Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
122	Папоў Дзьмітры — камандзір атраду асаблівага прызначэньня Маскоўскае ЧК, левы эсэр. Менавіта ў гэтым атрадзе хаваўся пасьля забойства нямецкага амбасадара Мірбаха ягоны забойца Якаў Блюмкін. Штаб атраду Папова стаў цэнтрам паўстаньня левых эсэраў. Пасьля падаўленьня паўстаньня Дз. Папоў завочна прысуджаны да расстрэлу, знайшоў прьггулак у вайсковых фармаваньнях Нестара Махно, быў адным зь ягоных камандзіраў.
123	Мірбах (Mirbach) Вільгельм фон (1878—1918) — нямецкі дыплямат, граф. 3 красавіка 1918 г. пасол Германскай імпэрыі пры ўрадзе РСФСР у Маскве. Забіты ў ліпені 1918 г. левым эсэрам Я. Блюмкіным з мэтай справакаваць аднаўленьне ваенных дзеяньняў паміж Расеяй і Нямеччынай. Забойства Мірбаха справакавала паўстаньне левых эсэраў супраць бальшавікоў.
124	Дзяржынскі Фэлікс Эдмундавіч (1877—1926) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, стваральнік бальшавіцкіх карных органаў. 3 1917 г. старшыня Усерасейскае ЧК, з 1922 г. АГПУ. Падчас леваэсэраўскага паўстаньня ў Маскве ў 1918 г. быў на кароткі час арыштаваны эсэрамі разам з чэкістам М. Лацысам і старшынём Маскоўскага Савету П. Сьмідовічам.
125	Вацэціс Якім Якімавіч (1873—1938) — савецкі ваенны дзеяч, у 1918 г. камандзір Латыскае стралковае дывізіі. У 1918—1919 гг. галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Савецкае Расеі.
126	Насамрэч не 20-ты, а 10-ты пагранічны полк.
127	Відавочца і ўдзельнік гэтых падзеяў, ураджэнец вёскі Гадзілавічы, баец рагачоўскага атраду частак асобага прызначэньня (ЧОН) П. Міхалькоў прыгадваў пра іх так: «Батальён дзясятага пагранпалка ўзьняў паўстаньне і адмовіўся ісьці на фронт. Паўстанцы забілі камісара палка Цымэрмана. Былі мабілізаваныя ўсе камуністы Рагачова, міліцыя, надзвычайная камісія. Нашаму ўзводу загадалі абяззброіць батальён з 700 чалавек.
У ноч на 17 сакавіка мяцежны бытальён быў акружаны, і частка нашых байцоў — Брацянкоў, я, Шышоў і іншыя —уварвалісяў казармы, захапілі кулямёт і далі чаргу па паўстанцах. Пад нашым кантролем знаходзіліся і піраміды зь вінтоўкамі.
У	гэты часу казармуўскочыла другая група нашых салдат. 3 вуліцы будынак быў акружаны. Падалі каманду байцам батальёну выходзіць на двор. Камандзір батальёну, былы паручнік царскай арміі Іваноў, уцёк, але быў схоплены ля вёскі Тошчыца.
На наступны дзень быў знойдзены труп камісара палка Цымэрмана. Зачыншчыкі зь ліку эсэраў і былога афіцэрства царскай арміі былі пакараныя, а радавых салдатаў накіравалі на фронт...» (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Рагачоўскага р-на. Мінск, 1994. С. 70).
Аднак нялішнім тут будзе сказаць, што перад гэтым выступленьнем падразьдзяленьні гэтага ж пагранічнага палка на чале з Цымэрманам бралі ўдзел у задушэньні сялянскага паўстаньня ў Карме 25 лютага 1919 г. Там каля 300 чалавек, узброеных вінтоўкамі, віламі, сякерамі, разграмілі памяшканьне валвыканкаму і валкаму партыі, забілі 5 камуністаў і захапілі ўладу ў воласьці пад лёзунгам «Саветы без камуністаў».
Дадаткова пра Рагачоўскае паўстаньне гл. дакумэнты ў кнізе: Пушкін I. А. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20—30-я гады XX ст.): дакументы і матэрыялы. Магілёў, 2003. С. 9—13.
128	Чарнасоценцы — у Расеі ў 1905—1917 гг. сябры скрайне правых арганізацыяў, якія выступалі пад лёзунгамі манархізму, вялікадзяржаўнага шавінізму і антысэмітызму.
