (Суражскія) «вароты».
110	Паўночная армія — белагвардзейская армія, якая дзейнічала са жніўня 1918 г. пры падтрымцы дзяржаў Антанты на поўначы Расеі, у раёне Мурманску і Архангельску. Яе камандзірамі былі спачатку Г. Чаплін, а пасьля, з пачатку 1919 г., — Я. Мілер. У лютым 1919 г. налічвала 9770 чалавек. Разьбітая балыпавікамі ў пачатку 1920 г.
111	«Внтебская Старнна» — зборнік дакумэнтаў з гісторыі Віцебшчыны і Полаччыны XI—XIX стст., падрыхтаваны і выдадзены А. Сапуновым. Былі выдадзеныя ўсяго тры тамы (1 -шы — у 1883 г., 4-ты — у 1885, 5-ты — у 1888) з заплянаваных шасьці.
112	Паўночна-Заходняя армія — белагвардзейская армія, створаная ў чэрвені 1919 г. на базе белага Паўночнага корпусу, сфармаванага ў кастрычніку 1918 г. у раёне Дзьвінску і Пскову як Паўночная армія. Пад назвай Паўночна-Заходняй арміі дзейнічала зь ліпеня 1919 г. На кастрычнік 1919 г. яе колькасны склад налічваў 18,5 тыс. чалавек. Камандаваў арміяй генэрал Мікалай Юдзеніч.
1,3	У першую чаргу полымя Вяліскага паўстаньня распаўсюдзілася на сумежныя зь Вяліскім паветы. У справаздачнай ведамасьці Камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, спэкуляцыяй і злачынствамі на пасадзе Гарадоцкага павету ў лістападзе 1918 г. адзначалася: «3 буйных падзеяў за справаздачны пэрыяд можна адзначыць паўстаньне белагвардзейскіх бандаў, якія разагналі Саветы ў Вяліжы і Усьвяце і ўварваліся ў межы Гірадоцкага павету, дзе да іх далучыліся вясковыя кулакі, паўстаньне ахапіла Стайкаўскую, Дубакрайскую, Зайкаўскую, Вышадзкую, Старынскую, Цыясьцянскую і Верацкую воласьці. Арганізаваны быў ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які неадкладна прыняў захады на задушэньне паўстаньня. У месцы паўстаньня быў пасланы атрад чырвонаармейцаў пад камандаваньнем Нікіціна. У Гарадку былі ўзятыя закладнікі зь ліку мясцовай буржуазіі — 29 чала-
век. Гарадоцкі павет быў аб 'яўлены на ваенным становішчы. У цяперашні час паўстаньне можна лічыць ліквідаваным. Закладнікі вызваленыя і ваеннае становішча зьнята з гораду, за выключэньнем валасьцей, у якіх было паўстаньне. Расстраляныя на месцах паўстаньня як відавочныя контррэвалюцыянэры грамадзяне Горкаўскай воласьці Новікаў Цімафей, Цімафееў Улас, Цыасьцянскай воласьці Лісіцын Сямён, Кнураў Арцём, Гаўрыленка Фёдар. Арыштавана 135 чалавек» (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гарадоцкагар-на. Мінск, 2004. С. 194).
У той жа час у зводцы асьведамляльнага аддзелу Маскоўскага акруговага ваенкамату за 10 сьнежня 1918 г. праходзіла наступная інфармацыя: «18 лістапада г. Невель аб’яўлены на асадным становішчы ў выніку контррэвалюцыйных паўстаньняў што ахапілі Нова-Вазьнясенскую, Кошалеўскую, Трэхалеўскую і Ізьяцінскую воласьці. У Гарадоцкім павеце праводзіццаліквідацыя паўстаньняўу валасьцях Вышадзкай, Дубакрайскай, Горкаўскай і Верацкай. 20 лістапада ў адзначаных валасьцях Савецкая ўлада была адноўленая. 21 лістапада ў Вяліскім павеце ліквідаванае контррэвалюцыйнае паўстаньне. 23 лістапада падаўлены мяцеж у Полацкім павеце, частка завадатараў расстраляная, частка перададзеная надзвычайнай камісіі, мабілізаваныя пад уплывам контррэвалюцыйнай агітацыі разагналі ваенны камісарыят. Хваляваньні падаўленыя» (Борьба за Советскую власть в Белорусснн 1918—1920 гг. Сб. документов н матерналов: В 2 т. Т. 1 (Февр. 1918 г. — февр. 1919 г.). Мннск, 1968. С. 368).
