Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
«1.	Нягледзячы на загад № 1, учора адбыўся жалю годны і недапушчальны выпадак рабунку і разгрому складумёду, прычым некаторыя грамадзяне перапіліся. Паўтараю, што злоўленыя на такіхучынках і рабунках будуць расстрэльвацца на месцы, бо такія грамадзяне Расейскай Рэспубліцы не патрэбныя.
2	. Асобам, якім вядомыя месцы знаходжаньня схаваных бальшавіцкіх камісараў і камуністаў, а таксама і домаўладальнікі, дзе яны жывуць, павінны неадкладна данесьці мне. Вінаватыя ў перахоўваньні будуць карацца па ўсёй строгасьці ваеннага часу.
3	. Прыватныя асобы, якія маюць у сябе агнястрэльную зброю, абавязаныя здаць яе на працягу 24 гадзін у Камэнданцкую ўправу. Ня здаўшыя будуць прыцягвацца да той жа адказнасьці.
4	. Асобы, якія ведаюць, дзе засталіся патаемныя склады агнястрэльнай зброі і патроны, павінны данесьці мне пра гэта.
5	. 3 гэтага чысла гарадзкая міліцыя прыступае да выкананьня сваіх наўпроставых абавязкаў» (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1. Мінск, 1998. С. 302).
142	Свабодны гандаль усімі таварамі ня быў у той час магчымы пры бальшавіцкай уладзе. Балыпавікі з ідэйных меркаваньняў абвясьцілі любы гандаль па-за законам, замяніўшы яго дзяржаўным разьмеркаваньнем прадуктаў і рэчаў па картках згодна з клясавымі прынцыпамі. Гандаль на тэрыторыях, кантраляваных бальшавікамі, ня зьнік, але ажыцьцяўляўся падпольна.
143	У гэтай справе захаваўся загад сябра Рэўваенсавету БеларускаЛітоўскай арміі A. М. Пыжава войскам 17-й стралковай дывізіі ад 26 сакавіка 1919 г.:
«Для ліквідацыі паўстаньня ў раёне Гомелю загадваю:
1	. Начальніку Жлобінскага атраду Багданаву пры ваенкаму Адамовічу засяродзіцца зь перададзенымі яму часткамі ў раёне станцыі Ўза і, дзейнічаючы з поўначы на Гзмель, прымусіць заселыя там узбунтаваныя часткі эвакуявацца ў кірунку на Навазыбкаў для раззбраеньня іх атрадам Філіпава. Папярэдне выслаць да паўстанцаў партыйных работнікаў для выстаўленьня ім улыпыматыўнага патрабаваньня аб здачы зброі і выдачы завадатараў, у выпадку адмовы прымусіць іх да гэтага сілай, маючы за мэту дзеяньня вышэйзгаданую задачу.
2	. Начальніку Бранскага атраду Філіпаву падпарадкаваць сабеўсе часткі, якія канцэнтруюцца на лініі Бранск — Гомель. Для раззбраеньня выйсьці ў раён Унечы ці Навазыбкава, выслаўшы выведку да сутыкненьня з бандытамі, і быць у поўнай баявой гатоўнасьці ў выпадку, калі ўзбунтаваныя часткі адмовяцца выдаць зброю і завадатараў. Прыняць захады на раззбраеньне іх у эшалонах, калі яны будуць кіравацца ў бок Бранску. Калі яны ня пойдуць на Бранск, то сумесна з багданаўскім атрадам адкрытай сілай змусіць іх да гэтага.
3	. Начальніку атраду камуністаў на стн. Рэчыца, разабраўшы чыгуначны пуць на рэчыцкім мосьце, прыняць усе захады на недапушчэньне як эшалонаў, так і асобных людзей да рухуў бок Калінкавічаў.
4	. На бахмацкім напрамку будзе дзейнічаць з гэтай самай мэтай асобны атрад.
5	. Увыпадкухуткайліквідацыімяцяжугрупетав. Багданаваўзяць на сябе непасрэднае раззбраеньне частак.
6	. Тав. Філіпаву і Багданаву пры раззбраеньні частак мець на ўвазе скрайне злачынныя авантуры ў прыфрантавой паласе для самага суворага пакараньня вінаватых бяз суду.
7	. Усім атрадам неадкладна ўсталяваць сувязь са мною і адзін з адным.
8	. Аб зробленых распараджэньнях, аб складзе атрадаў данесьці неадкладна.
9	. Тэрміновыя данясеньні — a 6, 12, 18 і 24 гадзінах.
10	. Будуў Магілёве, вакзал, вагон 519.