129	Падобная ацэнка сытуацыі зьмяшчалася таксама ў справаздачы інструктара Народнага камісарыяту ўнутраных спраў РСФСР П. П. Салаўёва ад 26 красавіка 1919 г.: «Горад [Гэмель]разьмешчаны амаль
што ў прыфрантовай паласе і стаіць паміж багатай Украінай і галоднай Вялікарасеяй, гэта самае прыдатнае месца для разьвіцьця спэкуляцыі. Затым, пры вызваленьні Гомелю ад нямецкіх войскаў, як расказваюць, у горадзе былі вялізныя запасы прадуктаў. 3 аднаўленьнем нібыта Савецкайулады на гэтыя запасы накінуліся дзясяткі надзвычайных і іншых закупачных арганізацыяў з галодных мясцовасьцяў Расеі. На ўсе прадметы кошты хутка ўзрасьлі, і перад паўстаньнем замест 1—2 руб. фунт хлеба каштаваў 7—8 руб. Затьш становішча ў горадзе яшчэ болый пагоршылася пасьля разьмяшчэньня некалькіх палкоў чырвонаармейцаў. Дзьве траціны запасаў харчаваньня павятовага харчовага камітэту адпускалася Чырвонай Арміі, гарадзкая бяднота галадала, гарнізон недаядаў, а таму незадавальненьнеўзрастала іўзрастала як сярод адных, так і сярод другіх.
Далей — жыльлёвае пытаньне. Усе казармы былі пакінутыя немцамі ў запусьценьні. Усе наяўныя вайсковыя часткі давялося разьмясьціць па прыватных кватэрах. Буржуазія і чарнасоценцы мелі зручны выпадак разбэшчваць чырвонаармейскія масы, сярод якіх вялася чарнасоценная агітацыя. Тыдні за тры, за чатыры быў раззброены 153-ці полк. Брыгада брала ўдзел у раззбраеньні, але пасьля гэтага разбэшчваньне перакінулася і на брыгаду. Пры такіх жа ўмовах палкі былі адпраўленыя на фронт» (Борьба за Советскую власть в Белорусснн 1918—1920 гг. Сб. документов н матерналов: В 2 т. Т. 2 (Февр. 1919 г. — 1920 г.). Мннск, 1971. С. 83—84).
130	Пятлюра Сымон (1879—1926) — кіраўнік украінскага ўзброенага руху ў 1918—1920 гт. Зь лістапада 1918 г. галоўны атаман войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасьля разгрому сваіх войскаў у 1920 г. выехаў у Варшаву, пазьней жыў у Францыі.
131	Білецкі Мікалай Станіслававіч (сапр. Язерскі Павал Сямёнавіч) (1896—1919) — сын генэрал-лейтэнанта Сямёна Язерскага. У 1913— 1916 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Петраградзкага ўнівэрсытэту. Са студзеня 1918 г. супрацоўнік Наркамату юстыцыі РСФСР. У ліпені — сьнежні 1918 г. на Усходнім фронце. Са студзеня 1919 г. — у Гомелі, арганізатар і рэдактар газэты «йзвестня революцнонного комнтета г. Гомеля н уезда», аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў у ёй.
132	Камісараў (сапр. Гурэвіч) Сямён Самуілавіч (1896—1919) — балыпавіцкі дзеяч на Гомелыпчыне, сябра РСДРП з 1912 г. 3 1913 г.
на падпольнай працы ў партыйных арганізацыях Палескага камітэту РСДРП(б). У 1917 г. сябра прэзыдыюму і выканкаму Гомельскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасьля акупацыі ў 1918 г. Гомелю нямецкімі войскамі некаторы час уваходзіў у склад Палескага падпольнага камітэту РКП(б), затым старшыня Лефартаўскага райкаму партыі Масквы, на Ўсходнім фронце. 3 сакавіка 1919 г. старшыня Гомельскага рэўкаму.
133	Ланге Іван Іванавіч (1894—1919) — бальшавіцкі дзеяч, летам 1915 г. арганізаваў і ўзначаліў бальшавіцкую ячэйку ў Навабеліцкім гарнізоне. Сябра Гомельскага Савету рабочых і сялянскіх дэпутатаў у 1917 г. Пасьля кастрычніка 1917 г. ваенны камісар Гомелю і начальнік гомельскага гарнізону. У канцы 1918 г. старшыня Слуцкага павятовага рэўкаму. Са студзеня 1919 г. старшыня Гомельскай павятовай ЧК.