114	У той жа зводцы асьведамляльнага аддзелу Маскоўскага акруговага ваенкамату за 10 сьнежня 1918 г. у разьдзеле «Магілёўская губэрня» паведамлялася: «19 лістапада ў Аршанскім павеце, у Лёзьненскай і Мікулінскай валасьцях, на лініі вёсак Колышкі — Веляшковічы белагвардзейцы павялі наступ у кірунку на паўднёвы захад. Прынятыя захады на ліквідацыю. 28 лістапада ў Чэрыкаве адбыўся інцыдэнту4-м батальёне мясцовага палка, дзе на сходзе быў арыштаваны ваенкам Кобрын. Трывожны настрой працягваўся тры дні, пасьля чаго канфліктудалося вырашыцьмірным шляхам. УАмсьціслаўскім павеце на глебе голаду адбываліся браджэньні насельніцтва. 2 сьнежня, паводле данясеньня Сеньненскага ваенкаму, сярод мабілізаваных успыхнула паўстаньне, прычьш ледзьве ня быўучынены самасуд над ваенрукам Аўсяевічам, які прадухіліў ваенкам Шышпар, кінуўшыся са-
маахвярна ў натоўп разьюшаных людзей тлумачыць мэту прызыву» (Борьба за Советскую власть в Белорусснн 1918—1920 гг. Сб. документов н матерналов: В 2 т. Т. 1 (Февр. 1918 г. — февр. 1919 г.). Мянск, 1968. С. 368)
115	У 1-м томе выданьня «Советская деревня глазамн ВЧК ОГПУ — НКВД: 1918—1939. Документы н матерналы», выдадзенага ў 2000 г. у Маскве, на с. 789 зьмешчаная наступная біяграфічная даведка на братоў Жыгалавых: «Жыгалавы Аляксандар (?—?), Уладзімер (?—?), Канстанцін (?—?), браты, былыя царскія афіцэры, арганізатары і кіраўнікі паўстанцкіх атрадаў у Дзямідаўскім павеце Смаленскай губэрні. Згодна з паведамленьнем намесьніка старшыні Смаленскай губчэка, забітыя напрыканцы 1919 г. “самімі бандытамі ”».
Штотыднёвая зводка Інфармацыйнага аддзелу ВЧК за 15—22 кастрычніка 1919 г. зафіксавала, ппо «ў Дарагабускім павеце Смаленскай губэрні апэруюць банды дэзэртыраў пад кіраўніцтвам братоў Жыгалавых» (Советская деревня глазамн ВЧК — ОГПУ — НКВД: 1918—1939. Документы н матерналы. В 4 т. Т. 1. 1918—1922 гг. М., 2000. С. 210), а такая ж зводка за 1—7 сьнежня таго ж году — што «ў Дзямідаўскім павеце забітыя кіраўнікі шайкі бандытаў Аляксандар і Ўладзімер Жыгалавы і начальнік іх штабу Шчарбакоў. Бандыты ў колькасьці 100 здаліся са зброяй, паказалі патаемныя склады, памагатых і перахавальнікаў» (Тамсама. С. 220).
116	Тургенеў Іван Сяргеевіч (1818—1883) — расейскі пісьменьнік, клясык расейскай літаратуры.
117	Эсэры (сацыялісты-рэвалюцыянэры) — сябры палітычнай партыі, якая ўзьнікла ў Расеі ў канцы 1901 — пачатку 1902 г. Ставілі за мэту экспрапрыяцыю капіталістычнай уласнасьці, рэарганізацыю вытворчасьці і ўсяго грамадзкага ладу на сацыялістычных прынцыпах. Лічылі галоўнай сілай рэвалюцыі сялянства, выступалі за сацыялізацыю зямлі.
118	Памылка. Кіраўніком Сімбірскага паўстаньня 1918 г. быў Міхаіл Мураўёў.
1,9	Мураўёў Міхаіл Арцёмавіч (1880—1918) — бальшавіцкі вайсковы дзеяч, палкоўнік Чырвонай арміі. Узначальваў балыпавіцкія вайсковыя часткі, якія бралі ўдзел у захопе Харкава, Палтавы і Кіева ў пачатку 1918 г. На ягоны загад бальшавікі расстралялі ў Кіеве каля 5 тыс.
жыхароў, тэрарызавалі ўкраінскае насельніцтва. Летам 1918 г. стаў камандуючым бальшавіцкага Ўсходняга фронту, падтрымаў ліпеньскае ўзброенае выступленьне левых эсэраў. Расстраляны бальшавікамі.
120	Украінская Рада — маецца на ўвазе Ўкраінская Цэнтральная Рада — цэнтар украінскага нацыянальнага руху ў 1917—1918 гг., своеасаблівы нацыянальны парлямэнт. Існавала з сакавіка 1917 г. да красавіка 1918 г. Выдала 4 Унівэрсалы, апошнім зь якіх (22 студзеня 1918 г.) была абвешчаная незалежнасьць Украіны.
121	Паўстаньне рабочых Арсэналу адбывалася ў Кіеве з 15 па 21 сіудзеня 1918 г. Было арганізаванае і кіравалася бальшавікамі. Украінская Цэнтральная Рада здолела падавіць гэта паўстаньне, але ўрэшце вымушаная была сама адступіць пад ціскам бальшавіцкіх войскаў з-за межаў Кіева.