11	. Пра час атрыманьня тэлеграмы данесьці» (Борьба за Советскую власть в Белорусснн 1918—1920 гг. Сб. документов н матерналов: В 2 т. Т. 2 (Февр. 1919 г. — 1920 г.). Мннск, 1971. С. 53—54).
У той самы дзень Бабруйскі павятовы рэўкам дакладваў УЦВК у Маскву, што «ў сувязі з выступленьнем белагвардзейцаў у Гомелі вылучаны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, якому перададзенаяўсяўлада ў горадзе і павеце. Для падаўленьня паўстаньня ў Гомелі выпраўлены атрад камуністаў 400 чалавек на чале зь сябром камітэту партыі Малаковічам» (Тамсама. С. 53).
144	Аўэрбах-Падгорны Барыс Якаўлевіч (1900—1919) — бальшавіцкі дзеяч. Да рэвалюцыі вучыўся ў Петраградзкай кансэрвато-
рыі. У кастрычніку 1917 г. у Туле, працаваў у мясцовых балыпавіцкіх газэтах. Са студзеня 1919 г. у Гомелі, камісар аддзелу юстыцыі.
145	Файншміт Леў Давыдавіч (1896—1919) — бальшавіцкі дзеяч, падчас акупацыі Гомелю кайзэраўскімі войскамі браў уцзел у падпольнай працы. Вёў прапаганду сярод чыгуначнікаў і рабочых заводу «Пралетарый». Пасьля ўсталяваньня бальшавіцкае ўлады сябра рэўкаму. Працаваў начальнікам аддзелу па барацьбе з контррэвалюцыяй.
'46ЗагадчыкЦэнтрадрукуЯ.Фішбэйнбыўзабіты25сакавіка 1918 г. a 10 гадзіне раніцы перад гатэлем «Савой», яшчэ да захопу яго стракапытаўцамі.
147	Каганская Песя — бальшавіцкая дзяячка, у 1918 г. сакратар Гомельскага рэвалюцыйнага камітэту.
148	Песін Зэлік (Зоя) Барысавіч (1896—1919) — бальшавіцкі дзеяч, сталяр. У 1917 г. адзін з кіраўнікоў бальшавіцкае фракцыі Гомельскага гарадзкога прафсаюзу сталяроў. У пэрыяд акупацыі Гомелю кайзэраўскімі войскамі сябра падпольнага камітэту Палескай губэрнскай арганізацыі РКП(б), сябра падпольнай баявой дружыны.
149	Ф. Сундукоў быў забіты яшчэ ў самым пачатку паўстаньня на станцыі Славечна.
150	Бочкін Сяргей Міхайлавіч (1893—1919) — бальшавіцкі дзеяч, у 1919 г. кіраўнік справаў Гомельскай ЧК.
151	Забітыя ўдзельнікамі Стракапытаўскага паўстаньня гомельскія камуністы былі пахаваныя 31 сакавіка 1919 г. на Гогалеўскім бульвары ў Гомелі (цяпер сквэр імя Дзяржынскага).
152	Меншавікі — прадстаўнікі палітычнай плыні (фракцыі) ў Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у 1903— 1917 гг., з 1917 г. асобнай палітычнай партыі. Былі праціўнікамі бальшавізму, не прынялі кастрычніцкага перавароту 1917 г., лічачы, што Расея яшчэ не сасьпела для сацыялізму.
153	Маюцца на ўвазе руска-турэцкая вайна 1878 г. і руска-японская вайна 1904—1905 гг. Мікалай Білецкі сапраўды нарадзіўся ў сям’і расейскага генэрал-лейтэнанта Сямёна Язерскага, хоць сам пры жыцьці гэта хаваў. Так, зьяўляючыся кандыдатам у прэзыдыюм выканкаму зьезду Саветаў Гомельскай губэрні, ён казаў пра сябе: «Я сын сельскага настаўніка. Па асьвеце — юрысты, буржуазныя ўрады Мікалая II і Керанскага некалькі разоў абачліва зачынялі за мною браму
турмы» (Лялевіч Г. Стрэкапытаўшчына (Нарыс гісторыі контр-рэвалюцыйнага паўстаньня ў Гомлі) // Кастрычнік на Беларусі: 36. артыкулаў і дакумэнтаў (Матэрыялы да гісторыі Кастрычнікавай рэволюцыі на Беларусі / Уклад. С. Агурскі. Вып. 1. Менск, 1927. С. 264).
154	Савінкаў Барыс Віктаравіч (1879—1925) — расейскі палітыкавантурыст, да кастрычніка 1917 г. адзін зь лідэраў партыі эсэраў, арганізатар многіх тэрарыстычных актаў. Падчас польска-савецкай вайны 1920 г. быў старшынём Расейскага палітычнага камітэту ў Варшаве, арганізаваў т. зв. «Расейскую народную армію», супрацоўнічаў з С. Булак-Балаховічам.
155	«Варшавское слово» — расейскамоўная варшаўская газэта, якая выдавалася ў 1920 г. пад рэдакцыяй Уладзімера Горвіц-Самойлава. Зь верасьня 1920 г. называлася «Новое варшавское слово».
156	Юдзеніч Мікалай Мікалаевіч (1862—1933) — расейскі генэрал, адзін з кіраўнікоў белагвардзейскага руху на паўночным захадзе Расеі. Кіраваў няўдалым наступленьнем 1919 г. белагвардзейскіх войскаў на Петраград.
157	Зялёнаармейцы («зялёныя») — пашыраная назва на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі ў гады грамадзянскае вайны асобаў, якія хаваліся ў лясах ад ваеннай службы і стваралі ўласныя вайсковыя фармаваньні дзеля барацьбы з бальшавікамі.
158	Былы работнік Амсьціслаўскай павятовай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, спэкуляцыяй і сабатажам А. Д. Каласкоў ацаніў гэтыя падзеі ў сваіх пазьнейшых успамінах наступным чынам: «Вясной 1919г.укулацкім сялеДобрае афіцэры царскай арміі, якія адмовіліся служыць у Чырвонай Арміі, раззброілі харчатрад з васьмі чалавек. Пры гэтым двуххарчармейцаўзабілі» (Памяць: Гіст.дакум. хроніка Мсціслаўскага р-на. Мінск, 1999. С. 108).
159	Ваенны камунізм — эканамічная палітыка бальшавіцкіх уладаў у 1917— 1921 гг., для якой былі характэрныя нацыяналізацыя ўсёй буйной і сярэдняй прамысловасьці і большай часткі дробных прадпрыемстваў; харчразьвёрстка, наўпроставы тавараабмен паміж вёскай і горадам; замена прыватнага гандлю дзяржаўным разьмеркаваньнем прадуктаў па клясавай прыкмеце (карткавая сыстэма); натуралізацыя гаспадарчых адносінаў; усеагульная працоўная павіннасьць, ураўняльнасьць у аплаце працы, вайскова-загадная сыстэма кіраваньня ўсім жыцьцём грамадзтва.
160	У Беларусі і на Заходнім фронце пры выбарах ва Ўстаноўчы сход перамаглі балыпавікі, якія набралі 1 млн 614 тыс. галасоў (50,7 %). Эсэры набралі болып за 1 млн (32,2 %), кадэты — 55 тыс. (1,7 %) галасоў. За беларускія нацыянальныя партыі прагаласавалі ўсяго толькі 19 тыс. выбарнікаў (0,6 %). У цэлым па Расеі бальшавікі атрымалі толькі 25 % галасоў, у той час як эсэры, меншавікі і іншыя рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі — 62 %.
161	Баршай Абрам Іосіфавіч — у пачатку XX ст. адзін з арганізатараў Барысаўскае групы РСДРП. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лістападзе 1917 г. уведзены ў выканаўчы камітэт Барысаўскага павету як прадстаўнік гарадзкога савету. Паводле ўспамінаў трох іншых сяброў выканкаму, С. Д. Хадасевіча, I. Д. Хадасевіча і А. Б. Бэненсона, займаў у камітэце пасаду старшыні прафбюро (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на. Мінск, 1997. С. 149— 150).
162	Зіноўеў (сапр. Радамысьльскі) Грыгоры Яўсеевіч (1883— 1936)— савецкі палітычны дзеяч, адзін зь лідэраў бальшавіцкае партыі. У 1919—1926 гг. старшыня Выканкаму Камінтэрну.
163	Платаў Мацьвей Іванавіч (1751—1818) — расейскі вайсковы дзеяч, з 1801 г. атаман Данскога казачага войска. Падчас вайны 1812 г. камандаваў данскім казачым корпусум. Менавіта гэтым годам, а не 1818 г., датуюцца пашкоджаньні, якія казакі Платава прычынілі Міру.
164	Цыганы выбіралі ў Міры сваіх каралёў да 80-х гадоў не XIX, a XVIII ст. Апошнім вядомым нам падобным каралём быў Ян Марцінкевіч.
165	Доўбар-Мусьніцкі (Dowbor-Musnicki) Юзэф (1867—1937) — польскі вайсковы дзеяч, генэрал, камандуючы выступленьнем супраць Савецкай Расеі ў 1918 г. У 1917—1918 гг. быў арганізатарам і камандуючым I Польскага корпусу ў Расеі. Гэты корпус вёў актыўныя ваенныя дзеяньні на тэрыторыі Беларусі, праводзячы падчас іх рэпрэсіі супраць мясцовага сялянства.