134	Гуло Даніла Сямёнавіч (1889—1929). Нарадзіўся ў в. Дукорка на Ігуменшчыне. 3 1907 г. службовец Лібава-Роменскай чыгункі. У 1917 г. актыўны ўдзельнік барацьбы за Савецкую ўладу на Гомельшчыне. У 1918 г. сябра Палескага камітэту РКП(б), кіраўнік нелегальнае бальшавіцкае арганізацыі на чыгуначным вузьле Гомелю, адзін з арганізатараў забастоўкі чыгуначнікаў супроць палітыкі ўкраінскага гетмана П. Скарападзкага і наступленьня немцаў. У 1918 г. старшыня Гомельскага падпольнага рэвалюцыйнага камітэту. У сакавіку 1919 г. падчас Стракапытаўскага паўстаньня ўдзельнік абароны гатэлю «Савой». Трапіў у палон да паўстанцаў, быў прыгавораны да пакараньня сьмерцю. Вызвалены чырвонаармейцамі. Пасьля вайны знаходзіўся на савецкай і гаспадарчай працы ў Харкаве, Екацярынаславе, Адэсе, Віньніцы, Уладзімерскай губэрні.
135	3 узбраеньня, згодна са справаздачай П. П. Салаўёва, гомельскія бальшавікі мелі толькі каля 150 вінтовак і адзін кулямёт (Борьба за Советскую власть в Белорусснн 1918—1920 гг. Сб. документов н матерналов: В 2 т. Т. 2 (Февр. 1919 г. — 1920 г.). Мннск, 1971. С. 84).
136	Насамрэч загінулыя падчас Стракапытаўскага паўстаньня камуністы ўвайшлі ў гісторыю пад імем «гомельскія камунары».
137	У кнізе «Памяць» аб горадзе Гомелі на с. 302 зьмешчаны іншы варыянт загаду Стракапытава № 1:
«1.	Загадваю ўсім чырвонаармейскім часткам неадкладна паўстаць супраць Савецкае ўлады, зьнішчыць усіх сваіх камісараў і ня
рухацца з тых месцаў дзе яны знаходзяцца, да атрыманьня маіх далейшых загадаў.
2	. Ніводзін чырвонаармеец ня сьмее выконваць распараджэньняў, якія зыходзяць ад Леніна і Троцкага.
3	. Уся паўнатаўлады належыць паўстанцкаму Камітэту Палесься і мне.
Камандуючы Арміяй Расейскае Рэспублікі Стракапытаў».
138	Тут праводзяцца паралелі з антыбалыпавіцкім Яраслаўскім паўстаньнем, якое адбылося ў ліпені 1918 г. Ядром паўстаньня было маладое афіцэрства, да якога далучыліся маладыя юнкеры і вучнёўская моладзь. Спачатку паўстанцам удалося захапіць Яраслаўль, дзе тады знаходзіўся штаб Паўночнага фронту Чырвонай арміі, а таксама, на кароткі час, — Рыбінск. Бальшавікі сьпешна перакінулі сюды верныя сабе войскі і атачылі горад. Нягледзячы на вялікую перавагу сілаў на карысьць бальшавікоў, задушыць паўстаньне ім удалося толькі праз 16 дзён пасьля яго пачатку.
139	Ліга Нацыяў — міжнародная арганізацыя, якая існавала ў 1919—1946 гг. і мела на мэце разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж народамі і гарантыю міру і бясьпекі. СССР уступіў у яе толькі ў 1934 г. і быў выключаны ў 1939 г. праз разьвязваньне вайны зь Фінляндыяй.
140	Акрамя гэтага, сёньня нам вядомая яшчэ адна паўстанцкая адозва: «Таварышы салдаты! Рабочыя і грамадзяне! Мы, салдаты Заходняга фронту, аб 'яўляем урад Леніна і Троцкага пазбаўленым улады і пастанаўляем падняць сьцяг барацьбы за правы народу. Ганіце ў шыю бальшавікоў, арыштоўвайце камісараў, скідайце ганебнае іга. Вашыя ворагі падаюцца вам моцнымі, бо вы стаіцё на каленях. Устаньце з каленяў! Уся ўлада ў Гомелі і ваколіцах належыць Паўстанцкаму камітэту, выбранаму салдатамі і рабочымі. Усе распараджэньні і загады, якія зыходзяць ад яго, мусяць без пярэчаньняў выконвацца. Спакой у горадзе не павінен быць парушаны. Захоўвайце дысцыпліну. Мы пачынаем вялікую справу і давядзем яе да канца.
Хай жыве Расейская Рэспубліка! Хай жыве Ўстаноўчы сход!
Наперад да перамогі!
Паўстанцкі камітэт. г. Гомель 24 сакавіка 1919г.» (Памяць: Гіст.дакум. хроніка Калінкавіцкага р-на. Мінск, 1999. С. 122).
141	Акрамя згаданага Віцьбічам, сёньня нам вядомы і іншы загад Сьцёпіна (№ 2) наступнага зьместу: